Падагульненне і сістэматызацыя вывучанага па раздзеле “Лексіка і фразеалогія”



Дата канвертавання15.05.2016
Памер122.32 Kb.


Аддзел адукацыі, спорту і турызму Стаўбцоўскага райвыканкама

Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Шашкоўская сярэдняя школа”



Падагульненне і сістэматызацыя вывучанага па раздзеле

Лексіка і фразеалогія”

Настаўнік

Гарачка Людміла

Айнаўна

2014 год


МЭТА: стварыць умовы для падагульнення і сістэматызацыі ведаў вучняў па тэме “Лексіка і фразеалогія”.

ЗАДАЧЫ:

  • класіфіцыраваць лексіку па значэнню, паходжанню і ўжыванню;

  • знаходзіць словы ў прамым і пераносным значэнні;

  • адрозніваць адназначныя і мнагазначныя слоы;

  • замацоўваць уменні падбіраць сінонімы, антонімы, амонімы;

  • удасканальваць уменне работы са слоўнікамі розных тыпаў;

  • удасканальваць навыкі групавой работы, работы ў парах;

  • выхоўваць любоў да роднай мовы, цікавасць да моўнага багацця свайго народа;

  • выхоўваць у школьнікаў прагу да пошуку, трапнанага адказу.

ТЫП: урок падагульнення і сістэматызацыі ведаў.

ФОРМА ПРАВЯДЗЕННЯ: урок-падарожжа.

АБСТАЛЯВАННЕ: Беларуская мова: вучэбны дапаможнік для 5 класа, інтэлект-карты па тэме “Лексіка”, маршрутныя лісты, карткі з заданнямі, слоўнікі розных тыпаў, выстава малюнкаў вучняў.

ЭПІГРАФ:

А гэта – вандроўка праз сёлы,

Праз край мой шырокі, вясёлы,

Бясконцыя нівы, дубровы –

У маю беларускую мову.

Максім Танк



Арганізацыйны момант.

Настаўнік. Добры дзень! Спадзяюся, што ён для вас сёння сапраўды добры, тым больш, што вам усміхаецца вясёлае сонейка. Усміхнеціся і вы яму, а таксама мне і адзін аднаму, і з добрым настроем пачнём наш урок.

Сёння мы адпраўляемся ў незвычайнае падарожжа. Вашы малюнкі дапамогуць лепш уявіць прыгажосць тых мясцін, дзе мы будзем спыняцца. Называецца краіна “Мовазнавія”. Мы наведаем пасёлкі і вёскі, невялічкія мястэчкі, якія раскінуліся побач са станцыяй Лексіка. Як вы думаеце, якая мэта нашага падарожжа? (Дзеці вызначаюць мэты. Падагульненне і сістэматызацыя ведаў па тэме “Лексіка”, складанне інтэлект-карты).

Вось мы і вызначылі задачы нашага ўрока. Адпраўляемся ў падарожжа. А якое ж падарожжа без білета!? Вы павінны будзеце заняць тое месца, якое ўказана ў білеце. А платай за білеты будуць вашы правільныя адказы. Пасля выканання кожнага задання – самаправерка і ўзаемаправерка. А яшчэ трэба будзе запоўніць “маршрутныя лісты” і інтэлект-карты. Вы рыхтавалі на ўрок паведамленні і цікавыя заданні для класа. Па чарзе вы будзеце “экскурсаводамі”.

Звернем увагу на інтэлект-карту па тэме “Лексіка”.

Колькі напрамкаў для падарожжа мы выбралі? (4)

Каб купіць білеты, трэба адказаць на пытанні.

Першы наш прыпынак будзе каля вёсак Адназначныя, Мнагазначныя, Прамое і Пераноснае. Знаёмыя назвы? (Так)

Каб паехаць туды, трэба набыць білеты. У нас дзве групы, кожнай трэба адказаць на адно пытанне. Слухаем уважліва пытанні.



  1. Жыхары вёсак Адназначныя, Мнагазначныя, Прамое і Пераноснае жывуць дружна, дапамагаюць адзін аднаму. Скажыце, як яны звязаны паміж сабой? ( У выніку набыцця словамі пераноснага значэння ўзнакіе мнагазначнасць).

  2. У вёсцы Пераноснае вельмі любяць паэзію. Чаму? ( У вершах часта ўжываюцца словы ў пераносным значэнні).

Малайцы, білеты мы набылі, можна заняць свае месцы. Каб вы не сумавалі ў дарозе, жыхары вёсак Адназначныя, Мнагазначныя, Прамое і Пераноснае падрыхтавалі вам заданні. Выконваем іх у пары.

Заданні:

Трэці лішні”



1 картка

Дзюбы кранаў, легкая дарога, аддаць кнігу.

2 картка

Заваяваць дзяўчыну, заваяваць аўтарытэт, заваяваць краіну.

3 картка

Малаціць у дзверы, малаціць пшаніцу, малаціць посуд.

4 картка

Жывая істота, жывая мова рамана, жывая дарога.

Адказы:

Прамое значэнне слова – асноўнае значэнне. Пераноснае значэнне – значэнне, якое ўзнікае на аснове пэўнага падабенства, пераносу.

1 картка

Дзюбы кранаў, легкая дарога, аддаць кнігу.

2 картка

Заваяваць дзяўчыну, заваяваць аўтарытэт, заваяваць краіну.

3 картка

Малаціць у дзверы, малаціць пшаніцу, малаціць посуд.

4 картка

Жывая істота, жывая мова рамана, жывая дарога

Экскурсавод”.

Мы з вамі шмат працавалі з тлумачальным слоўнікам. А вы ведаеце, колькі значэнняў мае слова іголка?

Мнагазначнае слова іголка. 1.Прылада для шыцця – тонкі металічны шпень з завостраным канцом і вушкам для ніткі (машынная іголка, кравецкая іголка). 2. Тонкі металічны стрыжань, звычайна з завостраным канцом, рознага прызначэння (патэфонная іголка, іголка для падскурных упырскванняў). 3. Ліст хвойных дрэў і кустоў. Калючка ў некаторых раслін (шыпшынная іголка, кактусавая іголка). 4. Тонкая калючка на целе некаторых жывел (напрыклад, на целе вожыка). 5. Тонкі востры крышталь чаго-небудзь (іголкі інею).

6. ( у пераносным значэнні) Зласлівыя насмешкі, выказванні.

Таксама слова іголка ўжываецца ва ўстойлівых спалучэннях: з іголачкі (з іголкі) – гавораць а) пра зусім новую, толькі што пашытую вопратку, б) пра апранутага ва ўсе новае, толькі што пашытае;



Не іголка – значыць, знойдзецца, не згубіцца;

Хоць іголкі збірай – так відно, светла;

Як іголка ў стозе сена – пра непрыкметнага, якога нельга знайсці;

Як на іголках – пра таго, хто знаходзіцца ў стане нервовага ўзбуджэння, хвалявання.

Настаўнік. Звяраем свае адказы з тымі, што зараз на экране. Запаўняем інтэлект-карту і маршрутны ліст (1 бал выстаўляем за правільны адказ, 0,5 ставім, калі былі памылкі).

Другі прыпынак будзе каля пасёлкаў Сінонімы, Антонімы. Зноў трэба купіць білеты, адказаўшы на пытанні.



  1. Ці заўважалі вы, што ў некаторых сем’ях усе дзеці падобныя адзін на аднаго, а ў другіх наадварот розныя? Адны сябруюць, а другія спрачаюцца. Падумайце, у якім пасёлку будуць падобныя і ўдакладніце, чым падобныя, а ў якім – розныя? (Сінонімы – словы, якія абазначаюць адно і тое ж паняцце, але пішуцца і вымаўляюцца па-рознаму. Антонімы – словы з супрацьлеглым значэннем. Сінонімы сябруюць адзін з адным, а Антонімы – спрачаюцца).

  2. Для чаго нам некалькі слоў, каб называць адно і тое ж паняцце, карысталіся б адным словам. ( Сінонімы дапамагаюць нам дакладна і вобразна выказваць думкі, не паўтараць адно і тое ж слова ў тэксце).

Займіце свае месцы. Выконваем заданні, падрыхтаваныя жыхарамі пасёлкаў Сінонімы і Антонімы

Заданні:

Падоўжы прыказку, падабраўшы антонімы.

1 картка

1. Адною рукою дае, а дзвюма …

2.Бацькаўшчыны не купляюць і не…

2 картка

1. Лепш адзін прыяцель, як дзесяць …

2. Лета збірае, а…прадае.

3 картка

1. Слухай многа, а гавары…

2. Па адзенні сустракаюць, а па розуму …

4 картка.

1. Дрэнны пачатак не к добраму ….

2. Не ганьбуй старым ботам, пакуль … не пашыў .

Адказы:

Антонімы – словы з процілеглым значэннем.

1 картка

1. Адною рукою дае, а дзвюма адбірае.

2. Бацькаўшчыны не купляюць і не прадаюць.

2 картка

1. Лепш адзін прыяцель, як дзесяць ворагаў.

2. Лета збірае, азіма прадае

3 картка

1. Слухай многа, а гавары мала.

2. Па адзенні сустракаюць, а па розуму праважаюць.

4 картка

1. Дрэнны пачатак не к добраму канцу.

2. Не ганьбуй старым ботам, пакуль новы не пашыў.

Настаўнік. Звяраем свае адказы з тымі, што зараз на экране. Запаўняем інтэлект-карту і маршрутны ліст (1 бал выстаўляем за правільны адказ, 0,5 ставім, калі былі памылкі).

Экскурсавод”.

Адгадайце загадкі.

1. Я антонім слова “лета”,

Футрам снежным я адзета,
Я люблю мароз сама,

І завуць мяне … (зіма) .

2. Ён антонім слова “смех”,

Ён бывае мімаволі

І ад гора, і ад болю,

Ад бяды і ад няўдач,

Хто такі ён? Гэта – … (плач).

Настаўнік.Трэці прыпыпынак мы зробім побач з вёскай Амонімы. Пры сустрэчы з жыхарамі можна падумаць, што вакол адны блізняты, але давайце прыгледземся больш уважліва.

1. Чым амонімы адрозніваюцца ад мнагазначных? Адна часціна мовы, аднолькава гучаць. Аднолькава пішуцца. У чым розніца?

(Мнагазначнае слова абазначае з’явы, прадмет, дзеянні ў нечым падобныя. Напрыклад, ідзе чалавек, ідзе час. Словы- амонімы -- з’явы, якія не маюць паміж сабой нічога агульнага. Напрыклад, аўсянка (птушка), аўсянка (каша).



2. Знайсці амонімы ў тэксце.

Бабуля дастала з печы невялікі чыгунокі, паставіўшы яго на стол, сказала:



  • Еш, унучак, дамашнюю.

  • А чаму не клічам дзядулю? Ён казаў, што ўжо гадзіну шукае бабку.

  • Гэта, унучак, іншая бабка, на ёй касу дзядуля будзе адбіваць. Потым бабкі пойдзе ставіць ды ржышча касіць.

  • Пабягу, дзядулі дапамога трэба. А ад каго касу адбіваць трэба?

  • Ах ты, воін, ніхто не захапіў нашу касу, а адбіваць – значыць вастрыць касу

Заданні:

Назавіце словы-амонімы па лексічным значэнні.

1 картка

“Хімічны элемент”, “стары густы сасновы лес”



2 картка

“ Кветка”, “імя хлопчыка”



3 картка

“Адшліфаванае шкло, здольнае даваць адбіткі прадметаў”, “падвясны асвятляльны прыбор”



4 картка.

“ Снарад з выбуховым рэчывам”, “выраз твару”.



Адказы:

1 картка

“Хімічны элемент”, “стары густы сасновы лес” – бор.



2 картка

“ Кветка”, “імя хлопчыка” – Васілёк.



3 картка

“Адшліфаванае шкло, здольнае даваць адбіткі прадметаў”, “падвясны асвятляльны прыбор” – люстра.



4 картка.

“ Снарад з выбуховым рэчывам”, “выраз твару” – міна.



Настаўнік. Звяраем свае адказы з тымі, што зараз на экране. Запаўняем інтэлект-карту і маршрутны ліст (1 бал выстаўляем за правільны адказ, 0,5 ставім, калі былі памылкі).

Экскурсавод”.

На факультатыўных занятках мы вучыліся адрозніваць амафоны, амаформы, амографы, паронімы.

Амафоны – аднолькава вымаўляюцца, але па-рознаму пішуцца. Амографы – аднолькава пішуцца, але па–рознаму вымаўляюцца. Амаформы – супадаюць толькі ў адной форме.Паронімы – толькі падобныя па гучанню.

1. Дыпламат ( супрацоўнік міністэрства замежных спраў) і дыпламант (узнагароджаны на конкурсе дыпломам) – не адно і тое ж, хоць і паходзяць ад аднаго кораня, як і размоўная форма дыпломнік ( той, хто рыхтуецца абараняць дыпломную работу). Дыпламат, дыпламант, дыпломнік – паронімы.

2 Род – рот, каска-казка, па тры-патры – амафоны.

3. Лячу (вылятаю) да хворага, якога цяпер лячу ( ратую ад хваробы) —амаформы.

Настаўнік.Вось мы і дабраліся да граніцы этага раёна. А называўся гэты напрамак Значэнне.

Давайце пералічам, якія бываюць словы паводле значэння. (Адзін вучань зачытвае К-1)



Настаўнік.Мы трохі прытаміліся. Прапаную правесці фізкультхвілінку. ( На матыў песні “ Мая Радзіма”)

Адпачылі? А зараз мы вернемся на станцыю Лексіка і паедзем у другім напрамку.

Чацвёрты прыпынак, каля вялікага горада Агульнаўжывальныя. Яго жыхароў вы ўсе добра ведаеце. Але побач знаходзяцца мястэчкі з назвамі Дыялект, Тэрмін, Прафесійная.

Пытанні для груп.

1. Дыялектныя словы, навуковыя тэрміны, прафесійныя словы можна аднесці да агульнаўжывальных? ( Не. Гэта словы абмежавальнага ўжытку)

2. Якія словы называюцца дыялектнымі? Якія словы называюцца прафесійнымі? Якія словы называюцца навуковымі тэрмінамі?

Прапаную заняць свае месцы і працягнуць падарожжа. ( Вучні выконваюць заданні)



Заданні:

Карэктар”



Знайдзіце памылку, звязаную з дыялектнымі асаблівасцямі вымаўлення.

1 картка

Юля вупіла чаю.



2 картка

Мы ўвайшлі ў антобус.



3 картка

Была позняя вісна.



4 картка.

Нясмачная, можа, картопля?



Адказы:

1 картка

Юля выпіла чаю.



2 картка

Мы ўвайшлі ў аўтобус.



3 картка

Была позняя вясна.



4 картка.

Нясмачная, можа, бульба?



Настаўнік. Звяраем свае адказы з тымі, што зараз на экране. Запаўняем інтэлект-карту і маршрутны ліст (1 бал выстаўляем за правільны адказ, 0,5 ставім, калі былі памылкі).

Экскурсавод”.



Вучаніца чытае верш Я. Коласа.

Слова – радасць, слова – чары,

Вобраз вечна юных вёсень,

Есць ты ўсюды: у сонца, у хмары,

Ты глядзіш праз неба просінь.

Лашчыш слых мой, слова-ззянне,

Атуляеш сэрца ласкай,

Ноч і вечар, дзень, світанне

Абняло ты, слова-краска.

Эпітэт, метафара, параўнанне, адухаўленне, літаратурны герой. Назавіце навуку, дзе ўжываюцца гэтыя тэрміны. (Літаратуразнаўства)



Настаўнік.Напрамак, па якім мы ехалі, называўся Ужыванне.(Адзін вучань зачытвае К-2).

Настаўнік.Зноў мы на станцыі Лексіка. Трэці напрамак называецца Паходжанне.

Пытанні для груп.

Якія два населеныя пункты нам сустрэнуцца? ( Спрадвечна беларуская і запазычаная)

1. Якія словы называюцца спрадвечна беларускімі? (Словы, якія спакон вякоў існуюць у беларускай мове.)

2. Якія словы называюцца запазычанымі ? (Словы, якія ўвайшлі ў беларускую мову з іншых моў.)



Заданні:

Падбярыце да запазычаных слоў спрадвечна беларускія.

1 картка

Альянс, аналогія, аргумент, бар’ер, фальш.



Словы для даведкі: аб’яднанне, доказ,перашкода, падман.Падабенства.

2 картка

Ваяж, дэкада, каментарый, кантракт,дэманстрацыя.



Словы для даведкі: дзесяцідзёнка, тлумачэнне,падарожжа,дагавор,паказ.

3 картка

Фантазія, абзац, дэфект, дыспут,антракт.



Словы для даведкі: уяўленне,недахоп, спрэчка,перапынак,чырвоны радок

4 картка.

Антракт, галкіпер, аратар, аналіз, дэманстрацыя.



Словы для даведкі: варатар,перапынак, прамоўца, разбор, паказ.

Адказы:

1 картка

Альянс – аб’яднанне, аналогія – падабенства, аргумент – доказ, бар’ер – перашкода, фальш – падман.



2 картка

Ваяж –падарожжа, дэкада – дзесяцідзёнка, каментарый – тлумачэнне, кантракт – дагавор,дэманстрацыя –паказ.



3 картка

Фантазія– уяўленне, абзац– чырвоны радок, дэфект – недахоп, дыспут – спрэчка,антракт – перапынак.



4 картка.

Антракт– перапынак, галкіпер -- варатар, аратар -- прамоўца,

аналіз-- разбор, дэманстрацыя -- паказ.

Настаўнік. Звяраем свае адказы з тымі, што зараз на экране. Запаўняем інтэлект-карту і маршрутны ліст (1 бал выстаўляем за правільны адказ, 0,5 ставім, калі былі памылкі).

Экскурсавод”.



Вучаніца чытае верш У. Дубоўкі.

Родная мова, цудоўная мова!

Ты нашых думак уток і аснова!

Матчын дарунак ад самай калыскі,

Ты самацветаў яскравая нізка.

Кожны з іх барвы дзівосныя мае,

Вечным агнём зіхаціць – не згарае.

Ты мне заўседы была дапамогай,

Дзе б і якой ні хадзіў я дарогай.

Чую ў табе перазвоны крыніцы,

Чую ў табе і раскат навальніцы,

Чую павевы зяленага бору,

Водгулле працы ў родным прасторы.

Кожнай драбнічкай ты варта пашаны,

Кожнае слова вякамі стварана,

І ан вякі яно жыць застанецца,

Вечнае так, як народнае сэрца.

Адкрыйце падручнік на старонцы 68 ( практыкаванне 124).

Я падзяляю думку Кандрата Крапівы ў адносінах да іншамоўных слоў. ( Зачытвае словы К. Крапівы)

Настаўнік.Напрамак, па якім мы ехалі, называўся Паходжанне.

(Адзін вучань зачытвае К-3).



Настаўнік.Зараз я прашу падлічыць колькасць балаў.

Выстаўляюцца адзнакі.

Але мы не закончылі будаваць інтэлект-карту. У нас застаўся яшчэ адзін напрамак. Мы не паўтаралі тэму “ Устарэлыя словы і неалагізмы”. Экскурсаводамі змаглі пабыць толькі 5 чалавек. А хацелі ўсе.

Запісваем дамашняе заданне. ( Закончыць будаваць інтэлект-карту, падрыхтаваць заданні для класа.)

А зараз вернемся да тых задач, якія мы ставілі ў пачатку ўрока.

Ці выканалі мы іх? ( Зачытваюцца задачы).

А пры дапамозе фразеалагізмаў вызначым, як мы дасягалі гэтай мэты.



Выберыце фразеалагізм:

  • з аганьком;

  • з душой;

  • абы з рук;

  • цераз пень калоду;

  • закасаўшы рукавы.

Жадаю вам поспехаў, здзяйсняць новыя падарожжы, даведацца ў іх многа новага і цікавага.


: gallery -> 122
gallery -> Упраўленне адукацыі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта
gallery -> План выхаваўчай работы з вучнямі на IІI чвэрць
gallery -> Асавецкая сш любанскага раёна
gallery -> Ўдасканальваць вылічальныя навыкі ў межах 10 і ўменне рашаць задачы
gallery -> Кантрольны тэст па тэмах 1-7
122 -> Графік правядзення факультатыўных заняткаў Дзяржаўнай установы адукацыі“Шашкоўская сш”
122 -> Наступіў вельмі адказны перыяд для выпускнікоў— выпускныя экзамены. Наступная інфармацыя будзе карыснай для вас. Склад экзаменацыйных камісій
122 -> Гуманістычны пафас балады Аркадзя Куляшова “Маці”
122 -> Сцежкамі мінуўшчыны




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка