Тэмпература паветра ў музейных памяшканнях пры комплексным захоўванні розных матэрыялаў павінна быць у межах 18°± 1°С. Аптымальныя ўмовы адноснай вільготнасці пры комплексным захоўванні розных матэрыялаў – 55% ± 5%.
Неабходная тэмпература пры паасобным захоўванні:
-
для металу
|
+18°± 20°С
|
дрэва
|
+15°± 18°С
|
тканіны
|
+15°± 18°С
|
скуры, пергаменту, меху
|
+16°± 18°С
|
косці, рогу
|
+14°± 15°С
|
паперы
|
+17°± 19°С
|
жывапісу
|
+12°±18°С
|
чорна-белых фотаздымкаў
|
+12°С
|
каляровага фота
|
+5°С
|
Адпаведная вільготнасць:
-
для металу
|
50%
|
дрэва
|
50-60%
|
тканіны
|
55-60%
|
скуры, пергаменту, меху
|
50-60%
|
косці, рогу
|
55-65%
|
паперы
|
50-55%
|
жывапісу
|
60-70%
|
чорна-белых фотаздымкаў
|
40-50%
|
каляровага фота
|
40-50%
|
шкла, эмалі, керамікі
|
55-65%
|
Для захавання асобных прадметаў археалогіі, мінералаў, каштоўных металаў і камянёў, калекцый з волава, воску, пластыліну і інш. неабходны асобны тэмпературна-вільготнасны рэжым у адпаведнасці з правіламі захавання азначаных матэрыялаў.
Для рэгістрацыі тэмпературы і вільготнасці ў кожным фондасховішчы і экспазіцыйнай зале пажадана ўсталяваць псіхрометры, гігрометры, тэрмометры і гігрографы.
Поделитесь с Вашими друзьями: |