Навукова метадычнае абгрунтаванне



Дата канвертавання15.05.2016
Памер327 Kb.


Навукова – метадычнае абгрунтаванне
Сучасны ўзровень і маштабнасць развіцця педагагічных ведаў не пакідаюць сумненняў у вырашэнні існуючых праблем адукацыі праз стварэнне эфектыўных тэхналогій навучання і выхавання. Сутнасць гэтага працэсу заключаецца ў тым, што сучасная практыка вучэбна – выхаваўчага працэсу больш задзейнічае новыя тэхналогіі, распрацоўкі ў адпаведнасці з самымі прагрэсіўнымі навуковымі дасягненнямі.Таму цяпер педагагічную навуку трэба разглядаць як сістэму тэхналагічных блокаў, якія ствараліся гадамі на аснове досведу педагогаў – наватараў.

На думку Скінэра, тэхналогія навучання – гэта прымяненне ў педагагічным працэсе дасягненняў псіхалогіі. Большасць даследчыкаў атаясамліваюць тэхналогію з сістэмным падыходам да адукацыйнага працэсу.Яны разглядаюць яе як рацыянальную канцэпцыю, заснаваную на прымяненні сістэм навучання, якія звязаны з сучаснымі сродкамі перадачы інфармацыі(аўдыёвізуальныя матэрыялы, абсталяванне вучэбных аўдыторый і сукупнасць педагагічных метадаў).

Амерыканскія спецыялісты лічаць, што школу павінна ахапіць вялікая тэхналагічная рэвалюцыя, звязаная з развіццём тэхнікі. Вядомыя польскія дыдакты Ч. Купісевіч і Ф.Янушкевіч выказваюцца за шырокае разуменне тэрміна “тэхналогія навучання”.



На думку Кларына, педагагічная тэхналогія ёсць сукупнасць і парадак функцыянавання ўсіх асобасных, інструментальных і метадычных сродкаў для рэалізацыі педагагічных мэтаў.

Любая педагагічная тэхналогія павінна адпавядаць асноўным метадычным патрабаванням:



Канцэптуальнасць. Кожная педагагічная тэхналогія павінна абапірацца на навуковую канцэпцыю, якая ўключае філасофскі, псіхалагічны, дыдактычны і сацыяльна – педагагічны кампаненты.

Сістэмнасць. Такая тэхналогія павінна валодаць прыкметамі сістэмы: логікай працэсу, узаемасувяззю ўсіх яе частак, цэласнасцю.

Кіруемасць прадугледжвае магчымасць планавання, праектавання навучальнага працэсу, паэтапнай дыягностыкі з мэтаю карэкцыі дзейнасці.

Эфектыўнасць. Сучасныя тэхналогіі павінны гарантаваць дасягненне пэўнага адукацыйнага стандарту.

Узаемапрымяненне прадугледжвае магчымасць паўтарэння, прымянення педагагічнай тэхналогіі ў іншых умовах.

На практыцы можна выкарыстоўваць розныя педагагічныя тэхналогіі, як асобна, так і комплексна. У дадзенай заяўцы паказаны вопыт выкарыстання сучасных падыходаў у выкладанні гісторыі. Па тэме “Рэфармацыя і контррэфармацыя ў Заходняй Еўропе” з мэтаю засваення ведаў тэхналогіі выкарыстоўваліся ў комплексе, а менавіта прымяняліся модульныя тэхналогіі праз групавыя і індывідуальныя формы вучэбнай дзейнасці. Урок прадугледжвае спалучэнне работы настаўніка як кіраўніка і самастойнай работы вучняў. Абавязковай умовай з’яўляецца вызначэнне базавага ўзроўню ведаў, на дадзеным уроку ён называецца “базавым лістом ведаў”; ён утрымлівае асноўныя даты, падзеі, паняцці, ідэі тэмы.


Модульная тэхналогія з’яўляецца відам адукацыйнай тэхналогіі, якая прымяняецца ў сістэме адукацыі як прыклад нетрадыцыйнага навучання. Методыка модульнай тэхналогіі заснавана на разуменні таго, што кожны ўрок павінен садзейнічаць як засваенню новай інфармацыі, так і фарміраванню ўменняў апрацоўваць яе. Такім чынам, лагічна выкарыстоўваць блокавую(модульную) арганізацыю падачы матэрыялу, а менавіта: лекцыя, семінар, даследванне, лабараторная работа, калоквіум, залік.

Сёння модульная сістэма прымяняецца многімі педагогамі пры выкладанні курсаў “Гісторыя сусветных цывілізацый”, “Гісторыя Беларусі”, “Сусветная гісторыя”.

Модульная тэхналогія больш эфектыўная для старэйшай школы. Яна дазваляе спалучаць новыя падыходы ў навучанні і метадычныя базы традыцыйнай сістэмы. Як паказвае практыка, прымяненне модульнай тэхналогіі прыводзіць да росту кампетэнтнасці настаўнікаў і навучэнцаў.

Найбольш істотныя перавагі дадзенай тэхналогіі:


  • блочная(модульная) пабудова вучэбнага матэрыялу;

  • матывацыя адукацыйнай дзейнасці;

  • перавага самастойнай, творчай дзейнасці на занятках;

  • арганізацыя самакантролю на аснове рэфлексіі вучня і настаўніка.

Акрамя таго, спецыялісты, якія працуюць па дадзенай тэхналогіі адзначаюць станоўчыя аспекты: узгодненасць мэты, часу выканання работы;фарміраванне вучэбнай дзейнасці навучэнцаў(назіранне, уменне слухаць, асэнсаванне матэрыялу, класіфікацыя, абагульненне, самакантроль).

Каб уявіць агульную схему модульнай тэхналогіі, трэба дакладна разумець, што ў сучаснай педагогіцы называецца модулем. Гэта абагульненая схема або комплекс дыдактычных абставін, якія прадугледжваюць пэўную паслядоўнасць педагагічных дзеянняў настаўніка па арганізацыі і кіраванню вучэбнай дзейнасцю навучэнцаў. Адукацыйныя мадэлі класіфікуюцца ў залежнасці ад характара вучэбнай дзейнасці Існуюць дзве мадэлі: рэпрадуктыўная(традыцыйная) дзейнасць і прадуктыўная, пошукавая, накіраваная на стварэнне новых ведаў. Модульная тэхналогія і ёсць прыклад прадуктыўнай мадэлі.


Матывацыйны ліст
Выкарыстанне модульнай тэхналогіі:

  1. дазваляе навучэнцам быць суб’ектамі вучэбна – выхаваўчага працэсу: ставіць перад сабой мэту, планаваць яе дасягненне, самастойна набываць новыя веды, кантраляваць сваіх таварышаў і сябе, ацэньваць вынікі дзейнасці.

  2. рыхтуе да інавацыйнай дзейнасці.

  3. развівае індывідуальныя здольнасці кожнага навучэнца. Індывідуальнае планаванне, разнастайнасць форм навучання і матывацыя дазваляюць развіваць камунікатыўныя ўменні(пытанне, адказ, спрэчкі, рэплікі, выступленне, дыялог, уменне пераконваць, тлумачыць, ацэньваць); пазнаваўчыя ўменні (параўнанне, аналіз, сінтэз).

  4. арганізоўвае навучальны працэс на аснове гуманізацыі, дэмакратызму і самакіравання.

  5. фарміруе якасці, неабходныя для супрацоўніцтва: узаемадапамогу, асабістую адказнасць, зацікаўленасць у агульным паспяховым выніку, пачуццё калектывізму.

Пры выкарыстанні дадзенай тэхналогіі асобныя тэмы даследуюцца навучэнцамі самастойна, без папярэдніх лекцый выкладчыка, а затым транслююцца на аўдыторыю.

Усё вышэй пералічанае дазваляе ставіць наступныя вучэбныя мэты:



  • знаёмства з новай формай арганізацыі навучальнага працэсу;

  • дыягностыка ўменняў навучэнца;

  • структураванне вучэбнага матэрыялу;

  • фарміраванне камунікацыйных уменняў (выказвацца канкрэтна і інфарматыўна, выслухоўваць і разумець апанента, дапамагаць у вырашэнні праблем);

  • засваенне інфармацыі па прапанаванай тэме, магчымасць быць кампетэнтным у тым ці іншым пытанні.

Сярод асноўных прыкмет у навучальным працэсе ў сувязі з выкарыстаннем модульнай тэхналогіі можна назваць: дыялог, інтэракцыю, пазітыўнасць, палілог, рэфлексію, свабоду выбару, сэнсатворчасць і інш.
Тэма урока: Рэфармацыя і Контррэфармацыя ў Заходняй Еўропе.

Асаблівасці Рэфармацыі і Контррэфармацыі ў ВКЛ.



Мэта: Пазнаёміць вучняў з рэлігійна-палітычнымі працэсамі ў еўрапейскім грамадстве XVI-XVIII ст.

Тып урока: Паведамленне новага матэрыяла, тэхналогія поўнага засваення ведаў.

Задачы:

  • навучання:

  • раскрыць эканамічныя і сацыяльна – палітычныя перадумовы рэфармацыі;

  • паказаць адрозненні рэфармацыйнай ідэалогіі ад ідэалогіі Адраджэння;

  • параўнаць асаблівасці рэфармацыйнага руху ў Германіі, Англіі, Швейцарыі, ВКЛ;

  • вызначыць ролю Рэфармацыі ў станаўленні еўрапейскай цывілізацыі.

  • развіцця:

  • шляхам выкарыстання лагічных заданняў, работы з падручнікам і вучэбнымі тэкстамі развіваць у навучэнцаў гістарычнае мысленне, вучэбна-даследчыя ўменні і навыкі;

  • уменне ўстанаўліваць прычынна-выніковыя сувязі.




  • выхавання:

  • выхоўваць самастойнасць, творчую актыўнасць, упэўненасць у сваіх сілах, жаданне вучыцца.



Абсталяванне:

Вучэбныя заданні-модулі для арганізацыі работы ў групах, базавы план ведаў, вучэбныя тэксты, карта ВКЛ у XVI ст.


Літаратура:

В. Дзмітрыева. Ад сярэднявечча да Новага часу. - М., 1997.

І.А. Мішыпа. Станаўленне сучаснай цывілізацыі. -М, 1995.

С.К. Акіева. Сусветная гісторыя ў табліцах і схемах. - М., 1997.

Урок праводзіцца па тэхналогіі поўнага засваення ведаў. Яна прадугледжвае спалучэнне кіруючай работы педагога і самастойнасці і самакіравання навучэнцаў у працэсе вучэбнай дзейнасці. Абавязковай умовай з'яўляецца вызначэнне базавага ўзроўня ведаў, на дадзеным уроку ён задаецца "базовым лістом ведаў", які змяшчае асноўныя даты, падзеі, паняцці, ідэі тэмы.
ХОД УРОКА
I. Актуалізацыя апорных ведаў.

На гэтым этапе ставіцца задача раскрыць перадумовы Рэфармацыі. Работа арганізуецца ў 4 групах. Вучні атрымліваюць вучэбныя тэксты з пазнавальнымі заданнямі. У выніку аналізу тэкста робіцца выснова:



  • эканамічны аспект Рэфармацыі: раскладанне феадалізму,

нараджэнне элементаў капіталізму;

  • сацыяльна-палітычны:фармаванне ідэалогіі гуманізму:

  • чалавек як асоба, адзінства ў ім духоўнага і фізічнага, чалавек – цэнтр сусвету;

  • права на зямное шчасце;

  • годнасць чалавека;

  • дасягненне поспеху сваёй працай;

  • крытыка рымскай царквы;

  • прапаганда адзінай свецкай дзяржавы;

  • развіццё культуры на гуманістычнай аснове.


П. Работа над матэрыялам новай тэмы арганізуецца па наступных пытаннях:

  1. Рэфармацыя як грамадска-палітычны рух - асноўныя ідэі.

  2. Асаблівасці Рэфармацыі у заходнееўрапейскіх краінах:

а) Германіі

б) Швейцарыі, Нідэрландах

в) Англіі


  1. Асаблівасці рэфармацыйнага руху ў ВКЛ.

  2. Контррэфармацыя і яе вынікі. Значэнне Рэфармацыі ў станаўленні еўрапейскай цывілізацыі.

Работа над кожным пытаннем арганізуецца па вучэбнаму модулю, які ўключае тэкст падручніка, вучэбны дадатковы тэкст, пазнавальнае заданне. Навучэнцы выконваюць заданне з дапамогай кансультантаў (навучэнцаў, якія атрымліваюць папярэднюю кансультацыю ад выкладчыка).

Па выніках работы над кожным заданнем-модулем робяцца запісы ў сшытках:

МОДУЛЬ 1.

Рэфармацыя - масавы сацыяльна-палітычны pyx XVI ст. у вузкім сэнсе - барацьба за рэфармаванне рымска-каталіцкай царквы, у шырокім сэнсе - 1 этап буржуазных рэвалюцый - пачатак бітвы з феадалізмам.

Вынік - узнікненне пратэстантызму:

Асноўныя ідэі:


  1. Выратаванне праз асабістую веру;

  2. Лозунг "таннай" царквы;

  1. Біблія як крыніца "Свяшчэннага пісання" і веры, пераклад Бібліі на нацыянальныя мовы;

  2. Спрашчэнне царкоўнага культу;

  3. Секулярызацыя царкоўнага землеўладання.


МОДУЛЬ 2.

Вызначаюцца асаблівасці кальвінізму:

  • больш радыкальны характар рэфармавання:

а) секулярызацыя царкоўнай маёмасці;

б)ліквідацыя царкоўнай абраднасці;



  • вучэнне аб наканаванні як знаку Божай ласкі

(Ж. Кальвін "Навучанне ў хрысціянскай веры").
Робіцца выснова аб тым, што кальвінізм стаў этыкай буржуазнага прадпрымальніцтва і адыграў найважнейшую ролю ў падрыхтоўцы рэвалюцыі ў Нідэрландах. Адзначаюцца адмоўныя бакі кальвінізму:

  • нецярпімасць

  • жорсткасць


МОДУЛЬ 3.

Аналізуюцца асаблівасці рэфармацыйнага руху ў Англіі і рысы англіканства:

  • захаванне царкоўнай абраднасці, структуры царквы;

  • падпарадкаванне царквы не папе рымскаму, а англійскаму каралю (акт аб супрэматыі).


Разглядаецца пурытанства як рух, апазіцыйны англіканству: Патрабаванні:

  • аддзяленне царквы ад дзяржавы;

  • выбарнасць святароў.

Робіцца выснова аб тым, што пурытанства падрыхтавала ідэалагічную аснову англійскай буржуазнай рэвалюцыі.


МОДУЛЬ 4.

Вызначаецца агульнае і адметнае ў рэфармацыйным руху на тэрыторыі ВКЛ

Як і ў Еўропе, фундаментам рэфармацыйнага руху сталі ідэі гуманізму.

Шляхі распаўсюджвання рэфармацыйных ідэй:

  1. суседства з Еўропай (у першую чаргу з лютэранскай Прусіяй);

  2. знешні гандаль;

  3. навучанне ўраджэнцаў ВКЛ у еўрапейскіх універсітэтах;

  4. распаўсюджванне кнігадрукавання.

Асаблівасці Рэфармацыі:

  • на тэрыторыі ВКЛ, у адрозненні ад Еўропы, былі яшчэ моцныя феадальныя адносіны, таму Рэфармацыя не мела дастатковай сацыяльна-эканамічнай перадумовы;

  • распаўсюджвалася ў асноўным у шляхецка-магнацкім асяроддзі;

  • радыкальным напрамкам Рэфармацыі ў ВКЛ стала арыянства (антытрынітарызм).

Вынікі Рэфармацыі на тэрыторыі ВКЛ:

  • развіццё кнігадрукавання;

  • пашырэнне асветы (пратэстанцкія гімназіі - Слуцк, Іўе);

  • радыкальная Рэфармацыя выступіла з першымі заклікамі да рэфармавання феадальнага ладу.


МОДУЛЬ 5.

Контррэфармацыя ў Заходняй Еўропе і ВКЛ

Вызначаецца мэта Контррэфармацыі:

  1. супрацьстаянне рэфармацыйнаму руху;

  2. вяртанне каталіцкай царкве страчаных пазіцый

Напрамкі Котррэфармацыі:

  • стварэнне і дзейнасць ордэна Святога Іісуса (езуіты);

  • аднаўленне суда інквізіцыі,

  • стварэнне індэкса забароненых кніг.

АГУЛЬНЫ ВЫНІК: падзел Еўропы на 2 варожыя лагеры – пратэстанцкі і ката-

ліцкі, які быў замацаваны 30-гадовай вайной і Вестфальскім мірам 1648 г.


Абагульненне настаўніка:

Такім чынам, спадзяванні гуманістаў на шчасце, гармонію грамадства не спраўдзіліся. Еўропа перажывала трагізм вайны, нецярпімасць, жорсткасць. Атмасферу гэтага часу напэўна найбольш яскрава перадаў У. Шэкспір у славутым Санэце № 66.



Стамлёны ўсім, я лепш сустрэў бы смерць,

Чым занядбаных бачыць жабраванне,

І здзек пустапарожнасці цярпець,

І найчысцейшай праўды зневажанне,

І бачыць пыху ў залатых страях,

І цноту, згвалчаную хіжай сілай,

І для бязглуздасці пачэсны шлях,

І моц, якую немач паланіла,

І мастакоў нізкапаклонны зброд,

І недарэк мастацтвазнаўцаў з імі,

І ісціну, якой затулен рот,

І зло, што верхаводзіць над усімі.
Стамлёны ўсім, сумую па труне.

Ды як жа друг мой будзе без мяне?
КОНТРРЭФАРМАЦЫЯ НА ЗЕМЛЯХ ВКЛ.
Аналізуецца ход контррэфармацыйнага руху і яго асаблівасці:

  • аслабленне не толькі пазіцый пратэстанцызму, aле і праваслаўя;

  • заключэнне Берасцейскай царкоўнай уніі;

  • станоўчы ўплыў езуітаў на развіццё адукацыйнай сферы (дзейнасць калегіумаў).


III.Замацаванне вучэбнага матэрыялу (у форме вучэбна-карэкцыйнага тэста па тэме).

IV.Хатняе заданне:


  1. Прачытаць і прааналізаваць § 25 падручніка "Гісторыя Беларусі" 10 кл.

  2. Падрыхтаваць паведамленне “Берасцейская царкоўная ўнія як вынік Контррэфармацыі”.

  3. Прапанаваць базавы ліст ведаў па тэме.


РЭФЛЕКСІЯ
Якое значэнне падзеі Рэфармацыі і Контррэфармацыі мелі для станаўлення еўрапейскай цывілізацыі. 16 лістапада па рашэнню ЮНЕСКА адзначаецца сусветны дзень цярпімасці як заклік да ўзаемаразумення народаў, незалежна ад іх рэлігіі і расы. Што б сказалі ў гэты дзень славутыя ўдзельнікі Рэфармацыі і Контррэфармацыі? (навучэнцы выказваюцца ад імя М. Лютэра, Ж.Кальвіна, М. Сервета, I. Лаёлы).
ЗАДАННЕ ДЛЯ ГРУПЫ № 1

Тэма: Лютэранства ў Германіі

Вучэбны тэкст № 1
Асноўныя палажэнні лютэранства былі абагульненыя ў дакуменце, які быў названы Аўгсбурскім веравызнаннем (дакумент быў уручаны князямі – прыхільнікамі Лютэра – імператару Карлу ў г. Аўсбургу).

Лютэранская царква захоўвала 2 таінствы - хрышчэнне і прычашчэнне. У царкве заставаўся статус святароў, але на першы план у царкве ставіліся пропаведзі, а не абрады, адмаўляліся ад аздаблення, ікон, іншых дарагіх прадметаў культу.

Імператар Карл не змірыўся з тым, што князі змяняюць веру. Германія раскалолася на два варожыя лагеры – прыхільнікаў каталіцызму і пратэстантызму. Прайшлі дзве рэлігійныя вайны, якія ішлі з пераменным поспехам.У 1555 годзе імператар вымушаны быў змірыцца і прызнаць права князёў самім вырашаць, якая будзе царква ў іх уладаннях. Усталяваўся прынцып: "Чыя ўлада, таго і вера". Умовы пагадненняў канчаткова замацавалі сепаратызм князёў, узмацнілі раздробленнасць дзяржавы і пахавалі надзею на аб’яднанне Германіі. Пратэстанцкімі сталі ў асноўным княствы, размешчанныя на поўначы Германіі: Прусія, Брандэнбург, Саксонія, Гесэн, Браўншвейг, Пфальц.

У першай палове 16 ст. ідэі Лютэра шырока распаўсюдзіліся ў Еуропе. Лютэранства стала афіцыйнай рэлігіяй у Даніі, Швецыі, Нарвегіі, было прынята на землях Прыбалтыкі.

В.Дзмітрыева «От средневековья к новому времени». – М., 1997
Пытанні да тэкста падручніка і вучэбнага тэкста.


  1. Вызначце асноўныя палажэнні лютэранства.

  2. Растлумачце, чаму Лютэра актыўна падтрымалі нямецкія князі?

  3. Прааналізуйце адносіны Лютэра да сялянскага паўстання у Германіі?

  4. Якую ролю ў жыцці Еўропы адыграў прынцып "Чыя улада, таго і вера?"

  5. Запішыце ў сшытак новыя даты і паняцці.


ЗАДАННЕ, (агульнае для груп № 1-4)

  1. Назавіце перадумовы і прычыны Рэфармацыі. Чаму Рэфармацыя пачалася менавіта ў Германіі — выпадкова гэта ці не? Прывядзіце прыклады барацьбы супраць каталіцкай царквы у XIV - XV cт. ст.

  2. Прааналізуйце паняцце Рэфармацыя ў вузкім і шырокім сэнсе.

  3. Разгледзьце сацыяльны склад удзельнікаў рэфармацыйнага руху, вызначце мэты кожнай сацыяльнай групы.

  4. Раскрыйце сутнасць веравучэння Лютэра як асновы пратэстантызму і Рэфармацыі?

  5. Запоўніце апорную схему ў сшытках .


РЭФАРМАЦЫЯ



Патрабаванні

ЛЮТЭР - ідэолаг Рэфармацыі
Бог і чалавек Чалавек і царква Царква і дзяржава

Вынік Хрысціянства

Каталіцызм 1054 Праваслаўе

1517?
Заданне для групы №2

Тэма: Рэфармацыя ў Швейцарыі. Кальвінізм.

Вучэбны тэкст № 1

ТАЙНЫ I АДКРЫЦЦІ МІГЕЛЯ СЕРВЕТА
Іспанец Мігель Сервет нарадзіуся ў 1511 годзе. З юнацтва захапіўся багаслоўем, шмат разважаў аб спрэчках паміж пратэстантамі і католікамі і прыйшоў да высновы, што гэтыя спрэчкі, асабліва аб боскай Троіцы, пазбаўленыя сэнсу і непадуладны розуму.

У 1553 г. М.Сервет напісаў трактат «Аб аднаўленні хрысціянства», у якім выказаў думку аб тым, што рэлігія павінна не раз’ядноўваць, а аб’ядноўваць людзей. Такую ж самастойнасць думкі Сервет праявіў у медыцыне.

Пасля заканчэння Парыжскага універсітэта ён стаў доктарам медыцынскіх навук, працаваў на кафедры універсітэта і рэзка выказаўся супраць невуцтва асобных прафесараў, якія мелі вельмі аддаленае ўяўленне аб анатоміі чалавека і нават сцвярджалі, што ў мужчыны на адну рабрыну менш, так як адпаведна Бібліі, Бог стварыў Еву з рабрыны Адама, і што ў чалавека ёсць асобая «костка», якую не знішчае нават агонь. Дзякуючы гэтай костцы ўсе памерлыя змогуць уваскрэснуць у дзень Страшнага суда. Гэта невуцтва і недарэчныя догмы Сервет назваў «заразай свету». Ён упершыню ў гісторыі медыцыны апісаў малы круг крывазвароту ў чалавечым целе. Погляды Сервета былі абвешчаны ерассю і ён вымушаны быў хавацца пад чужым імем у Жэневе.

Багаслоўскія погляды Сервета былі ненавіснымі Жану Кальвіну. Сервет яшчэ раней перапісваўся з Кальвінам, імкнуўся уключыць яго ў дыскусію, але выклікаў у Кальвіна толькі недабразычлівасць.

Калі Кальвіну данеслі, што Сервет жыве ў Жэневе, ён загадаў арыштаваць вучонага, абвінаваціў яго ў падрыве грамадскага парадку і асудзіў на спаленне. Мігель Сервет, які марыў аб аднаўленні міра паміж хрысціянамі, узышоў на вогнішча, запаленае кальвіністамі.

Вучэбны тэкст № 2

ЖАН КАЛЬВІН У ЖЭНЕВЕ
У Жэневе Ж.Кальвін узначаліў магістрат і хутка горад перайшоў пад яго адзінаўладнае кіраванне. Па загаду Кальвіна ў горадзе былі забароненыя карнавалы, танцы, спяванне нерэлігійных песень. Кожная хвіліна з жыцця гараджаніна кантралявалася ўладамі. Забаранялася вяртацца дамоў пасля 9 гадзін вечара. За парушэнне шлюбных адносін было уведзена смяротнае пакаранне. Смяротная кара прадугледжвалася нават для дзяцей «за дзёрзкае непадпарадкаванне бацькам». Былі зачыненыя тэатры, забароненае чытанне раманаў, музыка не гучала нават на вясселях. Нішто не павінна было адхіляць людзей ад Свяшчэннага Пісання і працы. Нават Раство Хрыстова было ў Жэневе працоўным днём.

Не ўсім жыхарам Жэневы гэта, зразумела, падабалася. Кальвіна на пэўны час прагналі з горада, аднак прыхільнікі Кальвіна хутка ўзялі верх і з трыумфам вярнулі яго ў Жэневу.

И.М.Жарина «Становление современной цивилизации». - М., 1995г.

Прачытайце тэкст падручніка, вучэбныя тэксты 1 і 2.



  1. Параўнайце погляды У. Цвінглі, Ж. Кальвіна.

  2. Вызначце асаблівасці кальвінізму як пратэстанцкага веравучэння.

  3. Растлумачце, чаму Кальвіна называлі "жэнеўскім папай", а Жэневу "Рымам кальвінізму".

  4. Як Кальвіну ўдалося прыстасаваць сярэднявечнае вучэнне аб наканаванасці лёсу да запатрабаванняў сваіх сучаснікаў?

  5. Што ў кальвінізме стымулявала актыўнасць людзей і садзейнічала іх разняволенню, а што перашкаджала?

  6. Выпішыце ў сшытак новыя паняцці, даты, імёны.



ЗАДАННЕ ДЛЯ ГРУПЫ № 3

Тэма: Рэфармацыя ў Англіі і Нідэрландах.


  1. Прачытайце тэкст падручніка і вучэбны тэкст №3.

  2. Растлумачце, што такое «Акт аб супрэматыі (вяршэнстве) у Англіі. Якія асаблівасці Рэфармацыі ў Англіі ён вызначыў? Як Рэфармацыя паўплывала на характар дзяржаўнай улады ў Англіі?

  3. Прааналізуйце прычыны ўзнікнення і сутнасць пурытанства. Якую ролю яно адыграла ў гісторыі Англіі?

  4. Пакажыце, які характар набыла Рэфармацыя ў Нідэрландах. Выкарыстоўвайце наступны алгарытм разважання:


Іспанія – апора каталіцызму – Нідэрланды – перліна ў іспанскай кароне
НІДЭРЛАНДЫ

і

эканамічнае развіцце

і

нацыяльна -вызваленчы рух

і

Рэфармацыя

ВЫНІК - Рэвалюцыя 1566-1581

  1. Пакажыце ўплыў Рэфармацыі на нідэрландскую буржуазную рэвалюцыю.

  2. Запішыце новыя даты, паняцці ў сшытках.


ЗАДАННЕ ДЛЯ ГРУПЫ №4

Тэма: Рэфармацыя на Беларусі

  1. Прачытайце вучэбны тэкст па падручніку « Гісторыя Беларусі» для 10 кл., стар. 137.

  2. Вызначце асаблівасці рэфармацыйнага руху на тэрыторыі ВКЛ у параўнанні з Заходняй Еўропай.

  3. На карце "ВКЛ у 16 ст." знайдзіце і пакажыце цэнтры рэфармацыйнага руху на тэрыторыі ВКЛ. Чым адметная іх дзейнасць?

  4. Растлумачце сутнасць арыянства, карыстаючыся схемай:


Арыянства



Асноўныя ідэі



Напрамкі



Радыкальнае Памяркоўнае



Прадстаўнікі

ЗАДАННЕ, (агульнае для груп № 1-4)
Тэма: Контррэфармацыя ў Еўропе.

  1. Вызначце змест паняцця "Контррэфармацыя", пакажыце мэты і напрамкі Контррэфармацыі ў Заходняй Еўропе.

  2. Успомніце, што вам вядома пра гэтыя падзеі еўрапейскай гісторыі: 1540 г., 1572 г., 1588 г., 1618-1648 г. (іх удзельнікі Ігнацій Лаёла, Генрых IV, Філіп II, Елізавета I - якую ролю яны адыгралі ў гісторыі Еўропы).

  3. Чаму Рэфармацыя не закранула такія краіны, як Іспанія, і яны засталіся апорай каталіцызму?

  4. Вызначце асаблівасці Контррэфармацыі на Беларусі; суаднясіце 2 падзеі:

  1. г. – Францыя, Варфаламееўская ноч;

  1. г. – Акт Варшаўскай канфедэрацыі аб свабодзе веравызнання. Зрабіце высновы.

5.Пакажыце ўздзеянне Контррэфармацыі на становішча праваслаўя ў ВКЛ.
тэст
па тэме «Рэфармацыя і Контррэфармацыя у Еўропе»

  1. Рэфармацыя ў вузкім сэнсе –...

  2. Рэфармацыя ў шырокім сэнсе –...

  3. Пачатак Рэфармацыі: а)1517; 6)1540; в)1618.

  4. Суаднясіце даты і падзеі:




  1. 1566 1) Варфаламееўская ноч;

  2. 1572 2) Пачатак іканаборскага naўстання ў Hiдэрландах;

  3. 1540 3) Утварэнне ордэна святога Іісуса;

  4. 1628 4) Пачатак 30-ці гадовай вайны ў Еўропе

5. Правільна ўпішыце дадзеныя словы, тэрміны, паняцці, выразы ў адпаведныя графы: ГенрыхVІІІ-«Жэнеўскі папа»-«На тым стаяў і стаяць буду»-Гугеноты-Лютэране-ГенрыхІV-Пурытане-Мігель Сервет.


-Англія-

-Швейцарыя-

-Францыя-

-Германія-

6. Дайце азначэнне панняццям:

гугеноты


пурытане

7. Суаднясіце імёны гістарычных асоб, якія з'яўляліся ідэйнымі, альбо палітычнымі праціўнікамі ў XVIct.



  1. Жан Кальвін

  2. Генрых VIII

  3. Філіп II

  4. Генрых IV




  1. Томас Mop

  2. Мігель Сервет

  3. Елізавета I

  4. Папа Рымскі Клімент VIII

8. Што аб’ядноўвае гэты два дакументы:



  • Францыя, Нантскі эдыкт, 1598 г.;

  • Рэч Паспалітая, Акт Варшаўскай канфедэрацыі.


Асаблівасці навучання ў полацкім езуіцкім калегіуме

(дадатковы матэрыял)

У XVII стагоддзі ў сучасных межах Беларусі існавала дзевяць езуіцкіх калегіумаў, якія можна з пэўнымі агаворкамі назваць вышэйшымі навучальнымі ўстановамі гуманітарнага тыпу, блізкімі да універсітэтаў.

Мяркуючы па гадавых справаздачах калегіумаў, навучанне ў малодшых класах, пакуль хлопчыкі не зусім вольна пачуваліся ў лаціне, прынамсі да сярэдзіне XVII стагоддзя ішло менавіта па-беларуску. З 1584 года старабеларуская мова выкладалася ў Полацкім калегіуме як самастойная дысцыпліна. Потым прыйшла польская мова, бо так хацела сама апалячная шляхта. Але і пазней у навучальнай праграме прысутнічаў адмысловы курс беларускай, ці, як яна называецца ў дакументах калегіума, "заходнерускай", мовы. Сам статут Таварыства Ісуса вымагаў, каб, прыбываючы ў чужую краіну, сябры ордэна адразу авалодвалі яе мовай і вялі на ёй працу.

У навучэнцаў Полацкага калегіума у першым гімназічным класе галоўныя намаганні былі прысвечаны лаціне – мове ўсёй адукаванай Еўропы. Яны займаліся граматыкай, чыталі выбраныя лісты Цыцэрона, падступаліся да старажытнагрэчаскай. Праграма другога класа ўскладнялася: творы Юлія Цэзара, "Журботныя элегіі" Авідзія. Трэці клас: тонкасці лацінскай граматыкі, Цыцэронава прамова "Аб сяброўстве", "Энеіда" Вергілія, байкі Эзопа. Новая прыступка называецца класам паэтыкі. Узровень ведаў ужо дазваляе нам чытаць антычных гісторыкаў, оды Гарацыя, урыўкі з Гесіёда, Феагніда да іншых любамудрых грэкаў. Завяршае гімназію клас рыторыкі. Яны цудоўна ведаюць рымскую і грэцкую міфалогію і ніколі не пераблытаюць Афіну з Афрадытай. Яны гавораць на лаціне не горш, чым на матчынай мове. Існуе яшчэ разлічаны на чытыры гады тэалагічны курс, аднак туды маюць права паступаць толькі сябры і кандыдаты ордэна.

Апрача ўжо названных дысцыплін, у Полацкім калегіуме вывучаюцца арыфметыка і геаметрыя, фізіка і астраномія, гісторыя і геаграфія, музыка і логіка.

Вучняў добра і смачна кормяць. Яны развучваюць бальныя танцы і правілы паводзін сярод простага люду і ў найвышэйшым свеце. Яны старанна займаюцца плаваннем, верхавой яздой і фехтаваннем. Наладжана спаборніцтва паміж вучнямі і класамі. На пачатку навучальнага года прафесар дае класу складанае заданне. Двое з тых, хто найлепей выканае яго, робяцца камандзірамі, або консуламі. Астатніх прафесар дзеліць па памылках прыкладна на роўныя пары, і з кожнае консулы выбіраюць аднаго ў сваю каманду. Потым дзве гэтыя паловы бяруць сабе назвы: "грэкі" і "македонцы", "рымляне" і "карфагеняне", "грэкі" і "рымляне".

У іншых школах дзейнічаў прынцып канфэнтрацыі, што вымагаў ад выкладчыка засяродзіцца на ўроку толькі на адной праблеме. У адзін дзень, напрыклад, праходзілі не больш аднаго граматычнага правіла. Прынцып практычнасці патрабаваў выкарыстання засвоеных ведаў у жыцці. Завяршыўшы тэму, вучні пісалі па ёй лісты і вершы, выступалі з прамовамі і ставілі спектаклі. Перагружаць выхаванцаў забаранялася. Дзённая норма навучальнага матэрыялу ў другім класе складалася з аднаго правіла і чатырох сказаў антычнага пісьменніка. Гэтулькі ж прафесар задаваў на дом.Педагогі кіраваліся таксама прынцыпамі індывідуальнага падыходу і паступовага ўскладнення заданняў. Вучні малодшых класаў пачыналі з дыктантаў, якія перакладалі на родную мову, а потым рабілі пераклад выпраўленага настаўнікам тэксту назад на лаціну. У класах паэтыкі і рыторыкі пісалі празаічныя і паэтычныя наследаванні старажытным аўтарам. Глыбейшаму засваенню лаціны служыў метад заглыблення ў моўную стыхію, які цяпер выкарыстоўваюць на курсах паскоранага вывучэння замежных моваў.

Дзякуючы езуітам у Полацку ў 1858 годзе быў заснаваны тэатр. У трупу набіралі юнакоў, што скончылі курс рыторыкі і вытрымалі экзамен па дэкламацыі. Спектаклі прымяркоўвалі да Калядаў, Вялікадня, да заканчэння навучальнага года. Ідэя і змест пастаноўкі мусілі адпавядаць падзеі. На Масленіцу гледачам прапаноўвалі "Баляванне сярод голаду і смагі" або "Чару памяці з чэрапа кіеўскага князя Святаслава", перад святам Хрыстовага Уваскрэсення –"Бязмежную любасць да крыжа".

Пры калегіуме існаваў так званы канвіт для дзяцей з багатых сем’яў. Тут выкладаліся тыя самыя навукі. Але падбор педагогаў быў лепшы і час навучання не абмяжоўваўся. У канвіт прымалі хлопчыкаў ад васьмі да чатырнаццаці гадоў. Правілы былі даволі суровыя: галоўнай дабрачыннасцю лічылася паслушэнства, забаранялася начаваць у іншым месцы, усё жыццё ішло на вачах у выхавацеляў. Уяўленне пра побыт юных шляхціцаў дае пералік рэчаў, што гадаванец набываў сваім коштам: пасцель, шырмы, святочнае і будзённае адзенне. Шлафрок, канапку да стала, рукамыйнік, куфар ... Езуіты, як заўсёды, клапаціліся пра харчаванне – абед складаўся штодня з пяці разнастайных страў, а вячэра – з чатырох.

У Полацкім калегіуме выкладалі асобы, вядомыя па ўсёй Еўропе, у тым ліку Пётр Скарга.

Ул. Арлоў «Таямніцы полацкай гісторыі», Мн.1994 г.

ЗАДАННЕ 1.
Параўнайце выказванні:

Адно з іх належыць Папе рымскаму Інакенцію III (1160-1216), аўтару трактата "Аб нікчэмнасці чалавечага жыцця", другое - Італьянскаму гуманісту Піка дэла Мірандола (1487) "Прадмова аб годнасці чалавека".



  1. Устанавіце аўтарства.

  2. Пракаментуйце назву трактатаў: у чым прынцыповая розніца ў поглядах аўтараў?

  3. Якія якасці чалавека выклікаюць асаблівае захапленне італьянскага гуманіста?



ТЭКСТ ДА ЗАДАННЯ 1

I так сатварыў Гасподзь Бог чалавека з праха зямнога, які нікчэмней усяго астатняга, як падцвярджае Біблія. Планеты і зоркі Гасподзь зрабіў з агню, вецер і буры – з паветра, рыб і птушак – з вады, чалавек адчувае сваю нікчэмнасць, разглядаючы нябесныя стварэнні, пазнае, што яшчэ нікчэмнейшы, разглядаючы створаных з агню, прыходзіць да думкі, што нікчэмнейшага за яго няма. Ён не можа параўноўваць сябе з нябеснымі стварэннямі, не можа паставіць сябе наперадзе зямных. Ён роўны толькі уючным жывёлам і пазнае ў любым з іх сабе падобнага.


ТЭКСТ ДА ЗАДАННЯ 1

Я стаўлю цябе ў цэнтру свету, каб адтуль табе было больш зручна аглядаць усё, што ёсць у свеце. Я не зрабіў цябе ні нябесным, ні зямным, ні смяротным, ні бессмяротным, каб ты сам, свабодны і слаўны майстар, сфармаваў сябе ў вобразе, якому ты аддаў перавагу.

О вышэйшае і захапляльнае шчасце чалавека, якому дадзена валодаць тым, чым пажадаеш, і быць тым, кім захочаш.

ЗАДАННЕ 2.

ЭРАЗМ РАТЭРДАМСКІ
Навуковец-гуманіст. Жыў у Паўночнай Еўропе, Францыі, Англіі. "Пахвала дурноце" (1509).

Хаця святы Пётр і гаворыць у Евангеллі: - "Мы ўсё пакінулі і пайшлі за Табой (Хрыстос)" – папы прапануюць Яму землі і гарады, цэлыя царствы, збіраюць для Яго даніну і мыты. А каб захаваць усё гэта, перапоўненыя любоўю да Хрыста, яны знішчаюць усіх агнём і мячом, праліваюць мора крыві хрысціян".


Пытанні:

  1. Чаму гуманіст звяртаецца менавіта да слоў святога Пятра?

  2. Пракаментуйце выказванне Э. Ратэрдамскага аб Рымскай царкве.


ЗАДАННЕ 3

Санет Ф. Петраркі

Источник скорби, бешенства обитель,

Храм ереси, в недавнем прошлом —

Рим, Ты Вавилоном сделался вторым,

Где обречен слезам несчастный житель.

Тюрьма, горнило лжи, добра губитель,

Кромешный ад, где изнывать живым,

Неужто преступлениям твоим

Предела не положит Вседержитель?

Рожденный не для этих святотатств,

Ты оскорбляешь свой высокий чин,

Уподобляясь грязной потаскухе.

Во что ты веришь? В торжество богатств?

В прелюбодейства? Вряд ли Константин

Вернется. Не в аду радеть о духе.

Пытанні

1. Якія вобразы і параўнанні выклікае ў Ф. Петраркі Рым — сталіца каталіцкага свету і рэзідэнцыя пап?

2. Успомніце, чым быў знакаміты імператар Канстанцін. Чаму Ф. Петрарка лічыць, што ён не вярнуўся ў сучасны паэту Рым?
ЗАДАННЕ 4
1. Вызначце, якія гуманістычныя ідэі адлюстраваны ў творы Рафаэля «Сікстын-ская мадонна».

2. Ці мог такі твор з'явіцца ў XIII-XIV стст.?

БАЗАВЫ ЛІСТ ВЕДАЎ

Вы павінны:

1. Ведаць наступныя падзеі і даты:

1517, 1540, 1566-1581, 1534, 1555, 1572, 1573, 1598, 1618-1648.

2. Тлумачыць паняцці: Рэфармацыя, контррэфармацыя, пратэстантызм, інквізіцыя, пурытанства, кальвінізм, англіканства, арыянства, езуіты.

3. Параўноўваць:

а) пратэстанцкую і каталіцкую царкву;

б) рэфармацыйны рух у Германіі, Швейцарыі, Англіі, Нідэрландах, ВКЛ.

4. Ацэньваць значэнне Рэфармацыі ў еўрапейскай гісторыі.



5. Прааналізаваць: чаму ў адных краінах усталяванне пратэстантызму садзейні-чала абсалютнай уладзе манарха, а ў іншых — усталяванню рэспублікі.


Каталог: files
files -> Конкурс журналісцкіх матэрыялаў "твой стыль"
files -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання “Цэнтр “Трэці сектар”
files -> Праграма Artes liberales 2013 (12–28. 02)
files -> Культурная праграма Першага нацыянальнага форуму “Музеі Беларусі”
files -> Штомесячны агляд эканомікі беларусі
files -> Пазакласны занятак па музыцы. Калейдаскоп дзіцячых фальклорных гульняў
files -> Паводле лірычных твораў А. С. Пушкіна мы іграем пушкіна
files -> 18 кастрычніка 2012 г. 1522 Аб узнагароджанні Ганаровай
files -> Клубы і аматарскія аб’яднанні Назва бібліятэкі


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2020
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал