Пастанова мiнiстэрства культуры рэспублiкi беларусь 31 снежня 2008 г. N 49



Дата канвертавання15.05.2016
Памер39.72 Kb.
Зарегистрировано в Национальном реестре правовых актов

Республики Беларусь 15 января 2009 г. N 8/20326


ПАСТАНОВА МIНIСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

31 снежня 2008 г. N 49
АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI IНСТРУКЦЫI АБ ПАРАДКУ АЖЫЦЦЯЎЛЕННЯ ЎНУТРЫРЭСПУБЛIКАНСКАГА ДАКУМЕНТААБМЕНУ I ПЕРАРАЗМЕРКАВАННЯ ДАКУМЕНТАЎ
(в ред. постановления Минкультуры от 11.11.2014 N 64)
На падставе артыкула 6 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 22 сакавiка 1995 года "Аб бiблiятэчнай справе ў Рэспублiцы Беларусь" у рэдакцыi Закона Рэспублiкi Беларусь ад 11 лiстапада 2002 года i Палажэння аб Мiнiстэрстве культуры Рэспублiкi Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 30 кастрычнiка 2001 г. N 1558 "Вопросы Министерства культуры Республики Беларусь", Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзiць прыкладзеную Iнструкцыю аб парадку ажыццяўлення ўнутрырэспублiканскага дакументаабмену i пераразмеркавання дакументаў.

2. Дадзеная пастанова ўступае ў сiлу пасля яе афiцыйнага апублiкавання.


Мiнiстр

У.Ф.Матвейчук

УЗГОДНЕНА УЗГОДНЕНА

Старшыня Старшыня

Брэсцкага абласнога Вiцебскага абласнога

выканаўчага камiтэта выканаўчага камiтэта

К.А.Сумар А.М.Косiнец

16.12.2008 15.12.2008
УЗГОДНЕНА УЗГОДНЕНА

Намеснiк старшынi Старшыня

Гомельскага абласнога Гродзенскага абласнога

выканаўчага камiтэта выканаўчага камiтэта

П.А.Кiрычэнка У.Я.Саўчанка

16.12.2008 15.12.2008


УЗГОДНЕНА УЗГОДНЕНА

Старшыня Першы намеснiк старшынi

Мiнскага абласнога Магiлёўскага абласнога

выканаўчага камiтэта выканаўчага камiтэта

Л.Ф.Крупец У.В.Краўцоў

15.12.2008 24.12.2008


УЗГОДНЕНА

Старшыня


Мiнскага гарадскога

выканаўчага камiтэта

М.Я.Паўлаў

18.12.2008

Пастанова

Мiнiстэрства культуры

Рэспублiкi Беларусь

31.12.2008 N 49

(у рэдакцыi пастановы

Мiнiстэрства культуры

Рэспублiкi Беларусь

11.11.2014 N 64)


IНСТРУКЦЫЯ

АБ ПАРАДКУ АЖЫЦЦЯЎЛЕННЯ ЎНУТРЫРЭСПУБЛIКАНСКАГА ДАКУМЕНТААБМЕНУ I ПЕРАРАЗМЕРКАВАННЯ ДАКУМЕНТАЎ
(в ред. постановления Минкультуры от 11.11.2014 N 64)
1. Дадзеная Iнструкцыя вызначае парадак ажыццяўлення ўнутрырэспублiканскага дакументаабмену i пераразмеркавання дакументаў.

2. Парадак унутрырэспублiканскага дакументаабмену i пераразмеркавання дакументаў, якi прадугледжаны дадзенай Iнструкцыяй, не распаўсюджваецца на дакументы, якiм нададзены статус гiсторыка-культурнай каштоўнасцi або якiя ўтрымлiваюць каштоўныя металы i каштоўныя камянi, уключаныя ў культурна-гiстарычны фонд Дзяржаўнага фонду каштоўных металаў i каштоўных камянёў Рэспублiкi Беларусь.

3. Унутрырэспублiканскi дакументаабмен i пераразмеркаванне дакументаў - бязвыплатная перадача адной бiблiятэкай дублетных (паўторных) i няпрофiльных для гэтай бiблiятэкi дакументаў iншай бiблiятэцы або юрыдычнай асобе для папаўнення iх бiблiятэчных фондаў у адпаведнасцi з пiсьмовымi дамовамi (пагадненнямi).

4. Унутрырэспублiканскi дакументаабмен i пераразмеркаванне дакументаў арганiзуюцца па тэрытарыяльным i тэрытарыяльна-галiновым прынцыпах.

Цэнтрам унутрырэспублiканскага дакументаабмену i пераразмеркавання дакументаў з'яўляецца дзяржаўная ўстанова "Нацыянальная бiблiятэка Беларусi".

5. У мэтах унутрырэспублiканскага дакументаабмену i пераразмеркавання дакументаў бiблiятэкi фармiруюць абменныя бiблiятэчныя фонды.

6. Абменныя бiблiятэчныя фонды фармiруюцца з дублетных (паўторных), няпрофiльных для пэўнай бiблiятэкi дакументаў, якiя:

6.1. выключаны з асноўнага бiблiятэчнага фонду;

6.2. паступiлi ў якасцi бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогi i ахвяраванняў ад юрыдычных i фiзiчных асоб, у тым лiку iндывiдуальных прадпрымальнiкаў.

7. Для ўзаемнага iнфармавання аб складзе абменных бiблiятэчных фондаў бiблiятэкi рэгулярна фармiруюць i распаўсюджваюць (у тым лiку па электронных каналах) спiсы (паказальнiкi, пералiкi) дакументаў, прызначаных для ўнутрырэспублiканскага дакументаабмену i пераразмеркавання.

8. Унутрырэспублiканскi дакументаабмен i пераразмеркаванне дакументаў могуць здзяйсняцца на пастаяннай аснове або па разавых запытах.

Дакументаабмен i пераразмеркаванне дакументаў афармляюцца адпаведнымi актамi, якiя складаюцца ў двух экзэмплярах. Да актаў дадаюцца спiсы (пералiкi) перадаваемых дакументаў.

Расходы па транспарцiроўцы дакументаў, якiя перадаюцца ў межах унутрырэспублiканскага дакументаабмену i пераразмеркавання дакументаў, размяркоўваюцца па дамоўленасцi бакоў.

9. У бiблiятэках, якiя ажыццяўляюць унутрырэспублiканскi дакументаабмен i пераразмеркаванне дакументаў, прадугледжваюцца:



9.1. функцыянаванне структурнага падраздзялення, вызначэнне асобных штатных адзiнак, адказных за выкананне абавязкаў па забеспячэннi ўнутрырэспублiканскага дакументаабмену i пераразмеркавання дакументаў;

9.2. выдзяленне асобнага памяшкання (часткi памяшкання) для размяшчэння абменнага фонду i работы з iм.


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2020
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал