Падтрымка грамадзянскай супольнасці на беларусі даведнік грантадаўЦАЎ



старонка5/5
Дата канвертавання15.05.2016
Памер1.2 Mb.
1   2   3   4   5

Як падаваць заяўку:


Заяўка афармляецца на англійскай мове.

Заяўка павінна ўключаць:



  • Інфармацыю пра арганізацыю і яе найбольш значныя дасягненні

  • Дэталёвае апісанне мэтаў праекта і плануемай дзейнасці

  • Указанне, як праект дапаможа ўзмацніць пазіцыі грамадзянскай супольнасці

  • Апісанне мэтавай групы, працэдуры яе адбору

  • Этапы ажыццяўлення праекта

  • Падрябязны празрысты бюджэт у Еўра, які вызначае кожную крыніцу даходаў і выдаткаў; частку, ўнесеную арганізатарамі праекту і мэтавай групы; суму, якая патрабуецца ад Matra/KAP – дакладна з якой мэтай

У заяўцы неабходна пазначыць дакладныя сумы



  • якія запатрабаваны ў іншых донараў (калі гэты праект ці яго асобныя часткі былі пададзеныя для разгляду іншым донарам)

  • якія выдзелены іншымі донарамі (калі сродкі ад іх ужо атрыманы)


Тэрмін разгляду заявак

Заяўкі разглядаюцца ў кароткі тэрмін пры ўмове, што выкананы неабходныя працэдуры.


Куды адсылаць заяўку:

Заяўку трэба даслаць на электронную пошту: war-matra@minbuza.nl, ці ў Амбасаду Нідэрландаў у Варшаве ці Консульства Нідэрландаў у Мінске.


Matra Training for European Cooperation – МТЕС

(Праграма “Адукацыя для еўрапейскага супрацоўніцтва)
Паштовы адрас:

P.O. Box 20105, 2500 EC

The Hague

Тэл.: +31 (0)70 778 81 39

Факс: +31 (0)70 335 27 86

Вэб-сайт: http://www.cross-agency.nl

Эл.пошта: crossonline@info.evd.nl
Мэты праграмы:

МТЕС была распрацавана Міністэрствам замежных спраў Нідэрландаў для падтрымкі грамадзянскай супольнасці ў краінах Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.

Мэты праграмы: (1) узмацніць партнёрства паміж краінамі Еўразвязу, (2) садзейнічаць устанаўленню добрасуседскіх адносін Еўразвязу з краінамі-кандыдатамі, (3) садзейнічаць добрасуседскім адносінам краін Еўразвязу з суседнімі краінамі на Усходзе і Поўдні.

Праграма таксама з’яўляецца інструментам для ўзмацнення двухбаковых адносін Нідэрландаў з іншымі краінамі на ўрадавым узроўні.


Накірункі дзейнасці:

Праграма MTEC (Matra Training for European Cooperation) – гэта праграма грантаў, прызначаная для арганізацыі адукацыйнымі ўстановамі ў Нідэрландах навуковых курсаў для спецыялістаў з мэтавых краін праграмы МАТРА.

MTEC прапануе адукацыйныя курсы (падрабязней).
Для кожнага курсу існуе свій тэрмін падачы заяўкі. Адбор кандыдатаў з ліку студэнтаў вузаў, асоб з вышэйшай адукацыяй праводзіцца па выніках кункурсу.
Конкурсны адбор кандыдатаў здзяйсняе Урадавае агенцтва Нідэрландаў па супрацоўніцтву ў галіне адукацыі з краінамі Цэнтральнай і Усходней Еўропы EVD/CROSS.
Кожны курс уключае тры кампаненты:


  • тэарэтычны кампанент, аснованы на еўрапейскім заканадаўстве;

  • практычны кампанент, мэтай якога з’яўляецца развіццё навыкаў (напрыклад, кіраванне праектам, SWOT-аналіз, распрацоўка праектаў дакументаў, метады прэзентацыі);

  • наведванні арганізацый.


Віды падтрымкі:

Урад Нідэрландаў нясе ўсе расходы (праезд у абодвы бакі, пражыванне і харчаванне, віза, страхаванне, кошт навучання і вучэбных матэрыялаў)


Як падаваць заяўку:

Інформацыя пра курсы, умовы ўдзелу і патрабаванні размяшчаюцца на сайце (у выглядзе брашур) кожны раз, калі абвяшчаецца конкурс – прыкладна за 3 месяцы да пачатку курсаў. Форму заяўкі можна знайсці на спецыяльнай старонцы сайта: Downloads-page.


Тэрмін разгляду заявак

Усе асобы, якія падавалі заяўкі, будуць праінфармаваны аб выніках не пазней, як праз дзве нядзелі пасля апошняга тэрміну падачы заявак.


Куды адсылаць заяўку:

Заяўка падаецца праз сайт і адначасова адсылаецца (у выглядзе друкаванага дакументу) у Пасольства Каралеўства Нідэрландаў у краіне канкурсанта.

Да заяўкі неабходна прыкласць заяву ад працадаўцы канкурсанта.
ПОЛЬШЧА
The Development Co-operation Department (Polish Aid) (Аддзел супрацоўніцтва ў галіне развіцця МІД Польшчы (Польская дапамога)
Паштовы адрас:

Ministry of Foreign Affairs of the Republic of Poland

Development Co-operation Department

Al. J. Ch. Szucha 23

00-580 Warsaw, Poland

Тэл.: +48 22 523 8073

Факс: +48 22 523 8074

Вэб-сайт: http://www.polskapomoc.gov.pl

Эл.пошта: dwr@msz.gov.pl
Мэты дзейнасці Фонду:

Выкананне ўласных праектаў; падтрымка рыначнай эканомікі ў краінах у пераходны перыяд; садзейнічанне супрацоўніцтву з Еўропай і еўрапейскай інтэграцыі.


Накірункі дзейнасці, якія падтрымлівае Фонд:

  • дэмакратыя

  • правы чалавека

  • палітычныя і эканамічныя перабудовы

  • супрацоўніцтва

  • адукацыя

  • гуманітарная дапамога

Звяртацца да Фонду могуць:

Незалежныя сродкі масавай інфармацыі, арганізацыі грамадзянскай супольнасці, моладзевыя арганізацыі, арганізацыі, якія працуюць у галіне адукацыі, неабароненыя групы насельнцтва.
Віды падтрымкі:


  • Гранты


Як падаваць/ куды адсылаць заяўку:

Патрабаванні да ўдзельнікай конкурсу, афармленню дакументаў, срокі падачы заяўкі, форма заяўкі для праектаў па Праграме дапамогі ГА размяшчаюцца на сайце Аддзела супрацоўніцтва ў час абвяшчэння конкурсу. Усе дакументы па конкурсу афармляюцца на польскай мове.


Форму заяўкі для праектаў па Праграме малых грантаў можна атрымаць у Пасольстве Польшчы. Заяўку трэба падаваць у Пасольства на англійскай ці польскай мове. Апошні срок падачы заяўкі – канец кожнага года.
Тэрмін разгляду заявак

Заяўкі разглядаюцца на працягу месяцу пасля закрыцця конкурсу.



SALTO-YOUTH
Паштовы адрас:

SALTO Eastern Europe and Caucasus Resource Centre (Poland)


Polska Narodowa Agencja Programu "Młodzież w działaniu"

ul. Mokotowska 43, PL-00-551 Warsaw, Poland


Тэл.: +48 22 46 31 462

Факс: +48 22 46 31 031

Эл.пошта: eeca@salto-youth.net

Вэб-сайт: http://www.salto-youth.net/

http://www.salto-youth.net/rc/eeca/about/
Мэты дзейнасці і накірункі дзейнасці, якія падтрымлівае Фонд:

Праграма SALTO (Support, Advanced Learning and Training Opportunities— Дапамога, глыбокае вывучэнне, магчымасці трэнінга) – гэта сетка ініцыятыў, якія працуюць у межах Еўрапейскай праграмы “Моладзь” («Youth») і праграмы “Моладзь у дзеянні” («Youth in Action»). Ініцыятыва SALTO-YOUTH дае моладзі з краін-удзельніц праграмы “Моладзь у дзеянні” магчымасць групавой працы па іх прыярытэтных накірунках.


SALTO-YOUTH.net гэта сетка з 8 рэсурсных цэнтраў, якія працуюць з моладдзю ў прыярытэтных для Еўропы галінах. Сетка арганізуе навучанне, спрыяе наладжванню кантактаў, аказвае падтрымку арганізацыям і нацыянальным ведамствам у межах праграмы Еўрапейскай камісіі “Моладзь у дзеянні”.
SALTO прапануе шматбаковыя Навучальныя курсы ў супрацоўніцтве з Нацыянальнымі агенцтвамі/ каардынатарамі.

SALTO супрацоўнічае з Еўрапейскім моладзевым форумам
Як падаваць заяўку:

Заяўкі на ўдзел падаюцца ў рэжыме он-лайн пасля рэгістрацыі на партале SALTO-YOUTH www.youth.org.pl.


Больш падрабязную інфармацыю можна таксама знайсці па спасылках:

http://www.salto-youth.net/news/

www.salto-youth.net

www.youth-partnership.net

www.youthforum.org
The Queen Jadwiga Fund (Фонд імя Каралевы Ядзвігі)
Паштовы адрас:

Office of Public Affairs

ul. Piłsudskiego 8/1, 31-109 Kraków



Тэл.: +(12) 430-10-12;(12) 663 14 17

Факс: +(12) 430 10 30

Эл.пошта: info@uj.edu.pl

Вэб-сайт: http://www.bi.uj.edu.pl/wlasne-fundusze-stypendialne/jadwiga
Мэты дзейнасці фонду:

Мэта Фонду – даць стыпендыі на навучанне маладым навукоўцам і дактарантам з краін Цэнтральнай і Усходней Еўропы, Балканскіх краін; ажыццяўляць абмен і падтрымліваць цесныя сувязі паміж навукоўцамі з гэтай часткі Еўропы; зрабіць Кракаў цэнтрам навучання лепшых навукоўцаў Усходу і Захаду.


Накірункі дзейнасці, якія падтрымлівае Фонд:

Прымаюцца дакументы на атрыманне стыпендыі фонду імя Каралевы Ядзвігі для навучання ў Ягелонскім універсітэце ў Кракаве. Удельнічаць у конкурсе могуць маладыя навукоўцы з краін Цэнтральнай і Ўсходней Еўропы, якія жадаюць займацца навуковай працай у г. Кракаве.


Віды падтрымкі:

  • стыпендыя

  • медыцынская страхоўка

  • аплата пражывання

Працяг стыпендыі складае ад аднаго да шасці месяцаў у залежнасці ад характару навуковага праекту.
Памер гранта:

Памер стыпендыі: 1500 польскіх злотых на месяц. Стыпендыяты таксама артымоўваюць месца для пражывання і медыцынскую страхоўку на ўвесь час знаходжання ў Польшчы.


Як падаваць заяўку:

Для ўдзелу ў конкурсе неабходна падрыхтаваць наступныя дакументы:



  • ліст-заяўку на адрас рэктара Ягелонскага ўніверсітэту

  • CV

  • запоўненую форму заяўкі

  • інфармацыю пра навуковыя дасягненні апліканта, у тым ліку спіс публікацый

  • падрабязнае апісанне запланаванай даследчай працы ва ўніверсітэце

  • рэкамендацыю ад навуковага супрацоўніка Ягелонскага ўніверсітэту (пажадана)

  • копію старонкі пашпарту з фатаграфіяй


Тэрмін разгляду заявак

Інфармацыя размяшчаецца на сайце падчас абвяшчэння конкурсу.
Куды адсылаць заяўку:

Інфармацыя размяшчаецца на сайце падчас абвяшчэння конкурсу.

УКРАЇНА
Міжнародний фонд "Відродження"

(Міжнародны фонд «Адраджэнне»), Кіеў
Паштовы адрас:

Украіна, Кіеў, вул. Арцёма, 46, цэнтральны офіс



Тэл.: +380 (44) 461 97 09 

Факс: +380 (44) 486 76 29

Вэб-сайт: http://www.irf.kiev.ua

Эл.пошта: irf@irf.kiev.ua
Для кантактаў:

Яўген Быстрыцкі, выканаўчы дырэктар

Эл. пошта: irf@irf.kiev.ua

Аляксандр Беца

Старэйшы мэнэджэр праектаў

Тэл.: +380 (44) 482 24 29

Факс: +380 (44) 486 76 29

Эл.пошта: betsa@irf.kiev.ua
Мэты дзейнасці Фонду:

Міжнародны фонд “Адраджэнне” заснаваны ў 1990 годзе. Ён уваходзіць у сетку фондаў Інстытуту адкрытага грамадства, заснаванага Дж. Сорасам.

Фонд патдрымлівае ініцыятывы, якія спрыяюць развіццю еўрапейскай інтэграцыі грамадства, развіццю сістэмы абароны правоў, умацаванню прынцыпаў верхавенства закону, правядзенню рэформы судзебнай і пенітэнцыярнай сістэм, развіццю грамадскай актыўнасці нацыянальных меншасцяў і інш.
Накірункі дзейнасці, якія падтрымлівае Фонд:


  • праграмы і ініцыятывы ў галіне асветы, грамадзянскага супольніцтва, незалежных сродкаў масавай інфармацыі

  • развіцце віртуальных сетак (Інтэрнет, электронная пошта)

  • выдаўніцтва

  • правы чалавека

  • мастацтва і культура

  • рэфармаванне сацыяльнай, прававой і эканамічнай сістем


Віды падтрымкі:

  • Гранты

  • Па-за-конкурсная падтрымка праектаў


Не падтрымліваюцца:

  • праекты, якія не адпавядаюць прыярытэтам праграмнай дзейнасці Фонду

  • праекты, якія маюць камерцыйны характар

  • праекты гуманітарнай дапамогі

  • праекты фізічных асобаў, палітычных партый ці рэлігійных груп



Як падаваць заяўку:

Формы заявак размяшчаюцца на сайце ў раздзеле “Конкурсы” падчас абвяшчэння адпаведнага конкурсу. Для кожнай праграмы існуюць асобныя формы заявак, якія не супадаюць з формай агульнага ўзору.



  • Праекты разглядаюцца праграмнымі Радамі і Праўленнямі Фонду

  • Пра вынікі разгляду апліканту паведамляюць у пісьмовым выглядзе кіраўнікі адпаведных праграм

  • Падставы прынятага рашэння не паведамляюцца

Цікавыя інавацыйныя праекты могуць атрымаць падтрымку па-за конкурсамі ці па-за межамі фінансавай падтрымкі, вызначанай умовамі аб’яўленага конкурсу. Для такіх праектаў падаецца заяўка па форме, якая існуе для па-за-конкурсных праектаў (гл.сайт).

Заяўкі трэба дасылаць на адрас: 04053 Кіеў, вул. Арцёма, 46, аддзел кіравання праектамі МФВ. Фонд афіцыйна падцвердзіць атрыманне праекту і яго рэгістрацыю лістом, які дасылаецца апліканту не пазней, чым праз 7 дзён пасля атрымання.
Куды дасылаць заяўку:

Для ўдзелу ў конкурсе трэба даслаць праект поштай на адрас: 04053 Кіеў, вул. Арцёма, 46, аддзел кіравання праектамі МФВ.


ФРАНЦЫЯ
European Institutes for Advanced Study Fellowship Programme

(Стыпендыяльная праграма Еўрапейскіх інстытутаў спецыяльных даследванняў)
Паштовы адрас:

EURIAS


At the RFIEA Foundation

54, boulevard Raspail

75006 Paris - FRANCE

Тэл.: +33 (0) 1 49 54 22 55

Эл.пошта: mylene.trouve@eurias-fp.eu

Вэб-сайт: http://www.eurias-fp.eu/home
Для кантактаў:

Мілена Трувэ (Mrs Mylène Trouvé), кіраўнік праграмы


Мэты дзейнасці Фонду:

Стыпендыяльная праграма Еўрапейскіх інстытутаў спецыяльных даследванняў (EURAS) – гэта праграма міжнародных даследванняў, якая прапаноўвае стыпендыі для даследванняў у галіне гуманітарных і сацыяльных навук ва ўніверсітэтах у г. Берліне, Хельсінкі, Бруселі, Бухарэсце, Будапешце, Кембрыджы, Парыжы, Вене і некаторых іншых гарадах. На 2013/2014 навучальны год прапаноўваюцца 32 стыпендыі.


Накірункі дзейнасці, якія падтрымлівае Фонд:

  • Гуманітарныя навукі

  • Сацыяльныя навукі


Віды падтрымкі:

  • Стыпендыя

  • Аплата пражывання

  • Кампенсація расходаў на праезд


Памер гранта:

Ад 26000 да 38000 Еўра


Як падаваць заяўку:

Заяўка падаецца праз сайт у рэжыме онлайн: www.eurias-fp.eu

Глядзіце таксама: http://www.eurias-fp.eu/how-apply
Падрабязную інформацыю глядзіце на сайце: www.eurias-fp.eu
ШВЕЙЦАРЫЯ
The Global Fund to Fight AIDS, Tuberculosis and Malaria (Сусветны фонд барацьбы са СНІД, туберкулёзам і малярыяй)
Паштовы адрас:

Geneva Secretariat

8, Chemin de Blandonnet

1214 Vernier, Geneva, Switzerland



Тэл.: +41 58 791 1700

Факс: +41 58 791 17 01

Эл.пошта: info@theglobalfund.org

Вэб-сайт: http://www.theglobalfund.org/
Для кантактаў:

Алена Зайцава (Elena.Zaytseva)

Мэнэджэр па Усходней Еўропе і Цэнтральнай Азіі

Эл.пошта: Elena.Zaytseva@theglobalfund.org
Мэты дзейнасці Фонду:

Фонд, які з 2002 г. з’яўляецца галоўнай крыніцай фінансавання адпаведных праграм, супрацоўнічае з дзяржаўнымі органамі, няўрадавымі арганізацыямі, прыватнымі асобамі ў барацьбе са СНІДам, туберкулёзам і малярыяй.


Накірункі дзейнасці, якія падтрымлівае Фонд:

  • Паляпшэнне сістэмы аховы здароў’я

  • Удасканаленне інфраструктуры

  • Падрыхтоўка і навучанне персаналу


Віды падтрымкі:

Гранты
Як падаваць заяўку:

Фонд дае гранты для падтрымкі праграм па прафілактыцы інфекцый, а таксама лячэнню, уходу і падтрымке людзей, якія пакутуюць ад ВІЧ/ СНІД, сухотаў і малярыі.
Падрабязную інфармацыю гл. на сайце:

http://www.theglobalfund.org/ru/activities/application/
Куды адсылаць заяўку:

The Manager

Country Proposals Team

The Global Fund to Fight AIDS, Tuberculosis and Malaria

8 Chemin de Blandonnet

CH-1214 Vernier-Geneva

Switzerland
ШВЕЦЫЯ
Forum SYD (Форум СІД)
Паштовы адрас:

Forum SYD

Box 15407

S-104 65 Stockholm, Sweden / Suecia

Besoksadress / visit: Katarinavagen 20,

Тэл.: +46 8 506 370 00

Факс: +46 8 506 370 99

Вэб-сайт: www.forumsyd.org

Эл.пошта: forum.syd@forumsyd.org
Еўрапейскі офіс:

Gunilla Davidsson

Regional Director

Visit adress: Gospodar Jovanova no 10
Belgrade 11 000, Serbia
Тэл.: + 381 11 30 36 004; +381 11 29 10 200

Эл.пошта: gunilla.davidsson@forumsyd.org
Мэты дзейнасці Фонду:

Падтрымка грамадзянскай супольнасці як сілы, якая садзейнічае ўстойліваму развіццю грамадства.

Forum SYD – аб’яднанне па парасонавым прынцыпе шведскіх недзяржаўных арганізацый. Гэта маладзёжныя, экалагічныя, дабрачынныя арганізацыі, спартыўныя, культурныя таварыствы і г.д. Forum SYD арганізуе курсы, якія садзейнічаюць абмену новымі ідэямі, а таксама каардынацыі маладзёжных абменаў.

Форум SYD дзейнічае сумесна з сеткай рэсурсных цэнтраў НДА ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе.


На Беларусі Форум SYD ажыццяўляе спецыяльную праграму, накіраваную на падтрымку трэцяга сектара.

Мэты праграмы:



  • развіваць супрацоўніцтва паміж шведскімі і беларускімі рэсурснымі цэнтрамі НДА шляхам умацавання грамадзянскай супольнасці і прагрэсіўных дэмакратычных сіл Беларусі;

  • садзейнічаць павелічэнню ведаў сярод шведскіх НДА аб развіцці сітуацыі на Беларусі і пашыраць іх супрацоўніцтва з беларускімі НДА;

  • размяркоўваць грашовую дапамогу, прымаць заяўкі, якія тычацца прызначэння грашовай дапамогі, рабіць вывады і складаць справаздачы па выніках праектаў.


Накірункі дзейнасці, якія падтрымлівае Фонд:

  • фарміраванне грамадскай думкі (уплыў на погляд на праблемы глабальнай справядлівасці, умоў існавання і развіцця недзяржаўных арганізацый, ролі грамадзянскай супольнасці ў развіцці супрацоўніцтва)

  • супрацоўніцтва паміж мясцовымі недзяржаўнымі арганізацыямі як часткі межнароднай сеткі. Forum SYD удзельнічае ў реалізацыі праграм сумесна з мясцовымі НДА

  • стварэнне магчымасцей


Віды падтрымкі:

  • Падтрымка як падрыхтоўчай работы над праектам, так і самога праекта

  • Арганізацыя сустрэч, курсаў навучання, абмену вопытам паміж працаўнікамі з розных арганізацый і сетак

  • Публікацыі па гендэрных, экалагічных праблемах, фінансавых абавязках і тарговых пытаннях


Як падаваць заяўку:

Да таго, як будзе разгледжана кожная заяўка, усходне–еўрапейская група ажыццяўляе кансультацыі па патрабаваннях, якія прад’яўляюцца да праектаў.

Патрабаванні да заявак могуць карэкціравацца ў залежнасці ад сітуацыі ў кожнай асобна ўзятай краіне. Каб прыняць удзел у праекце "Падтрымка недзяржаўных арганізацый" неабходна падаць наступную інфармацыю на рускай і англійскай мовах (пажадана ў электронным выглядзе):


  • агульная інфармацыя пра арганізацыю (назва, адрас, кантактная інфармацыя, канкрэтная асоба, калі была створана арганізацыя, колькасць сябраў);

  • ці зарэгістраваная арганізацыя, яе статус;

  • місія арганізацыі, накірунак дзейнасці, прыклады рэалізаваных праектаў;

  • апішыце, якога кшталту шведскую арганізацыю вы хацелі б мець сваім партнёрам;

  • які праект (праекты) вы хацелі б прапанаваць для сумеснай распрацоўкі са шведскімі партнёрамі;

  • моцныя і слабыя бакі вашай арганізацыі;

  • эканамічныя асновы існавання вашай арганізацыі.

Інфармацыя, якую вы падаеце каардынатару – папярэдняя. Яна павінна быць ў сціслай і выразнай форме (1 старонка тэксту).
Падрабязную інфармацыю адносна падачы заявак можна знайсці ў спецыяльных інфармацыйных матэрыялах Forum SYD.
Тэрмін падачы заявак:

15 студзеня і 1 жніўня кожнага года.


The Raoul Wallenberg Institute (Інстытут Рауля Валенберга)
Паштовы адрас:

Raoul Wallenberg Institute

Stora Gråbrödersg. 17 B

P.O. Box 1155

SE-221 05 Lund, Sweden

Тэл.: +46 46 222 12 00

Факс: +46 46 222 12 22

Вэб-сайт: http://www.rwi.lu.se/index.shtml

http://www.studyinsweden.se/Home/
Мэты дзейнасці Фонду:

Інстытут правоў чалавека і гуманітарнага права імя Рауля Валенберга (RWI) – гэта незалежная навуковая ўстанова, якая займаецца праблемамі садзейнічання развіццю правоў чалавека праз даследванні і адукацыю. Інстытут быў заснаваны ў 1984 г. на базе юрыдычнага факультэту Універсітэта Лунда (Lund University), Швецыя.

Фінансаванне Інстытута Рауля Валенберга забяспечваецца Швецкім агенствам па міжнароднаму развіццю (SIDA).
Накірункі дзейнасці, якія падтрымлівае Фонд:

Інстытут Рауля Валенберга арганізуе тры магістарскія праграмы і міждысцыплінарныя праграмы па правах чалавека на пост-адукацыйным узроўні; забяспечвае ўмовы для даследванняў, якія праводзяцца навукоўцамі і студэнтамі; праводзіць трэнінгі і рэалізуе праграмы ў галіне правоў чалавека за мяжой. Таксама Інстытут мае самую вялікую ў Еўропе бібліятэку выданняў па правах чалавека, займаецца даследчай і выдавецкай дзейнасцю.


У Беларусі Інстытут Рауля Валенберга супрацоўнічае з Беларускім дзяржаўным універсітэтам і іншымі акадэмічнымі ўстановамі з мэтай прасоўвання адукацыі ў галіне правоў чалавека, гуманітарнага права, гендэрнай роўнасці праз развіццё патэнцыялу ўніверсітэцкіх выкладчыкаў, распрацоўку навучальных праграм, падтрымку даследванняў, абменаў і навучальных візітаў.
Віды падтрымкі:

  • Стыпендыі для навучання студэнтаў з-за мяжы ў Швецыі.

Падрабязная інфармацыя пра ўмовы і час навучання, тыпы стыпендый размешчана на спецыяльным сайце Studyinsweden.se

  • Правядзенне трэнінгаў

  • Рэалізацыя ўласных праграм

Не падтрымліваюцца:

Дзейнасць Інстытута не прадугледжвае афіцыйных справаздач па эфектыўнасці дзяржаўных праграм, маніторынгу адпаведнасці іншых метадаў у галіне правоў чалавека, якія могуць мець супярэчлівы характар.


Як падаваць заяўку:

Умовы падачы заявак, тэрмін разгляду, іншыя патрабаванні залежаць ад тыпу стыпендый і мэты навучання і інш. Уся неабходная інфармацыя даступна на сайце Studyinsweden.se.


Swedish International Development Cooperation Agency (SIDA)

(Шведскае агентства па міжнароднаму развіццю (СІДА)
Паштовы адрас:

Valhallavдgen 199


105 25 Stockholm
T-bana Karlaplan

Тэл.: (+46) 8 698 50 00

Факс: (+46) 8 20 88 64

Вэб-сайт: http://www.sida.org

Эл.пошта: sida@sida.se
Мэты дзейнасці Фонду:

СІДА – гэда ўрадавае агентства Швецыі, у якім налічваецца больш за 650 супрацоўнікаў. СІДА размяркоўвае свае сродкі праз няўрадавыя арганізацыі, шматбаковае супрацоўніцтва (у тым ліку з Еўрасаюзам). СІДА зацікаўлена ў тым, каб не проста фінансаваць праекты асобных арганізацый (у тым ліку ГА), а падтрымліваць праекты міжнароднага супрацоўніцтва.


Сіда падтрымлівае праекты, якія краіны-партнеры лічаць важнымі. Перш за ўсе, СІДА падтрымлівае швецкія грамадскія аб’яднанні. Арганізацыі іншых краін маюць падтрымку, у асноўным, праз швецкіх партнераў.
Накірункі дзейнасці, якія падтрымлівае Фонд:

  • Эканамічнае развіццё

  • Эканамічная і сацыяльная роўнасць

  • Эканамічная і палітычная незалежнасць

  • Развіццё дэмакратыі

  • Ахова навакольнага асароддзя

  • Гендэрная роўнасць


У Беларусі СІДА падтрымлівае арганізацыі, якія працуюць у наступных накірунках:

  • Дэмакратыя, грамадзянская супольнасць, правы чалавека, сродкі інфармацыі

  • Культура, адукацыя, даследванні

  • Экалогія

  • Сацыяльныя паслугі і ахова здароў’я

  • Прыватная таргоўля і вытворчасць


Віды падтрымкі:

  • Гранты і крэдыты

  • Арганізацыя супрацоўніцтва

  • Арганізацыя праграм навучання

  • Супрацоўніцтва ў навуковых даследваннях


Як падаваць заяўку:

Інфармацыя аб конкурсах, стыпендыях, умовах удзелу і інш. размяшчаецца на сайце СІДА ў час паведамлення аб адпаведным конкурсе.



ПРАДСТАЎНІЦТВЫ Ў БЕЛАРУСІ
ChildFund International Representative Office in Belarus

(Прадстаўніцтва Хрысціянскага дзіцячага фонду ў Рэспубліцы Беларусь)
Паштовы адрас:

220092 Мінск, пр. Пушкіна, 39, офіс 16



Тэл./факс: (+375 17) 257 04 94, 257 77 08, 257 77 09, 257 29 25

Вэб-сайт: http://ccf-belarus.org

Эл. пошта: office@ccf-belarus.org
Мэты дзейнасці Фонду:

Хрысціянскі дзіцячы фонд (ChildFund International) – міжнароднае агенцтва развіцця, якое аказвае дапамогу больш, чым 15 мільёнам дзяцей з 32 краін свету.

Прадстаўніцтва Хрысціянскага дзіцячага фонду ў Рэспубліцы Беларусь працуе з 1993 г., рэалізуе праграмы і праекты, якія накіраваны на стварэнне ўмоў для паўнавартаснага эмацыянальнага, фізічнага і сацыяльнага развіцця дзіцяці ў сям’і і сацыяльным асароддзі.
Накірункі дзейнасці, якія падтрымлівае Фонд:


  • прафілактыка сацыяльнага сіроцтва;

  • псіхалагічная і сацыяльная адаптацыя дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі

  • папярэджанне жорсткага абыходжання з дзецьмі;

  • фарміраванне здаровага ладу жыцця;

  • супрацьдзеянне распаўсюджванню ВІЧ-інфекцыі;

  • развіццё валанцёрства;

  • навучанне бацькоўскім навыкам;

  • падрыхтоўка спецыялістаў сацыяльных устаноў.


Віды падтрымкі:

  • метадычная падтрымка

  • кансультацыі

  • інфармацыйная дапамога

  • фінансавая дапамога

дзецям з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця і іх бацькам, працаўнікам устаноў сістэмы адукацыі, грамадскім аб’яднанням
Куды дасылаць заяўку:

220092 Мінск, пр. Пушкіна, 39, офіс 16



Эл. пошта: office@ccf-belarus.org
European Union (Еўрапейскі Саюз)
Паштовы адрас:
Аддзяленне прадстаўніцтва Еўрапейскай камісіі ў Беларусі:

Вул. Энгельса, 34а/2

220030 Мінск, Беларусь

Тэл.: +375 17 328 66 13

Факс: + 375 17 289 12 81

Вэб-сайт: www.delblr.ec.europa.eu

Эл.пошта: delegation-belarus@eeas.europa.eu 
delegation-belarus-press@eeas.europa.eu (прэса і інфармацыя)
http://eeas.europa.eu/delegations/belarus
Мэты дзейнасці:

Еўрапейскі Саюз (ЕС) у межах палітыкі добрасуседства падтрымлівае працэсы палітычных, эканамічных і сацыяльных рэформ у суседзяў і збліжае іх з ЕС, асабліва праз паступовую эканамічную інтэграцыю.


Юрыдычная аснова для аказання тэхнічнай дапамогі Беларусі – рамачнае пагадненне паміж Камісіяй Еўрапейскіх Супольніцтваў (КЕС) і Урадам Рэспублікі Беларусь ад 18 снежня 2008 г.
Урад Рэспублікі Беларусь узаемадзейнічае з Еўракамісіяй праз Націянальнага каардынатара Праграмы ТАСІС у Беларусі (праграма ТАСІС пачалася ў 1991 г. як ініцыятыва Еўрасаюза для краін Усходней Еўропы і Сярэдняй Азіі).
Накірункі дзейнасці, якія падтрымлівае ЕС:

Супрацоўніцтва паміж Еўрапейскім Саюзам і Беларуссю заснаванае на рашэннях, якія паслядоўна прымаюцца Саветам ЕС па замежных справах, у тым ліку рашэннях, прынятых 31 студзеня 2011 года. Праекты, якія ажыццяўляюцца ў Беларусі пры падтрымцы ЕС, грунтуюцца на асноўных прынцыпах Стратэгіі ў дачыненні да краіны на 2007-2013 гг.  і  Нацыянальнай індыкатыўнай праграмы на 2012-2013 гг . Гэтыя дакументы прадугледжваюць 2 прыярытэтныя сферы тэхнічнага супрацоўніцтва ЕС-Беларусь: 1) добрае кіраванне і кантакты паміж людзьмі, 2) эканамічная мадэрнізацыя.

ЕС супрацоўнічае з Беларуссю ў наступных галінах: энергетыка, ахова навакольнага асяроддзя, бяспека прадуктаў харчавання, развіццё на рэгіянальным і мясцовым узроўнях, вышэйшая адукацыя, а таксама развіццё грамадзянскай супольнасці, СМІ і сацыяльнай сферы. Частка дапамогі прызначана рэгіёнам, якія пацярпелі ад Чарнобыльскай аварыі, а таксама накіраваная на забеспячэнне ядзернай бяспекі. Акрамя таго, Беларусь удзельнічае ў рэгіянальных праектах і праграмах супрацоўніцтва прыгранічных рэгіёнаў у наступных галінах: транспарт, кіраванне межамі, дзейнасць мытных службаў, міграцыя і прадастаўленне прытулку, барацьба супраць гандлю людзьмі і наркотыкамі, пераадоленне наступстваў прыродных і тэхнагенных катастроф. Беларусь прымае ўдзел у працы трох праграм супрацоўніцтва прыгранічных рэгіёнаў: "Польшча-Беларусь-Украіна", "Латвія-Літва-Беларусь" і "Рэгіён Балтыйскага мора". Шматбаковы фармат Усходняга партнёрства таксама дае Беларусі магчымасць удзельнічаць у праграмах рэгіянальнага ўзроўню.

Рэалізуюцца і некалькі праектаў у сферы захавання нацыянальнай гісторыка-культурнай спадчыны і яе выкарыстання ў развіцці рэгіёнаў Беларусі і суседніх краін. Пачала працаваць Праграма "Культура" Усходняга партнёрства, у рамках якой, у прыватнасці, Беларусь будзе ўдзельнічаць у рэалізацыі буйнога праекта па развіцці прафесійнай і аматарскай фатаграфіі ў шасці краінах рэгіёну.


Праекты Еўрапейскага Саюза ў Беларусі можна паглядзець на спасылцы: http://eeas.europa.eu/delegations/belarus/documents/eu_activities_in_belarus.pdf
Віды падтрымкі:

        • Гранты

Памер гранта, умовы ўдзелу, патрабаванні да ўдзельнікай, неабходныя дакументы і інш. залежаць ад канкрэтнага конкурсу і размяшчаюцца на сайце кожны раз пры яго абвяшчэнні. Інфармацыю пра плануемыя і абвешчаныя конкурсы можна знайсці тут:



https://webgate.ec.europa.eu/europeaid/online-services/index.cfm?ADSSChck=1232641664085&do=publi.welcome&userlanguage=en
Goethe-Institut (Інстытут імя Гётэ)
Паштовы адрас:

Goethe-InstitutMinsk

вул. Веры Харужай, 25/3

220123 Мінск



Тэл.: + 375 17 2377119

Факс: + 375 17 2374679

Маб.: +375 29 1434355

Маб.: +375 29 2505066

Эл.пошта: info@minsk.goethe.org

Вэб-сайт: http://www.goethe.de/ins/by/min/beindex.htm
Мэты дзейнасці Фонду:

Інстытут імя Гётэ (Нямецкі культурны цэнтр імя Гёте) — гэта нямецкая няўрадавая арганізацыя, чыей місіяй з’яўляецца садзейнічанне распаўсюджванню нямецкай мовы і культуры па-за межамі нямецкамоўных краін. Найбольш важнай задачай з’яўляецца навучанне нямецкай мове як замежнай. Таксама мэтай Інстытута Гёте з’яўляецца ўзмацненне міжкультурнага ўзаемадзеяння з Германіяй, якое ўключае не толькі абмен фільмамі, музыкай, літаратурай, але і грамадскімі каштоўнасцямі. Большасць бюджэту Інстытута Гётэ складаецца з грантаў, атрыманых ад Міністэрства замежных спраў Германіі і Нямецкай прэс-службы.


Інстытут Гётэ працуе ў наступных накірунках:

  • Выкладанне нямецкай мовы

    • Нямецкая мова як замежная ў сістэме падрыхтоўкі спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй

  • Вывучэнне нямецкай мовы

    • Курсы (тэматычныя курсы, курсы для падлеткаў, курсы для супрацоўнікаў фірм, завочныя курсы)

    • Экзамены (вынікі маюць міжнароднае прызнанне)

    • Ранняе навучанне нямецкай мове

    • Летнія школы ў Мінску і Горках

  • Павышэнне кваліфікацыі выкладчыкаў нямецкай мовы

  • Бібліятэка для выкладчыкаў нямецкай мовы


Віды падтрымкі:
Інстытут імя Гётэ ў Беларусі мае розныя прапановы, якія дазволяць Вам вывучаць у Беларусі нямецкую мову і пазнаёміцца з нямецкай культурай і грамадствам. Інстытут імя Гётэ прапануе курсы нямецкай мовы і экзамены ў адпаведнасці з сусветнымі стандартамі якасці Інстытута імя Гётэ.
Цэнтры навучальных сродкаў Інстытута імя Гётэ ў бібліятэках або іншых установах прапануюць выкладчыкам нямецкай мовы ў Беларусі пазнаёміцца з рознымі падручнікамі і іншай літаратурай, прызначанай для заняткаў па нямецкай мове як замежнай.
У Нямецкім чытальным зале вы знойдзеце інфармацыю, друкаваныя, аудыё- і відэа-матэрыялы з Германіі і пра Германію.
Кансультант па нямецкай мове аказвае кансультацыйную дапамогу па ўсім пытанням выкладання нямецкай мовы.
Аддзел супрацоўніцтва ў галіне адукацыі і нямецкай мовы аказвае кансультацыйную і інфармацыйную падтрымку настаўнікам, школам і іншым ўстановам адукацыі рэспублікі па пытаннях выкладання нямецкай мовы:
Інстытут Гётэ рэалізуе наступныя праграмы і праекты:

  • Праект “Школы: партнёры будучыні”

Ініцыятыва Міністэрства замежных спраў Федэратыўнай Рэспублікі Германія. Каардынатар у Беларусі – Пасольства ФРГ у Рэспубліке Беларусь.

  • Праграма “Deutsch Express” – гэта бібліятэка на колах, якая дае магчымасць насельніцтву Беларусі пазнаёміцца з нямецкай культурай і мовай.

  • Выкладанне беларускай мовы.

Instytut Polski (Польскі Інстытут)
Рэгіянальны офіс

Адрас: Польскі Інстытут

вул. Валадарскага, 6, 220050, Мінск



Тэл.: +375 (17) 200-95-81, 200-63-78

Факс: +375 (17) 200-48-74

Вэб-сайт: www.instpol.by

Эл.пошта: minsk@instytutpolski.org
Мэты дзейнасці Фонду:

Польскі Інстытут ў Мінску быў заснаваны ў лютым 1994 года Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Польшча.

Інстытут мае дыпламатычны статус і ўваходзіць у лік польскіх інстытутаў, якія прадстаўляюць польскую культуру ў больш як 20 краінах свету, перад усім еўрапейскіх.

За дзесяцігадовы адрэзак працы ў Беларусі Польскі Інстытут не змяняў сваёй структуры і кірункаў дзейнасці. За гэты час Інстытут значна пашырыў карту культурнага супрацоўніцтва, а таксама свае інтэлектуальныя і тэхнічныя магчымасці.

Мэтай дзейнасці Польскага Інстытута ў Мінску з’ўляецца распаўсюджванне дасягненняў польскай культуры і навуковага жыцця, пашырэнне ведаў пра польскую культуру сярод беларусаў, а таксама развіццё кантактаў, абмен вопытам і падтрымка дыялогу паміж польскімі і беларускімі прадстаўнікамі навукі, літаратуры, мастацтва, кіно, тэатра і музыкі.
Накірункі дзейнасці, якія падтрымлівае Фонд:


  • сумесная арганізацыя семінараў, канферэнцый і лекцый з удзелам польскіх вучоных, спецыялістаў і экспертаў у розных галінах навукі, чыноўнікаў устаноў культуры і дзеячоў грамадскага жыцця;

  • падтрымка выдання перакладаў на беларускую мову польскай драматургіі, мастацкай і навуковай літаратуры;

  • арганізацыя і правядзенне мастацкіх, археалагічных і фатаграфічных выстаў;

  • сумесная арганізацыя і правядзенне канцэртаў класічнай і джазавай музыкі;

  • знаёмства беларускіх гледачоў з пастаноўкамі польскіх тэатраў і рэжысёраў;

  • кінапрэм’еры і відэапаказы фільмаў на польскай мове.


Віды падтрымкі:

Польскі Інстытут у Мінску не з’яўляецца грантадаўцам.

Інстытут аказвае фінансавую падтрымку пры запрашэнні гасцей з Польшчы.

Польскі Інстытут адкрыты для новых ідэй і праектаў у галіне мастацтва, літаратуры, музыкі, кіно, тэатра, навукі і зацікаўлены ў пашырэнні кола партнёраў.

Інстытут арганізуе бясплатныя курсы польскай мовы.
Куды звяртацца:

Польскі Інстытут, вул. Валадарскага, 6, 220050, Мінск

Тэл.: +375 (17) 200-95-81, 200-63-78

Факс: +375 (17) 200-48-74

Эл.пошта: minsk@instytutpolski.org

Internationale Bildungs-Und Begegnungsstatte in Minsk (IBB)

(Міжнародны адукацыйны цэнтр (МОЦ-Мінск))
Паштовы адрас:

Газеты “Праўда”, 11

220116 Мінск, Беларусь

Тэл.: +375 17-270-39-94

Факс: + 375 17-270-39-95

Вэб-сайт: http://www.ibb.by/

Эл.пошта: гл. старонку http://ibb.by/ru/contacts
Мэты дзейнасці Фонду:

МОЦ-Мінск імя Йоханеса Раў – гэта сумесны нямецка-беларускі праект. Створаны па прыкладу нямецкай Акадэміі адукацыі, Міжнародны адукацыйны цэнтр пачаў працаваць у Мінску ў 1994 годзе.

МОЦ-Мінск імя Йоханеса Раў сягоння – гэта:


  • адукацыйны і канферэнц-цэнтр для прадстаўнікоў Усходу і Захаду, адзін з дамоў у “агульным еўрапейскім доме”;

  • месца сустрэчы бізнесоўцаў, грамадскіх аб’яднанняў, творчых людзей;

  • лабараторыя ідэй у сферах гісторыі, эканомікі, палітыкі, аховы навакольнага асяроддзя.


Накірункі дзейнасці, якія падтрымлівае Фонд:

Міжнародны адукацыйны цэнтр проводзіць уласныя адукацыйныя мерапрыемствы на ўласныя сродкі і сродкі спонсараў.

Сягоння асноўны акцэнт у адукацыйнай дзеянасці Цэнтру робіцца на наступных тэмах:


  • узаемаразуменне і прымірэнне

  • Беларусь і Еўропа

  • сродкі масавай інфармацыі

  • царква і грамадства

  • чалавек і навакольнае асяроддзе

  • Арганізацыя адукацыйных паездак для нямецкіх груп.

Разам с Дортмундскім Міжнародным адукацыйным цэнтрам МОЦ-Мінск штогод арганізуе партнёрскія канферэнцыі для грамадскіх аб’яднанняў і ініцыятыў з Германіі і Беларусі, каардынуе рэалізацыю Праграмы падтрымкі Беларусі федэральнага ўраду Германіі.


United Nations Children’s Fund (UNICEF)

(Дзіцячы фонд ААН (ЮНІСЕФ)
Паштовы адрас:

Прадстаўніцтва Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЕФ) у Рэспубліцы Беларусь

вул. Кірава, 7

220050 Мінск, Беларусь



Тэл.: +375 (17) 227 78 22

Факс: +375 (17) 210-26-50

Вэб-сайт: www.unicef.org

Эл.пошта: minsk@unicef.org
Мэты дзейнасці Фонду:

Дзейнасць Фонду накіравана на абарону дзяцей, садзейнічанне задавальненню іх асноўных патрэб і пашырэнню магчымасцей для ўсебаковага развіцця іх патэнцыялу. Прадстаўніцтва Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЕФ) у Рэспубліцы Беларусь садзейнічае рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі па паляпшэнню становішча дзяцей і забеспячэнню іх права на выжыванне, развіццё, абарону і ўдзел. Асобая ўвага надзяляецца ахове найбольш неабароненых групп: дзяцей-сірот; дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў; дзяцей, якія знаходзяцца на выхаванні ў інтэрнатных установах; дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця; дзяцей, якія знаходзяцца ў канфлікце з законам.


ЮНІСЕФ дзейнічае ў супрацоўніцтве з Міністэрствам адукацыі, Міністэрствам аховы здароў’я, Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны, Міністэрствам унутраных спраў.
Накірункі дзейнасці, якія падтрымлівае Фонд:

Падтрымка ажыццяўляецца ў рамках праграм:



  • развіццё дзяцей ў раннім узросце;

  • здароў’е і развіццё дзяцей і моладзі, прафілактыка ВІЧ/СНІД;

  • ахова правоў дзяцей;

  • міжсектарнае супрацоўніцтва


Віды падтрымкі:

Гранты
Памер гранта:

Не больш за 100 000 долараў ЗША

Сафінансаванне з боку атрымальніка гранту неабавязковае.


Як падаваць заяўку:

Заяўка падаецца ў два этапы. Спачатку неабходна падаць прапанову ў выглядзе праектнай ідэі ці ў адвольнай форме. Праектная ідэя павінна адпавядаць нацыянальным інтэрэсам, садзейнічаць рэалізацыі міжнародных абавязкаў Рэспублікі Беларусь, мець інавацыйны характар, адпавядаць крытэрыям устойлівасці, мець патэнцыял для наступнага ўзнаўлення на рэгіянальным і нацыянальным узроўнях. Прымаюцца таксама прапановы па ўдасканаленню заканадаўчай базы і ўзмацненню ўзаемадзеянна паміж установамі, якія маюць патэнцыял для сістэмных змен з мэтай забеспячэння абароны дзяцей у Рэспубліцы Беларусь.


Калі праектная прапанова узгоднена і прынята рашэнне аб магчымым фінансаванні праекту, афармляецца праектны дакумент на рускай мове ў двух варыянтах:

  1. у адпаведнасці з патрабаваннямі Міністэрства эканомікі (пастанаўленне Міністэрства эканомікі ад 11 мая 2005 № 86 “Аб падрыхтоўке атрымальнікамі міжнароднай тэхнічнай дапамогі праектных прапаноў і тэхнічных характарыстык праектаў (праграм) зазначанай дапамогі”;

  2. у адпаведнасці з патрабаваннямі ЮНІСЕФ па спецыяльнай форме.


Куды адсылаць заяўку:

Пасля афармлення заяўкі праектную прапанову неабходна ўзгадніць з адпаведным Міністэрствам, якое накіроўвае ў ЮНІСЕФ запрос на фінансаванне. У адказ ЮНІСЕФ афармляе абавязацельства аб выдзяленні сродкаў на фінансаванне праекту.


US Embassy Small Grants Program

(Праграма малых грантаў Амбасады ЗША ў Беларусі
Паштовы адрас:

Аддзел інфармацыі, адукацыі і культуры


Амбасада ЗША, Мінск
Вул. Герцэна, 2а
220030 Мінск

Тэл.: (017) 04-81; 211-0567

Факс: (017) 211 0384

Вэб-сайт: http://minsk.usembassy.gov/

http://belarusian.minsk.usembassy.gov/small_grants.html

Эл.пошта: DFSGP@usembassy.minsk.by
Мэты дзейнасці Фонду:

Мэта праграмы – падтрымка развіцця грамадзянскай супольнасці


Накірункі дзейнасці, якія падтрымлівае Фонд:

Праграма зацікаўлена ў праектах, якія спрыяюць:



  • грамадскаму дыялогу

  • ахове і падтрымцы грамадскіх інтарэсаў

  • сацыяльнаму развіццю і ўзмацненню мясцовых супольнасцяў

  • мясцоваму самакіраванню

  • інтэграцыі сацыяльна неабароненых груп насельніцтва

  • гендэрнай роўнасці

  • рэформам рынкавай эканомікі

  • захаванню культурнай і прыроднай спадчыны, у тым ліку вырашэнню экалагічных і чарнобыльскіх праблем.

Праекты, якія прадугледжваюць найбольшую колькасць карыстальнікаў, спрыяюць супрацоўніцтву з іншымі арганізацыямі, уключаюць супрацоўніцтва з мясцовымі дзяржаўнымі ўстановамі ці камерцыйнымі арганізацыямі, а таксама прадугледжваюць унёсак з іншых крыніцаў, будуць мець сур'ёзную перавагу.


Віды падтрымкі:

Гранты
Як падаваць заяўку:



Формы заявак і інструкцыі можна знайсці тут. Папяровыя бланкі можна атрымаць у офісе ў Мінску на вул. Герцэна 2а.

Заяўкі прымаюцца на працягу ўсяго года.
World Bank (Сусветны банк)
Паштовы адрас:

Прадстаўніцтва Сусветнага банку ў Беларусі:

Вул. Герцэна, 2-А

220030 Мінск



Тэл.: +375-17 226-52-84

Факс: +375-17 211-03-14

Вэб-сайт: www.worldbank.org.by

Эл.почта: binfo@worldbank.org
Мэты дзейнасці Фонду:

У 1983 годзе Сусветны Банк усталяваў Праграму малых грантаў (ПМГ) у падтрымку сваіх асноўных аперацый. Мэта стварэння Праграмы Малых Грантаў заключаецца ў забеспячэнні шырокамасштабнага дыялога і распаўсюджванні інфармацыі аб міжнародным развіцці.
Накірункі дзейнасці, якія падтрымлівае Фонд:

Фонд сацыяльнага развіцця (былая праграма малых грантаў) для няўрадавых арганізацый падтрымлівае мерапрыемствы, накіраваныя на развіццё шырокамасштабнага дыялогу і прыцягненне ўсіх зацікаўленых бакоў да рашэння мясцовых пытанняў развіцця.


Віды падтрымкі:

  • Гранты


Не падтрымліваюцца:

  • Праграмы навуковых даследванняў

  • Навучанне ў ВНУ Беларусі і замежжа, замежныя паездкі

  • Бягучыя адміністратыўныя выдаткі арганізацый

  • Закупка абсталявання

  • Будаўнічыя/рамонтныя работы


Як падаваць заяўку:

Праграма малых грантаў Сусветнага Банка не мае афіцыйнай формы заяўкі, але любы зварот павінен змяшчаць наступнае:

1. Назва арганізацыі

2. Асоба для кантактаў, пасада

3. Паштовы адрас

4. Тэлефон, факс, e-mail, website (калі існуе)

5. Мэты арганізацыі

6. Назва праекта

7. Аўдыторыя, на якую накіраваны праект .

8. Тэрмін рэалізацыі праекта

9. Сума, якую арганізацыя просіць у Сусветнага банка

10. Агульная сума праекта

11. Назвы арганізацый-партнёраў

12. Дадзеныя пра арганізацыю (дата рэгістрацыі, разліковы рахунак)

13 Дата заяўкі

14 Імя і подпіс караўніка арганізацыі

15 Падрабязнае апісанне праекту

15 Падрабязны бюджэт праекту


Тэрмін разгляду заявак: Інфармацыя размяшчаецца на сайце Сусветнага банку
Куды адсылаць заяўку:

Прадстаўніцтва Сусветнага банку ў Беларусі:

Вул. Герцэна, 2-А,

220030, Мінск



Эл.почта: binfo@worldbank.org
БЕЛАРУСКІЯ ДАБРАЧЫННЫЯ ФОНДЫ
Chance International Children’s Charity Foundation

(Міжнародны дабрачынны фонд дапамогі дзецям «Шанс»)
Паштовы адрас:

Вул. Домброўская, 9

Вежа 2, паверх 13

220140 Мінск



Тэл.: + 375 17 388 01423

Маб.: + 375 44 711 11 17

Факс: + 375 17 388 01 42

Вэб-сайт: http://www.chance.by

Эл.пошта: info@chance.by; help@chance.by; dar@chance.by
Мэты дзейнасці Фонду:

Дабрачынная і сацыяльная дзейнасць, накіраваная на аказанне дапамогі і аплату лячэння хворых дзяцей у выпадках, калі высокакваліфікаваная і своечасовая медыцынская дапамога па нейкіх абставінах не можа быць аказана дзяржаўнымі медыцынскімі ўстановамі ці аплачана за кошт бюджэтных сродкаў.


Накірункі дзейнасці Фонду:

  • Бязвыплатная адрасная дапамога хворым дзецям, якая прадугледжвае аплату кошту лекавання, аперацый, знаходжання ў медыцынскай установе, мерапрыемстваў па рэабілітацыі;

  • Дапамога ў набыцці лекавых сродкаў і медыцынскай тэхнікі для хворых дзяцей.


Задачы фонду

  • Садзейнічанне ў аказанні высокакваліфікаванай дапамогі хворым дзецям;

  • Арганізацыя збору сродкаў (ахвяраванняў) для лячэння хворых дзяцей;

  • Прапаганда ў грамадстве ідэалаў міласэрнасці, спачування і дабрачыннасці;

  • Прыцягненне да дзейнасці Фонду максімальна шырокага колу грамадзян і арганізацый з мэтай бесперапыннага росту сродкаў, якія накіроўваюцца для лячэння хворых дзяцей.


Праграмы Фонду

  • Праграма “Шанс”

  • Праграма “Лекі і медыцынская тэхніка”

  • Праграма “Здаровае сэрца”


Умовы ўключэння ў праграму:

  • узрост дзіцяці ад 2 да 16 поўных гадоў;

  • дзіця павінна быць грамадзянінам/грамадзянкай Рэспублікі Беларусь;

  • прадказальныя (магчымыя) станоўчыя вынікі лячэння і дыягностыкі; хвароба паддаецца лячэнню ці ёсць шанс, што дзіця паправіцца;

  • адсутнасць магчымасці аплаты лячэня бацькамі:

    • сям’я хворага дзіцяці з’яўляецца малазабяспечанай;

    • сям’я не з’яўляецца малазабяспечанай, але з прычыны захворвання дзіцяці большасць заробкаў сям’і затрачваецца на патрэбы, звязаныя з лячэннем дзіцяці;

  • хворае дзіця ў гэты час не падтрымліваецца ніводнай з існуючых праграм па збору сродкаў для аплаты лячэння ці іншых патрэбаў, арганізаваных апроч Фонду;

  • наяўнасць неабходных медыцынскіх дакументаў;

  • наяўнасць сродкаў у Фондзе;

  • кваліфікаваная своечасовая медыцынская дапамога па нейкіх абставінах не можа быць аказана дзяржаўнымі медыцынскімі ўстановамі Рэспублікі Беларусь ці аплачана за кошт бюджэтных сродкаў, ці адсутнічаюць неабходныя мецыцынскія матэрыалы для лячэння дзіцяці.


Дакументы для ўдзелу ў праграме

Дапамога аказваецца на аснове заяў фізычных і юрыдычных асобаў, якія звярнуліся ў Фонд за дапамогай. Да заявы неабходна прыкласці шэраг дакументаў (падабязней глядзі інфармацыю на сайце Фонду: http://www.chance.by/important/nuzhnapomosch/).

Рашэнне аб аказанні дапамогі прымаецца Праўленнем і Апякунскім Саветам Фонду.

Выкананне ўсіх патрабаванняў не азначае, што рашэнне аб аказанні дапамогі будзе прынята аўтаматычна. Рашэнне прымаецца ў кожным канкрэтным выпадку.



Вы жадаеце аказаць фінансавую дапамогу дзецям


Можна выбраць наступныя варыянты аказання фінансавай дапамогі:

  • аказанне бязвыплатнай адраснай дапамогі канкрэтнаму цяжка хвораму дзіцяці на дабрачынны рахунак Фонду з адзнакай у графе “мэта плацяжу” – “ахвяраванне на лячэнне дзіцяці Імя, Прозвішча”;

  • аказанне бязвыплатнай адраснай дапамогі ўсім цяжка хворым дзецям на дабрачынны рахунак Фонду з адзнакай у графе “мэта плацяжу” – “ахвяраванне на лячэнне дзяцей”.

Вы можаце выбраць наступныя варыянты аказання дабрачыннай дапамогі:



  • Банкаўскі пералік (спампаваць квітанцыю)

  • Юрыдычным асобам

  • Электронныя грошы EasyPay

  • Уладальнікам карт ААТ "Белгазпрамбанк"

  • Аплата банкаўскай картай

  • SMS-ахвяраванне

  • Электронны кашалёк WebMoney

  • Міжнародны перавод

  • Грашовы перавод праз аддзяленні РУП «Белпошта»

Даведачнае выданне



Падтрымка грамадзянскай супольнасці на Беларусі:

Даведнік грантадаўцаў

Мінск, 2012. – 99 с.
Праект БРГА “Аб’яднаны шлях”

Даведнік утрымлівае інфармацію аб 67 фондах і арганізацыях, якія аказваюць фінансавую і іншыя віды падтрымкі беларускім грамадскім аб’яднанням.


Распаўсюджваецца БЯСПЛАТНА на правах унутранай дакументацыі.
Выпуск 1: 150 экз.



: files -> docs
docs -> Закон рэспублiкi беларусь 22 сакавiка 1995 г. N 3680-xii аб бiблiятэчнай справе ў рэспублiцы беларусь
docs -> Фізічны факультэт: фрагменты з гісторыі
docs -> Графік прыёму грамадзян па асабістых пытаннях
docs -> Форма заяўкі кандыдата на ўдзел у адукацыйным візіце ў Брусель
docs -> Вышэйшая адукацыя Чэрвень 2012 Форма заяўкі кандыдата на ўдзел у адукацыйным візіце ў Тбілісі
docs -> Кодэкс рэспублікі беларусь
docs -> Грамадзянская супольнасць Беларусі: напярэдадні трэцяй штогадовай сустрэчы
docs -> Пастанова мiнiстэрства культуры рэспублiкi беларусь 31 снежня 2008 г. N 49


1   2   3   4   5


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка