Навучанне для iншаземцаў – прадаўжэнне вiзы раздзел I як правiльна запоўнiць заяву



Дата канвертавання15.05.2016
Памер257.37 Kb.
Навучанне для iншаземцаў – прадаўжэнне вiзы
РАЗДЗЕЛ I

ЯК ПРАВIЛЬНА ЗАПОЎНIЦЬ ЗАЯВУ
РАЗДЗЕЛ II

АГУЛЬНЫЯ ЗВЕСТКI

2.1 ЮРЫДЫЧНАЯ ПАДСТАВА

2.2 УМОВЫ ЗНАХОДЖАННЯ IНШАЗЕМЦАЎ НА ТЭРЫТОРЫI РП

2.3 ПАТРАБАВАННI ДА ЗАЯВАЎ, ДАКУМЕНТАЎ, АБГРУНТАВАННЯЎ,
ПАСВЕДЧАННЯЎ

2.4 ТЭРМIН РАЗГЛЯДУ СПРАВЫ

2.5 ПАЎНАМОЦТВА

2.6 УРУЧЭННЕ ПАШТОВЫХ АДПРАЎЛЕННЯЎ

2.7 УРУЧЭННЕ ПАСЫЛАК У ВЫПАДКУ ВЫЯЗДУ ЗА МЯЖУ

2.8 ПАТРАБАВАННЕ ПРЫТРЫМЛIВАЦЦА ТЭРМIНА

2.9 АЗНАЯМЛЕННЕ З МАТЭРЫЯЛАМI СПРАВЫ

2.10 ДЗЯРЖАЎНЫ ЗБОР
РАЗДЗЕЛ III

ПРАДАЎЖЭННЕ ВIЗЫ

3.1 УСТАНОВА, ЯКАЯ РАЗГЛЯДВАЕ ЗАЯВУ

3.2 ПРАДАЎЖЭННЕ НАЦЫЯНАЛЬНАЙ ВIЗЫ

3.3 ПРАДАЎЖЭННЕ ШЭНГЕНСКАЙ ВIЗЫ

3.4 ТЭРМIН ПАДАЧЫ ЗАЯВЫ

3.5 РАШЭННЕ

3.6 ДАКУМЕНТЫ
РАЗДЗЕЛ IV

АПЕЛЯЦЫЙНАЯ ПРАЦЭДУРА

4.1 ПРОПУСК ТЭРМIНА

4.2 АЗНАЯМЛЕННЕ З МАТЭРЫЯЛАМI СПРАВЫ

4.3 СПОСАБЫ ПАДАЧЫ ЗАЯВАЎ, ДАКУМЕНТАЎ, АБГРУНТАВАННЯЎ,
ПАСВЕДЧАННЯЎ

4.4 СКАРГА

РАЗДЗЕЛ I
ЯК ПРАВIЛЬНА ЗАПОЎНIЦЬ ЗАЯВУ
Запаўняючы заяву аб выдачы дазволу на легальнае знаходжанне трэба памятаць каб:

  • запоўнiць заяву дакладна на польскай мове;

  • запоўнiць усе неабходныя графы заявы ў адпаведнасцi з фактычным станам;

  • запоўнiць вялiкiмi лiтарамi ў адпаведных кратках;

  • калi раней вы падавалi iншыя асабовыя даныя – праiнфармаваць аб гэтым у абгрунтаванні;

  • падаць месца фактычнага пражывання, дзе атрымлiваеце паштовыя адпраўлення;

  • у графе адносна судзiмасцi падаць iнфармацыю аб усiх выдадзеных выраках i аб праходзячых судаводствах па крымiнальных справах альбо адмiнiстратыўных праванарушэннях;

  • у выпадку сумненняў адносна выдадзеных выракаў падаць, што судаводства ў ходзе развiцця (УВАГА: аплата штрафу не азначае, што крымiнальнае судаводства не было разпачынена i не выдадзены вырак);

  • далучыць да заявы пацвярджэнне аплаты дзяржаўнага збору;

  • далучыць да заявы фатаздымкi ў адпаведным фармаце;

  • паставiць уласнаручны подпiс i падаць iмя i прозвiшча лацiнскiмi лiтарамi;

  • у выпадку хадайнiцтва аб выдачы дазволу на часовае пражыванне з мэтаю далучэння да сям’i (арт. 53, ч. 1, п. 7, Закона аб iншаземцах) заяву падпiсвае iншаземец пражываючы на тэрыторыi Рэспублiкi Польшча, аднак на дазвол для малалетняга дзiцяцi патрэбна згода ўсiх асоб, якiя маюць права бацькоўской апекi;

  • прадставiць дзейны падарожны дакумент. У асаблiвых выпадках, калi iншаземец не валодае дзейным падарожным дакументам i не мае магчымасцi атрымаць яго, можа прадставiць iншы дакумент пацвярджаючы яго асобу;

  • далучыць кожны дакумент, якi можа пацвярдзiць даныя пададзеныя ў заяве альбо дапаможа хутка разглядзець справу;

  • у выпадку сумненняў – папрасiць дапамогi ў працаўніка ваяводскага праўлення.

РАЗДЗЕЛ II

АГУЛЬНЫЯ ЗВЕСТКI
2.1 ЮРЫДЫЧНАЯ ПАДСТАВА

  • Закон ад 13 чэрвеня 2003 г. аб iншаземцах (адзiны тэкст Дз. У. ад 2006 г. № 234 поз. 1694 cа змяненнямi).

  • Закон ад 14 чэрвеня 1960 г. – Кодэкс Працэсуальны ў органах выканаўчай улады (адзiны тэкст Дз. У. ад 2000 г. № 98, поз. 1071, са змяненнямi).

  • Распараджэнне Еўрапейскага Парламента i Рады (WE) № 810/2009 ад 13 лiпеня 2009 г., якое устанаўлiвае Вiзавы Кодэкс ЕС (Дз. Урз. УЕ Л 243 ад 15.09.2008, стр. 1). 


2.2 УМОВЫ ЗНАХОДЖАННЯ IНШАЗЕМЦАЎ НА ТЭРЫТОРЫI РП

Iншаземец можа знаходзiцца на тэрыторыi Рэспублiкi Польша, калi валодае:

1) дзейным падарожным дакументам;

2) дзейнаю вiзаю альбо iншым дзейным дакументам упаўнаважваючы да выязду i знаходжання на гэтай тэрыторыi, калi iснуе патрабаванне;

3) дазвол на выязд да iншай дзяржавы альбо дазвол на пражыванне ў iншай дзяржаве, калi такi дазвол патрабуецца ў выпадку праезду транзытам.


Iншаземец можа падарожнiчаць i знаходзiцца на тэрыторыi дзяржаў Шэнгенскай прасторы (таксама на тэрыторыi Рэспублiкi Польшча) без неабходнасцi набываць вiзу на працягу 3 месяцаў на працягу тэрмiну 6 месяцаў на падставе нацыянальнай вiзы альбо дазволу на пражыванне выдадзенага праз адну з дзяржаў Шэнгенскай прасторы, у выпадку Польшчы – вiд на жыхарства. Адначасова iншаземец абавязаны выконваць агульныя ўмовы ўезду i знаходжання на тэрыторыi дзяржаў Шэнгенскай прасторы, гэта значыць:

  • валодаць дзейным падарожным дакументам,

  • патрапi абгрунтаваць мэту i ўмовы планаванага знаходжання, а таксама

  • валодаць дастатковымi сродкамi на пражыванне альбо магчымасцю iх атрымання ў адпаведнасцi з законам, а таксама

  • не з’яўляецца асобаю, знаходжанне якой прадстаўляе небяспеку для грамадзянскага ладу, унутранай бяспекi, публiчнага здароў’я альбо мiжнародных адносiн адной з дзяржаў ЕС, асаблiва калi яго даныя не былi ўнесены на гэтай падставе да нацыянальных баз даных дзяржаў ЕС з мэтаю адмовы ўезду.


Дзяржавы Шэнгенскай прасторы: Аўстрыя, Бельгiя, Данiя, Фiнляндыя, Францыя, Грэцыя, Iспанiя, Люксембург, Нiдэрланды, Германiя, Партугалiя, Швецыя, Iталiя, Эстонiя, Лiтва, Латвiя, Мальта, Польшча, Чэхiя, Славакiя, Славенiя, Венгрыя, а таксама Швейцарыя, Нарвегiя i Iсландыя (апошнiя 3 дзяржавы не належаць да ЕС, але належаць да Шэнгенскай прасторы).
Трэба падкрэслiць, што: Вялiкабрытанiя, Iрландыя, Кiпр, Балгарыя i Румынiя з’яўляюцца дзаржавамi-членамi ЕС, але не належаць да дзаржаў Шэнгенскай прасторы.
2.3 ПАТРАБАВАННI ДА ЗАЯВАЎ, ДАКУМЕНТАЎ, АБГРУНТАВАННЯЎ, ПАСВЕДЧАННЯЎ

Заявы, хадайнiцтва i дакументы па справах легалiзацыi знаходжання iншаземцаў на тэрыторыi Рэспублiкi Польшча павiнны быць:




  • складзеныя на польскай мове;

  • арыгiналамi альбо копiямi, пацверджанымi ў праўленнi – верна з арыгiналам;

  • замест арыгiналу дакумента бок можа падаць копiю дакумента, калi яго верагоднасць з арыгiналам пасведчана праз натарыўса альбо праз удзельнiчаючага ў справе ўпаўнаважанага бокам адваката, юрысконсульта, прадстаўнiка патэнтнага альбо падатковага консульта – не адносiцца да падарожных дакументаў асобы;

  • перакладзеныя на польскую мову праз прысяжнага перакладчыка – у выпадку дакументаў складзеных на замежнай мове, якiя з’яўляюцца доказам у працэсе (не адносiцца да падарожных дакументаў).



2.4 ТЭРМIН РАЗГЛЯДУ СПРАВЫ

У адпаведнасці з абавязваючымя юрыдычнымі палажэннямі разгляд:

  • справы ў парадку выясняючага працэсу павінен наступіць не пазней, чым праз адзін месяц,

  • асаблiва складанай справы – не пазней, чым праз два месяцы ад даты распачацця працэсу,

  • а ў парадку апеляцыйнай працэдура – на працягу месяца ад даты атрымання апеляцыі.

Разгляд справы аб атрыманнi дазволу на пасяленне альбо дазволу на доўгатэрмiновае знаходжанне рэзудэнта ЕС – павiнен наступiць не пазней, чым праз 3 месяцы ад даты распачацця працэсу,

  • у парадку апеляцыйнай працэдура – павiнен наступiць на працягу 2 месяцаў ад даты атрымання апеляцыі.

Перад прыняццём рашэння аб выдачы дазволу на часовае пражыванне / дазволу на пасяленне / дазволу на доўгатэрмiновае знаходжанне рэзудэнта ЕС адпаведны ваявода абавязаны звярнуцца да каменданта Пагранічнай стражы, каменданта Ваяводскага Ўпраўлення Паліцыі, Кіраўніка Агенцтва Ўнутранай Бяспекі, a ў выпадку патрэбы да іншых органаў, з заявяю перадаць інфармацыю - чы ўезд i знаходжанне іншаземцы на тэрыторыі Рэспублікі Польшча прадстаўляе пагрозу для абароны і бяспекі дзяржавы альбо аховы бяспекі і грамадзянскага ладу.


Mаючы на ўвазе факт, што вп. органы маюць абавязак перадаць неабходную інфармацыю на працягу 30 дзён неабходна спадзявацца, што працэдура ў справе будзе цягнуцца больш 30 дзён.
Аб кожным выпадку не разгледжання справы ў вышэйпамянутых тэрмінах, орган першай і другой інстанцыі абавязаны праінфармаваць бок, падаць прычыну спазнення i новы тэрмiн разгляду справы.

2.5 ПАЎНАМОЦТВА

Бок можа прадстаўляць свае інтарэсы праз упаўнаважанага прадстаўніка, хіба што характар дзеянняў патрабуе асабістага ўдзелу. Упаўнаважаным прадстаўніком можа быць фізічная асоба валодаючая поўнай дзеяздольнасцю.

  • паўнамоцтва павінна быць складзена ў пісьмовай форме альбо прадстаўлена да пратаколу;

  • упаўнаважаны прадстаўнік далучае да матэрыялаў справы арыгінал альбо пацверджанае ў праўленні пасведчанне паўнамоцтва;

  • разам з паўнамоцтвам да акт справы трэба далучыць пацвярджэнне аплаты дзяржаўнага збору ў памеры 17 польскіх злотых;

  • дадзенае паўнамоцтва павінна ўваўнаважваць да прадстаўлення інтарэсаў іншаземцы ў вызначаным працэсе як перад ваяводам, так і перад Кіраўніком Праўлення да Спраў Іншаземцаў.



2.6 УРУЧЭННЕ ПАШТОВЫХ АДПРАЎЛЕННЯЎ

Усе лісты (паведамлення, вызавы, рашэння, пастановы i тд.) уручаюцца праз пошту пад распiску аб уручэннi, альбо праз чыноўнiкаў органаў першай альбо другой iнстанцыi.



Лiсты ўручаюцца на паданы бокам адрас альбо ў кожнае месца, дзе ён знаходзiцца. Лiсты можна ўручыць на месца працы асобе ўпаўнаважанай працадаўцам атрымлiвать паштовыя адпраўлення.
ЗМЕНА АДРАСА

У ходзе працэсу бакi, а таксама iх прадстаўнікі і ўпаўнаважаныя асобы маюць абавязак праінфармаваць орган адміністрацыі аб кожнай змене сваяго адраса i месца знаходжання. У ходзе працэсу лісты заўсёды ўручаюцца на апошні адрас, які быў пададзены ў органе.



  • У выпадку недагляду вп. абавязку ўручэнне ліста на апошні адрас прызнаецца сапраўдным.

  • АДСУТНАСЦЬ АДРАСАТА: У выпадку адсутнасці адрасата ліст уручаецца пад распіску даросламу жыльцу, суседу альбо наглядчыку дому, калі гэтыя асобы прыймуць рашэнне перадаць ліст адрасату. Адрасат паведамляецца аб дастаўцы ліста суседу альбо наглядчыку дома з дапамогай паведамлення, якое размяшчаецца ў паштовай скрыні альбо, калі гэта немагчыма, у дзвярах кватэры.


ЛІСТЫ ЎРУЧАЮЦЦА:

  • Боку. На пададзены праз яго адрас, а калі інтарэсы боку прадстаўляе ўпаўнаважаны прадстаўнік – гэтаму прадстаўніку.

    • Бок мае абавязак пацвярдзіць атрыманне ліста сваім подпісам і падаць дату ўручэння. Калі асоба ўхіліцца ад пацвярджэння ўручэння, даручаючы мае абавязак пацвердзіць дату ўручэння і падаць асобу, каторая атрымала ліст i прычыну адсутнасці падпісу.

    • Калі бок ухіліцца прыняць ліст высланы праз пошту альбо ўручаны іншым спосабам, ліст будзе звернуты адпраўшчыку з паметкай аб абмове прыняцця і даце адмовы. У гэтым выпадку прызнаецца, што ліст быў уручаны ў дзень адмовы яго прыняцця адрасатам.

  • Упаўнаважанай асобе. Калі інтарэсы боку прадстаўляе ўпаўнаважаны прадстаўнік ліст уручаецца гэтаму прадстаўніку. Калі ўстаноўлена некалькі ўпаўнаважаных прадстаўнікоў, бок назначае аднаго з ніх да спраў уручэнняў і паведамляе аб гэтым орган, якi праводзіць справу. Калі іншаземец не назначы ўпаўнаважанага прадстаўніка, ліст уручаецца толькі аднаму з прадстаўнікоў.


У ВЫПАДКУ АДСУТНАСЦІ МАГЧЫМАСЦІ ЎРУЧЭННЯ ЛІСТА ЎКАЗАНЫМ ВЫШЭЙ СПОСАБАМ:

  • У выпадку ўручэння ліста поштай, яна захоўвае ліст на працягу 14 дзён у сваім адзяленні,

  • У выпадку ўручэння ліста супрацоўнікам праўлення гміны (горада) альбо ўпаўнаважанай асобай ці органам, ліст захоўваецца на працягу 14 дзён у праўленні адпаведнай гміны (горада). 

Паведамленне аб выхадзе лiста з iнфармацыяй яго прыняцця на працягу 7 дзён, пачынаючы ад дня выстаўлення паведамлення, размяшчаецца ў паштовай скрынi альбо, калi гэта немагчыма, у дзвярах кватэры адрасата, яго офiса альбо iншага памяшкання, дзе адрасат выконвае сваю прафесiйную дзейнасць альбо ў вiдавочным месцы каля ўваходу да дому адрасата.


У выпадку не прыняцця лiста ў вп. тэрмiне, паўторна выстаўляецца паведамленне аб магчамасцi прыняцця лiста не пазней за 14 дзён ад першага паведамлення.
Уручэнне лiста лiчыць зробленым ў апошнi дзень вп. тэрмiна, а лiст неабходна пакiнуць у матэрыялах справы.

2.7 УРУЧЭННЕ ПАСЫЛАК У ВЫПАДКУ ВЫЯЗДУ ЗА МЯЖУ

  • У выпадку выязду за мяжу неабходна вызначыць упаўнаважанага прадстаўнiка да прадстаўлення iнтарэсаў у Польшчы i паведамiць аб гэтым орган, якi праводзiць разгляд справы. У выпадку недагляду вп. абавязку ўручэнне ліста на апошні адрас прызнаецца сапраўдным.

  • Бок якi пражывае за мяжой альбо мае галоўны офiс за мяжой, у выпадку калi не ўстаноўлен упаўнаважаны прадстаўнiк пражываючы ў краiне, абавязаны вызначыць упаўнаважанага прадстаўнiка да прадстаўлення iнтарэсаў у Польшчы. У выпадку не вызначэння упаўнаважанага прадстаўнiка да прадстаўлення iнтарэсаў у Польшчы прызначаныя для гэтага боку лiсты перадаюцца да матэрыялаў справы з паметкай уручана



2.8 ПАТРАБАВАННЕ ПРЫТРЫМЛIВАЦЦА ТЭРМIНА

Заявы i хадайнiцтва складзеныя на польскай мове падаюцца ў вызначаным для гэтай дзеяння тэрмiне.

Тэрмiн да выканання вызначанай дзеяння лiчыцца прытрыманым, калi да яго заканчэння лiст быў:

  • высланы ў форме электроннаго дакумента ў разуменнi пастанаўленняў Закона ад 17 лютага 2005 r. аб камп’ютэрызацыi дзеяння суб’ектаў рэалiзоўваючых дзяржаўныя праграмы, з пацверджаннем яго прадстаўлення да органа дзяржаўнага кiравання,

  • высланы ў польскiм паштовым аддзяленнi,

  • прадстаўлены да польскай консульскай установы,

  • прадстаўлены салдатам да каманднай вайсковай часткi,

  • прадстаўлены да капiтана карабеля праз члена флоцкага экiпажа,

  • прадстаўлены да адмiнiстрацыi папраўчай установы праз асобу, пазбаўленую свабоды.


Лiсты таксама могуць быць прадстаўлены непасрэдна да ўстановы, якая праводзiць разгляд справы.
Акрамя таго, датаю вызначанай дзеяння лiчыцца:

  • у выпадку ўручэння праз прадстаўнiка загранiчнага паштовага аддзялення – дата атрымання праз польскае паштовае аддзяленне (дата паштовага штампу польскага паштовага аддзялення);

  • у выпадку ўручэння праз прадстаўнiка кур’ерскай фiрмы (пасылка высланая як у Польшчы, так i за мяжой) – дата атрымання праз вызначаную ўстанову.


У выпадку пропуска тэрмiна да дапаўнення фармальных недахопаў iншаземец на працягу сями дзён ад даты спынення прычыны пропуска тэрмiна можа падаць заяву аб яго аднаўленнi. Iншаземец абавязаны абгрунтаваць, што пропуск тэрмiна наступiў без яго вiны. Адначасова з падачай заявы трэба дапоўнiць фармальныя недахопы.

2.9 АЗНАЯМЛЕННЕ З МАТЭРЫЯЛАМI СПРАВЫ

  • На кожнай стадыi працэсу бок мае права на доступ да матэрыялаў справы, рабiць паметкi, копii альбо выпiскi. Гэта права дзейнiчае таксама пасля заканчэння працэдуры.

  • Бок можа звярнуцца з заяваю пасведчання выпiсак i копiй матэрыялаў справы альбо выдачы пасведчаных выпiсак з матэрыялаў справы, калi гэта абаснавана сур’ёзным iнтарэсам для бока.

  • Дзяржаўны збор пасведчання адпаведнасцi выпiскi альбо копii дакумента з актаў справы састаўляе 5 польскiх злотых за кожную поўную альбо распачатую старонку.

  • Актыўны ўдзел у працэдуры. Установы дзяржаўнай адмiнiстрацыi абавязаны забязпечыць бакам актыўны ўдзел у кожнай стадыi працэдуры, а перад выдачаю рашэння прадставiць магчымасць пракаменцiраваць сабраныя доказы i матэрыялы, а таксама прадстаўленыя запыты.

  • Бок можа азнаёмiцца з сабранымi доказамi ў справе, дапоўнiць прадстаўленую заяву i зрабiць пасведчанне да пратаколу.



2.10 ДЗЯРЖАЎНЫ ЗБОР

Абавязак па аплаце дзяржаўнага збору за адпаведныя формы легалiзацыi пражывання ўзнiкае пры паданнi заявы да ваяводы. Дзяржаўны сбор уносiцца на разлiковы рахунак адпаведнай падатковай установы, якою з’яўляецца войт (бургамiстр, мэр горада). Асоба, якая падае заяву альбо iншае хадайнiцтва, абавязана далучыць пацвярджэнне аплаты дзяржаўнага збору.
Дзяржаўны збор неабходна плацiць за:

  • дазвол на часовае пражыванне – 340 польскiх злотых

  • дазвол на пасяленне – 640 польскiх злотых

  • дазвол на доўгатэрмiновае знаходжанне рэзудэнта ЕС – 640 польскiх злотых

  • прадаўжэнне нацыянальнай вiзы – 406 польскiх злотых

  • факультатыўнае прадаўжэнне шэнгенскай вiзы – 30 еўра

  • iншае рашэнне, акрамя вп., якое выдаецца на падставе Кодэкса Працэсуальнага ў органах выканаўчый улады – 10 польскiх злотых

  • выдачу пасведчання - 17 польскiх злотых

  • падачу дакумента, пацвярджаючага ўстанаўленне ўпаўнаважанага прадстаўнiка альбо яго пасведчання, выпiскi, копii - 17 польскiх злотых

Калi заява на дазвол на часовае пражыванне / пасяленне ўключае дзяцей альбо iншыя асобы, каторыя знаходзяцца пад апекай iншаземца, вп. аплату неабходна ўносiць па кожнай з гэтых асоб.

Калi адзiн з бакоў не заплацiць неабходную суму разам з падачай заявы, установа, якая праводзiць разгляд справы, назначыць тэрмiн да аплаты. Гэты тэрмiн не можа быць меньшы чым 7 дзён i даўжэйшы чым 14 дзён. Калi на працягу вызначанага тэрмiна заяўнiк не заплацiць неабходную суму заява падлягае звароту. Падрабязны спiс прадметаў дзаржаўнага збору, стаўкi альбо iльготы знаходзяцца ў дадатку да Закона ад 16 лiстапада 2006r. аб дзяржаўным зборы (Дз. У. № 225 поз. 1635 cа змяненнямi)
ЗВАРОТ ДЗЯРЖАЎНАГА ЗБОРУ

Зварот дзяржаўнага збору надыходзiць па заяве бакоў у сiтуацыi, калi нягледзячы на аплату дзяржаўнага збору не разпачата разгляду справы, не выдадзена пасведчанне альбо дазвол. Дзяржаўны збор не звяртаецца пасля пяцi гадоў з канца года, у каторым збор быў заплачаны. Адпаведна да арт. 12 ч. 1 вп. Закона аб дзяржаўным зборы, падатковай установай у пытаннях па джяржаўным зборы з’яўляецца войт (бургамiстр, мэр горада).


РАЗДЗЕЛ III

ПРАДАЎЖЭННЕ ВIЗЫ
3.1 УСТАНОВА ЯКАЯ РАЗГЛЯДВАЕ ЗАЯВУ

Заява па прадаўжэнню шэнгенскай альбо нацыянальнай вiзы падаецца да ваяводы па месцу жыхарства iншаземца.


3.2 ПРАДАЎЖЭННЕ НАЦЫЯНАЛЬНАЙ ВIЗЫ

Iншаземец, якi знаходзiцца на тэрыторыi Рэспублiкi Польшча можа прадоўжыць тэрмiн дзеяння выдадзенай нацыянальнай вiзы альбо тэрмiн знаходжання дазволены на падставе гэтай вiзы, калi ўсе наступныя ўмовы будуць выкананы:


1)  на iх карысць сведчыць важны прафесiйны iнтарэс або асабiсты iнтарэс iншаземца цi гуманiстычныя матывы, якiя робяць немагчымым пакiнуць гэту тэрыторыю перад канцом тэрмiна дзеяння нацыянальнай вiзы альбо да заканчэння дазволенага на падставе вiзы перыяду знаходжання;

2)  здарэннi, якiя з’яўляюцца прычынаю хадайнiцтва аб прадаўжэннi нацыянальнай вiзы, узнiклi незалежна ад волi iншаземца i не было магчымасцi прадбачыць iх на дзень падачы заявы на выдачу вiзы.

3)  абставiны справы не паказваюць, што мэта знаходжання iншаземца на тэрыторыi Рэспублiкi Польшча будзе iншая, чым заяўлена;

4)  не вынiкаюць абставiны, якiя выклiкаюць адмову ў выдачы нацыянальнай вiзы.  


Знаходжанне ў шпiталi

Iншаземец якi знаходзiцца ў шпiталi, стан здароў’я каторага выключае магчымасць пакiнуць тэрыторыю Рэспублiкi Польшча, тэрмiн дзеяння выдадзенай яму нацыянальнай вiзы прадаўжаецца альбо тэрмiн знаходжання дазволены на падставе гэтай вiзы прадаўжаецца да дня, калi стан яго здароў’я дазваляе пакiнуць гэту тэрыторыю.


ТЭРМIН ЗНАХОДЖАННЯ

Нацыянальную вiзу можна прадоўжыць аднакроць. Тэрмiн знаходжання на тэрыторыi Рэспублiкi Польшча на падставе прадоўжанай нацыянальнай вiзы не можа быць даўжэйшы ад тэрмiна знаходжання прадбачанага для нацыянальнай вiзы, гз. 1 год.


УВАГА: Перыяд дзеяння вiзы не заўсёды адпавядае тэрмiну знаходжання, на якi ўпаўнаважвае вiза.
3.3 ПРАДАЎЖЭННЕ ШЭНГЕНСКАЙ ВIЗЫ

Iншаземец, якi знаходзiцца на тэрыторыi Рэспублiкi Польшча можа прадоўжыць перыяд дзеяння выдадзенай вiзы альбо тэрмiн знаходжання дазволены на падставе гэтай вiзы, калi:



  • пасведчыць, што ў сувязi з форс-мажорнымi абставiнамi або гуманiстычнымi матывамi немагчыма пакiнуць тэрыторыю дзяржаў-членаў перад канцом тэрмiна дзеяння вiзы альбо да заканчэння дазволенага на падставе вiзы тэрмiну знаходжання

    • Вп. прадаўжэнне вiзы з’яўляецца дармовым.

  • прадставiць доказ iснавання важных асабiстых прычын, якiя абгрунтоўваюць прадаўжэнне тэрмiну дзеяння альбо тэрмiну знаходжання.

    • За вп. прадаўжэнне збiраецца аплата ў памеры 30 EЎРА.


ТЭРМIН ЗНАХОДЖАННЯ

Тэрмiн знаходжання на тэрыторыi Рэспублiкi Польшча на падставе прадоўжанай вiзы не можа быць даўжэйшы ад максiмальнага тэрмiна знаходжання прадбачанага для дадзенага вiду вiзы, гз. 1 месяца ў выпадку Шэнгенскай вiзы.
УВАГА: Перыяд дзеяння вiзы не заўсёды адпавядае тэрмiну знаходжання, на якi ўпаўнаважвае вiза
3.4 ТЭРМIН ПАДАЧЫ ЗАЯВЫ

Iншаземец, якi мае намер прадоўжыць пражыванне на падставе:



  • Шэнгенскай вiзы

  • нацыянальнай вiзы

абавязаны падаць да адпаведнага ваяводы па месцу сваяго жыхарства заяву аб прадаўжэннi вiзы мiнiмум 3 днi перад заканчэннем тэрмiна знаходжання, прадстаўленага ў вiзе, якую ён ужо мае.
У выпадках, калi iншаземец пасведчыў, што ў сувязi з форс-мажорнымi абставiнамi або гуманiстычнымi матывамi немагчыма пакiнуць тэрыторыю дзяржаў-членаў перад канцом тэрмiна дзеяння вiзы, альбо да заканчэння дазволенага на падставе вiзы тэрмiну знаходжання, альбо калi iншаземец знаходзiцца ў шпiталi, заяву можна падаць у апошнiм дню тэрмiну знаходжання прадстаўленага ў нацыянальнай альбо Шэнгенскай вiзе, якую ён ужо мае.

Заява пададзеная пасля тэрмiна застаецца без разгляду.


Iншаземецу, якi падаў заяву аб прадаўжэннi вiзы ў вп. тэрмiне ваявода ставiць у падарожным дакуменце iншаземца штамп, пацвярджаючы падачу заявы. Калi тэрмiн падачы заявы быў прытрыманы i не iснуе фармальных недахопаў альбо фармальныя недахопы былi дапоўнены ў адпаведным тэрмiне, знаходжанне iншаземца на тэрыторыi Польшчы лiчыцца легальным ад даты падачы заявы да даты, калi рашэнне аб прадаўжэннi нацыянальнай альбо Шэнгенскай вiзы стане канчатковым.
Калi працэс па справе прадаўжэння нацыянальнай альбо Шэнгенскай вiзы будзе прыпынены на заяву iншаземца, яго пражыванне ў гэтым часе лiчыцца нелегальным
УВАГА:

Штамп у падарожным дакуменце не дае права iншаземцу да паездак па тэрыторыi iншых дзяржаў Шэнгенскага пагаднення, але iншаземец можа паехаць да краю паходжання.
3.5 РАШЭННЕ

Разгляд ў справе прадаўжэння нацыянальнай альбо Шэнгенскай вiзы наступае ў ходзе выдачы рашэння. Прадоўжанная нацыянальная альбо Шэнгенская вiза выдаецца ў форме наклейкi да падарожнага дакумента.


3.6 ДАКУМЕНТЫ

Iншаземец, якi хадайнiчае аб прадаўжэннi нацыянальнай альбо Шэнгенскай вiзы абавязаны: прадставiць дзейны падарожны дакумент, абгрунтаваць заяву i далучыць да заявы:



  1. актуальны фатаздымак – непашкоджаны, каляровы, з памерамi 35x45 мм, зроблены на працягу апошнiх 6 месяцаў на ясным фоне, з добраю вастрынёю, на якiм выразна вiднеюць вочы i твар ад верхняй часткi галавы да верхняй часткi плеч, каб твар займавала 70-80 % фатаздымку; на фатаздымку асоба павiнна быць прадстаўлена без галаўнога ўбору i цёмных акуляраў, глядзець перад сабой з адкрытымi вачыма, не закрытымi валасамi, з натуральным выразам твары i закрытым ротам,

  2. дакументы, якiя пацвярджаюць:

  • мэту знаходжання i неабходнасць прадаўжэння нацыянальнай альбо Шэнгенскай вiзы,

  • медыцынскае страхаванне ў адпаведнасцi з палажэннямi аб забяспячэннi медычнай апекi фiнансаванай за кошт дзяржаўных сродкаў альбо падарожнаго медычнага страхавання на мiнiмальную суму страхавання ў памеры 30.000 эўро, дзейнае праз перыяд запланаванага знаходжання iншаземца на тэрыторыi Рэспублiкi Польшча, каб пакрыць ўсе выдаткi, якiя могуць узнiкнуць на працягу знаходжання на гэтай тэрыторый у сувязi з неабходнасцю павяртанння па медыцынскiх прычынах, патрэбаю неадкладнай медыцынскай дапамогi, неадкладнага лячэння ў шпiталi альбо ў выпадку смерцi, у якiм страхоўшчык абавязваецца пакрыць выдаткi за медыцынскiя паслугi аказаныя застрахаванай асобе непасрэдна да ўстановы, якая аказала такiя паслугi, на падставе выстаўленага рахунка да аплаты – у выпадку прадаўжэння нацыянальнай вiзы,

  • падарожнаго медычнага страхавання на мiнiмальную суму страхавання ў памеры 30.000 эўро -  у выпадку прадаўжэння Шэнгенскай вiзы,

  • iншыя абставiны прадстаўленыя ў заяве.


ПАТРАБАВАННI ДА ПАДАРОЖНАГА ДАКУМЕНТА:

Iншаземец, якi хадайнiчае аб прадаўжэннi нацыянальнай альбо Шэнгенскай вiзы абавязаны прадставiць да азнаямлення падарожны дакумент спаўняючы наступныя ўмовы:

1)  тэрмiн дзеяння падарожнага дакумента заканчваецца не раней чым за 3 месяца да заканчэння тэрмiна дзеяння заяўленай вiзы;

2)  змяшчае не меньш чым две чыстыя старонкi;

3)  быў выдадзены на працягу апошнiх 10 гадоў.



РАЗДЗЕЛ IV
АПЕЛЯЦЫЙНАЯ ПРАЦЭДУРА
Бок, незадаволены рашэннем адпаведнага ваяводы, выдадзенага па справе: дазволу на часовае пражыванне / дазволу на пасяленне / дазволу на доўгатэрмiновае знаходжанне рэзудэнта ЕС / прадаўжэння вiзы / абмена вiда на жыхарства мае права да падачы апеляцыi на працягу законнага тэрмiна 14 дзён ад даты даручэння рашэння да вышэйшай установы, якою ў вп. справах з'яўляецца Кiраўнiк Ўстановы па справах Iншаземцаў.
Апеляцыя падаецца да Кiраўнiка Ўстановы па справах Iншаземцаў праз ваяводу, якi выдаў рашэнне. Асоба, каторая падае апеляцыю абавязана пастаiць на ёй свой подпiс.
Апеляцыйная працэдура адбываецца ў згодзе з Агульнымi звесткамi (раздзел II).
4.1 ПРОПУСК ТЭРМIНА

У выпадку пропуска тэрмiна падачы апеляцыi iншаземец на працягу сямi дзён ад даты спынення прычыны пропуска тэрмiна можа хадайнiчаць аб паўторным прызнаннi гэтага тэрмiна. Iншаземец абавязаны абгрунтаваць, што пропуск тэрмiна адбыўся без яго вiны. Адначасова з падачай хадайнiцтва неабходна падаць апеляцыю.


4.2 АЗНАЯМЛЕННЕ З МАТЭРЫЯЛАМI СПРАВЫ

Калi вы хочаце азнаёмiцца з матэрыялямi справы бок альбо ўпаўнаважаны прадстаўнiк павiнен скантактавацца праз тэлефон з сакратарыятам Аддзялення па Справах Апеляцыi, Дэпартамента Легалiзацыi Пражывання, Установы па Справах Iншаземцаў - тэл. (22) 60 175 14, з мэтаю ўстанаўлення дакладнага тэрмiна з’яўлення ў Пункце Абслугi Iншаземцаў, Установы па Справах Iншаземцаў па адрасу: Варшава, вул. Таборова 35 [Warszawa, ul. Taborowa 33].


Iнфармацыя па справах азнаямлення з матэрыялямi справы прадстаўляецца ў рабочыя днi, акрамя серады, ад 10.00 да 15.00 гадзiн.
4.3 СПОСАБЫ ПАДАЧЫ ЗАЯВАЎ, ДАКУМЕНТАЎ, АБГРУНТАВАННЯЎ, ПАСВЕДЧАННЯЎ

ДАКУМЕНТЫ ПАВIННЫ БЫЦЬ:

  • арыгiналамi альбо копiямi, пацверджанымi праз установу як дакладная копiя. Iншаземец можа пацвярдзiць копiю дакумента ў Офiсе Падачы Дакументаў Установы па Справах Iншаземцаў: 00–564 Варшава, вул. Кошыкова 16 [00–564 Warszawa, ul. Koszykowa 16]; ад 8.15 да 16.00 гадзiн.

  • пераведзяны на польскую мову польскiм прысяжным перакладчыкам.

Дакументы (заявы, абгрунтавання, пасведчання) можна таксама падаваць:

  • на пошце на адрас 00–564 Варшава, вул. Кошыкова 16 [00–564 Warszawa, ul. Koszykowa 16].

  • Непасрэдна ў Офiсе Падачы Дакументаў Установы па Справах Iншаземцаў: 00–564 Варшава, вул. Кошыкова 16 [00–564 Warszawa, ul. Koszykowa 16]; ад 8.15 да 16.00 гадзiн.

4.4 СКАРГА

Бок можа падаць скаргу на рашэнне Кiраўнiка Ўстановы па Справах Iншаземцаў да Ваяводскага Адмiнiстрацыйнага Суда ў Варшаве, на працягу 30 дзён ад даты ўручэння рашэння. Бок падае скаргу праз Кiраўнiка Ўстановы па Справах Iншаземцаў.


Падача скаргi да Ваяводскага Адмiнiстрацыйнага Суда ў Варшаве на канчатковае рашэнне не легалiзiруе знаходжання iншаземца на тэрыторыi Рэспублiкi Польшча.

Пасведчанне

Я атрымаў/ла на ....................................... мове навучанне для iншаземцаў, якiя хадайнiчаюць аб прадаўжэннi шэнгенскай / нацыянальнай вiзы.

 


............................................................           .......................................................................................

(месца, дата)                                                  подпiс заяўнiка альбо ўпаўнаважанага прадстаўнiка


 
 
 ................................................................... 

        магчымы подпiс перакладчыка
: download
download -> Аддзел бібліятэчнага маркетынгу Каляндар свят і знамянальных дат
download -> Аддзел бібліятэчнага маркетынгу Даты. Імёны. Падзеі. Каляндар свят
download -> Тлумачальная запіска
download -> М.І. Таранда, С. Б. Пазняк, А. Г. Смалей Лабараторная дыягностыка бактэрыяльных і мікозных інфекцый сельскагаспадарчай і хатняй жывёлы
download -> АЎтарскі курс лекцый “славянская міфалогія” Электронная версія
download -> Тэкст, набраны дробным шрыфтам, да вывучэння не абавязковы Усяго 72 пытанні
download -> Пакінуць след на зямлі
download -> Літаратурная Гомельшчына. Гомельскае абласное аддзяленне грамадскага аб’яднання
download -> Вучэбная праграма для агульнаадукацыйных устаноў з беларускай І рускай мовамі навучання




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка