Палажэнне аб правядзенні Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі
1. Дадзенае Палажэнне вызначае парадак арганізацыі і правядзення Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі, які праводзіцца ў 2014 годзе (далей – конкурс).
2. Конкурс праводзіцца ў мэтах:
падтрымкі маладых таленавітых выканаўцаў, павышэння ўзроўню іх выканальніцкага майстэрства і сцэнічнай культуры;
стварэння неабходных умоў для выяўлення маладых таленавітых выканаўцаў для ўдзелу ў прэстыжных міжнародных фестывалях і конкурсах;
падтрымкі лепшых традыцый беларускага эстраднага песеннага мастацтва.
3. Конкурс праводзіцца Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь, галоўнымі ўпраўленнямі ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі абласных і Мінскага гарадскога выканаўчых камітэтаў (далей – галоўныя ўпраўленні ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі), аддзеламі ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі раённых (гарадскіх) выканаўчых камітэтаў (далей – аддзелы ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі), дзяржаўнай ўстановай “Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь “Нацыянальны акадэмічны аркестр сімфанічнай і эстраднай музыкі Рэспублікі Беларусь” (далей – Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі).
4. Да ўдзелу ў конкурсе дапускаюцца маладыя выканаўцы, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, ва ўзросце
ад 16 да 31 года ўключна па стану на 1 чэрвеня 2014 г. (далей – удзельнікі).
Удзел у конкурсе азначае безумоўнае прыняцце і выкананне ўдзельнікам патрабаванняў дадзенага Палажэння.
Удзельнік можа быць дыскваліфікаваны рашэннем арганізацыйнага камітэту па падрыхтоўцы і правядзенні Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі (далей – аргкамітэт).
Падставы для дыскваліфікацыі:
парушэнне патрабаванняў дадзенага Палажэння;
адсутнасць на генеральных репетыцыях;
адхіленне ад матэрыялаў, дасланых на конкурс;
іншыя дзеянні ўдзельніка, якія наносяць урон правядзенню альбо іміджу конкурсу.
5. Інфармацыя аб правядзенні конкурсу размяшчаецца да пачатку правядзення конкурсу ў газеце “Культура”, на афіцыйным сайце Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь у глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт і павінна змяшчаць звесткі пра час, месца правядзення конкурсу, умовы конкурсу, крытэрыі і парадак ацэнкі выкананняў удзельнікаў, парадак і тэрміны абвяшчэння вынікаў конкурсу, а таксама іншыя неабходныя звесткі.
6. Конкурс праводзіцца ў тры этапы:
першы этап (раённы, гарадскі) з’яўляецца адборачным
і праводзіцца аддзеламі ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі;
другі этап (абласны, Мінскі гарадскі) з’яўляецца адборачным
і праводзіцца галоўнымі ўпраўленнямі ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі;
трэці этап (рэспубліканскі) з’яўляецца заключным і праводзіцца
Нацыянальным акадэмічным канцэртным аркестрам Беларусі ў час правядзення Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі.
Парадак правядзення этапаў конкурсу вызначаецца адпаведна аддзеламі ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, галоўнымі ўпраўленнямі ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі і Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь.
7. Да ўдзелу ў трэцім этапе конкурсу ад кожнай вобласці і г. Мінска накіроўваюцца па тры ўдзельнікі.
Выдаткі на праезд удзельнікаў і суправаджаючых асоб у г. Мінск
і г. Маладзечна для рэпетыцый і ўдзелу ў трэцім этапе конкурсу ажыццяўляюць аддзелы ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, установы адукацыі і іншыя арганізацыі.
8. Галоўныя ўпраўленні ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі на ўдзельнікаў, якія дапушчаны да ўдзелу
ў трэцім этапе конкурсу, прадстаўляюць у Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі наступныя матэрыялы:
заяўку па форме згодна з дадаткам да дадзенага Палажэння;
ксеракопіі старонак дакумента, які засведчывае асобу і змяшчае прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) ўдзельніка, дату і месца яго нараджэння, фотаздымак, адрас рэгістрацыі, нумар дакумента і дату яго выдачы;
творчую біяграфію з дадаткам копій дыпломаў іншых музычных конкурсаў і фестываляў;
фотаздымак (у электронным выглядзе альбо на камп’ютарным носьбіце фармату jpg, памерам не менш 300 dpi/inch);
фанаграму конкурснай песні “плюс адзін”, “мінус адзін”, якую ўдзельнік будзе выконваць у суправаджэнні Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі (у электронным выглядзе альбо на камп’ютарным носьбіце фармату mp3) з прыкладаннем тэксту і абавязковым указаннем аўтараў музыкі і словаў.
Заяўкі на ўдзел у трэцім этапе конкурсу адпраўляюцца на адрас: 220002 г.Мінск, а/с № 1. Тэл. (017) 284 91 44; (017) 284 42 52; факс
(017) 284 74 40. E-mail: mail@orchestra.by. Апошні дзень прадстаўлення заявак – 25 красавіка.
9. Матэрыялы, якія прадстаўляюцца для ўдзелу ў конкурсе, не рэцэнзуюцца і не вяртаюцца. Матэрыялы, пералічаныя ў пункце 8 дадзенага Палажэння і прадстаўленыя не ў поўным аб’ёме, да разгляду не прымаюцца.
10. Чарговасць выкананняў удзельнікаў у трэцім этапе конкурсу вызначаецца жараб’ёўкай. Змены чарговасці выкананняў і конкурснай праграмы ўдзельнікаў не дапускаюцца.
11. Для ўдзелу ва ўсіх этапах конкурсу ўдзельнікі прадстаўляюць дзве песні беларускіх аўтараў на беларускай мове працягласцю не больш за 3 хвіліны 40 секунд.
У першым і другім этапах конкурсу выконваюцца песні
ў суправаджэнні фанаграмы “мінус адзін”. Фанаграмы забяспечваюцца непасрэдна ўдзельнікамі.
На трэцім этапе конкурсу адна песня выконваецца ў суправаджэнні фанаграмы “мінус адзін”, другая песня – ў суправаджэнні Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі.
12. Выкананні ўдзельнікаў трэцяга этапа конкурсу ацэньвае журы, якое фарміруецца з ліку вядучых спецыялістаў у галіне музычнага эстраднага мастацтва, вядомых творчых работнікаў, і зацвярждаецца аргкамітэтам.
13. Журы:
праслухоўвае выкананні ўдзельнікаў, якія дапушчаны да ўдзелу
ў трэцім этапе конкурсу;
дае ацэнку іх выкананню;
прысуджае прэміі і дыпломы;
адзначае ўдзельнікаў трэцяга этапа конкурсу, якія не сталі лаўрэатамі, дыпломамі.
14. Журы ацэньвае выкананні ўдзельнікаў, кіруючыся наступнымі крытэрыямі:
узровень выканальніцкага майстэрства;
яркая індывідуальнасць;
мастацкі густ;
уменне перадаць драматургію выкананых твораў.
На першым пасяджэнні журы па прапанове яго старшыні са складу членаў журы адкрытым галасаваннем выбіраецца падліковая камісія, якая складаецца з трох чалавек.
15. Выкананні ўдзельнікаў ацэньваюцца па дзесяцібальнай сістэме.
16. Па выніках праслухоўвання выкананняў удзельнікаў члены журы фіксуюць свае балы ў ацэначных лістах і перадаюць іх сакратару журы. Падлік балаў праводзіцца падліковай камісіяй у прысутнасці старшыні журы.
Падліковая камісія інфармуе журы аб выніках выкананняў удзельнікаў, пасля чаго членамі журы падпісваецца выніковы пратакол.
17. Удзельнікі, якія набралі большую колькасць балаў аб’яўляюцца пераможцамі конкурсу.
У выпадку, калі два і больш з удзельнікаў конкурсу набіраюць роўную колькасць балаў, пераможца конкурсу вызначаецца дадатковым галасаваннем журы. Пры гэтым голас старшыні журы з’яўляецца вызначальным.
18. Рашэнне журы канчатковае і не падлягае перагляду.
19. Члены журы на працягу правядзення конкурсу ўстрымліваюцца ад публічных адзнак таго ці іншага ўдзельніка ў сродках масавай інфармацыі.
У час пасяджэння журы знаходжанне пабочных асоб
не дазваляецца.
20. Пераможцы конкурсу ўзнагароджваюцца:
Гран-пры – прызам імя Уладзіміра Мулявіна, грашовай прэміяй
у памеры 120 базавых велічынь і дыпломам “Лаўрэат Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі” (далей – дыплом лаўрэата);
першай прэміяй у памеры 100 базавых велічынь і дыпломам лаўрэата;
другой прэміяй у памеры 80 базавых велічынь і дыпломам лаўрэата;
трэцяй прэміяй у памеры 60 базавых велічынь і дыпломам лаўрэата.
Астатнія ўдзельнікі трэцяга этапа конкурсу адзначаюцца дыпломамі ўдзельнікаў.
21. Журы мае права ў межах устаноўленай колькасці прэмій:
не прысуджаць Гран-пры;
прысуджаць не ўсе прэміі і дыпломы;
прысуджаць некалькі дыпломаў (акрамя Гран-пры і першай прэміі)
з падзелам прэміі ў роўных долях паміж лаўрэатамі, уладальнікамі гэтых дыпломаў;
у выпадку непрысуджэння адной або некалькіх прэмій змяняць памеры грашовых прэмій у межах устаноўленага прызавога фонду.
22. Фінансаванне падрыхтоўкі і правядзення конкурсу ажыццяўляецца за кошт:
сродкаў, якія прадугледжваюцца ў рэспубліканскім і мясцовых бюджэтах на правядзенне цэнтралізаваных мерапрыемстваў;
бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогі, якая прадастаўляецца
ў парадку, прадугледжаным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;
іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
Поделитесь с Вашими друзьями: |