Палажэнне аб атэстацыі педагагічных работнікаў сістэмы адукацыі (акрамя вышэйшых навучальных устаноў) рэспублікі беларусь



Дата канвертавання15.05.2016
Памер106.11 Kb.
ПАЛАЖЭННЕ АБ АТЭСТАЦЫІ ПЕДАГАГІЧНЫХ РАБОТНІКАЎ СІСТЭМЫ АДУКАЦЫІ (АКРАМЯ ВЫШЭЙШЫХ НАВУЧАЛЬНЫХ

УСТАНОЎ) РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

3 25 студзеня 2001 г. пасля апублікавання ў Нацыянальным рэестры прававых актаў Рэспублікі Беларусь уступіла ў дзеянне пастанова Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 30.11.2000 г. № 55 “Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Палажэнне аб атэстацыі педагагічных работнікаў сістэмы адукацыі (акрамя вышэйшых навучальных устаноў) Рэспублікі Беларусь”.


ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

30 лістапада 2000 г. №55


Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Палажэнне аб атэстацыі педагагічных работнікаў сістэмы адукацыі (акрамя ВНУ) Рэспублікі Беларусь
На падставе Палажэння аб Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 красавіка 1997 г. № 361, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Унесці ў Палажэнне аб атэстацыі педагагічных работнікаў сістэмы адукацыі (акрамя ВНУ) Рэспублікі Беларусь, зацверджанае загадам Міністра адукацыі і навукі Рэспублікі Беларусь ад 7 снежня 1995 г. № 456 “Аб зацвярджэнні Палажэння аб атэстацыі педагагічных работнікаў сістэмы адукацыі (акрамя ВНУ) Рэспублікі Беларусь і Палажэння аб ква-ліфікацыйным экзамене” (зарэгістравана ў Рэестры дзяржаўнай рэгістрацыі 15 снежня 1995 г. № 1187/12), змяненні і дапаўненні і выкласці яго ў новай рэдакцыі:


ЗАЦВЕРДЖАНА

загад Міністра адукацыі і навукі

Рэспублікі Беларусь

7.12.1995 г. №456

(у рэдакцыі пастановы Міністэрства

адукацыі Рэспублікі Беларусь

30.11.2000 г.№ 55)
ПАЛАЖЭННЕ

аб атэстацыі педагагічных работнікаў

сістэмы адукацыі (акрамя вышэйшых

навучальных устаноў) Рэспублікі Беларусь
ГЛАВА І

АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Палажэнне аб атэстацыі педагагічных работнікаў сістэмы адукацыі (акрамя вышэйшых начальных устаноў) Рэспублікі Беларусь (далей – Палажэнне) распаўсюджваецца на ўсе ўстановы адукацыі незалежна ад ведамаснай падпарадкаванасці і формы ўласнасці.

2. Мэтай атэстацыі педагагічных работнікаў з'яўляецца стымуляванне росту іх навукова-тэарэтычнага ўзроўню, прафесійнага майстэрства, развіцця творчай ініцыятывы, павышэння іх прэстыжу і аўтарытэту.

3. Асноўнымі прынцыпамі атэстацыі педагагічных работнікаў з'яўляюцца: калегіяльнасць, сістэмнасць, цэласнасць экспертных ацэнак, якія забяспечваюць аб'ектыўныя, карэктныя, гуманныя адносіны да педагагічных работнікаў.

4. Пры атэстацыі педагагічных работнікаў вызначаюцца ўзровень кваліфікацыі, вынікі працоўнай дзейнасці, іх дзелавыя і асабістыя якасці, робяцца вывады аб прысваенні, пацвярджэнні ці зніжэнні кваліфікацыйных катэгорый.

5. Вынікі атэстацыі педагагічных работнікаў з'яўляюцца асновай іх дыферэнцыраванай аплаты працы.

6. Атэстацыя педагагічнага работніка праводзіцца па кожнай займаемай ім пасадзе.
ГЛАВА 2

АТЭСТАЦЫЙНАЯ КАМІСІЯ, ЯЕ СКЛАД
7. Атэстацыя педагагічных работнікаў праводзіцца ва ўстанове адукацыі. Для яе правядзення на сходзе педагагічнага калектыву, на якім павінна прысутнічаць больш за палову педагагічных работнікаў, шляхам тайнага галасавання выбіраецца атэстацыйная камісія ў складзе не менш чым з пяці членаў. Абранымі ў яе могуць быць, як правіла, педагогі вышэйшай і першай катэгорыі, якія атрымалі большую колькасць галасоў членаў педагагічнага калектыву, што прынялі ўдзел у галасаванні.

8. У склад атэстацыйнай камісіі ўключаюцца дадаткова па аднаму прадстаўніку адміністрацыі і прафсаюзнага камітэта ўстановы адукацыі.

9. Асобы, якія праходзяць атэстацыю ў перыяд работы камісіі, не могуць уваходзіць у яе склад.

10. Персанальны склад камісіі афармляецца загадам кіраўніка ўстановы адукацыі і да 1 кастрычніка павінен быць даведзены да ведама педагагічных работнікаў. У рабоце атэстацыйнай камісіі з правам рашаючага голасу могуць прымаць удзел па аднаму прадстаўніку вышэйстаячых органаў кіравання адукацыяй і камітэтаў прафсаюза.

11. Для атэстацыі педагагічных работнікаў устаноў адукацыі, у якіх з-за малой колькасці педагагічных работнікаў немагчыма стварыць атэстацыйную камісію ў азначанай колькасці і для разгляду канфліктных сітуацый, ствараюцца атэстацыйныя камісіі органаў непасрэднага кіравання адукацыяй. Пералік устаноў адукацыі, работнікі якіх атэстуюцца гэтымі камісіямі, вызначаецца загадам кіраўніка органа кіравання па ўзгадненні з адпаведным органам прафсаюза.

Атэстацыйная камісія органа кіравання адукацыяй у складзе не менш чым з 7 чалавек ствараецца яго кіраўніцтвам з ліку прадстаўнікоў падведамных устаноў адукацыі і метадычных службаў. У склад камісіі ўключаецца па аднаму прадстаўніку органа кіравання і адпаведнага камітэта прафсаюза. Персанальны склад камісіі афармляецца загадам органа кіравання адукацыяй і да 1 кастрычніка даводзіцца да ведама работнікаў усіх падначаленых устаноў адукацыі.

12. Тэрмін паўнамоцтваў атэстацыйнай камісіі адзін год, лічачы ад даты афармлення загада аб яе стварэнні.
ГЛАВА З

ПАРАДАК ПРАВЯДЗЕННЯ АТЭСТАЦЫІ
13. Да атэстацыі дапускаюцца педагагічныя. работнікі, якія маюць адукацыю ў адпаведнасці з тарыфна-кваліфікацыйнымі характарыстыкамі і стаж работы на адпаведнай пасадзе 2 гады, а для першай і вышэйшай кваліфікацыйных катэгорый – стаж работы ў атрыманай раней катэгорыі – 3 гады. Пры гэтым улічваецца час работы на пасадах, якія былі перайменаваны ва ўстаноўленым парадку.

Дазваляецца праходзіць атэстацыю асобам, якія маюць стаж работы на адпаведнай пасадзе 1 год, пры ўмове, што ім прысвоена вучоная ступень ці званне, ступень бакалаўра ці магістра, або яны атрымалі дыплом з адзнакай пасля заканчэння вышэйшай навучальнай установы.

14. Работнікі, якія не маюць спецыяльнай падрыхтоўкі, устаноўленай тарыфна-кваліфікацыйнымі характарыстыкамі (у тым ліку тыя, хто мае адукацыю ў аб'ёме педагагічных класаў), але якасна выконваюць ускладзеныя на іх службовыя абавязкі, павышаюць сваю кваліфікацыю і ў якіх стаж работы на пасадзе, па якой яны атэстуюцца, складае не менш як 3 гады, праходзяць атэстацыю ва ўстаноўленым гэтым Палажэннем парадку.

15. Асобам, якія маюць сярэднюю агульную адукацыю, не можа быць прысвоена кваліфікацыйная катэгорыя.

16. Кіраўнікі ўстаноў адукацыі, работнікі органаў кіравання адукацыяй і метадычных службаў, а таксама спецыялісты народнай гаспадаркі, якія маюць педагагічную нагрузку, праходзяць атэстацыю на прысваенне кваліфікацыйнай катэгорыі ва ўстаноўленым гэтым Палажэннем парадку.

17. Са згоды педагагічнага савета адміністрацыя ўстановы адукацыі мае права патрабаваць адзін раз у пяць гадоў абавязковай атэстацыі педагагічных работнікаў, якія знізілі ўзровень сваёй работы. Такая атэстацыя не можа прымяняцца да работнікаў, якія працавалі менш за два гады з моманту папярэдняй атэстацыі, цяжарных жанчын і жанчын, якія маюць дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў. Калі работнік без уважлівых прычын адмаўляецца прайсці атэстацыю, то яна можа быць праведзена і ў яго адсутнасць.

18. Прысваенне кваліфікацыйных катэгорый (другой, першай, вышэйшай) ажыццяўляецца паслядоўна.

19. Для прэтэндэнтаў на вышэйшую катэгорыю атэстацыя складаецца з кваліфікацыйнага экзамену і атэстацыйнай гутаркі.

Экзамен папярэднічае гутарцы і праводзіцца ў адпаведнасці з Палажэннем аб кваліфікацыйным экзамене. Педагагічны работнік можа здаваць экзамен у час праходжання чарговых курсаў павышэння кваліфікацыі, пасля спецкурсаў па паглыбленні ведаў па асобных напрамках педагагічнай дзейнасці ці экстэрнам.

20. Ад абавязковай здачы кваліфікацыйнага экзамену вызваляюцца:

20.1. педагагічныя работнікі, якія маюць дзяржаўныя ўзнагароды Рэспублікі Беларусь (БССР) і былога Саюза ССР, прысвоеныя за дасягненні ў галіне адукацыі;

20.2. настаўнікі і выкладчыкі, якія маюць вучонае званне, ступень ці прыйшлі працаваць ва ўстановы адукацыі з пасады старшага выкладчыка, навуковага супрацоўніка вышэйшай навучальнай установы або навукова-даследчай установы, метадыстаў, загадчыкаў кабінетаў, аддзелаў метадычных устаноў усіх найменняў, устаноў павышэння кваліфікацыі, калі іх вучонае званне, ступень ці работа на асноўнай пасадзе адпавядае таму прадмету, які яны выкладаюць ва ўстанове адукацыі;

20.3. настаўнікі, выкладчыкі, якія з'яўляюцца аўтарамі падручнікаў, вучэбна-метадычных комплексаў;

20.4. педагагічныя работнікі, якія сталі пераможцамі і лаўрэатамі рэспубліканскага або пераможцамі абласных, Мінскага гарадскога конкурсаў прафесійнага майстэрства;

20.5. педагагічныя работнікі, якія маюць стаж работы ў першай катэгорыі 10 і больш гадоў;

20.6. кіраўнікі гурткоў, з ліку педагагічных работнікаў, калектывы якіх атрымалі пад іх кіраўніцтвам званне “ўзорнага ці народнага”.

21. Працэдура атэстацыі не павінна перавышаць 3 месяцаў з дня падачы заявы педагагічным работнікам у атэстацыйную камісію.

Для прэтэндэнтаў на вышэйшую катэгорыю гэты тэрмін адлічваецца з дня прадстаўлення дакумента аб здачы кваліфікацыйнага экзамену.

22. Калі атэстуемы не здаў кваліфікацыйны экзамен на вышэйшую катэгорыю, далейшая яго атэстацыя не праводзіцца. Праз год ён можа праходзіць атэстацыю ва ўстаноўленым парадку.

У выпадку, калі атэстуемы здаў кваліфікацыйны экзамен, але ў навучальна-выхаваўчай установе не атрымаў кваліфікацыйнай катэгорыі, ен мае права прайсці атэстацыю на працягу трох гадоў без здачы кваліфікацыйнага экзамену.

23. Для прэтэндэнтаў на другую і першую катэгорыі кваліфікацыйны экзамен не праводзіцца.

24. Педагагічныя работнікі, якія выказалі жаданне прайсці атэстацыю і атрымаць вышэйшую катэгорыю, падаюць пісьмовую заяву ў атэстацыйную камісію ўстановы адукацыі да 10 кастрычніка, а прэтэндэнты на другую і першую катэгорыі на працягу навучальнага года, але не пазней чым за 3 месяцы да яго заканчэння.

25. Графік праходжання атэстацыі на вучэбны год (пасля разгляду заяў атэстацыйнай камісіяй, што фіксуецца пратакольным запісам) прэтэндэнтаў на вышэйшую катэгорыю складаецца не пазней 15 кастрычніка, а прэтэндэнтаў на другую і першую катэгорыі – не пазней 1 красавіка бягучага года.

Графік зацвярджаецца загадам кіраўніка і ўзгадняецца з прафсаюзным камітэтам установы адукацыі. Атэстуемыя знаёмяцца з графікам у дзесяцідзённы тэрмін пад роспіс.

26. Атэстацыйная камісія ў адпаведнасці з графікам атэстацыі праводзіць вывучэнне педагагічнай дзейнасці атэстуемага, кіруючыся патрабаваннямі тарыфна-кваліфікацыйных характарыстык, метадычнымі рэкамендацыямі па ацэнцы дзейнасці педагагічных работнікаў.

27. 3 улікам аналізу педагагічнай дзейнасці атэстуемага праводзіцца атэстацыйная гутарка. Не пазней чым за тыдзень атэстуемага трэба азнаёміць з яго характарыстыкай за подпісам кіраўніка і старшыні прафкома ўстановы адукацыі. У час гутаркі супастаўляюцца ацэначныя меркаванні адміністрацыі, членаў камісіі і атэстуемага, робяцца вывады аб эфектыўнасці, выніках яго педагагічнай працы, маральна-асобасных якасцях педагагічнага работніка, абмяркоўваюцца шляхі самаўдасканалення, паляпшэння педагагічнай дзейнасці, перспектывы яго прафесіянальнага росту і павышэння кваліфікацыі.

28. Абмеркаванне атэстацыйных матэрыялаў праводзіцца ў прысутнасці атэстуемага і падрабязна фіксуецца пратакольным запісам.

29. Атэстацыйныя матэрыялы (асабістая заява, характарыстыка, даведка аб здачы кваліфікацыйнага экзамену, пратаколы пасяджэння камісіі, аналітычныя матэрыялы вывучэння педагагічнай дзейнасці атэстуемага) захоўваюцца ва ўстанове адукацыі 5 гадоў.

Кніга пратаколаў пасяджэнняў атэстацыйнай камісіі павінна быць прашнуравана, пранумаравана і змацавана подпісам кіраўніка і пячаткай. Пратаколы падпісваюцца старшынёй і ўсімі членамі атэстацыйнай камісіі.

30. Пры праходжанні атэстацыі ва ўстаноўленым гэтым Палажэннем парадку маюць права (незалежна ад стажу работы на пасадзе, па якой атэстуюцца) прэтэндаваць на прысваенне той жа кваліфікацыйнай катэгорыі, якая ім была прысвоена раней, наступныя педагагічныя работнікі:

настаўнікі-дэфектолагі, метадысты, педагогі-арганізатары, педагогі сацыяльныя, выхавальнікі, педагогі-псіхолагі (пры абавязковай наяўнасці дыплома аб перападрыхтоўцы з прысваеннем кваліфікацыі “практычны псіхолаг ва ўстановах адукацыі”), майстры вытворчага навучання, канцэртмайстры, калі яны перайшлі на гэтыя пасады з пасад настаўніка ці выкладчыка;

выхавальнікі-метадысты дашкольных устаноў, метадысты, выхавальнікі навучальных устаноў, калі яны перайшлі на гэтыя пасады з пасады выхавальніка дашкольнай уставовы;

выхавальнікі дашкольных устаноў, калі яны перайшлі з пасады выхавальніка навучальнай установы, метадыста;

педагогі-псіхолагі дашкольных устаноў (пры абавязковай наяўнасці дыплома аб перападрыхтоўцы з прысваеннем кваліфікацыі “практычны псіхолаг ва ўстановах адукацыі”), калі яны перайшлі з пасады выхавальніка дашкольнай установы;

кіраўнікі гурткоў (клубаў па інтарэсах, калектываў любіцельскіх аб'яднанняў, секцый, студый, турысцкіх груп), калі яны перайшлі на гэтыя пасады з пасад настаўніка, выкладчыка, выхавальніка, музычнага кіраўніка дашкольнай установы, трэнера-выкладчыка, майстра вытворчага навучання, культарганізатара, метадыста, акампаніятара;

кіраўнікі фізічнага выхавання, калі яны перайшлі на гэтую пасаду з пасады настаўніка, трэнера-выкладчыка.

Пры праходжанні атэстацыі ў выпадках, прадугледжаных дадзеным пунктам, педагагічныя работнікі, якія прэтэндуюць на вышэйшую катэгорыю, ад кваліфікацыйнага экзамену вызваляюцца.

31. У выключных выпадках, якія не прадугледжаны гэтым Палажэннем, рашэнне аб допуску да атэстацыі педагагічных работнікаў прымае Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь па хадайніцтве адміністрацыі і атэстацыйнай камісіі ўстановы адукацыі.


ГЛАВА 4

РАШЭННІ, ЯКІЯ ПРЫМАЮЦЦА ПА ВЫНІКАХ АТЭСТАЦЫІ
32. На падставе вынікаў атэстацыйнай гутаркі камісія прымае адно з наступных рашэнняў:

32.1. прысвоіць (не прысвоіць) адпаведную кваліфікацыйную катэгорыю з назвай пасады педагагічнага работніка, па якой ён атэстуецца;

32.2. пацвердзіць кваліфікацыйную катэгорыю:

32.3. знізіць кваліфікацыйную катэгорыю.

33. Рашэнне прымаецца шляхам тайнага галасавання пры наяўнасці не менш за 2/3 членаў камісіі і з'яўляецца правамоцным, калі за яго прагаласавала не менш 50 % прысутных.

3 рашэннем камісіі атэстуемы знаёміцца непасрэдна пасля атэстацыі, пад роспіс.

34. Рашэнне атэстацыйнай камісіі афармляецца загадамі кіраўнікоў устаноў адукацыі, а ў выпадках, якія прадугледжаны пунктам 11 гэтага Палажэння, органаў кіравання адукацыяй і ўступае ў сілу з дня яго прыняцця.

35. Па выніках атэстацыі педагагічных работнікаў робяцца адпаведныя запісы ў працоўнай кніжцы ў графе “Звесткі аб рабоце”.

36. Кантроль за правільнасцю правядзення атэстацыі ўскладаецца на органы непасрэднага кіравання.

37. Пры нязгодзе з вынікамі атэстацыі педагагічны работнік у дзесяцідзённы тэрмін мае права звярнуцца з заявай у атэстацыйную ка-місію вышэйстаячага органа кіравання адукацыяй.

Пры выяўленні парушэнняў атэстацыйная камісія вышэйстаячага органа кіравання адукацыяй мае права адмяніць рашэнне атэстацыйнай камісіі ўстановы адукацыі і ў месячны тэрмін з дня звароту атэстуемага правесці паўторную атэстацыю работніка, у дачыненні да якога былі дапушчаны парушэнні. Рашэнне гэтай камісіі лічыцца канчатковым, аб'яўляецца загадам органа кіравання і даводзіцца да ведама ўстановы адукацыі і атэстуемага.

38. Працоўныя спрэчкі, якія ўзнікаюць па выніках атэстацыі педагагічных работнікаў, разглядаюцца ў парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь”.


Міністр В. I. Стражаў
УЗГОДНЕНА

Прэзідыум Цэнтральнага камітэта

Беларускага прафсаюза работнікаў

адукацыі і навукі



Старшыня Т. I. Чобатава

Пратакол № 5 ад 27.11.2000 г.
: dow
dow -> Аддзел бібліятэчнага маркетынгу Каляндар свят і знамянальных дат
dow -> Аддзел бібліятэчнага маркетынгу Даты. Імёны. Падзеі. Каляндар свят
dow -> Тлумачальная запіска
dow -> М.І. Таранда, С. Б. Пазняк, А. Г. Смалей Лабараторная дыягностыка бактэрыяльных і мікозных інфекцый сельскагаспадарчай і хатняй жывёлы
dow -> АЎтарскі курс лекцый “славянская міфалогія” Электронная версія
dow -> Тэкст, набраны дробным шрыфтам, да вывучэння не абавязковы Усяго 72 пытанні
dow -> Пакінуць след на зямлі
dow -> Літаратурная Гомельшчына. Гомельскае абласное аддзяленне грамадскага аб’яднання
dow -> Вучэбная праграма для агульнаадукацыйных устаноў з беларускай І рускай мовамі навучання


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2020
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал