Наша Ніва”, №9, 3 сакавіка 2006 г. На поўдні і ўсходзе



Дата канвертавання17.06.2016
Памер13.54 Kb.
Наша Ніва”, № 9, 3 сакавіка 2006 г.
На поўдні і ўсходзе
Калі б выбіраўся самы калярытны беларускі шахматыст, мы б аддалі голас Сяргею Каспараву – чаго вартае прозьвішча… 37-гадовы магілёвец пакуль не гросмайстар, але з рэйтынгам пад 2500 прапісаўся ў вышэйшай лізе. Яшчэ ён вылучаецца тым, што вандруе па краінах, экзатычных з гледзішча шахматнай публікі, і разьбівае міты пра іхнюю экзатычнасьць. Летась сп. Сяргей пасьпяхова выступаў у Лібане, сёлета – у Іране. Менавіта прадстаўнік Ірану Амір Малагі перашкодзіў гульцу зь Беларусі павесьці рэй, нанесшы яму адзіную паразу… Вынік С. Каспарава – 6,5 бала з 9, 13-е месца сярод 278 удзельнікаў. Праўда, асобныя зь іх запісваліся ў турнір pro forma і выбывалі, ледзь уступіўшы ў гульню.

У лютым іранцы масава наведалі Маскву, узяўшы ўдзел у фэсьце «Аэрафлёт-2006». Зрэшты, беларуская дэлегацыя сваёй прадстаўнічасьцю засланіла ня толькі Іран, а шмат якія краіны эўразійскае прасторы. Тры вядучыя гросы – Аляксей Аляксандраў, Аляксей Фёдараў, Сяргей Азараў – біліся ў галоўным турніры «A1», экс-чэмпіён сьвету сярод юнакоў Сяргей Жыгалка – у турніры «А2» (вілка рэйтынгу – 2400-2549), Ганна Шарэвіч і чэмпіён Магілёўшчыны Герман Качаткоў – у турніры «B» (ELO 2200-2399)… Сёлета ад нашых чакаліся сэнсацыі, дзеля іх нават запрацаваў сайт chess.by, але… Аляксандраў сышоў з турніра пасьля 6 тураў, набраўшы ўсяго 2,5 бала, Азараў застаўся ў «мінусе». Найлепшым чынам адпрацавалі ўнёскі Фёдараў, Жыгалка і Качаткоў: усе ўзялі па «плюс 2». У турніры «С» – для аматараў – даволі годна сябе паказалі беларускія «вэтэраны», якім за 50: Уладзімер Абламскі, Валянцін Казанцаў, Аляксей Севянюк.


ВР



ЯК БЫ ВЫ ЗГУЛЯЛІ?
С. Каспараў, Беларусь – А. Абэдзі, Іран. Тэгеран, 2006. Ход белых. Чорныя толькі што ўзялі пешку на f5…

Адказ: дасьціпны ход 1. Кd4! прынёс белым вырашальную перавагу.


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2020
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал