Палажэнне аб правядзенні абласнога творчага юнкараўскага конкурсу



Дата канвертавання15.05.2016
Памер46.19 Kb.
ТыпКонкурс
ЗАЦВЯРДЖАЮ ЗАЦВЯРДЖАЮ

Старшыня Брэсцкага абласнога Галоўны рэдактар Брэсцкай

аб’яднання прафсаюзаў абласной газеты “Народная трыбуна”
________________________М.І. Басалай ______________________ Г.М.Мазіна

12 снежня 2014 года 12 снежня 2014 года


ПАЛАЖЭННЕ

аб правядзенні абласнога творчага юнкараўскага конкурсу

Хто старанна працуе, той краіну мацуе”


1. Агульныя палажэнні

Конкурс “Хто старанна працуе, той краіну мацуе” прысвячаецца Году моладзі і будзе спрыяць працоўнаму выхаванню маладога пакалення, развіццю творчай ініцыятывы школьнікаў, навучэнцаў устаноў прафесійна-тэхнічнай адукацыі, студэнтаў ВНУ, пашырэнню юнкараўскага руху, прапагандзе вопыту прафесіянальнай адукацыі ў рэгіёне.

Арганізатарамі конкурсу з’яўляюцца: Брэсцкае абласное аб’яднанне прафсаюзаў і Брэсцкая абласная газета “Народная трыбуна”.
2. Мэты конкурсу

- Падтрымка лепшага вопыту працоўнага выхавання дзяцей, падлеткаў і моладзі.

- Прапаганда ідэй павагі да людзей працы – членаў прафесійных саюзаў, стварэнне пазітыўнага іміджу прафесіянальна-тэхнічнай адукацыі і рабочых прафесій.

- Выхаванне актыўнай жыццёвай пазіцыі падрастаючага пакалення.

- Падтрымка творчай ініцыятывы школьнікаў, навучэнцаў, студэнтаў.

- Спрыянне пашырэнню руху юных карэспандэнтаў у вобласці.


3. Задачы конкурсу

- Спрыянне юным карэспандэнтам у іх творчым росце і прафесійным самавызначэнні.

- Падрыхтоўка серыі публікацый, прысвечаных працоўнаму выхаванню і прафесійнай арыентацыі ва ўстановах адукацыі вобласці, людзям працы, перадавікам вытворчасці.

- Папулярызацыя рабочых прафесій.

- Актывізацыя сувязей юных карэспандэнтаў з газетай.
4. Удзельнікі конкурсу

Конкурс носіць адкрыты характар. Да ўдзелу дапускаюцца вучні 9 - 11 класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, выхаванцы гурткоў, клубаў і аб’яднанняў устаноў дадатковай адукацыі, навучэнцы прафесіянальна-тэхнічных каледжаў і ліцэяў, студэнты ВНУ Брэсцкай вобласці.

Прымаюцца індывідуальныя і калектыўныя работы. Да кожнай работы дадаецца заяўка-інфармацыя, у якой абавязкова трэба ўказаць: імя, імя па бацьку, прозвішча аўтара, поўную назва ўстановы адукацыі, клас, групу, гурток (клуб), хатні адрас з паштовым індэксам, нумары тэлефонаў удзельніка конкурсу (хатні, мабільны), кантактныя тэлефоны куратара работы – настаўніка ці кіраўніка гуртка (службовы, мабільны).
5. Умовы конкурсу

Конкурс праходзіць з 15 снежня 2014 года па 15 красавіка 2015 года.

Конкурс праходзіць у намінацыях: 1) “Жаданая праца як сонца ўзыход”, 2) “Я ў рабочыя пайшоў…”, 3) “Якая справа – такая слава”.

Творчыя работы павінны быць выкананы на беларускай мове. Паэтычныя творы да разгляду не прымаюцца.

Кожны конкурсны матэрыял дасылаецца на папяровым і электронным носьбітах.

Работы дасылаць на адрас: 224013, г. Брэст, пр. Машэрава, 75/1, рэдакцыя газеты “Народная трыбуна”, з адзнакай “На конкурс”. Апошні тэрмін адпраўкі творчых работ – 10 красавіка 2015 года (па паштовым штэмпелі).

Конкурсныя работы не рэцэнзуюцца і не вяртаюцца.
6. Намінацыі конкурсу

6.1 “Жаданая праца як сонца ўзыход”

Творчыя работы прысвячаюцца членам прафсаюзаў, якія ўваходзяць у склад Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, людзям-прафесіяналам, майстрам сваёй справы, прыклад якіх натхняе на выбар пэўнай прафесіі.

Прымаюцца замалёўкі, эсэ, інтэрв’ю, якія адпавядаюць тэме конкурсу.

Работа выконваецца шрыфтом Times New Roman, памер 12, інтэрвал паміж радкамі 1,5, аб’ёмам не больш чым 3 старонкі камп’ютарнага набору фармата А4 (параметры: злева – 2 см, справа – 1 см, зверху і знізу – 1,5 см)

Ацэньваецца:

- адпаведнасць работы выбранаму жанру;

- глыбіня раскрыцця тэмы;

- выразнасць, яркасць і арыгінальнасць падачы матэрыялу;

- уменне выказаць асабістае меркаванне, падвесці вынік, зрабіць выснову;

- пісьменнасць.



6.2 “Я ў рабочыя пайшоў…”

Гэта павінен быць аповяд аб навучанні рабочым прафесіям, матывацыі іх выбару маладымі людзьмі на канкрэтных прыкладах.

Прымаюцца замалёўкі, інтэрв’ю, рэпартажы, якія адпавядаюць тэме конкурсу.

Работа выконваецца шрыфтом Times New Roman, памер 12, інтэрвал паміж радкамі 1,5, аб’ёмам не больш чым 3 старонкі камп’ютарнага набору фармата А4 (параметры: злева – 2 см, справа – 1 см, зверху і знізу – 1,5 см)

Ацэньваецца:

- адпаведнасць работы выбранаму жанру;

- глыбіня раскрыцця тэмы;

- выразнасць, яркасць і арыгінальнасць падачы матэрыялу;

- уменне выказаць асабістае меркаванне, падвесці вынік, зрабіць выснову;

- пісьменнасць.



6.3 “Якая справа - такая слава”

Прымаюцца фотаработы: партрэт, фотазамалёўка, фотаэцюд, рэпартажны здымак адпаведна тэматыцы конкурсу, зробленыя ў 2014-2015 навучальным годзе.

Кожны фотаздымак павінен мець невялікую тэкстоўку і подпіс з указаннем прозвішчаў, імёнаў, імёнаў па бацьку адлюстраваных на ім людзей; калі на здымку – некалькі чалавек, яны пералічваюцца ў парадку злева-направа адносна таго, як глядзець на здымак. Раздрукоўка здымка на паперы робіцца фарматам А4. Здымкі прадстаўляюцца і ў электронным варыянце.

Слайд-шоу не разглядаюцца, у конкурсе не ўдзельнічаюць.

Ацэньваецца:

- змястоўнасць работы і адпаведнасць тэме конкурсу;

- арыгінальнасць мастацкага і тэхнічнага рашэння;

- крэатыўнасць творчага падыходу да фотаработы.


7. Падвядзенне вынікаў конкурсу

Вынікі конкурсу падводзіць журы, у складзе якога журналісты Брэсцкай абласной газеты “Народная трыбуна” і прадстаўнікі Брэсцкага абласнога аб’яднання прафсаюзаў.

Па выніках конкурсу вызначаюцца пераможцы (1-я месцы) і прызёры (2-3-я месцы) у кожнай намінацыі. Яны ўзнагароджваюцца дыпломамі арганізатараў конкурсу і памятнымі падарункамі.

Арганізатары конкурсу могуць адзначыць удзельнікаў дадатковымі заахвочвальнымі ўзнагародамі.

Лепшыя конкурсныя работы будуць надрукаваны ў абласной газеце “Народная трыбуна”, размешчаны на афіцыйным сайце выдання (www.tribuna.by) , у групах газеты ў сацыяльных сетках інтэрнэту, а таксама на афіцыйным сайце Брэсцкага абласнога аб’яднання прафсаюзаў (www.brestsovprof.by).

Узнагароджванне пераможцаў і прызёраў будзе праходзіць у межах акцыі рэдакцыі газеты “Народная трыбуна” “Майскія юнкараўскія сустрэчы”, дзень правядзення якой будзе вызначаны арганізатарамі конкурсу дадаткова.


8. Каардынатар конкурсу

Каардынатарам конкурсу з’яўляецца загадчык аддзела сацыяльна-эканамічных праблем газеты “Народная трыбуна”, куратар “Школы юнкараў” Таболіч Святлана Афанасьеўна (80162 20-57-57, +37529 826-76-85).
Каталог: download
download -> Аддзел бібліятэчнага маркетынгу Каляндар свят і знамянальных дат
download -> Аддзел бібліятэчнага маркетынгу Даты. Імёны. Падзеі. Каляндар свят
download -> Тлумачальная запіска
download -> М.І. Таранда, С. Б. Пазняк, А. Г. Смалей Лабараторная дыягностыка бактэрыяльных і мікозных інфекцый сельскагаспадарчай і хатняй жывёлы
download -> АЎтарскі курс лекцый “славянская міфалогія” Электронная версія
download -> Тэкст, набраны дробным шрыфтам, да вывучэння не абавязковы Усяго 72 пытанні
download -> Пакінуць след на зямлі
download -> Літаратурная Гомельшчына. Гомельскае абласное аддзяленне грамадскага аб’яднання
download -> Вучэбная праграма для агульнаадукацыйных устаноў з беларускай І рускай мовамі навучання


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2020
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал