Народный гульні ў кантэксце заняткаў Спартыўна-тэатралізаваныя заняткі «на суседнім двары»



Дата канвертавання27.07.2016
Памер316.23 Kb.







народный гульні ў кантэксце заняткаў
Спартыўна-тэатралізаваныя заняткі
«НА СУСЕДНІМ ДВАРЫ»
Узрост: сярэдняя група

Заданы: пазнаёміць дзяцей з беларускай народнай гульнёй «Лавіць куры» праз тэатральную дзейнасць; развіваць гутарковую мову, па­мять; удасканальваць навыкі бегу з лоўляй і ўхіленнем; развіваць спрыт, вынослівасць, настойлівасць; выхоўваць уважлівасць, назіральнасць.

Матэрыял: касцюмы куранятаў, пеўніка.
Ход заняткаў

Дзеці ўваходзяць у залу і бачаць, што трапілі на нечы дворык. Ен адгароджаны штыкетнікам, па зялёнай траўцы (па зялёным дыване) гуляюць кураняты з пеўнікам (гэта старэйшыя дзеці, якія апрануты ў касцюмы куранятаў).

Вядучы. Які сёння цудоўны дзень! Радасна зіхаціць сонейка, прыемна спяваюць птушкі. А на нашым казачным двары гуляюць вясёлыя кураняты. Паглядзіце, дзеці, як паважна каля куранятаў ходзіць пеўнік, даглядае іх. (Дзеці разглядаюць птушак.)

Перад дзецьмі адбываецца дзеянне, якое апісваецца ў гульні «ЛАВІЦЬ КУРЫ». Такім чынам яны маюць магчымасць паглядзець тэатралізаванае дзеянне і пазнаёміцца з новай беларускай гульнёй.

Пасля таго як старэйшыя дзеці пагуляюць 2—3 разы ў гульню, певень збіраецца ісці на суседні двор.

Певень (падыходзіць да дзяцей). Добры дзень, суседзі! Як ваша здароўе, як адпачываецца? (Дзеці адказваюць.)

Я хачу запрасіць вас да сябе ў госці, у мяне вельмі цікава, весела ў двары. Але вас так шмат, што мне патрэбен будзе памочнік, давайце мы яго знойдзем па лічылцы:

Бегла курка па таку,

Па зялёным табаку,

Ела цукар І мядок.

Адыдзі ў іншы бок



Вядучы. Зараз мы з маім сябрам Пеўнікам завядзём вас, кураняты, на суседні двор, дзе вы пазнаёміцеся з маімі куранятамі.

Старэйшыя дзеці-кураняты вітаюцца з малодшымі, гавораць на мове пеўнікаў, размахваюць крыламі, запрашаюць гуляць.

Адзінраз старэйшыя імалодшыя дзеці гуляюць у гульню «Лавіць куры» разам, потым старэйшыя адпачываюць.
Сюжэтна-вобразныя заняткі

«МАЛЯВАНЫЧ I КАЛЯРОВЫ ПЕВЕНЬ»

Узрост: старэйшая група.

Задачы: пазнаёміць дзяцей з бе­ларускай народнай гульнёй «Фарбы» з выкарыстаннем элементаў малявання і матэрыялаў апавядання «Каляровы певень»; практыкаваць ва ўменні бегаць з лоўляй і ўхіленнем; развіваць кемлівасць, памяць, спрыт; выхоўваць вытрымку, хуткасць рэакцыі, сумленнасць.

Матэрыял: мальберт з лістом паперы; фарбы (чырвоная, сіняя, зялёная, жоўтая); слоік з вадой, пэндзаль, «фарбы» з картона на кожнага ўдзельніка; адзенне для Несцеркі; кніга «Чытанка для дзіцячага сада» з апавяданнем «Ка­ляровы певень» В. Суцеева.

Ходзаняткаў

Дзеці ўваходзяць у фізкультурную залу. Пасярэдзіне яе стаяць мальберт з чыстай паперай, стол, на якім знаходзяцца слоік з вадой, фарбы, пэндзаль, кніга. Вядучы звяртае ўвагу дзяцей на ўсё абсталяванне.

Вядучы. Дзеці, нешта я нічога не разумею. Адкуль гэта ўсё ўзялося і што нам з гэтым рабіць? Ці поўзаць пад гэтым мальбертам, сталом, ці аднесці куды?

У зале з'яўляецца Маляваныч (пераапрануты выхавальнік).

Маляваныч (заходзіць вельмі хутка). Пачакайце, пачакайце! Нічога не трэба адносіць. Гэта ўсё маё! Я хачу з вамі падзяліцца адной гісторыяй, але спачатку павітаемся і пазнаёмімся з вамі. Добры дзень, дзеці! (Усе вітаюцца.) Маё імя Ма­ляваныч, я вельмі люблю маляваць. А як завуць вас? (Падыходзіць да кожнага дзіцяці і знаёміцца.)

Дзеці, вось у гэтай кніжцы я запісаў сваю цікавую гісторыю. Яе вам няхай прачытае вядучы, а я гэту гісторыю намалюю.



Вядучы чытае апавяданне «Каляровы певень», Маляваныч малюе пеўніка, як гаворыцца ў апавяданні.

Вядучы (чытае апавяданне). Намаляваў Уладзя пеўня, а вось расфарбаваць яго забыўся. Пайшоў певень гуляць.

— Што ты ходзіш такі нерасфарбаваны? — здзівіўся сабака.

Паглядзеў певень у ваду. I сапраўды.

— Не журыся, — сказаў саба­ка, — ідзі да фарбаў: яны табе да­памогуць.

Прыйніоў певень да фарбаў і просіць:


  • Фарбы, фарбы, дапамажыце мне!

  • Добра, — сказала чырвоная фарба і расфарбавала яму грабеньчык і бародку.

А сіняя фарба — пёркі на хвасце.

Зялёная — крылцы.

А жоўтая — грудку.

— Вось цяпер ты сапраўдны пе­вень! — сказаў сабака.



Вядучы. Вялікі дзякуй табе, Маляваныч! Нам з дзецьмі было цікава даведацца пра гісторыю і паглядзець на твой прыгожы малюнак.

Маляваныч. Але гэта яшчэ не ўсё. У мяне ёсць і «казачныя фарбы». Зараз я іх вам пакажу і на стол пакладу. Потым кожны з вас пойдзе да стала і возьме тую фарбу, якая вам болып падабаецца. Такім чынам вы ўсе ператворыцеся ў фарбы. А хто прыйдзе іх купіць, вы зараз даведаецеся.

Вядучы знаёміць дзяцей з гульнёй «ФАРБЫ», і яны гуляюць у яе.

Па заканчэнні гульні Маляваныч прапануе дзецям паказаць свае фарбы і назвацъ іх колер.

Вядучы выказвае падзяку Маляванычу за займальную гісторыю, за малюнак, за цікавую гульню з фарбамі.
«КАЛЯДА»
Узрост: сярэдняя, старэйшая група

Задачы: пашырыць веды дзя­цей пра традыцыйна-абрадавае свята — Каляды; развіваць у іх кемлівасць, знаходлівасць, умен­ие пераўвасабляцца; выхоўваць пачуццё павагі да традыцыйных беларускіх святаў, пачуццё калектывізму.

Матэрыял: касцюм Каляды для дарослага.
Ход заняткаў

Дзеці ўваходзяць у спартыўную залу, якая мае выгляд вясковай хаты. Вядучы запрашае ўсіх да сябе ў госці.

Вядучы. Як добра, што вы да мяне завіталі! Пачынаю рыхтавацца да свята, і мне патрэбны памочнікі.

Выхавальнік. Адкажыце, калі ласка, а да якога ж свята вы рыхтуецеся?

Вядучы. Як, вы не ведаеце? Тады хутчэй сядайце на лаву і слухайце ўважліва.

Перад Новым годам да нас прыходзіць свята, якое мае назву Ка­ляды. Гэта беларускае традыцыйна-абрадавае свята ладзіцца ў гонар Сонца. Для земляроба час з кастрычніка да снежня — перыяд замірання прыроды. Ён верыў, што ў гэты час уладарання сцюжы, холаду, мяцеліцы адбываецца барацьба дабра з ліхам, святла з цемраю. А з дня зімовага сонцапавароту — «адраджэння» Сонца — пачынаецца новы год, які абяцае прыход цяпла і святла, абуджэнне пладаноснай сілы зямлі.

Дарослыя гаварылі дзецям перад Калядамі: «Дзеці, дзеці! Бачыце — сонейка нізка, Коляда блгзка, ху-ка прыедзе на сівым кані». Дзеці пыталіся: «А дзе зараз Каляда?» — «Зусім блізка, за лесам», — адказвалі дарослыя.

На Каляды ладзяцца розныя за­бавы і гульні. I калі прыйдзе час, мы з вамі таксама вельмі весела сустрэнем гэтае свята. А зараз нам застаецца чакаць Каляду і рыхтаваць ёй падарункі.

Дзеці, адкажыце, калі ласка, якія падарункі мы можам падрыхтаваць Калядзе ў спартыўнай зале. (Адказы дзяцей.)

Я бачу, што кожны з вас хоча зрабіць вельмі цікавыя падарункі, але давайце, калі мы тут займаемся фізкультурай, будзем рыхтаваць «спартыўныя» падарункі. Кож­ны з вас ведае шмат рухаў, шмат практыкаванняў. Вось і падарыце іх Калядзе, але памятайце, што рухі паўтараць адзін за адным нельга.

А каб у нас усё атрымалася на свяце Каляды, трэба зараз правесці маленькую рэпетыцыю. Дапаможа нам у гэтым наш выхавальнік, які выступіць у ролі Каляды.

3 'яўляецца пераапрануты ў абр-давы касцюм выхавальнік і пропану е дзецям пагуляць у беларускую на­родную гульню «КАЛЯДА».

«ДЗЕ ТЫ ХАДЗІЎ. КАЗЁЛ»
Узрост: сярэдняя, старэйшая група

Задачы: прадоўжыць выхоўваць у дзяцей інтарэс да народных традыцый; садзейнічаць стварэнню добрага настрою; развіваць дыялагічнае маўленне дзяцей; выхоўваць спрыт, хуткасць рэакцыі на слова.

Матэрыял: адзенне для Каляды; малюнкі: зорка, пераапранутыя калядоўшчыкі; маска казла.
Ход заняткаў

Дзеці ўваходзяць у спартыўную залу, іх сустракае Каляда (пера­апрануты выхавальнік).


Каляда. Рада вітаць вас, даражэнькія дзеці! Мне вельмі спадабалася ў вас гуляць, прымаць «спартыўныя» падарункі, таму я з вялікай радасцю вырашыла зноў завітаць да вас. Але прыйшла я не з пустымі рукамі, а прынесла новы аповед пра свята Каляды і новую беларускую народную гульню. Слухайце ўважліва.

Сімвалам Калядаў з'яўляецца зорка. Ад хаты да хаты хадзілі дзеці і падлеткі з каляднай зоркай і калядавалі. Зорка мае 5, 8 ці 16 промняў, якія заканчваюц-ца пампонамі з рознакаляровай паперы. (Выхавальнік паказвае малюнкі.) Хлопцы і дзяўчаты пераапранаюцца ў Казу, Каня, Дзеда, Мядзведзя, Ваўка і інш. У такіх масках і вывернутых кажухах яны ходзяць па хатах, віншуюць гаспадароў са святам, скачуць і спяваюць калядныя песні.

Адна з галоўных дзейных асоб — Каза. У старажытнасці яна шанавалася за здольнасці паляпшаць ураджай.

Дзе каза ходзіць — там жыта родзіць.

Дзе каза хвастом — там жыта кустом.

Дзе каза нагою — там жыта капною.

Дзе каза рогам — там жыта стогам.

У гэты час з'яўляецца вядучы ў масцы Козла.

Казёл. Добры дзень, дзеці! Вы мяне пазналі? Дзякуй вам за гэта. Я прыйшоў да вас пагуляць у калядную гульню «Казёл». Яна вельмі цікавая. Для гульні мне патрэбна шмат дзяцей і дзед.

Каляда. Табе, Казёл, пашанцавала, у нас ёсць дзеці, і ім вельмі падабаецца гуляць у беларускія народныя гульні. А вось дзеда мы зараз вызначым самі па лічылцы, але ты, калі ласка, не падглядвай гэтай гульні Казёл не павінен ведаць, хто з дзяцей будзе абраны паролю дзеда).

Дзеці знаёмяцца з ходам гульні. У першы раз словы дзяцей прагаворвае Каляда (3—4 разы).



Сюжэтна-гульнёвыя заняткі
«У ГАСІІЯХ У КАЛЯДЫ»
Узрост: старэйшая група

Задачы: прадоўжыць знаёміць дзяцей з традыцыйным беларускім святам Каляды, заахвоціць да непасрэднага ўдзелу ў ім; садзейнічаць павышэнню рухальнай актыўнасці дашкольнікаў; развіваць моўную актыўнасць дзяцей, уменні суадносіць свае дзеянні са словамі, хутка і адэк­ватна рэагаваць на слоўны сігнал; выхоўваць вытрымку, смеласць, пачуццё калектывізму.

Матэрыял: абсталяванне для «вясковай хаткі»; маскі мядзведзя, жураўля, казла; бубен для музыкі; шапка для важака і кій.
Ход заняткаў

Да дзяцей прыходзіць Каляда.

Каляда. Добры дзень у хату, добрыя людзі! Вы мяне пазналі? Дзякуй! Як і абяцала, з задавальненнем прыйшла да вас у госці. Мне вельмі цікава паглядзець, як вы тут жывяце. (Звяртае ўвагу на афармленне групы ў беларускім стылі, на акуратна складзеныя цацкі і г.д.) У вас вельмі прыгожая «хатка». А зараз дазвольце мне запрасіць вас да сябе ў госці.

Дзеці разам з Калядой ідуць у спартыўную залу, дзе для іх «па-будавана» вясковая хатка. На адной лаўцы пакладзены маскі козы, мядзведзя, жураўля; на другой — берасцяная торбочка, накрытая ручніком.

Каляда. Праходзьце, дзеці, калі ласка, да мяне ў госці. Вось тут я жыву. Ці падабаецца вам мая хата?

Дзеці. Так!

Каляда. Дзякуй! Адпачніце каля такіх прыгожых (называв і паказвае) фіраначак, посцілак, абрусаў. I як тут не расказаць вам што-небудзь цікавае! Сёння я зноў нешта для вас падрыхтавала. Паглядзіце, што ляжыць на гэтай лаўцы? Правільна, гэта маскі. Адна з іх вам знаёмая, гэта маска казы. Давайце зараз успомнім, што вы ведаеце пра калядоўінчыкаў, пра іх адзенне, якую ведаеце гульню пра казу. (Адказы дзяцей.)

Малайцы, дзеці, мне вельмі радасна, што вы так многа ведаеце пра свята Каляды. Але вось тут на лаўцы ляжаць яшчэ маскі. Вось гэта маска мядзведзя. Звычайна на Каляды вадзілі мядзведзя. Ён сімвалізуе адвагу, дае здароўе ў хаце малым і старым, а мужчынам — сілу.

Вадзіў мядзведзя павадыр з доўгім кіем і музыка з бубнам. Ён прымушаў мядзведзя рабіць розныя дзеянні.

Паглядзіце, калі ласка, на маску мядзведзя, нешта ў яго вочкі сталі сумныя. Мабыць, ён хоча з намі пагуляць? А вы?



Дзеці. Так.

Каляда. Зараз я пазнаёмлю вас з беларускай народнай гульнёй «МЯДЗВЕДЗЬ».

У першы раз ролю важака выконвае Каляда, а ролю мядзведзя — другі дарослы (2 разы).



Пасля гульні Каляда звяртае ўвагу дзяцей на маску жураўля.

Каляда. Журавель, дзеці, з'яўляецца на Каляды спадарожнікам мядзведзя. На высокай паліцы рабілі птушыную галаву: да палкі прымацоўвалі шырокае футра ці ўзятую ў зборкі прасціну.

Паглядзіце, журавель таксама хоча з намі пагуляць. Давайце за­раз падзелімся на пары (дзяўчынка і хлопец) і пагуляем у белару­скую народную гульню «ЖУРА­ВЕЛЬ».



Гульня паўтараецца 2—3 разы.

Дарослы. Дзякуй табе, Каляда, мы з дзецьмі цяпер ведаем пра свята Каляды і новыя абрадавыя гульні.

Каляда. Не-не, гэта яшчэ не ўсё. Звярніце, калі ласка, увагу на маю берасцяную торбачку. Яна завецца вярэнька. Вось у такую вярэньку калядоўшчыкі збіралі пачастункі, што давалі ім у хатах за песні, жар­ты і добрыя пажаданні.

Не даць пачастункаў за віншаванне ў калядную ноч — гэта значыла наклікаць бяду на сябе і свой дом. Таму, калі да вас прыйдуць калядоўшчыкі, вы абавязкова іх до­бра сустрэньце і пачастуйце. Тады, будзем спадзявацца, цэлы год у нашых хатах будуць згода, лад, сытны стол і добрае здароўе. А зараз я хачу вас усіх пачаставаць.



Каляда частуе дзяцей, а потым развітваецца.
Гульнёва-творчыя заняткі

«КОШКА I МЫШКА»

Узрост: сярэдняя, старэйшая група

Задачы: пазнаёміць дзяцей з беларускай народнай гульнёй «Кошка і мышка» і выкарыстаць адпаведныя загадкі; удасканальваць беларускае маўленне дзя­цей; развіваць умение арыентавацца ў навакольным асяродку, трэніраваць рэакцыю на хуткасць, увагу; выхоўваць смеласць і пачуц­цё калектывізму.

Матэрыял: стол, вялікая кніга з малюнкамі і загадкамі, цацкі (кот і мыш, маска ката).

Ход заняткаў

Дзеці ўваходзяць у спартыўную залу. Пасярэдзіне стаіць стол, на ім ляжыць кніга.

Вядучы. Вось дык загадка! Мы прыйшлі ў спартыўную залу, каб пагуляць, павесяліцца, а нам нехта прапануе кнігу чытаць. Але нічога не зробіш, давайце разгледзім гэту кнігу. (Бярэ яе ў рукі і паказвае вокладку.) Дзеці, паглядзіце, якая цікавая вокладка ў гэтай кнігі! Яна нам усміхаецца (дэманструецца малюнак з усмешкай), але на ёй няма ніводнай літары, мы не веда­ем, пра што гэта кніга. А вам цікава даведацца, што на яе старонках? Ну, тады давайце яе разгорнем (перагортвае старонкі кнігі). О, колькі тут рознакаляровых літар! Можа, вы ведаеце некаторыя з іх і якога яны колеру? (Наладжвае гутарку з дзецьмі.)

Дзеці, а зараз я вам прачытаю першую старонку і вы даведаецеся, пра што ідзе гаворка. (Чытае: «Загадка»).

Дык вось у чым справа! Нам з вамі спачатку трэба разгадаць за­гадку або некалькі і толькі потым можна пачынаць гуляць. Слухайце ўважліва: пра каго ідзе гаворка ў першай загадцы?

Каціўся клубочак,

За клубочкам — торбачка,

За торбачкай — нітачка. (Пра ката.)

Малайцы, дзеці, а вось вам дру­гая загадка:

Лёг вусаты,

А ўстаў гарбаты. (Кот.)

I зноў вы адгадалі. А вось мне цікава, хто з дзяцей можа паказаць другую загадку?



Дзеці ложацца на подлогу, по­тым прыпадымаюцца, прагнуўшы спіну, як кот.

Выхавальнік. Дзеці, мне так цікава! I я хачу пазнаёміць вас з другой старонкай нашай кнігі. Можна? (Чытае: «Загадка».) Вось зноў загадка. Слухайце ўважліва:

Маленькі шарык пад лаўкаю шарыць. (Мыш.)



Вядучы. Вось мы і пазнаёміліся з кнігай. Цікава вам было? А за­раз будзе яшчэ цікавей. Вам, маім кацяняткам, трэба знайсці «той маленькі шарык, што пад лаўкаю шарыць». Хто яго знойдзе, той і будзе ў нас галоўным катом.

Дзеці шукаюць цацку мышку. Пасля того як дзіця знойдзе мыш, вядучы прапануе ўсім дзецям стацъ вакол галоўнага ката. Па лічылцы або па жаданні самога ката выбграецца мышка. Вядучы знаёміць дзяцей з беларускай на­родной гульнёй «КОШКА I МЫШ­КА» і наладжвае з імі гульню.

Вядучы. Вось мы з вамі і пазнаёміліся з новай беларускай народнай гульнёй «Кошка і мыш­ка». Спадабалася яна вам? А мне спадабаліся вы, бо ўсе былі вясё-лыя, спрытныя, кемлівыя.

Выхавальнік. Дзеці, на гэтым наша вяселле не закончылася. Вас у групе таксама чакае сюрпрыз, пойдзем і паглядзім.

У групе дзяцей чакае сапраўдны кот, якога прынёс выхавальнгк ці хто-небудзъ з бацькоў. Дзеці разглядаюць яго.




Фізкультурныя забавы

«НАДЗЕЙКА I ЯЕ СЯБРЫ»
Узрост: сярэдняя, старэйшая група

Задачы: пазнаёміць дзяцей з бе­ларускай народнай гульнёй «Прэла-гарэла»; актывізаваць слоўнікавы запас дзяцей; развіваць хуткасць рэакцыі, кемлівасць, спрыт, умение дзейнічаць па сігнале; выхоўваць цікавасць да народных гульняў, пачуццё калектывізму.

Матэрыял: некалькі невялічкіх цацак.

Ход заняткаў

Дзеці ўваходзяць у залу, садзяцца на лаўкі. Выхавальнік запрашае ўважліва яго паслухаць. У гэты момант з другой залы чуецца нечы голас: «Ку-ку, ку-ку, ку-ку».

Вядучы. Дзеці, вы чуеце? Мабыць, да нас заляцела птушачка?! Хто з вас ведае, якая птушка так падае голас? (Уважліва выслухоўвае г каментуе адказы дзяцей.) Давайце ўсе разам, але толькі вельмі ціха, каб не спужаць, пойдзем і паглядзім на гэту птушку.

Дзецг праходзяць у другую залу, але там нікога не бачаць. Праз хвілгнку за спартыўным абсталяваннем зноў чуецца голас птушкі.

Вядучы. Ой, бедная птушка, напэўна, яна была параненая, за­ляцела да нас у вакенца. Давайце мы яе пашукаем, а калі трэба, і дапаможам ёй.

Дзеці падыходзяцъ бліжэй г ў гэты момант чуюцъ другі голас, які гаворыцъ: «Мяў, мяў, мяў...»

Вядучы. Нічога не разумею! Хто там у нас хаваецца? Ці гэта птушка, ці гэта кот, ці яны там удваіх? Трэба ціхенька паглядзець.

Зноў чуецца голас, але ўжо гншы: «Гаў, гаў, гаў...»

Вядучы. Здаецца мне, што там яшчэ і сабака хаваецца! Нешта тут не тое, бо птушка, кот і сабака дружна жывуць, сябруюць толькі ў казках.

Вядучы падыходзіць бліжэй да чароўнага месца і адтуль зноў чуюцца галасы розных жывёл (гусака, пеўня, мядзведзя).

I тут з патаемнага месца да дзяцей з'яўляецца Надзейка (пераапрануты ў беларускі народны касцюм выхавальнгк).

Надзейка. Добры дзень, дзеткі! Што гэта з вашымі вочкамі зрабілася? Бачу ў іх поўнае непаразуменне. Напэўна, вы чакалі тут сустрэць цэлую кампанію жывёл? (Адказы дзяцей.)

Я думаю, што вам было б цікава ўбачыцца з маімі сябрамі, і магу вам у гэтым дапамагчы. Зараз разам са мной вы павінны сказаць некалькі разоў чароўныя словы (з гульні «Прэла-гарэла») і тады адбудуцца цуды.



Дзеці знаёмяцца з гульнёй «Прэла-гарэла».

Надзейка. Малайцы, дзеці! Усе вельмі стараліся, знайшлі ўсіх маіх сяброў. Такім чынам, мы пазнаёміліся яшчэ з адной белару­скай народнай гульнёй пад назвай «Прэла-гарэла». А зараз давайце возьмем усе нашы цацкі і пагуляем з імі ў беларускія народныя гульні, якія вы ўжо ведаеце.

Дзеці наладжваюць гульні: «У КАТА», «У МЯДЗВЕДЗЯ НА БАРУ», «У ГУСІ», потым развітваюцца з цацкамі г Надзейкай.

«У КРАІНУ ГУЛЬНЯЎ СА СНЯГУРКАЙ»
Узрост: сярэдняя, старэйшая група

Задачы: пазнаёміць дзяцей з беларускай народнай гуль­нёй «Замарожаныя» і адначасова праз гульню выхоўваць павагу і цікавасць да нацыянальных традыцый, садзейнічаць развіццю правільнага беларускага вымаўлення; удасканальваць навыкі бегу з улікам змены тэмпу і напрамку; выхоўваць смеласць, сумленнасць.

Матэрыял: «казачная» хатка, касцюм Снягуркі (на дарослага), мяккія вялікія цацкі (мядзведзь, заяц, ліска).

Папярэдняя работа: перад выхадам на вуліцу выхавальнік павінен правесці з дзецьмі гутарку на тэму «Зімовыя з'явы ў прыродзе», звярнуць увагу на надвор'е ў гэты дзень (абавязкова — на мароз).
Ход заняткаў

Заняткі праводзяцца на спартыўнай пляцоўцы дзіцячага сада.

Дзеці прыходзяць на спартыўную пляцоўку, пасярэдзгне якой стаіць «казачная» хатка. Вядучы падводзіць да яе дзяцей, і яны стукаюцца ў вакенца. 3 хаткі вітае іх Снягурка.

Снягурка. Добры дзень, дзеці! Як я рада вас усіх бачыць! Мне так сумна было сядзець адной у гэтай хатке! Ніяк не магу здагадацца, куды ўсе падзеліся, на вуліцы нікога няма. У мяне шмат сяброў — лясных звяроў, але і іх нідзе не відаць. Што такое здарылася, чаму ўсе акрамя вас пахаваліся?

Вядучы. На вуліцы сёння трашчыць мароз, мабыць, усе твае сябры, Снягурка, пахаваліся недзе. А вось нас не палохае такое надвор'е, бо мы любім свежае паветра, гульні на вуліцы.

Не смуткуй, Снягурка! Нашы дзеці добрыя, вясёлыя, яны развесяляць цябе і дапамогуць знайсці тваіх сяброў.



Снягурка. Вялікі вам дзякуй, дзеткі,за вашу дабрыню! Перад тым як нам адправіцца ў доўгі шлях шукаць маіх сяброў, вам трэба зрабіць добрую размінку, і дапаможа нам у гэтым сённяшні мароз. Хто з вас хоча быць замарожаным і застацца на гэтай пляцоўцы? (Чакае адказу дзяцей.) А калі ўсе дзеці жадаюць адправіцца ў пошукі маіх сяброў, то трэба быць лоўкімі, трывалымі, хуткімі. Зараз мы паглядзім, хто з вас сябруе з фізкультурай.

Спачатку зрабіце вялікае кола, а я знайду сабе памочніка-мароза па лічылцы (з гульні).



Дзеці знаёмяцца з правіламі гульні і гуляюць некалькіразоў.

Снягурка. Вось мы з вамі і пазнаёміліся з беларускай на­роднай гульнёй «ЗАМАРОЖАНЫЯ», зрабілі добрую размінку і зараз адправімся шукаць маіх сяброў.

Дзеці рухаюцца дa сваёй пляцоўкі, па дарозе знаходзяць мяккія вялікія цацкі (мядзведзь, заяц, ліска) і гуля­юць у беларускія народным гульні «МЯДЗВЕДЗЬ», «ЗАІНЬКА», забаўлянку «ХОДЗІЦЬ ЛІСКА ЛЯ ВАКОНЦА». Пасля гульняў развітваюцца з цацкамі і Снягуркай.




Спартыўна-тэатралізаваная казка
«ГАРЛАЧЫК

Узрост: старэйшая група

Задачы: пазнаёміць дзяцей з беларускай народнай гульнёй «Гарлачык» на матэрыяле казкі «Церамок»; вучыць часткова ўзнаўляць тэкст, садзейнічаць развіццю ўвагі, уяўлення; практыкаваць ва уменнях хутка бегаць, дзейнічаць па сігнале, хутка арыентавацца ў навакольным асяродку; выхоўваць сяброўскія адносіны.

Абсталяванне: шырма, адзенне для бабулі-казачніцы, гарлачык, медальёны на кожнае дзіця з малюнкам гарлачыка, доўгая вяроўка, дошка, цацкі (муха, камар, мышка, жабка, заяц, ліса, мядзведзь).

Ход заняткаў

Дзеці ўваходзяць у фізкультурную залу. На падлозе ляжыць фгзкультурнае абсталяванне («па­ласа перашкод»), збоку знаходзіцца шырма (казачны дом — «беларуская хатка»), упрыгожаная ў беларускім стылі.

Вядучы звяртае ўвагу дзяцей на «казачную» залу.

Вядучы. Дзеці, паглядзіце, як цікава сёння ў нашай фізкультурнай зале, нібы мы апынуліся ў нейкай казцы.

Бачыце, стаіць беларуская хат­ка. Так і хочацца даведацца, хто ў ёй жыве. Але каб нам трапіць да хаткі, трэба прайсці па чароўнай дарожцы.



Дзецг праходзяцъ «паласу перашкод»: ідуць па дошцы, падлазяць пад доўгай вяроўкай, якая нацягнута каля хаткі, і садзяцца на гімнастычную лаву,

Вядучы. Дзеці, паглядзіце на прыгожы званок, які вісіць каля вакенца. Трэба ў яго пазваніць, і мы даведаемся, хто там жыве.

Вядучы звоніць. 3 хаткі даносіцца голас: «Зараз, зараз. Пачакайце хвілінку». Адчыняецца акенца, і перад дзецьмі з'яўляецца бабуля-казачніца (пераапрануты выхавальнік).

Бабуля. I хто гэта да мяне прыйшоў? (Гэта мы, дзеці.) Я вельмі рада такім гасцям. Давайце з вамі пазнаёмімся. Я — бабуля-казачніца. А як вашы імёны? (Дзеці па чарзе называюцъ свае імёны.) Вось мы і пазнаёміліся. А зараз я дастану сваю чароўную палачку, і мы з вамі трапім у вельмі цікавую казку. Вы зможаце паслухаць, паглядзець, а таксама стаць актыўнымі ўдзельнікамі ў маёй казцы. А называецца яна «Церамок».

Бабуля-казачніца з дапамогай вядучага расказвае казку і паказвае лялечны тэатр. На працягу казкі з дапамогай чароўнай палачкі дзе­цям прапануецца ператварыцца ў пэўнага казачнага героя і паказаць яго рухі.

Ехаў дзядзька на кірмаш.

Вёз гарлачыкі, жбанкі —

Іх размалявалі мастакі.

Калі ехаў праз лясок,

Зваліўся гарлачык пад кусток —

Велізарнейшы, гліняны,




Нібы сонцам паліваны.

Прыляцела адразу ж муха,

Загудзела папаўзуха:

— Чый жа гэта церамок у траве,

Хто, хто, хто ў ім жыве?

Не адчуўшы адказу,

У гаршчок палезла адразу,

Стала муха жыць у ім,

Светлым цераме сваім.

Падаспеў якраз камар,

Зазвінеў насач-званар:


  • Чый жа гэта церамок у траве,

  • Хто, хто, хто ў ім жыве, жыве?

(Гаворацъ.)

  • Я, муха-папаўзуха, а ты хто?

  • Я, камар, удалы званар!

  • Дык заходзь, што гаварыць.

  • Будзем дружна разам жыць.

I жывуць яны ўдваіх,

Лад, парадак, згода ў іх.

Знекуль мышка-паскрабуха

Падышла, тапырыць вуха:



  • Чый жа гэта церамок у траве,

  • Хто, хто, хто ў ім жыве, жыве?

(Гаворацъ.)

  • Я, муха-папаўзуха.

  • Я, камар-званар. А ты хто?

  • Я, мышка-паскрабуха!

  • Дык заходзь, што гаварыць.

  • Будзем дружна разам жыць.

I жывуць яны ўтраіх,

Лад, парадак, згода ў іх.

Жабка раптам прыскакала

I ласкава запытала:



  • Чый жа гэта церамок у траве,

  • Хто, хто, хто ў ім жыве, жыве?

(Гаворацъ.)

  • Я, муха-папаўзуха.

  • Я, камар-званар.

  • Я, мышка-паскрабуха, А ты хто?

  • Я, жабка-квакуха!

  • Дык заходзь, што гаварыць.

  • Будзем дружна разам жыць.

I жывуць яны ўчацвярых,

Лад, парадак, згода ў іх.

Зай прыбег і ўсё пытаў,

У вакенца заглядаў:



  • Чый жа гэта церамок у траве,

  • Хто, хто, хто ў ім жыве, жыве?

(Гаворацъ.)

  • Я, муха-папаўзуха.

  • Я, камар-званар.

  • Я, мышка-паскрабуха,

  • Я, жабка-квакуха! А ты хто?

  • Я, зайчык-зай, уцякайчык-уцякай!

  • Дык заходзь, што гаварыць.

  • Будзем дружна разам жыць.

I жывуць яны ўпяцярых,

Лад, парадак, згода ў іх.

Напаткала дом лісіца

Рыжахвостая хітрыца:



  • Чый жа гэта церамок у траве,

  • Хто, хто, хто ў ім жыве, жыве?

(Гаворацъ.)

  • Я, муха-папаўзуха.

  • Я, камар-званар.

  • Я, мышка-паскрабуха,

  • Я, жабка-квакуха,

  • Я, зай-уцякай! А ты хто?

  • Ды я, ліса — лясоў усіх краса.

  • Дык заходзь, што гаварыць.

  • Будзем дружна разам жыць.

I жывуць яны ўшасцярых,

Лад, парадак, згода ў іх.

Буры мішка касалапы

Загрымеў у дзверы лапай:



  • Чый жа гэты церамок?

  • Я, муха-папаўзуха.

  • Я, камар-званар.

  • Я, мышка-паскрабуха,

  • Я, жабка-квакуха,

  • Я, зай-уцякай,

— Я, ліса — лясоў краса!

А ты хто?

— Я, мядзведзь, не знаю,

дзе сілу дзець.

I як сеў на церамок — разламаў увесь дамок.



Каб жа ў мішкі розум быў,

ён і сам бы ў доме жыў.



Бабуля. Вось і казка закончылася, а хто слухаў, зразумеў яе, той малайчына.

Вядучы. Вялікі дзякуй табе, бабуля-казачніца, за казку, яна нам вельмі спадабалася. Прыходзь да нас часцей і знаёмь з новымі казкамі. А пакуль да пабачэння!

(Вядучы праводзщъ невялікую гутарку па змесце казкі.)

Дзеці, давайце разам успомнім, што згубіў дзядзька, які ехаў на кірмаш? (Гарлачык.)

Што далей адбылося з гарлачыкам? (Ён стаў церамком для мухі-папаўзухі, камара-званара, мышкі-паскрабухі, жабкі-квакухі, зая-ўцякая, лісы —лясоў усіх красы. А мядзведзь быў вялікі і разваліў гарлачык.)

Дзеці, як мне шкада гэты гарла­чык, каб вы толькі ведалі! Што ж рабіць? Як дапамагчы гарлачыку?



Выхавальнік. Я ведаю! Я ма­стак, які размаляваў казачны гарлачык. А зараз паспрабую з маленькіх кавалачкаў гліны стварыць некалькі новых гарлачыкаў.

Выхавальнік-мастак пачынае «працавацъ» і надзявае на кожнае дзіця медальён з малюнкам гарлачыка.

Вядучы. Як цудоўна! Вось колькі многа гарлачыкаў зрабіў мастак! Дзякуй табе! Ну, а зараз можна і на кірмаш адпраўляцца, гарлачыкі прадаваць.

Вядучы і выхавальнік бяруцъ кожны «гарлачык» (дзіця) і ставяць яго на продаж (садзяць дзяцей на кукішкі па крузе). Пачынаецца знаёмства з беларускай народнай гульнёй «ГАРЛАЧЫК».

Вядучы (па заканчэнні гулъні). Надышоў час зачыняць наш кірмаш.

Выхавальнік. А гарлачыкі, якія яшчэ не прадаліся, я палажу ў мяшэчак і аднясу дахаты. Няхай пабудуць у мяне да наступнага кірмашу.

Дзецям прапануецца залезці ў вялікія мяшкі і прапаўзці ў іх ра­зам да выхаду (або выхавальнік покрывае дзяцей вялікім кавалкам палатна, і яны на кукішках ідуцъ да выхаду).



Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2020
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал