Зарегистрировано в Национальном реестре правовых актов
Республики Беларусь 16 апреля 2012 г. N 8/25318
ПАСТАНОВА МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
2 сакавiка 2012 г. N 19
АБ УНЯСЕННI ЗМЯНЕННЯЎ I ДАПАЎНЕННЯЎ У ПАСТАНОВУ МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ АД 18 ЖНIЎНЯ 2006 Г. N 82
На падставе падпункта 4.6 пункта 4 Палажэння аб Мiнiстэрстве адукацыi Рэспублiкi Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 4 жнiўня 2011 г. N 1049 "Об изменении, дополнении и признании утратившими силу некоторых постановлений Правительства Республики Беларусь по вопросам образования", Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Унесцi ў пастанову Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 18 жнiўня 2006 г. N 82 "Аб зацвярджэннi Палажэння аб Грамаце Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь i Ганаровай грамаце Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., N 145, 8/14926) наступныя змяненнi i дапаўненнi:
1.1. у прэамбуле словы "У адпаведнасцi з Палажэннем" замянiць словамi "На падставе Палажэння";
1.2. у Палажэннi аб Грамаце Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь i Ганаровай грамаце Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь, зацверджаным дадзенай пастановай:
1.2.1. у пункце 1 пасля слоў "дзяржаўныя органы) i" дапоўнiць словам "iншых";
1.2.2. пункт 2 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
"2. Граматай узнагароджваюцца за:
дасягненнi ў навуковай, навукова-тэхнiчнай, эксперыментальнай i iнавацыйнай дзейнасцi;
поспехi, якiя дасягнуты ў арганiзацыi адукацыйнага працэсу, фiзкультурна-аздараўленчай рабоце, патрыятычным i грамадзянскiм выхаваннi дзяцей i моладзi ва ўстановах адукацыi i iншых арганiзацыях;
распрацоўку навукова-метадычнага забеспячэння адукацыi;
паспяховую працу па ўдасканаленнi i ўмацаваннi матэрыяльна-тэхнiчнай базы ўстаноў адукацыi, аснашчэннi вучэбных кабiнетаў, майстэрняў, лабараторый;
поспехi навучэнскай моладзi ў вучэбнай, спартыўна-масавай, грамадскай, навуковай, навукова-тэхнiчнай, эксперыментальнай, iнавацыйнай дзейнасцi, а таксама тэхнiчным, мастацкiм, экалагiчным, турысцкiм напрамках дадатковай адукацыi, удзел у алiмпiядах, конкурсах, турнiрах, фестывалях, канферэнцыях, сiмпозiумах, кангрэсах, семiнарах i iншых адукацыйных мерапрыемствах;
высокiя паказчыкi ў працы, паспяховае выкананне задач, якiя стаяць перад сiстэмай адукацыi.";
1.2.3. пункт 3 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
"3. Граматай могуць узнагароджвацца: работнiкi ўстаноў адукацыi i iншых дзяржаўных арганiзацый, падпарадкаваных упраўленням адукацыi абласных выканаўчых камiтэтаў i камiтэту па адукацыi Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта, якiя былi ўзнагароджаны граматай або ганаровай граматай упраўленняў адукацыi абласных выканаўчых камiтэтаў, камiтэта па адукацыi Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта; работнiкi ўстаноў вышэйшай i сярэдняй спецыяльнай адукацыi; работнiкi iншых дзяржаўных арганiзацый, падпарадкаваных дзяржаўным органам, якiя былi ўзнагароджаны граматай або ганаровай граматай гэтых арганiзацый; работнiкi апарату Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь (далей - Мiнiстэрства адукацыi) i iншых арганiзацый.";
1.2.4. у пункце 4:
у абзацы другiм:
словы "культурна-масавай i" выключыць;
словы "работу ў сiстэме адукацыi" замянiць словамi "працу ў сiстэме адукацыi";
у абзацы чацвёртым:
слова "работу" замянiць словам "працу";
абзацы пяты - сёмы выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
"укараненне сучасных адукацыйных i iнфармацыйных тэхналогiй, распрацоўку навукова-метадычнага забеспячэння адукацыi, вынаходнiцкiя i рацыяналiзатарскiя прапановы;
значны ўклад у развiццё творчых здольнасцей адоранай i таленавiтай моладзi;
значныя вынiкi педагагiчнай дзейнасцi, абагульненне, распаўсюджванне i актыўнае прымяненне перадавога айчыннага i замежнага вопыту ў сферы адукацыi.";
1.2.5. у пункце 5:
слова "аблвыканкомаў" замянiць словамi "абласных выканаўчых камiтэтаў";
слова "гарвыканкома" замянiць словамi "гарадскога выканаўчага камiтэта";
словы ", якiя забяспечваюць атрыманне" выключыць;
словы "iншых арганiзацый, падпарадкаваных рэспублiканскiм органам дзяржаўнага кiравання i iншым" замянiць словамi "работнiкi iншых дзяржаўных арганiзацый, падпарадкаваных";
пасля слоў "Мiнiстэрства адукацыi" дапоўнiць словамi "i iншых арганiзацый";
1.2.6. у пункце 6:
словы "вучэбна-матэрыяльнай" замянiць словамi "матэрыяльна-тэхнiчнай";
словы "нацыянальнай сiстэмы адукацыi" замянiць словамi "сiстэмы адукацыi";
1.2.7. пункт 7 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
"7. Работнiкам апарату Мiнiстэрства адукацыi, якiя ўзнагароджаны Граматай, выплачваецца аднаразовая грашовая прэмiя ў памеры трох базавых велiчынь, а ўзнагароджаным Ганаровай граматай - аднаразовая грашовая прэмiя ў памеры пяцi базавых велiчынь.
Работнiкам дзяржаўных органаў i арганiзацый, якiя ўзнагароджаны Граматай або Ганаровай граматай, выплачваецца аднаразовая грашовая прэмiя за кошт сродкаў арганiзацыi, якая хадайнiчае аб узнагароджаннi.";
1.2.8. пункт 9 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
"9. Пры прадстаўленнi да ўзнагароджання Граматай або Ганаровай граматай афармляецца ўзнагародны лiст згодна з дадаткам да дадзенага Палажэння.";
1.2.9. пункт 10 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
"10. Прадстаўленне да ўзнагароджання Граматай або Ганаровай граматай работнiкаў дзяржаўных арганiзацый, якiя падпарадкаваны дзяржаўным органам, узгадняецца з адпаведнымi дзяржаўнымi органамi.";
1.2.10. з пункта 16 словы "Рэспублiкi Беларусь" выключыць;
1.2.11. дадатак да дадзенага Палажэння выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
"Дадатак
да Палажэння
аб Грамаце Мiнiстэрства адукацыi
Рэспублiкi Беларусь i Ганаровай
грамаце Мiнiстэрства адукацыi
Рэспублiкi Беларусь
УЗНАГАРОДНЫ ЛIСТ
1. Прозвiшча ______________________________________________________________
Уласнае iмя, iмя па бацьку (калi такое маецца) ____________________________
2. Пасада i месца працы ___________________________________________________
3. З якога часу працуе на апошняй пасадзе _________________________________
4. Стаж работы па спецыяльнасцi (у галiне) ________________________________
5. Дата i месца нараджэння ________________________________________________
6. Грамадзянства __________________________________________________________
7. Адукацыя _______________________________________________________________
(указаць, калi i якую ўстанову адукацыi скончыў)
___________________________________________________________________________
8. Вучоная ступень, вучонае званне ________________________________________
___________________________________________________________________________
9. Якiя ўзнагароды мае ____________________________________________________
___________________________________________________________________________
10. Дамашнi адрас _________________________________________________________
___________________________________________________________________________
11. ХАРАКТАРЫСТЫКА
___________________________________________________________________________
___________________________________________________________________________
___________________________________________________________________________
___________________________________________________________________________
___________________________________________________________________________
___________________________________________________________________________
12. Звесткi аб абмеркаваннi ў калектыве ___________________________________
13. Прадстаўляецца да ўзнагароджання (Граматай Мiнiстэрства адукацыi
Рэспублiкi Беларусь, Ганаровай граматай Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi
Беларусь) _________________________________________________________________
___________________________________________________________________________
Кiраўнiк арганiзацыi __________ ____________ __________________________
(назваць (подпiс) (уласнае iмя, iмя па
пасаду) бацьку (калi такое
маецца), прозвiшча)
Старшыня прафсаюзнай арганiзацыi _____________ __________________________
(подпiс) (уласнае iмя, iмя па
бацьку (калi такое
маецца), прозвiшча)
__ _______________ 20__ г.
Заключэнне ўпраўлення адукацыi абласнога выканаўчага камiтэта, камiтэта па
адукацыi Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта _________________________
___________________________________________________________________________
Начальнiк упраўлення адукацыi Старшыня абласнога
абласнога выканаўчага камiтэта камiтэта прафсаюза
(старшыня камiтэта па адукацыi Мiнскага
гарадскога выканаўчага камiтэта) _____________ ____________________
(подпiс) (подпiс)
М.П. М.П.".
2. Дадзеная пастанова ўступае ў сiлу пасля яе афiцыйнага апублiкавання.
Мiнiстр С.А.Маскевiч
Поделитесь с Вашими друзьями: |