П Р А Т А К О Л
ацэнкі і супастаўлення заявак на ўдзел у адкрытым конкурсе на
права заключэння дамовы на тэхнічнае абслугоўванне падсістэмы відэаканферэнцсувязі Еўразійскай эканамічнай камісіі ў 2013 годзе
ад 20 чэрвеня 2013 г. №127/3
Старшынстваваў: Шмойлаў В.Д. – намеснік старшыні камісіі па правядзенні адкрытага конкурсу на права заключэння дамовы на аказанне паслуг па тэхнічным абслугоўванні падсістэмы відэаканферэнцсувязі Еўразійскай эканамічнай камісіі ў 2013 годзе (далей – Камісіі), начальнік аддзела арганізацыі эксплуатацыі і развіцця сродкаў вылічальнай тэхнікі і тэлекамунікацый Дэпартамента інфармацыйных тэхналогій.
Прысутнічалі члены Камісіі:
Зыкаў К.У. – кансультант аддзела бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці Дэпартамента фінансаў.
Бастрон А.А. – кансультант аддзела арганізацыі эксплуатацыі і развіцця сродкаў вылічальнай тэхнікі і тэлекамунікацый Дэпартамента інфармацыйных тэхналогій (сакратар Камісіі).
-
Ацэнку і супастаўлннне заявак на ўдзел у адкрытым конкурсе на права заключэння дамовы на аказанне паслуг па тэхнічным абслугоўванні падсістэмы відэаканферэнцсувязі Еўразійскай эканамічнай камісіі ў 2013 годзе (далей – Конкурс), праводзіць Камісія 20 чэрвеня 2013 года а 13:00 па маскоўскім часе па адрасе: Расійская Федэрацыя, 105064, г. Масква, Якаваапостальскі завулак, д. 12, б. 1.
-
Камісіяй разгледжана 1 (адна) заяўка на ўдзел у Конкурсе – ЗАТ «КРОК інкарпарэйтэд».
-
Умовы выканання дамовы, прадстаўленыя ў заяўцы, адпавядаюць патрабаванням паведамлення.
-
Дамова будзе заключана з адзіным удзельнікам Конкурсу – Закрытае акцыянернае таварыства «КРОК інкарпарэйтэд» – на ўмовах і па цане дамовы, якія прадугледжаны заяўкай на ўдзел у Конкурсе.
-
Пратакол разгляду заявак на ўдзел у Конкурсе будзе размешчаны на афіцыйным сайце http://www.eurasiancommission.org
Намеснік старшыні Камісіі: __________________ В.Д. Шмойлаў
Члены Камісіі: __________________ К.В.Зыкаў
Сакратар Камісіі: __________________ А.А. Бастрон
Поделитесь с Вашими друзьями: |