Не ўяўляе жыцця без школы



Дата канвертавання01.07.2016
Памер14.44 Kb.
Не ўяўляе жыцця без школы
Пасля заканчэння Гродзенскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута Галіна Мікалаеўна звязала свой лёс з працай у школе і ні разу не пашкадавала аб сваім выбары. Яе жыццёвае

крэда: творчасць, аптымізм, захапленне кожнай хвілінай жыцця. Галіна Мікалаеўна дасканала ведае свой прадмет, валодае многімі прафесійнымі сакрэтамі. Настаўніца пастаянна знаходзіцца ў пошуку новага, арыгінальнага, цікавага, паспяхова выкарыстоўвае сучасныя методыкі і тэхналогіі навучання. Яе ўрокі арыентаваны не на засваенне гатовых ведаў, а на іх самастойнае адкрыццё, на развіццё пазнавальнай дзейнасці вучняў. Глыбокае веданне псіхалогіі дапамагае Галіне Мікалаеўне развіваць крэатыўнае мысленне дзяцей, іх творчыя задаткі. Яе выхаванцы шматразоў станавіліся пераможцамі прадметных алімпіяд рознага ўзроўню, канферэнцый, конкурсаў. Настаўніца шчодра дзеліцца з вучнямі сваімі ведамі і вучыць іх не толькі прадмету, але і жыццю. Дзясяткі яе былых вучняў у нашай рэспубліцы і за яе межамі глыбока ўдзячны за атрыманыя веды і сардэчнае цяпло. Для калегаў Галіна Мікалаеўна - выдатны педагог, які карыстаецца заслужаным аўтарытэтам у сістэме адукацыі раёна, таленавіты і кампетэнтны прафесіянал, абаяльная жанчына, інтэлігентны, дабрадушны і чулы чалавек. Настаўніца, хоць і пайшла на заслужаны адпачынак, працягвае працаваць у школе. Яна не проста любіць свій прадмет. Яна не можа ўявіць сябе без вучняў, без званкоў на ўрокі, без калег і творчасці. Калі стан душы педагога - гарэнне, а не тленне, то гады над ім не маюць ніякай улады.

Наталля СУПРУН,

Намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце

Дзярэчынскага дзіцячага сада-сярэдняй школы.
"Не старзюць

душой ветзраны.,.",

Гзтыя словы

з вядомай песні

можно аднесці

і да Галіны Мікалаеўны

Плаўскай ( на здымку) -

настауніцы хіміі

Дзярэчынскага

дзіцячага сада-сярздняй школы,

педагога-практыка

з 33-гадовым стажам,



ветзрана педагагічнай працы.


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2020
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал