Парадак атрымання ў бду другой вышэйшай І паралельнай адукацыі 1

Дата канвертавання15.05.2016
Памер74.46 Kb.
Зацверджана загадам БДУ

ад 14.03.2006 г. № 77-АД

Парадак атрымання ў БДУ другой вышэйшай і паралельнай адукацыі
1. Атрыманне другой ці наступнай вышэйшай адукацыi, а таксама паралельнае навучанне ажыццяўляецца ў БДУ, як правіла, на платнай аснове ў адпаведнасці з “Правіламі прыёму ў вышэйшыя навучальныя ўстановы”, зацверджанымі Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (ад 7 лютага 2006 г. № 80), і “Палажэннем аб парадку атрымання другой вышэйшай адукацыі ў вышэйшых навучальных установах Рэспублікі Беларусь”, зацверджаным Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (ад 12 чэрвеня 1997 г. № 699).
2. Для атрымання другой ці наступнай вышэйшай адукацыі ў БДУ прымаюцца па ўсіх спецыяльнасцях і формах навучання асобы, якія маюць дыплом аб заканчэнні вышэйшай навучальнай установы.
3. На паралельнае навучанне ў БДУ прымаюцца па ўсіх спецыяльнасцях і формах навучання студэнты 3–6 курсаў ВНУ Рэспублікі Беларусь, якія атрымалі па вывучаных дысцыплінах за ўвесь тэрмін навучання адзнакі не ніжэй, чым "сем" (па дзесяцібальнай сістэме).

Пры гэтым вучэбныя заняткі па месцы асноўнай вучобы студэнта і на выбранай ім для паралельнага навучання спецыяльнасці павінны праводзіцца, як правіла, у розныя змены, каб забяспечыць студэнту магчымасць у поўным аб’ёме наведваць заняткі.

4. Залічэнне ў склад студэнтаў для атрымання другой ці наступнай вышэйшай адукацыi, а таксама на паралельнае навучанне ажыццяўляецца прыёмнай камісіяй БДУ на аснове заключэння дэкана адпаведнага факультэта аб магчымасці навучання абітурыента адразу на другім ці старэйшых курсах і наяўнасці вакантных месцаў на гэтым курсе. У выпадку дадатнага заключэння дэкана факультэта залічэнне абітурыента на платнае навучанне ажыццяўляецца без уступных выпрабаванняў.
У выпадку значнай неадпаведнасці патрабаванняў вучэбнага плана другой спецыяльнасці раней атрыманай абітурыентам адукацыі, на падставе заключэння дэкана факультэта прыёмная камісія прымае рашэнне аб неабходнасці праходжання абітурыентам поўнага курса навучання. У гэтым выпадку абітурыент здае ўсе ўступныя выпрабаванні, прадугледжаныя "Парадкам прыёму ў Беларускі дзяржаўны універсітэт на 2006 год", і карыстаецца правам пазаконкурснага залічэння на платнае навучанне. У выпадку, калі колькасць заяў ад дадзенай катэгорыі асоб, перавысіць колькасць выдзеленых для іх месцаў, залічэнне ажыццяўляецца згодна з парадкам, які прадугледжаны ў пункце 24 “Правіл прыёму ў вышэйшыя навучальныя ўстановы”, зацверджаных Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (ад 7 лютага 2006 г. № 80).
5. Асобы, якія атрымалі першую вышэйшую адукацыю ў ВНУ Рэспублікі Беларусь на платнай аснове і паступаюць у БДУ для атрымання другой вышэйшай адукацыі на бюджэтнай аснове; асобы, якія атрымалі першую вышэйшую адукацыю на бюджэтнай аснове і якім згодна з заключэннем медыка-рэабілітацыйнай экспертнай камісіі супрацьпаказана работа па раней атрыманай спецыяльнасці ў сувязі з пагаршэннем стану здароўя; асобы, якія навучаюцца ў ВНУ на платнай аснове і паступаюць у БДУ на бясплатнае паралельнае навучанне, здаюць усе ўступныя выпрабаванні, прадугледжаныя "Парадкам прыёму ў Беларускі дзяржаўны універсітэт на 2006 год", і ўдзельнічаюць у конкурсе на бюджэтнае навучанне сярод асоб, якія паступаюць у БДУ для атрымання першай вышэйшай адукацыі.
У выпадку праходжання па конкурсе на бюджэтныя месцы такія асобы могуць быць пераведзены на аснове заключэння дэкана адпаведнага факультэта аб адпаведнасці патрабаванняў вучэбнага плана другой спецыяльнасці раней атрыманай абітурыентам адукацыі на другі ці старэйшыя курсы, але толькі пры наяўнасці вакантных бюджэтных месцаў на гэтым курсе.
6. Асобы, якія паступаюць ў БДУ для набыцця другой ці наступнай вышэйшай адукацыі, падаюць у прыёмную камiсiю наступныя дакументы:

– заяву ўстаноўленага ўзору на iмя рэктара БДУ (форма № 2);

– копію дыплома аб вышэйшай адукацыi;

– копію дадатку да дыплома;

– медыцынскую даведку па форме, якая ўстаноўлена Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь;

– заключэнне дэкана адпаведнага факультэта БДУ аб адпаведнасці патрабаванняў вучэбнага плана другой спецыяльнасці раней атрыманай абітурыентам адукацыі і магчымасці навучання адразу на другім ці старэйшых курсах (дадатак 1).

Асобы, якія атрымалі першую вышэйшую адукацыю ў ВНУ Рэспублікі Беларусь на платнай аснове, прадстаўляюць адпаведную даведку, якая аб гэтым сведчыць.

Абітурыенты, якія паступаюць на завочную форму навучання, прадстаўляюць, акрамя таго, выпiску з працоўнай кнiжкi.

Асобы, якія паступаюць на першы курс, прадстаўляюць таксама арыгіналы сертыфікатаў цэнтралізаванага тэсціравання, праведзенага ў Рэспубліцы Беларусь у 2006 годзе.

Лічбавае фатаграфаванне абітурыентаў на экзаменацыйныя лісты ажыццяўляецца за наяўны разлік пры падачы дакументаў.

Пашпарт або іншае пасведчанне асобы, выдадзенае органамі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь ці іншай дзяржавы, прад’яўляецца кожным абiтурыентам асабiста.
7. Асобы, якія паступаюць ў БДУ на паралельнае навучанне, падаюць у прыёмную камiсiю наступныя дакументы:

– заяву ўстаноўленага ўзору на iмя рэктара БДУ (форма № 3);

– пісьмовую згоду рэктара ВНУ, дзе вучыцца студэнт, завераную подпісам рэктара і пячаткай ВНУ (для студэнтаў БДУ — пісьмовую згоду дэкана факультэта, завераную подпісам дэкана і пячаткай факультэта);

– акадэмічную даведку, завераную подпісам рэктара і пячаткай ВНУ (для студэнтаў БДУ — копію заліковай кніжкі, завераную подпісам дэкана і пячаткай факультэта);

– заключэнне дэкана адпаведнага факультэта БДУ аб адпаведнасці патрабаванняў вучэбнага плана другой спецыяльнасці раней атрыманай абітурыентам адукацыі і магчымасці навучання адразу на другім ці старэйшых курсах (дадатак 2).
Асобы, якія навучаюцца ў ВНУ на платнай аснове, прадстаўляюць адпаведную даведку, якая аб гэтым сведчыць.
Студэнты іншых ВНУ прадстаўляюць медыцынскую даведку па форме, якая ўстаноўлена Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.
Абітурыенты, якія паступаюць на завочную форму навучання, прадстаўляюць, акрамя таго, выпiску з працоўнай кнiжкi.
Асобы, якія паступаюць на першы курс, прадстаўляюць таксама арыгіналы сертыфікатаў цэнтралізаванага тэсціравання, праведзенага ў Рэспубліцы Беларусь у 2006 годзе.
Лічбавае фатаграфаванне абітурыентаў на экзаменацыйныя лісты ажыццяўляецца за наяўны разлік пры падачы дакументаў.

Пашпарт або іншае пасведчанне асобы, выдадзенае органамі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь ці іншай дзяржавы, прад’яўляецца кожным абiтурыентам асабiста.

8. Дакументы ад паступаючых у БДУ на дзённую і завочную бюджэтныя формы навучання прымаюцца з 12 па 29 ліпеня.
Уступныя выпрабаваннi праводзяцца з 31 ліпеня па 4 жніўня.

Залiчэнне ў склад студэнтаў на дзённае бюджэтнае навучанне — па 6 жніўня.

Прыём дакументаў для ўдзелу ў конкурсе на залічэнне на дзённае і завочнае платнае навучанне — па 9 жніўня.

Залічэнне ў склад студэнтаў на дзённае і завочнае платнае навучанне — па 11 жніўня.

Дадатак 1

ЗАКЛЮЧЭННЕ

аб адпаведнасці патрабаванняў вучэбных планаў

(для атрымання другой вышэйшай адукацыі)

Абітурыент ____________________________________________________________

(Прозвішча Імя Імя па бацьку)

Скончыў у ______ годзе

______________________________________________________________________

назва вышэйшай навучальнай установы

па спецыяльнасці ______________________________________________________.

(назва спецыяльнасці)

Адукацыю атрымаў на _________________ аснове.

(бюджэтнай / платнай)

Жадае атрымаць у БДУ на _______________________________________________

(назва факультэта)

другую вышэйшую адукацыю па спецыяльнасці

______________________________________________________________________

(назва спецыяльнасці)

па ________________________ ____________________ форме навучання.

(дзённай / завочнай) (бюджэтнай / платнай)

Дэканат ______________________________________________________________,

(назва факультэта)

супаставіўшы вучэбны план спецыяльнасці

_____________________________________________________________________

(назва спецыяльнасці)

і дакументы (_________________________________________________________),

(пералік дакументаў)

якія прадставіў абітурыент, вынес наступнае заключэнне:

("атрыманая адукацыя дае магчымасць навучання адразу на __ курсе. Вакантныя месцы на дадзеным курсе маюцца"

або

"з-за значнай неадпаведнасці патрабаванняў вучэбных планаў неабходна праходжанне поўнага курса навучання")

Дэкан факультэта

_________________ / _____________

"___" __________ 2006 г. М.П.

Дадатак 2

ЗАКЛЮЧЭННЕ

аб адпаведнасці патрабаванняў вучэбных планаў

(для паралельнага навучання)

Абітурыент ____________________________________________________________

(Прозвішча Імя Імя па бацьку)

Навучаецца на ______ курсе

______________________________________________________________________

назва вышэйшай навучальнай установы

па спецыяльнасці ______________________________________________________

(назва спецыяльнасці)

на ________________________ ____________________ форме навучання.

(дзённай / завочнай) (бюджэтнай / платнай)

Заняткі па месцы асноўнай вучобы праводзяцца ў ___________ змену.

(першую / другую)

Жадае паступіць у БДУ на _______________________________________________

(назва факультэта)

для паралельнага навучання па спецыяльнасці

______________________________________________________________________

(назва спецыяльнасці)

па ________________________ _________________ форме навучання.

(дзённай / завочнай) (бюджэтнай / платнай)

Дэканат ______________________________________________________________,

(назва факультэта)

супаставіўшы вучэбны план спецыяльнасці

_____________________________________________________________________

(назва спецыяльнасці)

і дакументы (_________________________________________________________),

(пералік дакументаў)

якія прадставіў абітурыент, вынес наступнае заключэнне:

_____________________________________________________________________

_____________________________________________________________________

_____________________________________________________________________

("атрыманая адукацыя дае магчымасць навучання адразу на __ курсе. Вакантныя месцы на дадзеным курсе маюцца"

або

"з-за значнай неадпаведнасці патрабаванняў вучэбных планаў неабходна праходжанне поўнага курса навучання")

Дэкан факультэта

_________________ / _____________

"___" __________ 2006 г. М.П.

Каталог: pub
pub -> Індывідуальныя ўдзельнікі вочнага тура Беларускай юрыдычнай студэнцкай алімпіяды-2012
pub -> Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды – 2008 Намінацыя: Сутнасць прававой інфарматызацыі
pub -> Да ўдзелу ў завочным камандным туры Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды 2009 дапушчаны наступныя каманды
pub -> Навучальная установа (факультэт) Колькасць каманд, назвы каманд
pub -> Зводны пратакол камандны залік
pub -> Зводны пратакол індывідуальны залік
pub -> Статыстычная табліца ўдзельнікаў завочнага індывідуальнага тура Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды 2008
pub -> Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды – 2008 Намінацыя: Колькасць балаў за завочны тур
pub -> Агееў А. Р. Спіс Навукова-метадычныя работы І публікацыі
pub -> Асноўныя публікацыі: Манаграфіі

Поделитесь с Вашими друзьями:

База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2020
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка

загрузить материал