Цішкевіч Алена Васільеўна, вядучы метадыст па традыцыйнай культуры УК “Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай работы”.
Крук Іван Іванавіч, рэктар ДУА “Інстытут культуры Беларусі”, кандыдат філалагічных навук.
г.Мінск, вул. Каліноўскага, 12
Тэл. 8-017-2671733(рабочы)
Тэл. 8-029-7790232 (МТС)
inbelkult@gmail.com
Традыцыя паломніцтва і пакланення “Блакітнай крыніцы”
“Блакітная крыніца”, “Клінаўская крыніца”, “Макавееўская крыніца” або “Сіні калодзеж”;
Жыхары вёсак Благадаць, Дубна, Рудня, Новая Слабада, Лясная, Кабіна Гара, Лапацічы Слаўгарадскага раёна, усходніх раёнаў Магілёўскай і Гомельскай абласцей Беларусі, рэгіёнаў Расіі і Украіны.
Крыніца знаходзіцца побач з в. Кліны Слаўгарадскага раёна Магілёўскай вобласці
Традыцыя паломніцтва і пакланення “Блакітнай крыніцы” праводзіцца пад час народнага свята – Макавея, які вядомы як Мядовы Спас, а таксама звязана з ушанаваннем Жыватворнага Крыжа Гасподня, Божай Маці і святых пакутнікаў сямі братоў Макавеяў.
У свяце, якое штогод праводзіцца 14 жніўня, удзельнічае практычна ўсё насельніцтва розных узроставых і сацыяльных груп бліжэйшых да крыніцы вёсак Слаўгарадскага раёна і самаго раённага цэнтра. Жыхары Прысожжа – Магілёўскай і Гомельскай абласцей, а таксама сумежных тэрыторый Расіі і Украіны (Смаленшчыны, Браншчыны, Чарнігаўшчыны) у гэты дзень ужо больш 1000 гадоў збіраюцца да святой “Блакітнай крыніцы”, каб набраць вады з хрысцільні Вадохрышча сваіх продкаў.
Людзі, якія прыходзяць на свята бяруць удзел у хросным ходзе, малебне, асвячэнні крынічнай вады і купанні ў ёй. Cвятары хрысцяць малых дзяцей і дарослых. Завяршаецца свята наведваннем і пакланеннем асвячоным старажытным каменным валунам, што знаходзяцца на нерукатворнай паляне, дзе крыніца размешчана. Сама крыніца – цікавы і незвычайны прыродны аб’ект. Вада ў ёй мае пастаянную тэмпературу 8 градусаў вышэй за 0, не замярзае зімой і не награваеццца ў летку.
Паломніцтва да “Блакітнай крыніцы” і свята 14 жніўня з’яўляюцца шырокамаштабнай культурнай з’явай, і з года ў год прыцягваюць увагу не толькі мясцовай супольнасці, якая лічыць гэту традыцыю сваёй нематэрыяльнай культурнай каштоўнасцю, перадае яе ад пакалення да пакалення, але і для насельнікаў іншых рэгіёнаў краіны.
х
х
У жыхароў Слаўгарадскага раёна здаўна ўстойліва жыве традыцыя паломніцтва і пакланення крыніцы “Блакітны калодзеж”. Гэта традыцыя, якая захавала пераемнасць на ўзроўні сям’і і супольнасці, ад пакалення да пакалення, застаецца сацыяльна і культурна запатрабаванай. Жыхары в. Кліны (жыхары вёскі адселены пасля аварыі на ЧАЭС), бліжэйшых вёсак, раённага і абласнога цэнтраў, з іншых абласцей, блізкага і нават далёкага замежжа, прыязджаюць сюды штогод 14 жніўня каб памаліцца ў капліцы, паставіць свячу і акунуцца ў асвячоныя воды “Блакітнага калодзежа”. Дзеці, унукі і нават праўнукі жыхароў вёскі, ведаюць гісторыю ўзнікнення свята, з’яўлення самой крыніцы і каменных валуноў.
Адзін са складовых элементаў гэтага свята – пакланенне святой крыніцы, пры ўмове дазволу мясцовай супольнасці, можа быць уключаны ў культурна-пазнавальны турызм.
Раней у Клінах ніколі не было студняў і калонак – ваду бралі толькі з крыніцы. Сёння гэта звычка засталася – некаторыя жыхары выкарыстоўваюць крынічную ваду ў паўсядзённым прыгатаванні ежы, таму крыніца выконвае і ўтылітарную функцыю.
Для элемента характэрна рэлігійна-сакральная функцыя, якая выражаецца ў наступным. Носьбіты надзяляюць крыніцу, яе ваду спецыфічнымі звышнатуральнымі ўласцівасцямі. Народнае павер’е абвяшчае: калі тры разы перайсці крынічны раўчук ці столькі ж раз акунуцца ў яго, чалавек пазбавіцца ад хвароб і забудзе няшчасце. Ля крыніцы ўсталяваны крыж. Людзі, якія наведваюць крынічку, вешаюць на крыж аброчныя ручнікі і інш. тэкстыль. 14 жніўня святары праводзяць абрад Хрышчэння, на які бацькі прыносяць немаўлят, а некаторыя прыходзяць з дзецьмі – ужо даволі дарослымі людзьмі, – і самі хрысцяцца. Шматлікія паломнікі, жыхары навакольных вёсак, раённага і абласнога цэнтраў прыходзяць і прыязджаюць у Кліны, каб набраць вады з купелі Хрышчэння сваіх продкаў.
Носьбітамі дадзенага элемента нематэрыяльнай спадчыны з’яўляюцца ўсе тыя людзі, якія пакланяюцца крыніцы, вераць у яе цудадзейныя ўласцівасці, прыязджаюць на свята, што ладзіцца 14 жніўня. Найперш гэта жыхары вёсак Слаўгарадскага раёна Магілёўскай вобласці, а таксама суседніх рэгіёнаў, у тым ліку нават суседніх краін – Расіі і Украіны (Смаленшчыны, Браншчыны і Чарнігаўшчыны).
–
Раённы выканаўчы камітэт, аддзел культуры Слаўгарадскага райвыканкама, ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма аддзела культуры” райвыканкама, раённы Камітэт па ахове навакольнага асяроддзя, царкоўны прыход Свята Пятра-Паўлаўскага храма-помніка в. Лясная Слаўгарадскага раёна.
Традыцыі паломніцтва і пакланення святой крыніцы “Блакітнай крыніцы” больш за тысячу год. Так рабілі шматлікія пакаленні жыхароў не толькі Слаўгарадскага рэгіёна, а і сумежных тэрыторый Расіі і Украіны. На сённяшні час свята праводзіцца штогод.
З расповядаў слаўгарадскіх краязнаўцаў, традыцыя паломніцтва і пакланення святой крыніцы ўзнікла пасля хрышчэння Русі кіеўскім князем Уладзімірам 14 жніўня 988 года. Ёсць легенда, што ў старажытнасці ў гэтых мясцінах жыло племя радзімічаў, якое ўшаноўвала ваду і сонца. Найгалоўнай святыняй для іх была крыніца “Сіняя студня”, дзе і адбылося Хрышчэнне радзімічаў. С цягам часу гэта месца было асвечана і стала лічыцца людзьмі святым, а вада – цалебнай.
Жыхары вёсак Слаўгарадскага раёна расказваюць паданне аб ўзнікненні крыніцы, якое перадаецца з пакалення ў пакаленне: жылі на берагах Сожа людзі-волаты. Мужнасцю і моцай вызначаўся сярод іх змрочны Марка, а статнасцю і высакародствам – вясёлы Сцяпан. Пакахалі асілкі прыгажуню Кацярыну. І Марка, і Сцяпан паслалі да яе сватоў. Прыдумала Кацярына для волатаў спаборніцтва і сказала: хто далей кіне магутны камень праз раку, таму і дасць яна згоду на шлюб. Кінулі волаты каменні за Сож, а калі прыйшлі параўнаць, чый далей упаў, зразумела Кацярына, што не быць ёй з каханым Сцяпанам. Тады Кацярына сказала, што не пойдзе за нялюбага, а лепш будзе крыніцай людзям служыць. Стала яна на Сцяпанаў валун, падскочыла, стукнулася аб валун, разбілася і разлілася люстраной роўняддзю крыніцы. Непадалёку ад Сожа прабілася блікітнай крыніцай. З той пары і служыць людзям Кацярына, адорвае іх чыстай вадой. А тую вёску, дзе нямілы хлопец ператварыўся ў камень так і назвалі Няміла. А камяні можна знайсці у бліжэйшых да крыніцы вёсках, і убачыць адбіткі даллоняў, што засталіся на валунах.
Гісторыю ўзнікнення абраду вывучаў яшчэ у канцы 19-пачатку 20 стагоддзяў знакаміты гісторык Я.Р.Раманаў, які надрукаваў у “Беларускім сборніке” “Сказки космогоническия и культурныя” 1891 года, паданне аб “Сінім калодзежы”.
Паломніцтва і пакланенне звязана з ўшанаваннем Жыватворнага Крыжа Гасподняя, Божай Маці і святых пакутнікаў сямі братоў Макавеяў, а таксама пачытаннем свята Мядовага Спаса, ці, як яго называюць у народзе, “Макавея”. Паломніцтва у Кліны было і застаецца самым масавым на тэрыторыі Магілёўскай вобласці.
На вялікай паляне, дзе праводзіцца свята, збіраюцца паломнікі. Па старой традыцыі ў гонар сямі святых пакутнікаў братоў Макавеяў, праходзіць водасвятны малебен з хросным ходам вакол крыніцы і асвячэнне вады.
Жыхары ўрочышча Клін, а таксама жыхары навакольных вёсак прымаюць актыўны ўдзел у правядзенні свята: ідуць хросным ходам на асвячэнне вод крыніцы, слухаюць святочны малебен, запальваюць свечы.
Свята праводзіцца штогод і пачынаецца ў вечары 13 жніўня ў 23 гадзіны каля самой крыніцы вячэрнім набажэнствам з вынасам Святога Крыжа і абыходам вакол капліцы. Паломнікі і святары пяюць псальмы і акафіст, ставяць і запальваюць свечы да 2 часоў ночы. Калі не ідзе дождж, то паломнікі і удзельнікі набажэнства начуюць у палатках каля крыніцы. А калі надвор’е даждлівае, то праводзіцца толькі малебен і запальванне свечак каля капліцы. А у 8 гадзін раніцы 14 жніўня праходзіць служба: набажэнства з акафістам Збавіцелю, споведзь (ахвотнікі прычасціцца рыхтуюцца 3-х дзённым пастом), літургія. Святары суседніх прыходаў – а. Герман з Краснаполля, а. Андрэй з Крычава, нават а. Ілья з бранскага райцэнтра Красная Гара, а. Георгій і а. Уладзімір са Слаўгарада праводзяць саборную Бажэственную Літургію. Пад псальмы асвячаецца вада у крыніцы, пасля чаго можна акунацца у асвяцоныя воды…Пасля гэтага святары здзяйсняюць традыцыйны хрэсны ход, падчас якога асвячаецца мед, гародніна і травы. У гэта свята здаўна прынята было хрысціць дзяцей і хрысціцца самому. Айцец Георгій, настаяцель Свята Пятра-Паўлаўскага храма са Слаўгарада, і святары суседніх прыходаў, праводзяць святочнае набажэнства, а затым хрысцяць усіх – і сталых, і дзяцей. І традыцыя гэта не парушалася ніколі.
Шматлікія паломнікі абракаюцца і вешаюць вышытыя рушнікі, стужкі, хусткі на вялікі драўляны крэст, які здаўна стаіць каля крыніцы.
Пасля гэтага людзі спяшаюцца акунуцца ў крынічную ваду. Аднак зрабіць гэта вельмі няпроста, бо тэмпература вады ў святой крыніцы – восем градусаў. Але гэта нікога не спыняе. Людзі ўсё роўна заходзяць у халодную ваду, а праз некалькі хвілін, як расказваюць, ім становіцца лёгка і цёпла. Тыя, хто атрымаў зарад бадзёрасці ад святой крыніцы, падыходзяць да валуна, што на паляне, прыпадаюць да яго ўсім целам і просяць даць ім сілу, бадзёрасць і здароўе.
Людзі набіраюць асвячоную ваду ў вёдры, бутэлькі, каністры, бідоны.
Рытуальныя дзеянні жыхары вёсак збераглі і перадаюць сваім дзецям і нашчадкам у тым выглядзе, у якім перанялі ад сваіх матуль і бабуль.
Вада ў крыніцы ніколі не замярзае зімой і не награваецца ўлетку, таму паломнікі і прыязджаюць сюды круглы год. Але крыніца шануецца не толькі за цалебныя якасці. Сюды прыязджаюць адведаць і купіць душыстага меду, які мясцовыя жыхары прадаюць тут жа.
х
Мясцовыя жыхары вераць і лічаць, што нездарма ва ўрочышчы, дзе не ступала нага чалавека, з’явілася крыніца. Шмат стагоддзяў таму, у водах святой крыніцы адбылося Хрышчэнне радзімічаў. З тае самае пары гэтае месца ўшаноўваецца і зберагаецца, да крыніцы заўсёды ідуць паломнікі..
Вёска Кліны знаходзілася у маляўнічым месцы Слаўгарадскага раёна, сярод густых лясоў і палёў. Уздоўж вясковай вуліцы, па абодзвух баках, стаялі драўляныя хаты вяскоўцаў, інтэр’ер якіх не мяняўся гадамі – у вёсцы жылі у асноўным людзі сталага ўзросту. Пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС вёска Кліны была выселена… Зараз там ніхто не жыве..
Крыніца знаходзіцца побач з вёскай, ад раённага цэнтра – Слаўгарада - 8 кіламетраў. Маршрут не мяняўся шмат вякоў: калі ехаць са Слаўгарада, то трэба мінаваць пантонны мост праз раку Сож, потым некалькі кіламетраў па лясной дарозе, і толькі тады можна апынуцца на вялікай паляне. Сама паляна круглай формы, нерукатворная, яе зрабіла сама прырода-Маці.
Само паломніцтва, хрэсны ход, вадасвятны малебен і абрад Хрышчэння праводзяцца у традыцыйным ландшафце, які мясцовыя жыхары і раённыя ўлады старанна захоўваюць.
Складовы элемент гэтага свята – крыніца “Сіні калодзеж” з’яўляецца гідралагічным помнікам прыроды рэспубліканскага значэння, і уключаны ў аграэкатурыстычны маршрут Слаўгарадскага раёна і вобласці.
2.11 Мова, на якой размаўляюць жыхары
Мясцовая гаворка.
Да матэрыяльных аб’ектаў звязаных з практыкай элемента можна аднесці тканыя рушнікі, стужкі, што вешаюць на аброчны крыж, які стаіць ля самой крыніцы, драўляную капліцу, сам аброчны крыж і вялікіх памераў каменныя валуны, а таксама іконы, што знаходзяцца у капліцы.
Да нематэрыяльных элементаў можна аднесці паданне пра крыніцу (дадаецца).
Жыхары вёскі Кліны, бліжэйшых навакольных вёсак раёна перанялі традыцыю паломніцтва і пакланення ад сваіх продкаў – матуль і бабуль, таму можна з упэўненасцю сказаць, што існуе перадача элемента з пакалення ў пакаленне. На сённяшні час існуе некалькі мадэляў перадачы элемента:
у сям’і (сем’ямі прыходзяць, прыязджаюць на крыніцу);
у супольнасці (царкоўным прыходзе);
праз сродкі масавай інфармацыі;
праз выпуск розных буклетаў, альбомаў;
праз Інтэрнет;
праз удзел этнаграфічных студэнцкіх таварыстваў у фіксацыі абраду, вывучэнні традыцый;
праз удзел усіх жыхароў навакольных вёсак Слаўгарадскага раёна, паломнікаў з Расіі, Украіны у хросным ходзе, вадасвятным малебне;
праз вывучэнне гісторыі узнікнення абраду у школах – музычнай і агульнаадукацыйнай;
дэманстрацыю відэафільма знятага Магілёўскім абласным метадычным цэнтрам народнай творчасці сумесна з тэлеканалам “Магілёў 1”;
праз выпуск календароў з фотаздымкамі свята.
Традыцыя паломніцтва і пакланення крыніцы спалучае ў сабе два элементы культуры – архаічны язычніцкі (як пакланенне прыроднаму аб’екту) і хрысціянскі, звязаны з шанаваннем Жыватворнага Крыжа Гасподняга, Божай Маці і святых пакутнікаў сямі братоў Макавеяў. Рэлігійная спецыфіка элемента прадвызначае яго добрае захаванне ў часе, бо традыцыю падтрымлівае царква. Таму пагрозы знішчэння святой крыніцы ці страты элемента няма.
х
х
х
х
х
зроблены відэазапіс абраду супрацоўнікамі абласнога метадычнага цэнтра сумесна з тэлеканалам “Магілёў 1”;
зрабіць відэа- і аўдыязапіс інтэрв’ю з жыхарамі былой вёскі Кліны, навакольных вёсак, якія прыязджаюць і прыходзяць да калодзежа штогод, разам з прадстаўнікамі раённых і абласных сродкаў масавай інфармацыі, спецыялістамі Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурна-асветнай работы у жніўні 2013 года;
выдаць зборнік “Слаўгарадскі раён. Паломніцтва да “Блакітнага калодзежа”” сумесна з абласным метадычным цэнтрам народнай творчасці і культурна-асветнай работы у першай палове 2013 года;
запісаць інтэрв’ю з паломнікамі, якія прыязджаюць да крыніцы каб аздаравіцца у жніўні 2013 года (аддзел культуры Слаўгарадскага райвыканкама);
даследаваць глыбей гісторыю ўзнікнення і правядзення абраду (у ліпені 2013 года);
сумесна з супрацоўнікамі Слаўгарадскага аддзела культуры зрабіць відэа- і аудыазапіс з носьбітамі традыцыі паломніцтва і пакланення, святаром Свята-Петра-Паўлаўскага храма-помніка айцом Георгіем;
актыўна супрацоўнічаць з прадстаўнікамі СМІ шляхам запрашэння на правадзімае мерапрыемства для апісання падзей, падрыхтоўкі фотарэпартажа;
арганізаваць фестываль традыцыйнай духоўнай музыкі “Спевы паломнікаў”.
Слаўгарадскі райвыканкам, аддзел культуры райвыканкама надаюць вялікую ўвагу захаванню элемента “Блакітная крыніца”. Для гэтага запланавана:
сумесна з Магілёўскім абласным метадычным цэнтрам народнай творчасці і культурна-асветнай работы надрукаваць каляровы буклет “Слаўгарадскі раён. “Блакітная крыніца”” з апісаннем правядзення свята, водасвятнага малебна і фотаздымкамі паломніцтва да святой крыніцы у першай палове 2013 года;
арганізаваць і правесці фальклорныя экспедыцыі у вёскі Слаўгарадскага раёна для фіксацыі, запісу і вывучэння свят і абрадаў, якія бытавалі на тэрыторыі вёсак раёна (у ліпені 2013 года);
садзейнічаць жыхарам навакольных вёсак у добраўпарадкаванні крыніцы на працягу года (усталяванне новага крыжа, рамонт капліцы і інш.);
раённай бібліятэцы распрацаваць навукова-асветніцкую праграму вывучэння традыцыю паклання і паломніцтва да краніцы “Блакітная крыніца”;
сродкам СМІ раёна актыўна рэкламаваць правядзення абраду “Маккавей” і традыцыю паломніцтва да святой крыніцы;
дзіцячай школе мастацтваў унесці у праграму заняткаў вывучэнне гісторыі ўзнікнення традыцыі паломніцтва да святой крыніцы “Блакітная крыніца” і свята “Маккавей”.
Жыхары былой вёскі Кліны і навакольных вёсак будуць працягваць ушаноўваць традыцыю, перадаваць у спадчыну сваім дзецям і ўнукам гісторыю ўзнікнення свята, паданне аб ўзнікненні крыніцы, садзейнічаць далейшаму развіццю традыцыі, а таксама займацца добраўпарадкаваннем тэрыторыі вакол крыніцы.
Мясцовая супольнасць станоўча ацэньвае факт узяцця элемента пад ахову дзяржавы. Жыхары былой вёскі Кліны і навакольных вёсак Слаўгарадскага раёна лічаць свята “Маккавей” і паломніцтва да крыніцы “Блакітны калодзеж” цікавым і каштоўным. Яны адзначаюць, што гэта свята і саму крыніцу трэба зберагаць, бо пакуль жыве свята і існуе крыніца, будзе працягвацца і паломніцтва людзей да святога месца, будзе жыць паданне аб узнікненні крыніцы і пераемнасць ад пакалення ў пакаленне гэтага свята.