Памяці” гартаючы старонкі



Дата канвертавання01.07.2016
Памер66.85 Kb.
Памяці” гартаючы старонкі...

Прэзентацыя кнігі “Памяць”



Гучыць беларуская мелодыя



Чытальнік

/на фоне музыкі/.


Любы Докшыцкі край…

Мая калыска, жыццё маё, прытулак мой.

З гарачаю любоўю нізка

Схіляемся перад табой.


Звіняць крыніцы, як цымбалы,

Сцяжынкі свецяць у лясах.

Палі, узгоркі, перавалы,

Прасторны шлях, далёкі шлях.


Мясціна славы партызанскай,

Мясціна міру і даброт,

Ты – наша гордасць, наша слава,

Як сонца, добры наш народ.





Музыка гучыць зычней і выходзяць вядучыя ў нацыянальных касцюмах.


Вядучы 1.

Той, хто аднойчы пабываў у гэтых мясцінах, назаўсёды запомніў іх, бо не помніць, не любіць іх нельга. Маці-прырода шчыра адарыла сваімі багаццямі Докшыцкую зямлю. Тут многа лясоў, азер, рэк і палёў. Але галоўнае багацце Докшыцкага краю – гэта гасцінныя, сумленныя, працавітыя людзі, якія зведалі нямала нястач, гора, адбівалі неаднойчы чужаземных захопнікаў.


Вядучы 2.

У гэтым годзе 3 ліпеня спаўняецца 65 год з дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У вызваленні нашай краіны ўдзельнічалі не толькі беларусы, але і прадстаўнікі многіх рэспублік былога Савецкага Саюза. За вызваленне нашага раёна змагаліся рускія, украінцы, казахі …


Вядучы 1.

Хоць гады аддзяляюць нас ад тых гераічных падзей, што праходзілі на беларускай зямлі, але ніхто не забыты, нішто не забыта. Вы тыя, хто бачыў вайну сваімі вачыма, для каго слова “фашызм” напоўнена рэальным жахам.

Вядучы 2.

У 2004 годзе выйшла кніга “Памяць”, якую ўсе мы чакалі з вялікім нецярпеннем. Прайсціся сцяжынкамі памяці па незвычайнаму куточку Беларусі – Докшыцкай зямлі – мы шчыра запрашаем вас – удзельнікаў клуба “Дакшычанка”. Мы яшчэ раз перагарнем старонкі гэтай кнігі і адчуем веліч таго часу, падзей і спраў, больш глыбока ўсвядомім іх значэнне для нашай краіны і для кожнага з нас.


Вядучы 1.

Над зборам матэрыялаў кнігі працавала раённая камісія ў складзе Палідаўца В.В., Апанасевіча В.І., Аўтуха М.Ф., Бейнаровіч З.А., Герасіменка У.К., Грабоўскага Д.І., Камінскага І.І., Малаша В.Ф., Пусташыла У.І., Пярэдня І.М., Салаўёва А.У., Чысцякова М.Д., Жыўлюка Ю.С., Аўтушка Г.М.

Дырэктар выдавецтва “Беларуская Энцыклапедыя”, якое выдала кнігу – Генадзь Пятровіч Пашкоў.




Вядучы 2.

“Ад часоў першабытных да 1917 года” – так называецца першы раздзел кнігі. Кніга “Памяць” не кожнага раёна можа пахваліцца такім багатым зместам 1-й часткі.



Гучыць песня “ Спадчына” (сл.Я.Купалы, муз.І.Лучанка)


Чытальнік 1.


Край легенд, крыжоў, магіл, курганаў

І бальзама жывых крыніц,

Край смугі, бялявых кос, туманаў,

Край палёў, краса шумлівых ніў,

Край паэм, адвечных песен, казак,

Наш Дакшыцкі, наш мілы сэрцу край.




Чытальнік 2.


Шмат на нашай зямлі адбылося падзей,

Адкуль памяць далёкую людзі нясуць.

Да мясцін гэтых светлых душой прыкіпелі,

У гісторыю вас запрашаюць зірнуць.




Вядучы 1.

Слова прадстаўляецца краяведу, члену раённай камісіі па стварэнню гісторыка-дакументальнай хронікі Дзмітрыю Іванавічу Грабоўскаму.


Вядучы 2.

“1917 – 1941. На крутым павароце гісторыі” – так называецца другі раздзел кнігі. І я прадстаўляю слова члену раённай камісіі, вядомаму краязнаўцу Мікалаю Дзмітрыевічу Чысцякову.


Вядучы 1.

“1941 – 1945. Ішла вайна народная”
Сорак першы,

Сорак пяты.

Не забыць нам дзён праклятых,

Як світанкам

Грукам танкі

Узарвалі цішыню.

І салдаты,

І салдаты

З той нямеччыны праклятай

Развязалі,

Навязалі

Нам па-здрадніцку вайну.

Запалалі

Нашы вёскі.

Застагналі

Пушчаў сосны.

Паднялася

Беларуссю

Уся краіна, як адзін.

Білі ворагаў

З засады

Партызанаў аўтаматы.

Сэрцы падалі на доты,

Каб замоўкнуў рык вайны.



Верш М.Ясеня “Вялікая Айчынная”


Вядучы 2.

Нялёгка засталася нам Перамога. На зямлі беларускай фашысты знішчылі звыш 3 млн. мірных жыхароў, разбурылі і спалілі 209 гарадоў і раённых цэнтраў, звыш 9 тыс. сел і вёсак. На зямлі Докшыцкага краю, дзе загінуў кожны трэці, амаль няма сям’і, няма дома, якіх не кранула б ваеннае гора.. Ніколі не будуць звінець дзіцячыя галасы ў вёсках Шунеўка, Азарцы, Залатухі, якія былі спалены разам з мірнымі жыхарамі.. Разбурана і спалена фашыстамі 104 вёскі, 66 помнікаў, абеліскаў, магіл. У кнізе “Памяць” больш за 8 тыс. прозвішчаў нашых землякоў, якія ўдзельнічалі ў Вялікай Айчыннай. Некаторыя вярнуліся жывымі, многія загінулі ў партызанскіх атрадах і на франтах.


Вядучы 1.

Докшыцкая зямля – гэта край партызанскай і ваеннай доблесці. У гады вайны на тэрыторыі раёна дзейнічалі 12 партызанскіх брыгад і атрадаў. У Бягомлі дзейнічаў партызанскі аэрадром.


Чытальнік 2.

(працяг верша)


Не забыты,

Хто забіты,

Хто ў зямлі навек зарыты,

Хто без вестак

Знік у пастцы

Той бязлітаснай вайны.

Помняць дзеці,

Помняць маці,

Помняць дзеда,

Помняць бацьку.

І гараць

На іх магілах

Вечнай памяці агні!
Сорак першы –

Год найгоршы.

Сорак пяты –

Год расплаты

Адгрымелі,

Адпалалі.

І прыйшла ў дом цішыня.

Ды гучаць званы Хатыні,

Ды ўсё сняцца ўспаміны,

Як у нас на Беларусі

Йшла Айчынная вайна.



Гучыць песня “Дороги” (сл. Л.Ошанина, муз. А.Новикова)


Вядучы 2.

Значны ўклад у пасляваеннае аднаўленне і далейшае развіцце былога Бягомльскага і Докшыцкага раёнаў зрабілі першыя сакратары райкомаў партыі: С.С.Манковіч,У.Ф.Крышталевіч, М.І.Усцін.


Чытальнік 1.

Дзядам не снілася такое

Каб дзе на докшыцкай зямлі

Азімае і яравое

Лес даганяючы раслі.


На памяці ўсіх пакаленняў

Пырэц тут гнуўся пад расой

І ўсюды шэрае каменне

Так сведчыў погалас – расло.

Ды іншы час настаў

і людзі


Прыйшлі з армадаю машын,

Каб на палетках

І на лузе

Арду як след узварушыць.


З Бягомля,

З Докшыц што ні ранне

Тым, хто азарт атак спазнаў,

Спяшалася падмацаванне

Былых салдат і партызан.
Ніхто ў далоні так не пляскаў

Над картаю раённых глеб

Райком сядзеў

Па-гаспадарску

Зноў рыхтаваў

Паход за хлеб.


Ніхто не скажа хлебу: досыць!

Будзь ты зямляр

Альбо паэт…

Аб сягоння й песня з Докшыц

Ляціць кіруючыся ў свет.

З верша М.Калачынскага “ Наступ”


Вядучы 1.

Вялікіх поспехаў дабіўся раён, калі узначальваў яго Палідавец В.В. У 1998, 1999, 2001 гадах раён выходзіў лідарам рэспубліканскіх спаборніцтваў у сельскай гаспадарцы. Дзякуючы яму кніга “Памяць” выйшла у свет.


Вядучы 2.

Наша Докшыцкая зямля багата таленавітымі людзьмі. Яна ўзрасціла шмат цікавых, вядомых людзей, якія любілі наш край і гэту любоў адлюстроўвалі ў сваіх творах. Кожнаму вядомы імёны Кастуся Акулы і Янкі Юхнаўца, А.Ставера, Ю Свіркі, І.Стадольніка, Л.Чарняўскай, кампазітара Сакалоўскага, мастакоў Пляшчынскага, сям’і Маркаўцоў, вядомых беларускіх вучоных ,заслужаных работнікаў сельскай гаспадаркі, настаўнікаў…


Слова заслужанай настаўніцы Беларусі Малаш Г.Л.


Вядучы 1.

Ну вось, мы і закончылі наша знаёмства з кнігай. Няма сумнення ў тым, што кожны з чытачоў , перагортваючы старонкі незвычайнай кнігі , будзе рабіць для сябе безліч адкрыццяў. Несумненна, сэрца кожнага напоўніцца гонарам за землякоў, якія сваімі ратнымі подзвігамі, працоўнымі здзяйсненнямі, талентам на карысць свайго народа, на карысць Айчыны заслужылі права быць ушанаванымі і ўвекавечанымі на старонках “Памяці”.


Чытальнік 2.

Ёсць у нас такое слова –

Бацькаўшчына!

Ты – крыніца роднай мовы,

Бацькаўшчына!

І што ў сэрцы ёсць святога,

Усё для нас у гэтым слове!

Слёзы нашы,

Радасць наша –



Бацькаўшчына!

М.Ясень “Бацькаўшчына”


Гучыць песня “Сярод Докшыц святых”(сл. і муз. М.Траццякова)





Каталог: blocks -> scenarii
scenarii -> Школьнікам аб праваслаўнай веры” (прэзентацыя кнігі Ф. А. Палачаніна) Бібл
scenarii -> Франтавікі, надзеньце ордэны
scenarii -> Бульбяны банкет. 1-ы вядучы
scenarii -> Дзе памяць сэрца ходзіць басанож”…
scenarii -> Героямі не нараджаюцца, імі становяцца
scenarii -> Літаратурна-музычная кампазіцыя “Жыві, роднае слова”
scenarii -> У тыле ворага патрыятычная гадзіна 1-ы вядучы: Добры дзень, паважаныя госцІ! 2-і вядучы
scenarii -> Над Белай Руссю белы бусел
scenarii -> Дзецям вайны прысвячаецца …
scenarii -> Падрыхтоўка да ўрока памяці: падрыхтоўка слайд шоу з фотаздымкамі мемарыяла “Хатынь”, “Шунеўка”, помнікамі на месцы спаленых вёсак


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2020
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал