Обры Бёрдслі/ Aubrey Beardsley 1872 – 1898


Пра экстаз Адольфа і яго дзівосныя праявы



старонка3/4
Дата канвертавання15.05.2016
Памер0.53 Mb.
1   2   3   4

Пра экстаз Адольфа і яго дзівосныя праявы
Задаволены сваім абліччам, як лорд Фопінгтан59, кавалер пабег прывітаць Венеру. Ён знайшоў яе на лузе ў чароўнай муслінавай сукенцы: багіня збірала кветкі, каб упрыгожыць сціплы сняданак. Ён пяшчотна пацалаваў яе ў шыю.

– Пайду зараз карміць Адольфа, – сказала Венера, паказваючы на маленькі кошык з булачкамі, якія вісеў на яе руцэ. Адольф быў яе хатнім адзінарогам. – Ён такі мілы, – працягвала яна, – увесь малочна-белы, толькі вочкі чорныя, роцік і храпкі ружовыя, а маленькі сябручок – пунсовы. Нам сюды.

У адзінарога быў уласны вельмі прыгожы палац з зялёнага лісця і залатых кратаў – найлепшае жытло для такога пяшчотнага і зграбнага стварэння. Ах, як прыемна было глядзець на гэтую белую істоту, гордую і прыгожую, што блукала па сваёй адмысловай клетцы, не ведаючы іншых сяброў і не прызнаючы нікога, апроч самой каралевы.

Калі Венера з Тангёйзэрам падышлі да брамкі, Адольф пачаў уставаць на дыбы і рабіць курбеты, узбіваючы мяккі дзёран капытамі колеру слановае косці і махаючы хвастом, нібы сцягам. Венера падняла засаўку і ўвайшла.

– Не трэба ісці за мной, Адольф такі раўнівы, – сказала яна, павярнуўшыся да кавалера, які толькі скіраваўся за ёй. – Але вы можаце назіраць звонку. Адольф любіць, калі на яго глядзяць.

Сваімі тонкімі пальцамі яна пакрышыла булачкі са спецыямі і пяшчотна пакарміла свайго гарачага ўлюбёнца. Паабтрэсваўшы апошнія крышачкі, Венера выцерла рукі і зрабіла выгляд, што збіраецца выйсці з клеткі, не звяртаючы больш увагі на Адольфа. Кожнае раніцы яна гуляла ў гэтую гульню, і кожнае раніцы закаханы адзінарог удаваў страшэнныя пакуты, каб не пазбавіцца сведчанняў самай шчырай любові Венеры на цэлы дзень. Аднак яна ненадоўга пакідала яго ў такім вартым жалю стане – ужо праз імгенне яна палка бегла назад да яго, прымушаючы такім чынам забыцца на яе нядаўнюю жорсткасць.

Бедны Адольф! Які шчаслівы быў ён, кранаючы грудзі каралевы сваім хуткім язычком. Я не сумняюся, што для жывёлаў з іх выключна тонкім нюхам жанчыны значна больш прывабныя, чым мужчыны; незвычайны водар, які амаль не адчуваюць нашыя ноздры, адкрываецца дзікім стварэнням ва ўсёй свай боскай паўнаце. У любым выпадку, Адольф прынюхваўся да спадніцаў Венеры так, як не прынюхваўся ніводны мужчына. Пасля першага абмену жарснымі знакамі ўвагі адзінарог прылёг ля сцяны і, прымружыўшы вочы, пачаў шалёна біць мужчынскім органам па жываце.

Венера схапіла рукой гэты неверагодны чэлес і правяла ім па шчацэ – для таго, каб давесці жывёлу да самага піку асалоды, не спатрэбілася шмат высілкаў. Каралева агаліла левую руку да локця і яе далікатным ніжнім бокам пачала рабіць чароўныя гарызантальныя рухі ўздоўж напружанага інструменту. Калі ён загучаў, адзінарог пачаў выдаваць незвычайныя гукі ў такт голасу цела. Тангёйзэра вельмі павесяліў такі венусбергскі звычай, паводле якога ўсе вымушаныя чакаць гэтых жарсных гукаў перад тым, як пачаць сняданак.

Гэтай раніцай вывяржэнні Адольфа былі вельмі шчодрыя. Венера нахілілася і прагна выпіла свой аперытыў.

Частка 9
Пра тое, як Венера і Тангёйзэр снедалі і пасля каталіся па палацавым парку
Тут і там у парку снедалі невялікія кампаніі і парачкі têtes-à-tête. Венера і Тангёйзэр сядзелі разам на газоне перад казіно і спусташалі кошыкі з найсмачнейшай ежай. Кавалер пачуваўся вельмі шчаслівым. Усё навокал здавалася яму такім чыстым, светлым і ранішнім: лёгкія сукенкі дамаў, амаль аголеныя хлопчыкі і сатыры, што зграбна снавалі туды-сюды з ежай, віном і пладамі, адамашкавыя абрусы, смех і ўзвышаныя размовы, што чуліся паўсюль, колеры і пахі кветак, цяністыя дрэвы, ледзь чутны шэпт ветру і над усім гэтым – неба, свежае і пастаральнае, як дасканалая сэкста. Венера выглядала надзвычай прыгожаю; яна была зусім не падобная да сваёй выявы ў слоўніку Лампрыера60.

– Вы такая мілая! – шаптаў Тангёйзэр, узяўшы яе за руку.

Наводдаль самотна снедаў малады мужчына, напаўсхаваны кустом ружаў. Час ад часу ён пачынаў нервова круціць у руках плады, аднак у асноўным ён проста сядзеў на сваім крэсле, адкінуўшыся назад, і дурнавата пазіраў на Венеру.

– Гэта Фелікс, – адказала багіня на пытанне Тангёйзэра і патлумачыла яго паводзіны. Фелікс заўсёды дапамагаў ёй у прыбіральні, падтрымліваў яе і прыслужваў ёй, робячы ўсё, што яна толькі пажадае. Расшпільваць яе адзенне, падымаць яе спадніцы, чакаць і назіраць увесь працэс, кранаць вуснамі ці пальцам боскі прадукт, асцярожна абмазвацца ім, ляжаць пад ёй, выносіць змятую выкарыстаную паперу – усё гэта было найвялікшай асалодай яго маладога жыцця.

Шчыра кажучы, не было яшчэ такой каралевы, якую падданыя любілі б так, як Венеру. Кожны прадмет яе адзення мае сваіх аматараў. О Божа! колькі ў яе сцягнулі насовачак, колькі скралі панчохаў! Колькі штодзённых інтрыгаў і бясконцых хітрыкаў – і ўсё дзеля таго, каб завалодаць хоць якой драбніцай яе адзення! Кожную частку яе цела і яго выдзяленні багомяць. Праз Саварала ў яе вушах ніколі не магло сабрацца дастаткова серы. Праз Прадона яна ніколі не магла нармальна сплюнуць. А Сафіюс быў здольны ўвесь час знаходзіць тое, што бывае раз на месяц.

Як толькі сняданак быў скончаны, а страхі Фелікса, што Тангёйзэр пазбавіць яго права на цудоўную прыхамаць, былі развеяныя, Венера запрасіла кавалера больш дэталёва агледзець яе сады, паркі, альтанкі і дэкаратыўныя ставы. Падалі экіпаж, па-майстэрску зроблены ў форме ракавіны, з узбітымі падушкамі і празрыстым балдахінам. Цягнулі яго дзесяць сатыраў, апранутых не горш за фурманаў імператрыцы Паўліны Першай.

Паездка была цікавай і пазнавальнай, і Тангёйзэр быў у захапленні ад усяго, што бачыў.

Дый хто не будзе ў захапленні, калі на багатых газонах па абодва бакі ад яго тут і там мільгаюць чароўныя сукенкі і белыя ножкі; калі на клумбах сядзяць найпрывабнейшыя жанчыны ў раскошнай бялізне; калі ў глыбокіх прахалодных ценях лесу можна заўважыць гарачыя пераплеценыя целы хлопчыкаў, і ля самых каранёў, і нават на галінах, – калі Каханне трымае ўвесь свой двор на хвалях фантану, а настойлівая вадкасць імкнецца ў кожную складку і кожную шчылінку?

Прыемна было паглядзець і на маленькую Разалі, што, нібы фарэйтар, уселася на пафарбаваны фалас бога ўсіх садоў. Калі экіпаж праязджаў міма яе, вочы яе былі прымружаныя, а на вуснах блукала ўсмешка. Вакол яе шыі і тонкіх дзявочых плячэй воблакам заблыталася адзенне, на якое падалі ільняныя пасмы, падобныя да парыка. Ногі яе былі аголеныя, а пальцы спляталіся ў пале кахання. Яе абутак, панчохі і яшчэ нейкае адзенне ляжала ля статуі.

Відовішча гэтае дзіўным чынам усхвалявала Тангёйзэра, і ўсё ў яго паўстала звыш усякай меры. Сяброўская рука Венеры праслізнула пад карункавыя брыжы яго нагавіцаў, і багіня, неперарыўна пытаючы: “Гэта ўсё маё? Гэта ўсё маё?”, рабіла проста фантастычныя рэчы. Урэшце экіпаж амаль не перавярнуўся – яго ўратавала толькі ўмяшанне Прыяпеі, якая з’явілася невядома адкуль і своечасова дапамагла ўтрымаць раўнавагу.

Як жа бліснулі вочы старой, калі Тангёйзэр даставаў свой трапяткі клінок! У шчырым захапленні гэтай цудоўнай рэччу яна цалкам забыла і даравала тое ўзрушэнне, якое яна перажыла, ратуючы вясёлы экіпаж. Венера і Тангёйзэр прасілі прабачэння і дзякавалі ёй, і хутка вакол іх сабраўся вялікі натоўп верных прыдворных, што адначасова і віншавалі іх, і суцяшалі.

Кавалер пакляўся, што больш ніколі не сядзе ў экіпаж, – здарэнне насамрэч яго вельмі расстроіла. Аднак прыйшоўшы ў сябе з дапамогай нюхальнай солі, ён адчуў сябе лепей і пагадзіўся працягнуць паездку.

Ландшафт рабіўся ўсё больш таямнічым. Парк, які больш не хвалявала і не ўпрыгожвала чужая прысутнасць, напоўніўся змрочным рэхам і таямнічымі гукамі – жалобна шапацела лісце, а грот непадалёк шаптаў так, як шапоча навязлівая цішыня закінутага аракула. Тангёйзэр зрабіўся крыху triste61. Удалечыні праз дрэвы блішчэла ціхае серабрыстае возера, у маўклівых рамантычных водах якога павінныя весціся найдзівоснейшыя рыбы ў свеце. Вакол яго неабудным сном спалі дрэвы і касачы.

Калі кавалер зірнуў на возера, яго ахапіў дзіўны настрой. Яму здавалася, што яно пачне гаварыць, выдасць якую-небудзь незвычайную таямніцу, скажа чароўнае слова, калі толькі ён насмеліцца патрывожыць яго бледны твар каменьчыкам.

– Аднак страшна рабіць такое, – сказаў ён сам сабе. Пасля ён пачаў думаць пра тое, што можа знаходзіцца на другім беразе, – іншыя сады, іншыя багі? У галаве мільганулі тысячы млявых фантазіяў. Часам возера набывала незвычайную форму, альбо павялічвалася ў дваццаць разоў, альбо ператваралася ва ўласную мініяцюру, не губляючы пры гэтым свайго непарушнага спакою, сваёй вусцішнай таямніцы. Калі вада падымалася, кавалер вельмі палохаўся, бо ўяўляў, да якіх памераў павінныя былі вырасці жабы. Ён уяўляў сабе іх вялізныя вочы і пачварныя мокрыя лапы, аднак калі ўзровень вады падаў, ён ціха смяяўся, думаючы пра тое, што маленькія лапкі жабак зрабіліся цяпер танчэйшымі за павучыныя і што іх пісклівае кумканне ўжо ніхто не зможа пачуць. Урэшце, возера магло быць проста намаляваным. Нешта падобнае ён бачыў калісці ў тэатры. У любым выпадку, гэта цудоўнае і вельмі прыгожае возера, і яму вельмі хацелася ў ім выкупацца, аднак ён быў упэўнены, што абавязкова ўтопіцца.

Частка 10
Пра Stabat Mater62, Спірыдона і дэ Ляхера
Прачнуўшыся пасля дзённага сну, ён заўважыў, што экіпаж вяртаецца ў палац. Спачатку яны спыніліся ля казіно і выйшлі з экіпажу, каб далучыццца да гульцоў у petits chevaux63. Тангёйзэру больш падабалася назіраць за гульнёй, чым гуляць самому, і ён стаў за спінаю Венеры, якая апусцілася на вольнае крэсла і кідала залатыя манеты на шчаслівыя нумары. Першае, што заўважыў Тангёйзэр, была вытанчанасць і абаяльнасць, весялосць і прыгажосць круп’е. Яны былі прывабныя нават тады, калі заграбалі шуфлікамі чужыя пройгрышы. Апранутыя ў чорны ядваб, у белых лайкавых пальчатках, пышных жоўтых парыках і токах з пер’ем, з авальнымі маладымі тварамі, гнуткімі рухавымі целамі, срэбнымі пяшчотнымі галасамі, яны кампенсавалі ўсю агідную пыху, паскудную самаўпэўненасць і бессаромную брыдкасць сваіх калегаў.

Прывабны юнак, які абвяшчаў пераможцу, быў незвычайна мілы. Яго цікавасць да фігурак коняў не была пазбаўленая жарсці – ён злізаў усю фарбу з іх petits couillons64! Безумоўна, вы спытаеце: “І гэта ўсё, што ён рабіў?”, – на што я адкажу: “Не зусім”, – і вы зразумееце, што я маю на ўвазе, зірнуўшы на іх jolis derrières65.

У пасляабедзенным святле, якое трапляла ў пакой казіно праз вялікія, завешаныя шэрым ядвабам вокны, усе пазалочаныя ўпрыгожанні, усе кандэлябры, люстэркі, паліраваная падлога, пафарбаваная столь, конікі, што скачуць галопам па сваіх зялёных лугавінках, высокія стосікі золата і срэбра, шуфлікі круп’е са слановае косці, дзіўна апрануты натоўп дэндзі-гульцоў з веерамі выглядалі надзвычай багата і ўтульна. Прынеслі гарбату. Было вельмі прыемна глядзець, як якая-небудзь нервовая спадарыня маленькімі глыткамі піла гарбату і пільна сачыла над краем кубачка за тым, як конікі паступова запавольвалі рух.

Больш абыякавыя гульцы пакідалі свае столікі і групамі пілі гарбату тут і там.

Тангёйзэра казіно вельмі забавіла. Дырэктарам быў Паншон, асоба надзвычай вынаходлівая. Не праходзіла дня, каб у яго не было падрыхтавана новага спектакля, новай прынады. Перагледзьце старыя праграмы казіно, і вы цудоўна ўявіце сабе яго талент. Колькі розных балетаў, камедый, камічных балетаў, канцэртаў, маскарадаў, гульняў у шарады і прыказкі, пантамімаў, tableaux magiques66 і excentriques67 з кінетаскопам, якія трупы марыянетак, якія фарсы!

Паншон меў надзычайны нюх на новыя таленты, і многія знакамітыя камедыянты і спевакі Тэатра Каралевы і оперы пачыналі сваю кар’еру ў казіно.



Pièce de résistance68 гэтага вечара была пастаноўка чароўнага шэдэўра – Stabat Mater Расіні. Яна адбывалася ў шыкоўнай Salle des Printemps Parfumés69. Ах, што гэта было за незвычайнае выкананне захапляльнай démodée pièce de decadence70! Нешта няўлоўнае адчувалася ў гэтай музыцы, нешта падобнае да васковага налёту хваробы на пладах – і аркестр, і спявак здолелі перадаць гэта дасканала і тонка.

Панну спяваў Спірыдыён, гэты мяккі непаўторны альт. Чароўная панна атрымалася ў яго проста выдатна. Для пачатку скажу, што адзенне яго цалкам адпавядала ролі. Яго поўныя ногі з амаль жаночымі клубамі былі абцягнутыя асляпляльна белымі панчохамі са стрэлкамі ў выглядзе гваздзікоў. Ён надзеў карычневыя лайкавыя чаравікі, зашпіленыя да сярэдзіны лытак, а яго распусныя сцёгны абвіналі пунсовыя падвязкі. Кашуля была пашытая як жакейская, толькі рукавы заканчваліся багатымі брыжамі, а вакол шыі і на плячах ляжала чорная накідка. Яго валасы, пафарбаваныя ў зялёны колер, былі завітыя ў колцы, акурат такія, якія робяць прывабнымі мірныя твары мадоннаў Маралеса71, і падалі на яго высокі, яйкападобны, малочна-белы лоб, на вушы, шчокі і спіну.

Твар альта быў страшным і прыўкрасным – твар відзежы. Яго вочы былі агромністыя і чорныя, з цяжкімі блакітнаватымі мяшкамі пад імі, напудраныя паўнаватыя шчокі былі з ямінкамі, рот быў пурпуровы і пакутліва скрыўлены, падбароддзе было зусім маленькае, але дасканалай формы, выраз твару – жорсткі і жаноцкі. Божа, як чароўна ён выглядаў і спяваў!

Тонкае фразаванне суправаджалася мудрагелістымі рухамі рукі, непаўторымі вібраваннямі жывата, нервовымі пахістваннямі сцёгнаў і шыкоўнымі ўздымамі грудзей.

Выступ выклікаў захапленне гледачоў і бурныя апладысменты. Клод і Клэр закідалі Спірыдыёна ружамі і ўрачыста панеслі яго да сталоў. Усім шалёна спадабаўся яго касцюм. Мужчыны амаль разарвалі яго на кавалкі і прыціскаліся да яго вялікага трымтлівага заду! На некаторы час конікі былі цалкам забытыя.

Ядвабнае трыко Спірыдыёна не вытрымала такога энтузіязму і парвалася, даючы прыхільнікам мажлівасць дабрацца і да жазла; а тым часам Пудэкс, Сірыл, Анкетэн і хтосьці яшчэ лашчылі ногі альта. Баліс, Крумкачча, Квадра, Стар’е, Мельфон, Тэадор, Ля Кнот і Джоккера, усе адэпты культу сябелюбства, стаялі вакол, схіліўшыся і ўвільгатняючы аматараў Спірыдыёна цёплай вадкасцю.

Крыху пазней, увечары, Венера і Тангёйзэр наведалі майстэрню дэ Ляхера – кавалер вельмі хацеў, каб той намаляваў яго партрэт. Слава дэ Ляхера як мастака значна павялічвалася дзякуючы яго рэпутацыі fouteur72, бо многія спадарыні, што захоўвалі прыемныя пра яго ўспаміны, глядзелі на яго fêtes galantes merveilleuses73, партрэты і folies bergères74 перадузятымі вачыма.

Насамрэч ён быў вельмі вульгарным стварэннем, а яго майстэрня нагадвала звычайны бардэль. Аднак яго вялікаму таленту не была патрэбная падтрымка рэпутацыі распусніка, і з пэндзлем ён спраўляўся не горш, чым са сваім інструментам.

Калі Венера і кавалер увайшлі ў майстэрню, ён стаяў разам са сваімі сябрамі і знаўцамі, што любаваліся яго апошняй карцінай. Гэта было невялікае палатно, адзін з яго чароўных ранішніх эцюдаў. На італьянскім балконе стаяла дама ў белай сукенцы і чытала ліст. На ёй былі карычневыя панчохі, ніжняя спадніца саламянага колеру, белыя пантофлі і капялюш з італьянскай саломкі. У яе былі рудыя валасы з шыньёнам. Каля яе ног ляжаў маленькі японскі сабачка, змаляваны з Фані, улюбёнца каралевы, а на балюстрадзе стаяла адчыненая пустая клетка. Фонам служыў гальскі пейзаж, купкі дрэваў на невысокіх узгорках, рака, палац і ранішняе неба.

Дэ Ляхер паспяшаўся ім насустрач, каб пацалаваць вільготную і надушаную руку Венеры. Тангёйзэр нізка пакланіўся і папрасіў паказаць яму якія-небудзь карціны, і гасцінны мастак павёў яго аглядаць майстэрню.

Быў тут і Касмэ – Дэ Ляхер акурат пісаў яго партрэт, які, дарэчы, абяцаў зрабіцца сапраўдным шэдэўрам. Усе любілі і захапляліся Касмэ. Варта пачаць з таго, што ён быў непераўзыдзеным майстрам свае справы –цудоўнай, надзвычай важнай справы прычосак. Апроч гэтага, ён быў вельмі сціплым і паслужлівым – бачна і чутна яго было толькі тады, калі ён быў патрэбны. Ён быў карысны; ён быў вельмі дэкаратыўны ў сваім фартуху, чорнай масцы і срэбным касцюме; да таго ж, ён быў стрыманы.

Мастак запрасіў Венеру і Тангёйзэра на вячэру і настойваў, каб Касмэ да іх далучыўся. Цырульнік кляўся, што ён будзе de trop75, і яго давялося доўга ўгаворваць прыняць запрашэнне. Голас Венеры адыграў тут галоўную ролю.

Ах, якім цудоўным атрымалася partie carrée76! Мастак быў у пурпуровым парадным касцюме з кутасікамі і вялікімі складкамі. Валасы яго былі шыкоўна завітыя, цяжкія павекі падмаляваныя, а шырокія рухі сведчылі пра рамантычнасць натуры. Ён нагадваў Марэля, што грае Вольфрама ў другім акце оперы Вагнэра77.

Венера была ў непаўторных строях працы Каміля і нагадвала К***. Тангёйзэр апрануўся як жанчына і нагадваў багіню. Касмэ блішчэў залатымі іскрамі, шчэрыўся брыжамі, ззяў яркімі гузікамі і шыкоўным парыком, быў нафарбаваны і напудраны і нагадваў маркіза з камічнай оперы.



Salle à manger78 дэ Ляхера была адной з самых прыгожых у свеце...
(На гэтым рукапіс абрываецца)


Заўвагі Обры Бёрдслі:
І. Мне здаецца, гэта шэдэўр выключнага і дасканалага майстра, які больш чым любы іншы пейзажыст прышчапляе нам агіду да гарадоў і прымушае забыць, што вёска можа быць сумнай, надакучлівай і непрыгожай. Здаецца зусім неверагодным, што гэтага Віртца79 пейзажу маглі параўноўваць з Тэрнерам80, ды яшчэ і на карысць апошняга. Адзіны варты супернік Каро81 – Клод, аднак ён не можа прыцьміць альбо заняць месца свайго папярэдніка. Карціна Каро падобная да вытанчанай лірычнай паэмы, поўнай праўды і кахання, тым часам як карціна Клода нагадвае высакародную эклогу, што ззяе глыбокай мудрасцю.
ІІ. “Ва ўзросце, – піша Дзюбанэ, – калі дзяўчаты збольшага засвоілі ўсе шкодныя прыёмы какецтва і хутчэй з задавальненнем, чым з агідай, прадчуваюць жахлівыя жаданні і паскудныя забавы мужчын”.

Усе, хто жадае падыхаць салодкай беззаганнасцю св. Розы і атрымаць асалоду ад чытання гісторіі чароўнай блізкасці паміж ёй і Найсвяцейшай Паннай, могуць звярнуцца да кнігі маці Урсулы “Невымоўнае і дзівоснае жыццё Кветкі Лімы”, якая выйшла амаль адразу па кананізацыі Розы папам Кліментам Х у 1671 г.

“Сапраўды, – ускліквае знакамітая манашка, – апісаць дзявоцтва гэтай святой панны – задача не менш далікатная, чым акрэсліць форму тонкай адчувальнай расліны, чыя лёгкасць, свежасць і прастата супраціўляецца нават самаму ўмеламу пяру”. Маці Урсула з надзвычайным майстэрствам і далікатнасцю справілася з гэтай задачай. Танны перадрук біяграфіі выдадзены нядаўна фірмай “Шаё і сын”.
ІІІ. Вельмі шкада, што канцэрты звычайна даюцца альбо ўдзень, калі хочацца адпачыць, альбо ўвечары, калі ты ўжо досыць знерваваны. Я ўпэўнены, што слухаць музыку, як і імшу, трэба да абеду, калі галава і сэрца яшчэ не занятыя і не стомленыя нікчэмнымі паўсядзённымі справамі.

© Ганна Янкута, пераклад, каментар, 2010

    


1 Тангёйзэр (ням. Tannhäuser, Tanhüser) – мінезінгер ХІІІ ст., вобраз якога прысутнічае ў нямецкіх народных легендах, звязаных з гарой Хёрсэльберг і з “Вартбургскай вайной” – спаборніцтвам паэтаў (нягледзячы на тое, што Тангёйзэр, хутчэй за ўсё, не мог удзельнічаць у гэтым спаборніцтве, бо ў час яго правядзення быў яшчэ дзіцем).

Сюжэт ленегды наступны. Ідучы ў Вартбург на спаборніцтва паэтаў, Тангёйзэр сустрэў багіню Венеру, якая завабіла яго да сябе ў грот. Там Тангёйзэр правёў сем гадоў, пасля чаго адправіўся ў Рым, каб выкупіць свае грахі і выратаваць душу. Папа Урбан, аднак, адмовіўся адпусціць яму грахі, сказаўшы, што хутчэй на яго папскім жазле зазелянеюць атожылкі, чым Бог прабачыць такога грэшніка. Аднак калі Тангёйзэр вярнуўся да Венеры на Хёрсэльберг, папскае жазло зазелянела, і папа загадаў знайсці грэшніка, але зрабіць гэта аказалася немагчымым – Тангёйзэр вымушаны быў застацца на Хёрсэльбергу да Страшнага Суду.

Крыніцай гэтай легенды магла паслужыць біяграфія Тангёйзэра – аматара віна і прыгожых жанчын. Апроч гэтага, ён быў прыхільнікам імператара Фрыдрыха Вялікага, разам з якім удзельнічаў у крыжовым паходзе 1228 г.; цалкам верагодна, што мінезінгер мог сутыкнуцца з Папам Урбанам IV (займаў рымскі сталец у 1264–1268 гг.), з якім увесь час сварыўся імператар.

Песні (Leiche) Тангёйзэра, надрукаваныя ў зборніку Гагена Minnesinger, поўныя радасці жыцця, апісанняў вясновых баляванняў і гісторыі кахання, аднак некаторыя з іх прасякнутыя рэлігійным пачуццём. Апрацоўкі ж легенды пра самога Тангёйзэра пачалі з’яўляцца ў XV – XV стст., прычым легенда пра Тангёйзэра і Венеру з’явілася раней, чым легенда пра “Вартсбургскую вайну”. Сюжэт пра Тангёйзэра неаднаразова выкарыстоўваўся пісьменнікамі: Г. фон Заксенгаймам (паэма), Г. Гайнэ (верш), Л. Цікам (паэма), Ё. Фон Айхендорфам (навэла “Мармуровая статуя”), Э. Т. А. Гофманам (апавяданне “Спаборніцтва спевакоў”), Навалісам, Франклем (эпапея “Тангёйзэр”), Мангольдам (лібрэта да оперы “Тангёйзэр” Дулера), Гайбелем і інш.; Тангёйзэр у гэтых творах часта атаясамліваецца з легендарным мінезінгерам Генрыхам фон Офтэрдынгенам. Самы знакаміты твор, прысвечаны Тангёйзэру, – опера Р. Вагнэра “Тангёйзэр, альбо Спаборніцтва спевакоў у Вартбургу”, скончаная ў 1845 г. У гэтай оперы галоўным супернікам Тангёйзэра робіцца Вольфрам фон Эшэнбах, адзін з самых знакамітых нямецкіх сярэднявечных паэтаў.




2 Хёрсэльберг (ням. Hörselberge; у рускім перакладзе – Герзельберг) – гара ў Германіі, непадалёк ад горада Вартбурга; назва яе перакладаецца як “непатухлы вогненны прысак”. Паводле легенды, у гроце на гэтай гары жыла багіня Хольда – увасабленне зімы. У часы Срэднявечча Хольду пачалі атаясамліваць з Венерай, і гара атрымала другую назву – Венусберг, то бок гара Венеры. Цікава тое, што багіня Хольда ў старажытных легендах ставілася на чале “дзікага палявання”, якое выходзіла ноччу з гары, а раніцай ізноў хавалася.

Таямнічы арэол вакол гары Хёрсэльберг тлумачыўся тым, што ў яе нетрах білі падземныя крыніцы, і мясцовыя жыхары ў іх шуме чулі то стогны грэшнікаў, то пякельную музыку.




3 Джуліё Польда Пэцолi – асоба, выдуманая О. Бёрдслі. Цікава тое, што ў Мілане ёсць знакаміты музей Джан-Джакома Польдзі-Пэцолі, які сабраў у сваім доме вялізную калекцыю сярэднявечнай зброі, рыцарскіх латаў, жывапісных палотнаў XIV – XIX стст., італьянскай класіцыстычнай сульптуры і рэнесанснай мэблі, персідскіх дываноў, фламандскіх габеленаў, венецыянскага шкла, антычнай керамікі; інтэр’еры яго дома былі выкананыя ў самых розных стылях. З 1881 г. калекцыя стала даступнай для публікі. Партрэт самога Дж. Польдзі-Пэцолі быў намаляваны італьянскім мастаком-рамантыкам Аецам Франчэска ў 1851 г.

: storehouse -> authors
authors -> 1547 — пасля 1590 Хроніка польская, літоўская, жамойцкая і ўсёй Русі
authors -> Саламея Пільштынова
authors -> 1547 – пасля 1590 Пра пачатак, паходжанне, адвагу, рыцарскія і дамовыя дзеі слаўнага народу літоўскага, жамойцкага і рускага
authors -> Эдгар Алан По Філасофія кампазіцыі
authors -> Ўільям Батлер Ейтс / William Butler Yeats
authors -> Хітрамудры ідальга Дон Кіхот Ламанчаскі
authors -> Хорас Ўолпал (Horace Walpole) 1717—1797 Замак Отранта
authors -> Чарлз Кослі (Charles Causley) 1917—2003 Прывіды Мілерз-Энда
authors -> Жэрар дэ Нэрваль/ Gérard de Nerval
authors -> Роберт Рос/ Robert Ross


1   2   3   4


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка