Пад ветразем сяброўства



Дата канвертавання05.07.2016
Памер25.82 Kb.
Первичная профсоюзная организация Государственного учреждения образования «Минская государственная гимназия-колледж искусств» Центрального района.

ПАД ВЕТРАЗЕМ СЯБРОЎСТВА

Пярвічная прафсаюзная арганізацыя Мінскай дзяржаў-най гімназіі-каледжа мастацтваў уваходзіць ў склад Прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі, але цеснай повяззю злучае не толькі прадстаўнікоў адной сферы дзейнасці. Наша арганізацыя- гэта своеасаблівы карабель, які дапамагае ўтрымацца на хвалях жыццёвых праблем і шэрых будняў, дазваляе кожнаму члену адчуць сябе часткай вялікай і дружнай сям’і. І на гэтым караблі дзейнічае зладжаны і сплочаны калектыў: настаўнікі, тэхнічны персанал, адміністрацыя.

На імклівых хвалях жыцця лёгка згубіцца, калі ты сам –насам са сваімі праблемамі. Аднак ў час нягод кожны член прафсаюза побач, дапамагае словамі спачування і, канечне, матэрыяльна, бо значная частка бюджэту арганізацыі ідзе на аказанне дапамогі ў сувязі са стратай блізкіх членаў сям’і.

Ды не толькі бяда злучае нас ў вялікую і дружную сям’ю, адданую агульнай справе каманду. Вяселлі, дні нараджэння, юбілеі, провады на пенсію, нараджэнне дзяцей, павітанне новых членаў калектыва- нішто не застаецца па-за ўвагай прафкома.Кожнае свята- Новы год, Дзень настаўніка, Дзень абаронцаў айчыны, Дзень маці, Міжнародны жаночы дзень весела адзначаюцца ў нашай дружнай сям’і. Старшыня прафкома, Мішкевіч Аліна Міхайлаўна, і яе памочнікі, члены камісіі па культурна- масавых справах, старанна прадумваюць сцэнарый кожнага свята. І святы заўжды розныя: то сустракаем новы год па іранскіх звычаях, то адзначаем Восьмае сакавіка ў духу нацыянальных беларускіх традыцый, то проста весела спяваем пад гітару і наладжваем вечарыну ў стылі танцпляцоўкі.

Значная частка бюджэту пярвічкі ідзе на культурна- масавую работу і спартыўныя мерапры-емствы. Наш карабель рашуча трымаецца на хвалх і смела рухаецца насустрач новаму. Сталі традыцыйнымі агульныя паездкі на экскурсіі. Тураў, Ракаў, Глыбокае, Нясвіж, Валожын, Заслаўе… Да бясконцасці можна пералічваць мясціны, зведаныя разам, ўсім прафсаюзным калектывам. І як жа цікава глыбей пазнававаць старонкі гісторыі роднага краю, знаёміцца з экспазіцыямі шматлікіх музеяў, а потым спыніцца на беразе возера Свір ці ракі Сож, запаліць вогнішча, і , авеяныя салодкім дымком і водарам наваколля, заспяваць любыя сэрцу кожнага члена калектыва “Купалінку”, “ Цячэ вада ў ярок”.

Пасля кожнай супольнай паездкі глыбей адчуваеш сяброўскую повязь, што злучае нас. І менавіта пярвічцы трэба дзякаваць за тое, што на работу нашы супрацоўнікі не ідуць, а ляцяць, і для многіх работа стала другім домам і другой сям’ёй. Члены нашай прафсаюзнай арганізацыі не толькі заўзятыя аматары актыўнага адпачынку, але і адданыя патрыёты сваёй Радзімы. Дзень Перамогі, Дзень Рэспублікі традыцыйна адзначаецца ў калектыве . Разам ўдзельнічаем ў святочных дэманстрацыях, не забываем сваіх ветэранаў, для якіх разам з вучнямі наладжваем святочныя канцэрты, пераймаем іх вопыт падчас сустрэч-гутарак. Кожны член пярвічкі разумее, што моцную і квітнеючую Беларусь могуць пабудаваць толькі моцныя целам і духам людзі, і таму вялікая ўвага надаецца фізкультуры і спорту, аздараўленню членаў прафсаюза і іх дзяцей. Прадастаўляюцца пуцёўкі ў санаторыі, абанементы ў басейн і трэнажорны зал. Праводзяцца спартыўныя спаборніцтвы і дні здароўя.



Канечне, наш карабель не трымаўся б так упэўнена і маршруты яго не былі б такімі разнастайнымі, калі б у прафкоме не працавалі людзі творчыя, актыўныя, што моцна трымаюць штурвал, неабыякавыя да чужога гора і радасці. І ад імя усіх членаў прафсаюза хочацца выказаць шчырую падзяку гэтым людзям.

На фотаздымках: падарожжа па рацэ Сож; супольнае святкаванне дня Перамогі; падчас экскурсіі ў горад Тураў.
Аўтар: Лазарчык Наталля Аляксандраўна, настаўнік беларускай мовы.

Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2020
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал