Памінальныя дні ў народным календары (у розных мясцовых традыцыях) Усяе́дны тыдзень



Дата канвертавання15.05.2016
Памер28.11 Kb.
Дзяды. Памінальныя звычаі
Дзяды – 1) абагуленая назва памерлых продкаў; душы продкаў

2) назва памінальных дзён


Памінальныя дні ў народным календары (у розных мясцовых традыцыях)
Усяе́дны тыдзень (апошні тыдзень перад Масленічным) – тыдзень памяці продкаў. Падчас яго адзначаюцца:

Масленічныя дзяды (Мясаедныя дзяды, Дзедава пятніца) – пятніца перад Масленічным тыднем

Дзедава субота – субота перад Масленічным тыднем

Стрэчаньскія дзяды (13 лютага) – Дзяды напярэдадні Стрэчання

Вялі́кадне мёртвых (На́ўскі Вялі́кдзень) – чацвер на Вялікодным тыдні, памінальны абрад на могілках

Ра́дунічныя дзяды – Дзяды перад Радуніцай

Ра́дуніца (Ра́даўніца) – другі або першы аўторак пасля Вялікадня

Сёмушныя (Ду́хаўскія, Траецкія) дзяды – пятніца перад Тройцай

Духава субота, Сёмка – субота перад Тройцай

Сёмуха (Тройца) – пяцідзесяты дзень пасля Вялікадня, свята культу продкаў і расліннасці

Наўская Тройца (Наўскі чацвер) – чацвер пасля Тройцы

Спасаўскія дзяды – субота перад Успленнем (28 жніўня; Століншчына і суседнія раёны)

Стаўроўскія дзяды (29 верасня) – лакальны абрад (Бягомльшчына), рэшткі памінання міфічных сабак Стаўры і Гаўры (гл. міф пра паходжанне беларусаў)

Пакроўскія дзяды (Пакроўцы) – пятніца і субота перад Пакровамі (14 кастрычніка)

Усе святыя (1 лістапада) – памінальны дзень у католікаў

Заду́шны дзень (2 лістапада) – працяг памінання ў католікаў

Змітраўскія дзяды (Вялікія дзяды, Асяніны) – пятніца і субота перад Змітрам (8 лістапада)

Змітрава (Памінальная, Радзіцельская) суботасубота перад Змітрам

Міхайлаўскія (Восеньскія) дзяды – пятніца і субота перад Міхайлам (21 лістапада)

Піліпаўскія (Радзвя`ныя) дзяды – пятніца і субота перад Піліпаўкай (28 лістапада)
Памінальныя абрады і матывы таксама прысутнічаюць у наступных святах:
Масленіца

Вялікдзень

Ушэсце і іншых
Памінальныя стравы
куцця́ – каша з тоўчаных ячных круп (або пшаніцы), ужываецца з сытой або алеем

сыта́ – вада з разведзеным мёдам

кану́н (кануна) – мучныя каржы з сытой (Палессе)

клёцкі з ду́шамі – мучныя або бульбяныя галушкі з мясной начынкай

клёцкі з грыбамі

боб (гарох) з мядовай сытой (Піншчына)

каша прасяна́я (грача́ная)

поліўка грыбная

поліўка з рыбы

поліўка з мяса

бліны (часам ужываюць замест хлеба)

аладкі (асабліва – памінаючы дзяцей)

кілбасы крывя́ныя

ю́шнік – крывяная поліўка з мясам (Дзісеншчына)

смажаная саланіна

верашчака

вараная свіная ці баранова галава (Меншчына)

смажаныя кілбасы

вараныя яйкі

яечня

грыбы (звычайна як начынка і ў поліўцы)

курча́к – сітны хлеб авальнай формы
малочныя стравы:

ло́кшына (у выглядзе малочнага супа)

зацірка (варыянт: зацірка з морквай)

салодкае і кіслае малако

галушкі з тварагом (Барысаўскі раён)
салодкія стравы:

салама́ткасушаныя яблыкі, ігрушы, ягады, вараныя на мёдзе (Дзісеншчына)
гародніна:

буракі

капуста

агуркі
пітво:

кісель аўся́ны

кісель журавінавы

квас хлебны

піва

гарэлка

наліўкі (норма за сталом для алкагольных напояў – тры чаркі)
Каталог: wp-content -> uploads -> 2015
2015 -> Вучэбны матэрыял да ўрока №9 М. М. Брылеўскі
2015 -> Правядзення агульнагімназічнай дэкады Я. Ф. Карскага (да 20 годдзя музея ў гімназіі) 21 студзеня – 31 студзеня 2015 года
2015 -> Метадычныя рэкамендацыі па правядзенні 1 верасня першага ўрока І мерапрыемстваў, прысвечаных Дню ведаў
2015 -> Расклад работы аб’яднанняў па інтарэсах І спартыўных секцый дуа “Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма” на канікулы з 25. 10 па 01. 11. 2015 года
2015 -> Тема недели: цик беларуси утвердил итоги выборов Президента 3
2015 -> Программа деятельности правительства Беларуси на 2015 год 4
2015 -> Тема недели. Выборы-2015: цик беларуси зарегистрировал четырех кандидатов на пост Президента 3
2015 -> Час правядзення Мерапрыемствы


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2020
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал