Зацвярджаю
Начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Смалявіцкага райвыканкама
_______________П.П.Графутка
Палажэнне
аб правядзенні раённага конкурса гульні і гумару
“Смалявіцкія пацехі”
-
МЭТЫ І ЗАДАЧЫ.
-
Папулярызацыя беларускай народнай гульні і гумарыстычнага фальклору;
-
Стварэнне спрыяльных умоў для вольнага праяўлення творчых здольнасцей насельніцтва;
-
Садзеянне далейшаму развіццю і прапагандзе мастацкіх калектываў, гурткоў, індывідуальных выканаўцаў гульнёвага і сатырычна-гумарыстычнага жанру;
-
Удасканаленне выканаўчага майстэрства самадзейных артыстаў, адкрыцё новых талентаў;
-
Павышэнне прафесійных навыкаў і творчай кваліфікацыі кіраўнікоў тэатраў мініяцюр, тэатраў гульні і жартоўных гурткоў;
-
Пошук дзейсных форм арганізацыі разнастайнага адпачынку насельніцтва і ўкараненне іх у практыку ўстаноў культуры;
-
Замацаванне і развіццё традыцый правядзення конкурсаў, святаў народнай гульні і гумару.
ІІ. ПАРАДАК І ЎМОВЫ ПРАВЯДЗЕННЯ КОНКУРСУ.
Раённы конкурс гульні і гумару “Смалявіцкія пацехі” праводзіцца 30 сакавіка 2014 г. на базе Барсукоўскага СДК.
Для ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца мастацкія калектывы гульнёвай і гумарыстычнай накіраванасці, склады каллектываў (тэатры мініяцюр, тэатры гульні, жартоўныя гурткі, гульнёвыя, фальклорныя калектывы).
На конкурс прадстаўляюцца: гульнёвыя праграмы, тэатралізаваныя жартоўныя праграмы, выступленні тэатраў мініяцюр і г.д. працягласцю да 20 хвілін.
Заяўку падаць да 16 сакавіка 2014 года у Смалявіцкі раённы арганізацыйна-метадычны цэнтр у друкаваным ці электронным выглядзе (smolevichi.rmcnt@mail.ru; тэл-факс 80177654016), наступнай формы (Дадатак).
Удзельнікі забяспечваюць выступленне і ўдзел у конкурсе рэквізітам і касцюмамі самастойна.
ІІІ. КРЫТЭРЫІ АЦЭНКІ
-
Мастацка-эстэтычны ўзровень прадстаўленых выступленняў;
-
Наяўнасць і адпаведнасць тэмы, выкарыстанне народнага гумару і мясцовага матэрыялу;
-
Музычнае афармленне, уменне работы з рэквезітам і актывізацыя гледачоў;
-
Адпаведнасць узроставай катэгорыі выкарыстоўваемай праграммы;
-
Работа рэжыссёра сцэнарыста і пастаноўшчыка прадстаўленнай праграмы.
ІV. УЗНАГАРОДЖВАННЕ ЎДЗЕЛЬНІКАЎ АГЛЯДУ-КОНКУРСУ
Склад журы вызначаецца аргкамітэтам, рашэнне журы перагляду не падлягае. Калектывы, удзельнікі на раённым конкурсе гульні і гумару “Смалявіцкія пацехі” па рашэнні журы ўзнагароджваюцца граматамі, сувенірамі. Пераможцы агляда-конкурса за 1, 2 і 3 месца ўзнагароджваюцца дыпломамі і каштоўнымі падарункамі.
Дырэктар РАМЦ В.І. Барысенка
ДАДАТАК
Заяўка
на ўдзел у раённым конкурсе гульні і гумару
“Смалявіцкія пацехі”
-
Назава калектыва ( з паведамленнем накірунка дзейнасці і узроставай прыналежнасці): _________________________________
-
Прозвішча, імя, імя па бацьку кіраўніка калектыву_______________________________________
-
Месца жыхарства__________________________________
-
Пашпартныя звесткі : серыя____ №_________выданы_______
Дата выдачы__________, асабісты нумар _____________,
хатні адрас _______________________________________
-
Назва праграмы__________________________________
-
Рэжысёр сцэнарыст і пасттаноўшчык праграмы ____________________
-
Спіс удзельнікаў, кароткая творчая характырыстыка калектыву :
-
Да заяўкі дадаецца 2 пастановачныя фотаздымкі каллектыва у электронным выглядзе, сцэнарый праграмы не больш за 20 хвілін.
-
Кіраўнік клубнай установы ____________________________________
___________________________________
(подпіс)
Поделитесь с Вашими друзьями: |