Отчет по итогам наблюдения Наблюдение осуществлялось активистами рпоо «Белорусский Хельсинкский Комитет»



старонка3/4
Дата канвертавання15.05.2016
Памер0.58 Mb.
ТыпОтчет
1   2   3   4

СТВАРЭННЕ ВЫБАРЧЫХ КАМІСІЙ

Асноўнай праблемай, з якой сутыкнуліся палітычныя партыі пры вылучэнні сваіх прадстаўнікоў у склад выбарчых камісій, была адсутнасць арганізацыйных структур, зарэгістраваных або пастаўленых на ўлік на раённым і гарадскім узроўнях. Раней шматлікія арганізацыйныя структуры палітычных партый былі ліквідаваныя ў сувязі з тым, што мелі рэгістрацыю ў памяшканнях жылога фонду. Гэта сітуацыя істотна абмежавала магчымасці палітычных партый вылучыць сваіх прадстаўнікоў у склад адпаведных ТВК.


ВК не рэгулюе назіранне за парадкам фарміравання выбарчых камісій. Аднак калі ў кампаніі 2010 г. назіральнікі маглі без перашкодаў прысутнічаць на пасяджэннях органаў па фарміраванні камісій, то ў бягучай выбарчай кампаніі ў гэтым праве адмоўлена 46 % назіральнікаў. Напрыклад, пры фарміраванні Брэсцкай гарадской выбарчай камісіі, Віцебскай гарадской выбарчай камісіі, Барысаўскай раённай выбарчай камісіі і інш. Паўсюль улады абгрунтоўвалі свае адмовы адсутнасцю нормы ў ВК аб праве назіраць за працэсам фарміравання выбарчых камісій. Гэта парушае прынцып галоснасці і празрыстасці выбараў, гарантаваны арт. 13 ВК і арт. 3 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь», які дазваляе прадстаўнікам грамадскіх аб’яднанняў прысутнічаць на падобных пасяджэннях.
Тыя назіральнікі, якія маглі прысутнічаць на пасяджэннях органаў па стварэнні камісій, адзначаюць фармальны характар гэтых выбарчых працэдур. Пасяджэнне прэзідыума Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў і абласнога выканаўчага камітэта працягвалася каля 30 хвілін. Кандыдатуры не агалоўваліся і не абмяркоўваліся, галасаванне па зацвярджэнні складу АВК адбывалася спісам. На пасяджэнні выступалі толькі страшыня аблвыканкаму Пётр Руднік і старшыня Упраўлення арганізацыйна-кадравай работы Аляксандр Сіваеў, а прысутным забаранялася задаваць пытанні. Зацікаўленым асобам не далі магчымасці азнаёміцца з дакументамі па вылучэнні ў склад АВК. Спосаб вылучэння і месца працы ўключаных у склад АВК не паведамляліся.
Пасяджэнне Адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г. Гродна працягвалася 15 хвілін. Прагаласавалі па ўсіх пытаннях персанальнага складу УВК аднагалосна. Кіраўнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы Ларыса Барысава агучыла толькі агульную лічбу тых, хто ўвайшоў у склад УВК ад грамадскіх аб’яднанняў і палітычных партый, – 371 чалавек (41,4%). Спосаб вылучэння і месца працы не называліся.
Прадстаўнікам тых суб’ектаў, якія вылучылі кандыдатаў у склад камісій, адмаўлялі ў праве азнаёміцца з пісьмовымі матэрыяламі вылучэння (пратаколамі сходаў адпаведных структур палітычных партый, грамадскіх аб’яднанняў і працоўных калектываў, заявамі грамадзян).
СКЛАД СТВОРАНЫХ КАМІСІЙ
У склад 1328 ТВК былі абраныя 10607 чалавек. Актыўнасць палітычных партый была невысокая. З вылучаных 151 прадстаўніка ў склад ТВК увайшлі толькі 97, большасць з якіх склалі сябры партый, лаяльных да дзеючай улады. Толькі ад КПБ і Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці ў склад ТВК уключана адпаведна 71 і 16 сяброў. У склад ТВК з прадстаўнікоў чатырох апазіцыйных партый увайшлі ў камісіі толькі 5 кандыдатаў (0,047% ад агульнай колькасці сяброў ТВК).

Такім чынам, прадстаўнікі апазіцыйных партый прысутнічаюць толькі ў 5 камісіях з 1328. Дыскрымінацыйнае стаўленне органаў, якія ўтваралі выбарчыя камісіі, да прадстаўнікоў апазіцыйных палітычных партый, з’яўляецца відавочным: калі практычна кожны з сярэднестатыстычных кандыдатаў трапіў у склад ТВК, то ў выпадку прадстаўнікоў апазіцыйных палітычных партый – толькі 1 з 10. Пры гэтым кандыдаты ад лаяльных уладзе партый траплялі ў камісіі ў 8 выпадках з 10.


Згодна з дадзенымі ЦВК, сябрамі АВК сталі 4 393 чалавек. Прадстаўніцтва апазіцыйных партый у складзе ўтвораных АВК – 11 чалавек (0,25% ад агульнай колькасці сяброў камісій і 5,95% ад вылучаных апазіцыйнымі партыямі).

Ад праўладных партый у склад АВК увайшлі 222 прадстаўнікі (69,6 % ад вылучаных).

Як і падчас папярэдніх выбарчых кампаній, асноўнымі арганізацыямі ў складзе АВК сталі Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі, ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі», РГА «Белая Русь» і Беларускае грамадскае аб’яднанне ветэранаў.
Згодна з заявай сакратара ЦВК, прадстаўнікі апазіцыйных палітычных партый у УВК атрымалі 21 месца (пры вылучэнні 372 сваіх прэтэндэнтаў). Паводле назіральнікаў кампаніі «Правабаронцы за свабодныя выбары», у склад УВК уключана 12 з 186 вылучаных сяброў БПЛ «Справядлівы свет», 6 – з 64 сяброў ПБНФ, 3 – з 118 сяброў АГП, 2 – з 4 сяброў БСДП (Грамада).

Доля прадстаўнікоў чатырох апазіцыйных партый складае 0,03 %. На парламенцкіх выбарах 2012 г. яна склала каля 0,1 %, на прэзідэнцкіх выбарах 2010 г. доля прадстаўнікоў пяці апазіцыйных партый склала 0,26 %.


Працэнт «праходнасці» сяброў апазіцыйных і праўладных партый у склад УВК указвае на значную дыспрапорцыю: толькі 5,6% прэтэндэнтаў ад апазіцыйных партый увайшлі ў склад УВК, у той час як ад вылучаных праўладнымі партыямі ўключана 86%.
РЭГІСТРАЦЫЯ ІНІЦЫЯТЫЎНЫХ ГРУП
ЦВК паведамляе, што 99,7 % ініцыятыўных груп прайшлі рэгістрацыю. Лічбы сведчаць пра тое, што ВК пераважна не стваралі перашкод для рэгістрацыі ініцыятыўных груп, акрамя выпадкаў падачы вылучэнцамі заяў аб рэгістрацыі ініцыятыўных груп па некалькіх акругах.
ВК актыўна выкарыстоўвалі ўнесеную ў 2013 г. норму, якая дазваляе вылучацца кандыдатам толькі па адной выбарчай акрузе. Калі вылучэнец падаваў заяву аб рэгістрацыі ініцыятыўных груп па некалькіх акругах, АВК прымалі рашэнні аб адмове ў рэгістрацыі ўсіх яго ініцыятыўных груп. Такія рашэнні, напрыклад, з’явіліся адносна намесніка старшыні Рэспубліканскага праваабаронча-асветніцкага грамадскага аб’яднання «Рух за свабоду» Алеся Лагвінца, старшыні Партыі БНФ Аляксея Янукевіча, старшыні АГП Анатоля Лябедзькі ды іншых.
На думку экспертаў кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары», гэты падыход з’яўляецца празмерна абмежавальным і супярэчыць выбарчаму заканадаўству. Рашэнні аб нерэгістрацыі ўсіх ініцыятыўных груп кандыдата, які падаў заявы па некалькіх акругах, увогуле пазбаўляе кандыдата права балатавацца на выбарах. Аднак ВК, як вынікае з аналізу тэкста артыкула, забараняе вылучацца больш, чым па адной акрузе. Таму законным было б зарэгістраваць кандыдата па першай з акруг, па якіх ён спрабаваў вылучыцца. Неабходна адзначыць, што ЦВК не дала ніякіх метадычных рэкамендацый аб парадку прымянення новай нормы, якая выклікала неадназначае разуменне ўдзельнікаў выбарчай кампаніі і стварыла негатыўную практыку, абмежаваўшы магчымасці вылучацца апазіцыйных кандыдатаў.
У выніку, больш за ўсё адмоў рэгістрацыі ініцыятыўных груп партыйных апазіцыйных кандыдатаў. ОГП падала 50 заяў, з іх задаволена 39 (22 % адмоў). Партыя БНФ падала 50 заяў, задаволена 40 (20 % адмоў). Пры гэтым рэгістрацыя ініцыятыўных груп у падтрымку беспартыйных кандыдатаў у дэпутаты адбылася са значна меншымі стратамі – толькі 0,1% адмоў.
ЗБОР І ПРАВЕРКА ПОДПІСАЎ ЗА ВЫЛУЧЭННЕ КАНДЫДАТАЎ У ДЭПУТАТЫ
Мясцовыя органы ўлады вызначылі месцы, забароненыя для пікетавання з мэтай збору подпісаў: цэнтральныя плошчы і вуліцы, тэрыторыі на адлегласці 50 метраў ад будынкаў выканкамаў, прыпынкаў грамадскага транспарту ды інш. Месцы, дзе пікетаванне з мэтай збору подпісаў дазвалялася, па ацэнках назіральнікаў былі пераважна малалюднымі ці нязручнымі. Аднак збор подпісаў у месцах, не вызначаных для гэтага мясцовымі органамі ўлады, усё роўна вёўся. Адносна ліберальна глядзелі на гэта ўлады г. Гродна, Гомеля, Магілёва.
Назіральнікі камапаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» паведамілі, што на этапе збору подпісаў сустракаліся выпадкі перашкодаў з боку ўлады. Так, сябру ініцыятыўнай групы па вылучэнні Алега Шабетніка, які ішоў ў Рэчыцкі раённы Савет ад кампаніі «Гавары праўду» па Караваціцкай ВА № 35, пагражалі звальненнем з пасады бухгалтара КСУП (саўгаса). Старшыня Брэсцкай абласной арганізацыі АГП Уладзімір Вуек на наступны дзень пасля пікета ў падтрымку вылучэння кандыдата ад АГП Дыяны Касцюковіч атрымаў позву з патрабаваннем з’явіцца ў апорны пункт міліцыі і даць тлумачэнні адносна правядзення пікета.
Працэдуры праверкі подпісаў і іншых дакументаў, пададзеных на рэгістрацыю, засталіся па-ранейшаму непразрыстымі. Нікога з назіральнікаў кампаніі не дапусцілі непасрэдна да такіх праверак. Назіральнікі маглі толькі прысутнічаць на пасяджэннях камісій, дзе аб’яўляліся вынікі праверак і выносіліся рашэнні аб рэгістрацыі. Гэта істотна зніжае давер да работы ВК, дазваляе ставіць пад сумнеў не толькі асобныя рашэнні аб адмове ў рэгістрацыі кандыдатаў, але і тыя рашэнні, якімі кандыдаты былі зарэгістраваныя.
13 лютага ў Баранавічах назіральніку камапаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» Сяргею Гоўшу адмоўлена ў магчымасці прысутнічаць пры праверцы подпісаў грамадзян у падпісных лістах за кандыдатаў Рыгора Грыка і Віктара Цяпіна. Старшыня Баранавіцкай гарадской ВК Тамара Шукала, спасылаючыся на арт. 13 ВК, заявіла, што «назіральнік не мае права ўмешвацца ў працу камісіі». Сяргей Гоўша звяртае ўвагу, што арт. 13 ВК абвяшчае выбары адкрытымі і галоснымі, таму сваё патрабаванне ён лічыць законным.
Падыход да праверкі дакументаў па рэгістрацыі кандыдатаў не быў аб’ектыўны і роўны. У Віцебску такая сітуацыя з праверкай подпісаў за кожнага з дзевяці актывістаў кампаніі «Гавары праўду», віцебскага каардынатара руху «За свабоду» Хрыстафора Жаляпава, каардынатаркі аргкамітэту па стварэнні БХД Таццяны Севярынец, якія хацелі балатавацца ў Віцебскі гарадскі Савет. Актывісты сцвярджаюць, што подпісы сабраныя ў поўнай адпаведнасці з працэдурай, а на выбаршчыкаў аказваўся ціск ці адмовы былі здабытыя падманам. Некаторыя з іх абскардзілі рашэнні аб адмове ў рэгістрацыі. Сябры партый змаглі зарэгістравацца шляхам вылучэння ад партый.

ВЫНІКІ РЭГІСТРАЦЫІ КАНДЫДАТАЎ У ДЭПУТАТЫ МЯСЦОВЫХ САВЕТАЎ ДЭПУТАТАЎ
Паводле дадзеных ЦВК, зарэгістраваныя 22338 кандыдатаў, што складае 98,81% ад колькасці вылучаных. Такі ж працэнт рэгістрацыі быў і на папярэдніх выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў. Зарэгістраваны 14 931 кандыдат, вылучаны шляхам збору подпісаў, што складае 66,8% ад агульнай колькасці зарэгістраваных, 7727 кандыдатаў, вылучаных працоўнымі калектывамі (34,6%), 675 кандыдатаў, вылучаных палітычнымі партыямі (3%).
Працэнт рэгістрацыі кандыдататаў ад праўладных палітычных партый вышэйшы за адпаведную лічбу апазіцыйных партый. Так, 4 апазіцыйныя партыі вылучалі 315 кандыдатаў, з якіх 238 (75 %) былі зарэгістраваныя. У той жа час сярэдні паказчык рэгістрацыі кандыдатаў ад праўладных партый складае 88%. Працэнт рэгістрацыі кандыдатаў ад Камуністычнай партыі Беларусі – 92%, ад Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці – 94%. ВК зарэгістравалі 100% прэтэндэнтаў ад Беларускай патрыятычнай партыі і Беларускай сацыяльна-спартыўнай партыі.
Праявілася розніца ў падыходах да прадстаўнікоў апазіцыі, якія вылучаліся шляхам збору подпісаў. Калі агульны паказчык рэгістрацыі кандыдатамі ў дэпутаты шляхам збору подпісаў склаў 98%, то ў вылучэнцаў незарэгістраванай партыі БХД – 32%, у прадстаўнікоў «Руху за свабоду» – 43%.
Аналіз звестак ЦВК па выніках рэгістрацыі кандыдатаў дазваляе зрабіць цікавыя высновы. Вядома, што традыцыйна найбольшая палітычная актыўнасць ў сталіцы: у Мінскі гарадскі савет пры вылучэнні кандыдатаў конкурс склаў 4,74 кандыдаты на месца, у той час, як у раённыя Саветы – 1,29, а ў сельскія – 1,12 кандыдаты на месца. Прадстаўнікі і апазіцыйных, і праўладных партыйных структур вылучаюцца перш за ўсё ў Мінску. Адзінкі з іх ідуць у раённыя Саветы, а сельскія Саветы фарміруюцца практычна без удзелу партыйцаў.
На 57 акруг Мінскага гарадскога Савета з усіх зарэгістраванах кандыдатаў ад партый прайшло 84 асобы, а на 3 913 акруг у раённых Саветах – 134, на 13 638 акруг сельскіх Саветаў – толькі 58 кандыдатаў ад партый.
Статыстыка адмоў у рэгістрацыі і адкліканых заяў аб вылучэнні дазваляюць убачыць не толькі ўзровень палітычнага накалу, але і ўзровень выкарыстання тэхнічных працэдур рэгістрацыі (праверка подпісаў, дэкларацый і г.д.) у палітычнай барацьбе. Так, колькасць адмоў у рэгістрацыі кандыдатаў у Мінскі гарсавет склала 25,6%, у Саветы раённага ўзроўню – 1,9%, у сельскія Саветы – 0,2%. Розніца ў якасці пададзеных на рэгістрацыю дакументаў не можа быць патлумачана ўзроўнем падрыхтоўкі кандыдатаў у дэпутаты Саветаў ніжэйшага ўзроуню ў параўнанні з вопытнымі ў палітычных баталіях сталічнымі партыйцамі і актывістамі. Эксперты кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» лічаць, што пры разглядзе дакументаў і рэгістрацыі кандыдатаў ВК свядома прымянялі дыскрымінацыйныя падыходы да апазіцыйных кандыдатаў.
ПЕРАДВЫБАРЧАЯ АГІТАЦЫЯ
Прававой асновай правядзення перадвыбарчай агітацыі стала абноўленая 25 лістапада 2013 г. рэдакцыя ВК, якая значна змяніла падыход да арганізацыі агітацыі і яе фінансавання3.
Новая рэдакцыя арт. 47 ВК забараняе заклікі, якія заахвочваюць або маюць сваёй мэтай заахвочванне да зрыву, або адмены, або пераносу тэрміну выбараў, рэферэндуму, прызначаных у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь. Гэтыя заклікі знаходзяцца ў адным шэрагу з заклікамі да прапаганды вайны, гвалтоўнай змены канстытуцыйнага ладу і інш. Раней заклікі да байкоту выбараў з’яўляліся адной з формаў агітацыі, прадугледжанай ВК, і былі забаронены толькі ў дзень галасавання. Забарона заклікаў да байкоту выбараў на заканадаўчым узроўні вяртае тую прававую практыку, якая існавала ў Беларусі да ўвядзення ў дзеянне ВК у 2000 г.
Новая рэдакцыя арт. 48.1 ВК дае дэпутатам усіх узроўняў права ствараць выбарчыя фонды для фінансавання выдаткаў па перадвыбарнай агітацыі. Максімальная сума ўсіх выдаткаў са сродкаў выбарчага фонда кандыдата ў дэпутаты абласнога, Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў не можа перавышаць 30 базавых велічынь, кандыдата ў дэпутаты раеннага, гарадскога (горада абласнога і раённага падпарадкавання), пасялковага, сельскага Савета дэпутатаў – 10 базавых велічынь. Ёсць абмежаванні памераў добраахвотных ахвяраванняў грамадзян і юрыдычных асоб у фонды кандыдатаў ў мясцовыя Саветы (адпаведна 2 і 5 базавых велічынь). ВК не ўрэгуляваў пытанне празрыстасці фарміравання выбарчых фондаў кандыдатаў для назіральнікаў.
Агітацыя ў СМІ
Назіральнікі кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» зафіксавалі факты ціску на кандыдатаў і прымянення цэнзуры да іх выступаў па радыё.
Са звароту да выбаршчыкаў вылучэнца ў мясцовыя саветы ад БПЛ «Справядлівы свет» па Брэсцкай гарадской выбарчай акрузе № 13 Людмілы Дзенісенкі былі выразаныя словы пра неабходнасць правядзення ў краіне сапраўдных дэмакратычных выбараў. З выступа незалежнага кандыдата па Брэсцкай гарадской выбарчай акрузе № 11 Васіля Бурака выразалі яго заклік да грамадзян не ўдзельнічаць у датэрміновым галасаванні.
Аляксею Гаўруцікаву, актывісту аргкамітэта па стварэнні Сацыял-дэмакратычнай партыі «Народная Грамада», адмоўлена ў публікацыі яго праграмы і біяграфічных звесткак у дубровенскай газете «Дняпроўская праўда». Па словах рэдактара, у праграме кандыдата Гаўруцікава ўтрымліваецца «прыхаваны заклік да змянення канстытуцыйнага ладу і змены ўлады». У адказе на скаргу Аляксея Гаўруцікава ЦВК паведаміла кандыдату, што выбарчае заканадаўства рэгулюе толькі грашовыя ўзаемаадносіны паміж кандыдатам і СМІ, і, паводле закону аб СМІ, ніхто не мае права прымусіць выданне надрукаваць адхіленыя рэдакцыяй матэрыялы.
Кандыдаты адзначаюць, што максімальныя памеры выбарчых фондаў, вызначаныя дзеючым заканадаўствам, не дазваляюць правесці паўнавартасную агітацыйную кампанію (аплаціць размяшчэнне ў друкаваных СМІ праграмы і палітычнай рэкламы, аплаціць арэнду памяшканняў для дадатковых сустрэч з выбаршчыкамі).
Агітацыйныя масавыя мерапрыемствы і сустрэчы з выбаршчыкамі
Назіральнікі кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» адзначаюць, што ў Мінску, Магілёве, Віцебску, Брэсце і Гомелі дадатковыя месцы для агітацыйных мерапрыемстваў былі адпаведнымі: пляцоўкі каля гандлёвых цэнтраў, устаноў адукацыі і культуры, пляцоўкі ў жыллёвых масівах горада і інш.
Аднак у Гродна, а таксама ў шэрагу раённых цэнтраў такімі месцамі былі вызначаны наогул малалюдныя ці маланаведваемыя дарослымі тэрыторыі: у Гродна – спартовыя пляцоўкі, стадыёны і Каложскі парк; у Салігорску – стадыён «Будаўнік», стадыёны гарадскіх школ, парк «Маладосць»; у г.п. Старобін – стадыён «Случ»; у Баранавічах – парк імя 30-годдзя УЛКСМ, сквер памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, стадыён «Лакаматыў»; у Барысаве – спратыўныя пляцоўкі прадпрыемстваў на ўскрайку горада, танцпляцоўка ў гарадскім парку культуры і інш.
Выраб і распаўсюджванне агітацыйнай друкаванай прадукцыі
Апазіцыйныя кандыдаты часта сутыкаліся з перашкодамі і затрымкамі друку іх агітацыйных матэрыялаў, што не дазволіла ім правесці агітацыйную кампанію ў поўным аб’ёме.
У друкарні Оршы сябру Партыі БНФ Ігару Казмерчаку паведамілі, што яго ўлёткі будуць друкавацца толькі пасля дазволу райвыканкама. Ігар Казмерчак разам з чатырма незалежнымі кандыдатамі паскардзіўся ў раённую ВК. Старшыня раённай ВК Мікалай Давідовіч запэўніў актывістаў, што пытанне вырашыцца «ўжо сёння» (7 сакавіка). Аднак пазней тэрмін друку ўлётак быў падоўжаны да тыдзень. Актывістка Руху «За свабоду» Валянціна Ігнаценка толькі пасля таго, як пералічыла грошы за друк агітацыйных улётак, даведалася, што яны будуць выдадзеныя ў лепшым выпадку за 7 дзён да выбараў. Некаторым кандыдатам у аршанскай друкарні паведамілі, што да выбараў могуць наогул не паспець выдаць іх улёткі.
Аўтабіяграфічныя звесткі Вадзіма Кузьміна, сябра партыі левых «Справядлівы свет», кандыдата ў дэпутаты Віцебскага гарадскога і абласнога саветаў, былі зацверджаныя для друку абласной выбарчай камісіяй. Але гарадская камісія ўнесла ў іх «праўкі». У выніку знікла інфармацыя пра тры ордэны за працу па ліквідацыі наступстваў на Чарнобыльскай АЭС і пяць медалёў, якімі ўзнагароджаны кандыдат Вадзім Кузьмін. Затое пакінутыя звесткі аб тым, што ён з’яўляеца пенсіянерам і сябрам партыі «Справядлівы свет», а таксама тое, што ён быў судзімы. Гарадская газета «Віцьбічы», публікуючы біяграфію кандыдата, наблытала з фактамі судзімасці і не ўказала, што судзімасць Кузьміна даўно знятая.

У многіх інфармацыйных матэрыялах пра кандыдатаў ад улады падрабязна апісаныя іх медалі і ганаровыя граматы, у той час як адносна альтэрнатыўных кандыдатаў указана толькі «узнагароджаны дзяржаўнымі ўзнагародамі».


Мікалай Уласевіч, кандыдат у дэпутаты сельскага Савета па Варнянскай выбарчай акрузе №4, рашэннем выбарчай камісіі пазбаўлены статусу кандыдата за нібыта змешчаны ў яго ўлётцы заклік да байкоту выбараў. Мікалай Уласевіч сцвярджае, што закліку да байкоту ў яго ўлётцы няма, там ёсць лозунгі і заклікі: «Спыніць будаўніцтва АЭС», «Карупцыянераў да адказу», «Даеш малы памежны рух», «У Варнянах будзе працаваць грамадская лазня» і «Сумленныя выбары і зменнасць улады». Выбарчая камісія таксама абвінаваціла Уласевіча ў тым, што ён распаўсюджваў свае ўлёткі не толькі на тэрыторыі сваёй выбарчай акругі .
Назіральнікі камапаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» адзначаюць вельмі пасіўны характар агітацыі шляхам распаўсюджвання друкаванай агітацыйнай прадукцыі. Асноўнай крыніцай інфармавання выбаршчыкаў аб кандыдатах, якія балатуюцца на выбарчай акрузе, сталі інфармацыйныя паведамленні адпаведных участковых выбарчых камісій. Трэба адзначыць, што ЦВК не ўрэгулявала парадак нфармавання выбаршчыкаў аб кандыдатах, не быў зацверджаны адзіны ўзор такіх інфармацыйных паведамленняў. У сувязі з гэтым участковыя камісіі інфармавалі выбаршчыкаў рознымі шляхамі: размяшчалі інфармацыю аб кандыдатах на запрашэннях на выбары, даслылалі інфармацыйныя улёткі і інш. У той жа час фіксаваліся выпадкі, калі выбаршчыкі ўвогуле не атрымалі адпаведнай інфармацыі ад участковых камісій.
Перашкоды ў агітацыі і ціск на кандыдатаў
Прыкладам таго, як выбарчыя камісіі і органы ўлады незаконна стваралі максімальныя перашкоды кандыдату ад апазіцыйнай партыі, сталі рэгістрацыя і агітацыйны перыяд кандыдата ад Партыі БНФ Іллі Дабратвора. Раней участковая камісія незаконна адмовіла яму ў рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты Мінскага гарсавета. Мінская гарадская камісія падтрымала рашэнне раённай камісіі. У выніку кандыдат быў вымушаны звярнуцца ў суд. Суд прызнаў рашэнні камісій незаконнымі і пастанавіў зарэгістраваць Іллю Дабратвора ў якасці кандыдата. 14 сакавіка яго затрымалі супрацоўнікі міліцыі і без складання адпаведных дакументаў адабралі ўсе ўлёткі, якія былі ў кандыдата ў аўтамабілі. Гэтыя ўлёткі былі надрукаваныя кандыдатам за кошт фонду кандыдата па зацверджаным узоры. 16 сакавіка ў Мінску падчас правядзення Іллём Дабратворам агітацыйнага пікету супрацоўнікі Савецкага РАУС зноў адабралі ў яго каля 200 улётак. На сайце Адміністрацыі Заводскага раёна г. Мінска, дзе змешчаныя звесткі пра кандыдатаў у дэпутаты Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў дваццаць сёмага склікання, на 17 сакавіка адсутнічаюць біяграфічныя звесткі пра Іллю Дабратвора. 21 сакавіка з’явілася інфармацыя, што Завадская раённая выбарчая камісія г. Мінска вынесла папярэджанне кандыдату: у яго агітацыйных матэрыялах знойдзеныя прыкметы распальвання нацыянальнай варожасці, а таксама заклікаў да гвалтоўнага зменення існуючага канстытуцыйнага ладу. Таксама камісію не задаволіла інфармацыя пра палітвязняў і іх незаконнае зняволенне, што было прызнана паклёпам на службовых асобаў Рэспублікі Беларусь, якія выносілі прысуды па гэтых крымінальных справах.
Паказальным стаў выпадак затрымання ўдзельнікаў агітацыйнага пікету, які праводзіла 16 сакавіка 2014 г. партыя АГП на пляцоўцы каля Камароўскага рынку ў Мінску. Мерапрыемства было гвалтоўна спынена міліцыяй, а дзесяць чалавек, у тым ліку журналісты і старшыня АГП Анатоль Лябедзька, які з’яўляўся арганізатарам перадвыбарчага пікету і даверанай асобай аднаго з кандыдатаў у дэпутаты ад партыі АГП, затрыманы. 17 сакавіка суд Савецкага раёна г. Мінска па арт. 23.34 КаАП РБ вынес пастановы аб адмністратыўных артыштах: Анатолю Лябедзьку – 15 сутак, пяці ўдзелькам – па 10 сутак.
Падствай для такіх рашэнняў суда сталі плакаты з выявамі палітвязняў, якія трымалі ўдзельнікі перадвыбарчага пікету. Між тым патрабаванні аб вызваленні палітвязняў з’яўляюцца часткай перадвыбарчай праграмы АГП і яе кандыдатаў. Арышты сябраў партыі, якая прымае актыўны ўдзел у выбарчым працэсе, ствараюць негатыўны фон правядзення выбарчай кампаніі.
ДАТЭРМІНОВАЕ ГАЛАСАВАННЕ
Назіральнікі камапаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» ажыцяўлялі назіранне на 105 УВК. Згодна з арт. 53 ВК, датэрміновае галасаванне пачынаецца не раней за пяць дзён да дня выбараў. Яно адбываецца ў памяшканні УВК у прысутнасці не менш за двух яе сябраў з 10 да 14 і з 16 да 19 гадзін. Афіцыйнага пацвярджэння немагчымасці прысутнічаць у дзень выбараў ад грамадзяніна не патрабуецца. УВК штодзённа складае і вывешвае пратакол, у якім указваецца агульная колькасць атрыманых бюлетэняў, колькасць выбаршчыкаў, якія іх атрымалі (у апошні дзень – агульная колькасць за ўсе дні), колькасць сапсаваных і асобна – нявыкарыстаных бюлетэняў. Прымус да ўдзелу ў датэрміновым галасаванні забаронены.
Працэс датэрміновага галасавання адзначыўся фактамі скажэння яўкі выбаршчыкаў, якія прынялі ўдзел у датэрміновым галасаванні, а таксама выпадкамі прымусу да ўдзелу ў датэрміновым галасаванні. Зафіксаваны выпадак беспадстаўнай адмовы ў рэгістрацыі назіральнікаў.
21 сакавіка УВК № 71 г. Магілёва незакона адмяніла акрэдытацыю назіральніка камапаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» Наталлі Самахвалавай. 18 сакавіка яна накіравала скаргу аб тым, што падчас апячатвання выбарчай скрыні для датэрміновага галасавання на выбарчым участку з 15 сябраў УВК прысутнічала толькі 3, што супярэчыць арт. 53 ВК. У рашэнні аб адмене акрэдытацыі ўказваецца на перашкоды працы камісіі з боку назіральніка Наталлі Самахвалавай.
Назіральнікам дазвалялі прысутнічаць ў пакоі для галасавання толькі ў афіцыйныя часы працы УВК. Зафіксаваны выпадкі, калі ў час перапынкаў і пасля сканчэння працы УВК не апячатваліся памяшканні, у якіх знаходліся скрыні для галасавання.
Прымус да ўдзелу ў датэрміновым галасаванні зафіксаваны ў сярэднім на 30,4 % выбарчых участкаў, дзе ажыццяўлялася назіранне. Гэта амаль удвая больш, чым выяўлена падчас выбараў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў у верасні 2012 г. (16,8%). Як і раней, датэрмінова галасавалі студэнты, жыхары інтэрнатаў, ваеннаслужачыя, супрацоўнікі дзяржаўных прадпрыемстваў і інш.
Фіксаваліся шматлікія выпадкі ўдакладнення сябрамі УВК і прадстаўнікамі дзяржаўных прадпрыемстваў і навучальных устаноў спісаў прагаласаваўшых і не прагаласаваўшых. УВК рэгулярна прадастаўлялі кіраўніцтву адпаведных устаноў ці адміністрацый інфармацыю аб колькасці тых, хто прагаласаваў датэрмінова, што відавочна сведчыць пра адміністрацыйны кантроль за яўкай на датэрміновыя выбары.
Умяшальніцтва пабочных асобаў у працу УВК адзначана ў сярэднім на 6,6 % выбарчых участкаў. У асноўным такімі пабочнымі асобамі з’яўляліся прадстаўнікі мясцовых выканаўчых органаў улады, прадстаўнікі адміністрацый арганізацый і ўстаноў.
Падчас датэрміновага галасавання колькасць выбарчых участкаў, на якіх фіксавалася адрозненні афіцыйных дадзеных і дадзеных незалежнага назірання складае 34,2%. У асобных выпадках назіральнікі бачылі значнае разыходжанне. Напрыклад, УВК №№ 11, 12 г. Магілёва, УВК № 43 г. Баранавічы амаль увесь час датэрміновага галасавання паказвалі лічбы ў 2–3 разы вышэйшыя за лічбы, атрыманыя незалежнымі назіральнікамі.
Каталог: sites -> default -> files
files -> Праграма Artes liberales 2013 (12–28. 02)
files -> Паводле лірычных твораў А. С. Пушкіна мы іграем пушкіна
files -> 1 Перыядызацыя гісторыі Гісторыя
files -> Закон рэспублікі беларусь 3 ліпеня 2008 г. №420-з аб Правілах беларускай арфаграфіі І пунктуацыі Прыняты Палатай прадстаўнікоў 24 чэрвеня 2008 года Адобраны Саветам Рэспублікі 28 чэрвеня 2008 года
files -> 1. Засяленне беларускіх зямель. Характарыстыка даіндаеўрапейскага перыяду этнічнай гісторыі Беларусі
files -> Арганізацыя дзейнасці Лятучага ўніверсітэта як рэалізацыя місіі
files -> Пытанні да экзамену па гісторыі Беларусі
files -> Установа адукацыі «Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна»
files -> Гарадская палітыка ў беларусі: case-study рэканструкцыі гістарычнага цэнтра гродна
files -> Удой на карову (кг) Сярэднясутачнае прыбаўленне ў вазе (гр.)


Поделитесь с Вашими друзьями:
1   2   3   4




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2020
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал