КРЫТЭРЫІ ПАРАЎНАННЯ
|
БЕЛАРУСЬ
Канстытуцыя 1994 года (са змяненнямі і дапаўненнямі ад 24 лістапада 1996 г. і 17 кастрычніка 2004 г.)
|
АЗЕРБАЙДЖАН
Канстытуцыя ад 12 лістапада 1995 года (са зменамі ад 24 жніўня 2002 г.)
|
АРМЕНІЯ
Канстытуцыя ад 5 ліпеня 1995 года
|
ГРУЗІЯ
Канстытуцыя ад 24 жніўня 1995 года
|
МАЛДОВА
Канстытуцыя ад 29 ліпеня 1994 года
|
УКРАІНА
Канстытуцыя ад 28 чэрвеня 1996 года (са зменамі ад 1 лютага 2011 г.)
|
КАЗАХСТАН
Канстытуцыя ад 30 жніўня 1995 года (са зменамі і дапаўненнямі ад 7 кастрычніка 1998 г., 21 мая 2007 г. і 2 лютага 2011 г.)
|
Колькасць дзяржаўных моў
|
2 – беларуская і руская
|
1 – азербайджанская
Дзяржава забяспечвае развіццё азербайджанскай мовы.
|
1 –
армянская
|
1 –
грузінская; у Абхазіі, акрамя грузінскай, дзяржаўнай з’яўляецца таксама абхазская
|
1 –
малдаўская (лацінскі правапіс)
|
1 –
украінская
Дзяржава забяспечвае ўсебаковае развіццё і функцыянаванне ўкраінскай мовы ва ўсіх сферах грамадскага жыцця на ўсёй тэрыторыі Украіны.
|
1 –
казахская
Урад, мясцовыя прадстаўнічыя і выканаўчыя органы абавязаны стварыць усе неабходныя арганізацыйныя, матэрыяльныя і тэхнічныя ўмовы для вольнага і бясплатнага авалодання дзяржаўнай мовай усімі грамадзянамі ў адпаведнасці са спецыяльным законам.
|
Іншыя мовы са спецыяльным статусам
|
--
|
--
|
--
|
--
|
--
|
--
|
Руская – можа афіцыйна выкарыстоўвацца нароўні з казахскай у дзяржаўных арганізацыях і органах мясцовага самакіравання.
|
Палажэнні адносна ўжывання іншых моў
|
Кожны мае права карыстацца роднай мовай, выбіраць мову зносін.
|
Дзяржава забяспечвае вольнае выкарыстанне і развіццё іншых моў, на якіх размаўляе насельніцтва. Кожны мае і ніхто не можа быць пазбаўлены права карыстацца роднай мовай.
|
Грамадзяне, якія належаць да нацыянальных меншасцяў, маюць права на развіццё сваёй мовы.
|
Грамадзяне з’яўляюцца роўнымі незалежна ад мовы і маюць права карыстацца сваёй мовай у прыватным жыцці і публічна.
|
Дзяржава прызнае і абараняе права на захаванне, развіццё і выкарыстанне рускай мовы і іншых моў, на якіх размаўляюць на тэрыторыі краіны.
|
Гарантуецца вольнае развіццё, выкарыстанне і абарона рускай і іншых моў нацыянальных меншасцяў.
У Аўтаномнай Рэспубліцы Крым да кампетэнцыі аўтаноміі адносіцца забеспячэнне функцыянавання і развіцця як дзяржаўнай мовы, так і нацыянальных моў і культур у аўтаноміі.
|
Дзяржава клапоціцца пра стварэнне ўмоў для вывучэння і развіцця моў народа Казахстана.
|
Магчымасць атрымання адукацыі на роднай мове, ужывання яе ў іншых сферах грамадскага жыцця
|
Дзяржава гарантуе ў адпаведнасці з законам свабоду выбару мовы выхавання і навучання.
|
Кожны мае права на выхаванне, атрыманне адукацыі і заняткі творчай дзейнасцю на роднай мове.
|
|
|
Дзяржава забяспечвае ў адпаведнасці з законам права кожнага на выбар мовы навучання.
|
Грамадзянам, якія належаць да нацыянальных меншасцяў, у адпаведнасці з законам гарантуецца права на навучанне на роднай мове або на вывучэнне роднай мовы ў дзяржаўных і камунальных адукацыйных установах ці праз нацыянальныя культурныя таварыствы.
|
Кожны мае права на карыстанне роднай мовай, вольны выбар мовы зносін, выхавання, навучання і творчасці.
|
Патрабаванні адносна ведання дзяржаўнай мовы вышэйшымі дзяржаўнымі службоўцамі
|
--
|
|
|
|
Прэзідэнт
|
Прэзідэнт, суддзя,
суддзя Канстытуцыйнага Суда
|
Прэзідэнт, старшыні Палат Парламента
|
Мова судаводства
|
|
Дзяржаўная або мова насельніцтва, якое складае большасць у адпаведнай мясцовасці. Удзельнікам судовага разбору спраў, якія не валодаюць мовай судаводства, гарантуецца права поўнага азнаямлення з матэрыяламі справы, удзелу ў судзе з дапамогай перакладчыка, выступлення ў судзе на роднай мове.
|
|
Дзяржаўная. Асобы, якія не валодаюць мовай судаводства, забяспечваюцца перакладчыкамі. У раёнах, дзе насельніцтва не валодае дзяржаўнай мовай, дзяржава забяспечвае вывучэнне дзяржаўнай мовы і вырашэнне пытанняў, звязаных з судаводствам.
|
Малдаўская. Асобы, якія не валодаюць малдаўскай мовай або не размаўляюць на ёй, маюць права знаёміцца з усімі дакументамі і матэрыяламі справы і звяртацца да суда праз перакладчыка.
У адпаведнасці з законам судаводства можа адбывацца таксама на мове, якая з’яўляецца прымальнай для большасці яго ўдзельнікаў.
|
|
|