Надрукавана: Калупаеў У. А



Дата канвертавання15.05.2016
Памер33.88 Kb.
Надрукавана: Калупаеў У.А. Тэорыя арганізацыі сялянскай гаспадаркі як падмурак рэфармавання аграрнай сферы эканомікі // XII международная научно-практическая конференция «Управление в социальных и экономических системах”. 5 декабря 2004 г. Минск. Материалы конференции. – Мн.: Изд-во МИУ, 2004. – 372 с. С. 151-153
Тэорыя арганізацыі сялянскай гаспадаркі як падмурак рэфармавання аграрнай сферы эканомікі
Заснавальнікам гэтай тэорыі лічыцца Аляксандр Чаянаў (1888-1937), які ў 1911 г. прапанаваў стварыць навуку аб арганізацыі сялянскай гаспадаркі. Амерыканская асацыяцыя эканамістаў ў сярэдзіне 1970-х гг. выдала анталёгію ягоных твораў пад агульнай назвай “Тэорыя сялянскай гаспадаркі” (A.V. Chayanov Theory of Peasant Economy / edited by Daniel Thorner, Basile Kerblay. – The American Economic Association, 1966. – 316 p.). У расійскай эканамічнай навуцы гэтая плыня мае назву “арганізацыйна-вытворчай школы”. Яе прадстаўнікамі з’яўляліся таксама расійскія эканамісты А. Чалінцаў (1874-1962), М. Макараў (1887-1980), А. Рыбнікаў (1887-1939), а цэнтрам распрацоўкі выступаў эканамічны факультэт Пятроўскай (Ціміразеўскай) сельскагаспадарчай акадэміі. Тэорыю сялянскай гаспадаркі па сучасным крытэрам класіфікацыі плыняў можна аднесці хутчэй да інстытуцыяналізму (сутнасць яе заключалася ў вывучэнні арганізацыі сялянскай гаспадаркі на падставе гістарычных, геаграфічных і структурна-эканамічных чыннікаў), хоць аналіз дзейнасці сялянскай сям’і праводзіўся на падмурку метадалагічных прынцыпаў маржыналізму.

Амаль усе працы, якія можна аднесці да фундаментальнай эканамічнай навукі, выдадзеныя на Беларусі ў 1920-30-х гадох, адносяцца менавіта да метадалагічнай традыцыі арганізацыйна-вытворчай школы. Тлумачыцца гэта тым, што у папярэднія гады эканамісты, якія потым сталі знакавымі постацямі ў беларускай эканамічнай навуцы, навучаліся і рабілі свае першыя эканамічныя доследы пад кіраўніцтвам непасрэдных распрацоўшчыкаў тэорыі сялянскай гаспадаркі ў Расіі (Аркадзь Смоліч пад кіраўніцтвам А. Чалінцава, Гаўрыла Гарэцкі – А. Рыбнікава, і інш.). Ідэю аб распрацоўцы “тэорыі беларускай сялянскай гаспадаркі” упершыню выказаў Ян Кіслякоў (1895-1955). Аграрная палітыка за часамі наркамзема Зміцера Прышчэпава ў 1924-29 гг. праводзілася ўжо на падмурку гэтай новай эканамічнай тэорыі. Каб наладзіць культурную гаспадарку, здольную даваць канкурэнтаздольны прадукт на нутраных і вонкавых рынках, трэба было аптымальна па-новаму размясціць хутарскія гаспадаркі з максымальным эфектам атрымання прыбытку, правесці новае эканамічнае раянаванне, з улікам наступных абставінаў: гістарычных – асаблівасцей эвалюцыі сялянскай гаспадаркі, гушчыні насельніцтва; эканамічных – становішча адносна рынку сбыта, транспартных шляхоў, коштаў; прыродна-геаграфічных – ландшафтных, глебавых, кліматычных, і інш.



Гаўрыла Гарэцкі (1900-1988) разлічыў памер народнага прыбытку, каб высветліць ўзровень інтэнсіўнасці сялянскай гаспадаркі на Беларусі (на той час у свеце ўласны народны прыбытак падлічвалі не болей 15-ці краін), дасьледаваў уплыў на яе гушчыні насельніцтва. Ягоныя працы сталі вядомыя за мяжой і ён быў запрошаны чытаць лекцыі ў Кембрыджскі ўніверсітэт. Аркадзь Смоліч (1891-1938) выдаў шэраг прац, прысвечаных арганізацыі сялянскай гаспадаркі, з улікам дэмаграфічных, ландшафтных, тэрытарыяльных, і інш. чыннікаў, стварыў тэарэтычны падмурак для перашага на Беларусі эканамічнага раянавання. Ён лічыцца адным са стваральнікаў навукі “эканамічная геаграфія”, а ягоныя працы ўзнагароджаны залатым медалём рускага геаграфічнага таварыства, са слоў знакамітага географа П. Сямёнава-Цяньшанскага, “за выкарыстанне ў эканамічных доследах геаграфічных прыкмет”. Ян Кіслякоў даследаваў разнастайнасць пабудовы сялянскіх гаспадарак і вылучыў найбольш характэрны тып беларускай сялянскай гаспадаркі. Шырокі рэзанас у расійскай навуковай літаратуры атрымала ягоная праца “Пасёлкі (оптымум тэрыторыі і эфэкт землеўпарадкаваньня)”, дзе быў разлічаны аптымальны памер зямельных надзелаў для арганізацыі культурных прыбытковых сялянскіх гаспадарак на Беларусі, з улікам прыродных, эканамічных, прававых і іншых умоваў. Да беларускай арганізацыйна-вытворчай школы, калі разглядаць змест навуковых працаў, адносяцца таксама наступныя эканамісты – Сяргей Ждановіч, Сяргей Скандракоў, Барыс Бойка, Аўдакім Ярашчук, Міхась Ганчарык, Сцяпан Журык, Ян Грабоўскі, Мікіта Лайкоў, Пётра Хоцкі, Тодар Плятнэр, Міхась Макараў, Кірыла Кіпрыянец, Алесь Дзямідовіч, і інш.

Сёння ёсць патрэба ў выданні анталёгіі найбольш яскравых працаў, якія датычацца навукі аб арганізацыі сялянскай гаспадаркі. Аднаўленне беларускай арганізацыйна-вытворчай школы магло б спрыяць адраджэнню фермерскіх гаспадарак і садзейнічаць працэсу дэурбанізацыі Беларусі. Яе метадалёгію можна выкарыстовываць для разлікаў таго – якой і колькі зямлі, у якім месцы, сёння трэба выдзяляць гаспадару для таго, каб ён мог наладзіць культурную канкурэнтаздольную гаспадарку з улікам сучаснай структуры попыту на сельскагаспадарчыя тавары і паслугі, развіцця новых формаў аграрнага бізнэсу, напрыклад, такіх як агратурызм. Тэарэтычныя канцэпцыі арганізацыйна-вытворчай школы сёння можна выкарыстоўваць пры распрацоўцы стратэгій развіцця рэгіёнаў Беларусі, у прыватнасці пры размяшчэнні новай прамысловасці з улікам неабходнасці яе існвання ў новым геапалітычным і геаэканамічным атачэнні, а таксама пры распрацоўцы сучасных мадэляў прасторавай арганізацыі прамысловасці з улікам урбанізацыйных, агламерацыйных, глябалізацыйных і іншых эфектаў.
Каталог: downloads
downloads -> М.І. Таранда, С. Б. Пазняк, А. Г. Смалей Лабараторная дыягностыка бактэрыяльных і мікозных інфекцый сельскагаспадарчай і хатняй жывёлы
downloads -> Вучэбна-трэніровачны комплекс “пішам правільна” (у адпаведнасці з новай рэдакцыяй “правіл беларускай арфаграфіі І пунктуацыі, 2008) як сродак удасканальвання інфармацыйна-адукацыйнага асяроддзя ў сучаснай школе
downloads -> Х а р т ы я з я м л І сакавік-2000 Х а р т ы я з я м л І прэамбула
downloads -> Пазакласнае мерапрыемства, прысвечанае 100-годдзю з дня нараджэння А. Куляшова “Ёсць у паэта свой аблог цалінны…”
downloads -> `c-w-`mj amXr-`mj lbÀsk-¡âdn hnZ-ym-`-ymk Ub-d-IvS-dpss imc-ym-ebw, luknw-Kvt mÀUv nÂUnwKvkv, im´n \KÀ, Xncp-h-\-´-]pcw
downloads -> Для студэнтаў 5 курса факультэта журналістыкі
downloads -> Пастанова савета мiнiстраў рэспублiкi беларусь 14 мая 2007 г. N 578
downloads -> «Клімавіцкі раён: гісторыя і сучаснасць» Інфармацыйны спіс
downloads -> Закон рэспублiкi беларусь 9 студзеня 2006 г. N 98-з аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны рэспублiкi беларусь
downloads -> Лістапада 2012 года


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2020
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал