Наша Ніва”, №39, 27 кастрычніка 2006 г. Сэанс на дзвюх дошках



Дата канвертавання06.07.2016
Памер16.56 Kb.
Наша Ніва”, № 39, 27 кастрычніка 2006 г.
СЭАНС НА ДЗВЮХ ДОШКАХ
Плянаваў назваць нататку пра чэмпіянат сьвету ў Элісьце «Двубой гіганцкіх карлікаў», маючы на ўвазе, што Крамнік з Тапалавым стаяць на плячах вялікіх шахматыстаў мінулага. Аднак хада спаборніцтва змусіла расставіць акцэнты іначай. У гэтым матчы псіхалёгія і юрыспрудэнцыя дамінавалі над шахматамі, і простае пытаньне – ці мае шахматыст права ў час партыі пабыць на самоце – ледзь не павярнулася зрывам усёй імпрэзы.

Камэнтатары «туалетнага скандалу» абрыналіся на тапалаўскага імпрэсарыё Данаілава (які нібыта ўсю куцьцю і заварыў) або проста канстатавалі наяўнасьць у вялікіх шахматах «бруду». Як сказаў расейскі гросмайстар Грышчук: «Упершыню мне стала сорамна за тое, што я шахматыст». Адзначу тое, што ня ўсім кінулася ў вочы. Па-першае, у падтрымку Крамніка пасьля таго, як Ілюмжынаў пазбавіў яго балу за дэманстратыўную няяўку на 5-ю партыю, выступілі «заклятыя сябры» Карпаў і Карчной. Па-другое, Тапалаў, даўшы Данаілаву карт-блянш на «легальныя» захады супраць Крамніка, неўзабаве сам пашкадаваў пра тое. Відаць, зразумеў, што змагаецца ня з тым супернікам.

Удзельнікі змагаліся ня толькі міжсобку, а і зь бюракратычнай машынай. Выйгрыш Уладзімерам Крамнікам «аб’яднаўчага» матчу пад эгідай ФІДЭ часова здымае вастрыню даўняга канфлікту паміж гульцамі і шахматнымі чыноўнікамі, – канфлікту, што ўлучаў дыскваліфікацыі чэмпіёнаў сьвету, ганебныя саступкі дыктатарам, навязваньнe штучных правілаў… Але няма падставаў верыць, што гэная «партыя» скончылася. У варунках, калі за Крамніка – бальшыня знакавых асобаў, яму варта было б выйсьці з ФІДЭ ды пацягнуць за сабою калегаў. Ясна, ня дзеля расколу; дзеля заснаваньня новай, больш справядлівай сыстэмы сусьветных шахмат. Карацей, дарабіць тое, што ў 90-х не ўдалося імпульсіўнаму Гары Каспараву.

Што да шахматнага зьместу матчу – адметна, што ўсе партыі пачыналіся славянскай абаронай (1. d4 d5 2. c4 c6). Расеец выявіўся гульцом ласкераўскага маштабу, схільным да выкарыстаньня чужых памылак. Баўгарын гуляў імпэтна, але няроўна, акурат ураджэнец Ваўкавыску Давід Яноўскі ў час першай «Нашай Нівы». Для маткі-гісторыі каштоўныя абодва.



Вольф Рубінчык

ЯК БЫ ВЫ ЗГУЛЯЛІ?
В. Тапалаў (2813) – У. Крамнік (2743), Эліста, 2006. Ход белых.

Адказ: 1. Tg4+ Cg7 2. Фc7! Фf1+ 3. Kg1. Чорным пара здацца. Баўгарскі гулец даў іншы шах: 1. Фg6+ і пасьля 1…Сg7 нават прайграў.


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2020
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал