АБ ГIСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ СПАДЧЫНЕ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
I ПАРАДКУ АЗНАЯМЛЕННЯ З IНФАРМАЦЫЯЙ, ЯКАЯ ЗМЯШЧАЕЦЦА Ў IМ (в ред. постановлений Совмина от 29.07.2010 N 1129,
28.05.2012 N 487, от 07.08.2012 N 737) Глава 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI 1. Дадзенае Палажэнне распрацавана ў адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь ад 9 студзеня 2006 года "Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублiкi Беларусь" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., N 9, 2/1195) у мэтах устанаўлення парадку фармiравання Банка звестак аб гiсторыка-культурнай спадчыне Рэспублiкi Беларусь (далей - Банк звестак) i вызначэння парадку азнаямлення з iнфармацыяй, якая змяшчаецца ў iм.
2. Банк звестак рэгiструецца ў Дзяржаўным рэгiстры iнфармацыйных рэсурсаў.
(п. 2 в ред. постановления Совмина от 29.07.2010 N 1129)
3. Фармiраванне Банка звестак ва ўстаноўленым парадку ажыццяўляецца адкрытым акцыянерным таварыствам "Праектрэстаўрацыя" (далей - ААТ "Праектрэстаўрацыя"), упаўнаважаным на гэта Мiнiстэрствам культуры.
(в ред. постановления Совмина от 29.07.2010 N 1129)
4. Банк звестак уяўляе сабой сiстэматызаваны збор звестак, запiсаных на электронных носьбiтах, аб:
гiсторыка-культурных каштоўнасцях, якiя ва ўстаноўленым парадку ўнесены ў Дзяржаўны спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь (далей - Дзяржаўны спiс);
адметных вынiках i сведчаннях гiстарычнага, культурнага i духоўнага развiцця народа Беларусi незалежна ад iх месцазнаходжання;
страчаных матэрыяльных аб'ектах, прадметах i нематэрыяльных праяўленнях творчасцi чалавека, наяўнасць якiх дакументальна засведчана i якiя маглi б атрымаць статус гiсторыка-культурных каштоўнасцей.
5. Фармiраванне Банка звестак ажыццяўляецца за кошт сродкаў, прадугледжаных у рэспублiканскiм бюджэце на спецыяльныя праграмы i мерапрыемствы ў галiне культуры, iншых крынiц фiнансавання, не забароненых заканадаўствам. Глава 2
МЭТЫ ФАРМIРАВАННЯ БАНКА ЗВЕСТАК 6. У Банку звестак захоўваюцца на электронных носьбiтах сiстэматызаваная ў асобных тэматычных раздзелах iнфармацыя аб каштоўнасцях, вiды якiх вызначаны ў пункце 4дадзенага Палажэння; вызначаныя ва ўстаноўленым парадку раздзелы навукова-праектнай дакументацыi на выкананне работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях; iншыя матэрыялы або iх копii, якiя датычацца гiсторыка-культурнай спадчыны.
7. Назапашванне iнфармацыi аб каштоўнасцях у электроннай форме, а таксама збор праектных, выдавецкiх i iншых матэрыялаў, якiя датычацца гiсторыка-культурнай спадчыны, праводзiцца ў мэтах:
вывучэння i ўлiку матэрыяльных аб'ектаў i нематэрыяльных праяўленняў творчасцi чалавека, якiя могуць мець гiсторыка-культурную каштоўнасць, садзейнiчання ў наданнi iм статусу гiсторыка-культурных каштоўнасцей i ўключэння ў Дзяржаўны спiс;
арганiзацыйнай i навукова-метадычнай дапамогi ў апублiкаваннi Дзяржаўнага спiса;
стварэння ўмоў для комплекснай ацэнкi наяўнага стану, функцыянальнага выкарыстання i ўтрымання гiсторыка-культурных каштоўнасцей;
архiвiравання вызначаных ва ўстаноўленым парадку раздзелаў навукова-праектнай дакументацыi на выкананне работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях, збору выдавецкiх i iншых матэрыялаў, якiя датычацца гiсторыка-культурнай спадчыны народа Беларусi;
(в ред. постановления Совмина от 28.05.2012 N 487)
садзейнiчання органам дзяржаўнага кiравання, установам, грамадскiм арганiзацыям, грамадзянам, iншым зацiкаўленым пры вырашэннi пытанняў i арганiзацыi работы па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны, правядзеннi навукова-даследчых, праектных, вытворчых i iншых мерапрыемстваў у дачыненнi да гiсторыка-культурных каштоўнасцей i ў зонах iх аховы;
садзейнiчання арганiзацыi мiжнароднага супрацоўнiцтва ў справе аховы гiсторыка-культурнай спадчыны, спрыяння дзейнасцi па вяртанню ў Рэспублiку Беларусь культурных каштоўнасцей, незаконна вывезеных за яе межы;
папулярызацыi гiсторыка-культурнай спадчыны народа Беларусi ў краiне i за яе межамi. Глава 3
ПАРАДАК ФАРМIРАВАННЯ БАНКА ЗВЕСТАК 8. Фармiраванне Банка звестак ажыццяўляецца спецыялiстамi ААТ "Праектрэстаўрацыя", якiя маюць адпаведную квалiфiкацыю, што дазваляе праводзiць iм выяўленне, аналiз i рэдагаванне iнфармацыi аб каштоўнасцях, занясенне яе ў электронную базу дадзеных Банка звестак, архiвiраванне навукова-даследчых, праектных i iншых матэрыялаў, якiя датычацца гiсторыка-культурнай спадчыны (далей - спецыялiсты).
(в ред. постановления Совмина от 29.07.2010 N 1129)
9. На кожную каштоўнасць, вызначаную ў адпаведнасцi з пунктам 4 дадзенага Палажэння, у Банку звестак запаўняецца ўлiковы дакумент у форме электроннага пашпарта, раздзелы якога складаюць iнтэрфейс Банка звестак.
10. У iнтэрфейсе Банка звестак паслядоўна або ў iншым спецыяльна зададзеным парадку прадстаўлены наступныя раздзелы электроннага пашпарта:
улiковыя дадзеныя i месца знаходжання каштоўнасцi, у якiм прадстаўлены юрыдычны адрас каштоўнасцi, i для гiсторыка-культурнай каштоўнасцi - шыфр адпаведна Дзяржаўнаму спiсу;
абгрунтаванне статусу каштоўнасцi з указаннем дзеючых нарматыўных прававых актаў, паводле якiх нададзены статус гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, а таксама страцiўшых сiлу нарматыўных прававых актаў, якiмi гэты або прыраўняны да яго статус надаваўся ў папярэднi перыяд;
гiстарычны адрас, якi магла мець каштоўнасць пры яе стварэннi i ў далейшы перыяд iснавання;
характарыстыка ўласнiкаў (уладальнiкаў), якая змяшчае звесткi аб уласнiку (уладальнiку) каштоўнасцi, лакалiзацыi ўладання, датах пачатку i заканчэння права ўладання, форме ўласнасцi, кошце аб'екта i даце вызначэння гэтага кошту;
звесткi аб зонах аховы матэрыяльнай нерухомай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi з указаннем даты i нумара нарматыўнага прававога акта, якiм зацверджаны праект зон аховы, тыпу гэтых зон, апiсання межаў i рэжымаў;
звесткi аб ахоўных абавязацельствах, якiя падпiсаны ўласнiкам (уладальнiкам) каштоўнасцi або ўладальнiкам зямельнага ўчастка, на якiм размешчаны помнiк археалогii, i зарэгiстраваны ва ўстаноўленым парадку ў Мiнiстэрстве культуры;
(в ред. постановления Совмина от 07.08.2012 N 737)
iнфармацыя пра адказных за правядзенне работ асоб з указаннем звестак у адпаведнасцi з дакументам, якi дае iм права на правядзенне пэўных вiдаў работ;
кароткае апiсанне каштоўнасцi;
характарыстыка сучаснага тэхнiчнага стану каштоўнасцi;
звесткi аб элементах каштоўнасцi, якiя маюць самастойны статус гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;
гiсторыя фармiравання i выкарыстання каштоўнасцi;
кароткая гiстарычная даведка пра каштоўнасць;
графiчныя матэрыялы i фотаздымкi з адлюстраваннем каштоўнасцi, у тым лiку ў розныя перыяды яе iснавання або бытавання;
архiўныя i бiблiяграфiчныя крынiцы пра каштоўнасць;
звесткi аб наяўнасцi навукова-тэхнiчнай дакументацыi на рэстаўрацыю i iншыя вiды работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях.
У кожным раздзеле электроннага пашпарта ўказваюцца прозвiшча i iнiцыялы яго складальнiка (спецыялiста), дата запаўнення гэтага раздзела.
Раздзелы пашпарта могуць быць дапоўнены iншымi звесткамi, якiя змяшчаюць важную для характарыстыкi каштоўнасцi iнфармацыю.
11. Юрыдычныя i фiзiчныя асобы, у тым лiку iндывiдуальныя прадпрымальнiкi, якiя з'яўляюцца заказчыкамi распрацоўкi навукова-праектнай дакументацыi на выкананне работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, у абавязковым парадку павiнны перадаваць у ААТ "Праектрэстаўрацыя" ўстаноўленыя Мiнiстэрствам культуры раздзелы навукова-праектнай дакументацыi на ўсе вiды работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях i ў зонах iх аховы для ўнясення адпаведнай iнфармацыi ў Банк звестак.
(в ред. постановления Совмина от 29.07.2010 N 1129)
Iнфармацыя перадаецца ў Банк звестак на папяровых i (або) электронных носьбiтах заказчыкам распрацоўкi навукова-праектнай дакументацыi або па яго даручэнню праектнай арганiзацыяй, якая выканала распрацоўку гэтай навукова-праектнай дакументацыi. Без выканання гэтага патрабавання навукова-праектная дакументацыя не падлягае ўзгадненню i дазвол на выкананне работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях не выдаецца.
12. Запаўненне i дапаўненне iнфармацыяй раздзелаў электроннага пашпарта (базы дадзеных), яе змяненне ў вынiку выяўлення новых дадзеных праводзiцца спецыялiстамi на падставе атрыманых у ходзе праведзеных навукова-даследчых i iншых мерапрыемстваў звестак або копiй матэрыялаў, якiя датычацца гiсторыка-культурных каштоўнасцей або iншых адметных вынiкаў i сведчанняў гiстарычнага, культурнага i духоўнага развiцця народа Беларусi, выяўленых у ходзе гэтых мерапрыемстваў.
Не дапускаецца ўчыненне перашкод спецыялiстам пры выкананнi iмi работы па збору звестак i матэрыялаў аб гiсторыка-культурнай спадчыне Рэспублiкi Беларусь, правядзенне якой пiсьмова пацвярджаецца Мiнiстэрствам культуры або ААТ "Праектрэстаўрацыя". Службовыя асобы, уласнiкi (уладальнiкi) i карыстальнiкi гiсторыка-культурнымi каштоўнасцямi, грамадзяне, кiраўнiкi i супрацоўнiкi навукова-праектных арганiзацый, iншыя зацiкаўленыя абавязаны спрыяць спецыялiстам у выяўленнi i атрыманнi дакладнай iнфармацыi i матэрыялаў аб гiсторыка-культурнай спадчыне народа Беларусi.
(в ред. постановления Совмина от 29.07.2010 N 1129)
13. За ААТ "Праектрэстаўрацыя", якое выконвае работу па фармiраванню Банка звестак, замацоўваюцца абсталяванне i тэхнiчныя сродкi, непасрэдна прызначаныя для фармiравання Банка звестак, што дазваляюць з выкарыстаннем сучасных тэхналогiй праводзiць выяўленне, фiксацыю, капiраванне, рэдагаванне i захаванне iнфармацыi аб гiсторыка-культурнай спадчыне, яе прадастаўленне ва ўстаноўленым парадку зацiкаўленым, увядзенне ў шырокi ўжытак вызначаных раздзелаў Банка звестак з мэтай папулярызацыi гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублiкi Беларусь.
(в ред. постановления Совмина от 29.07.2010 N 1129) Глава 4
ПАРАДАК АЗНАЯМЛЕННЯ З IНФАРМАЦЫЯЙ,
ЯКАЯ ЗМЯШЧАЕЦЦА Ў БАНКУ ЗВЕСТАК 14. Электронная праграма Банка звестак разлiчана на прадастаўленне iнфармацыi аб гiсторыка-культурнай спадчыне на электронных носьбiтах пры дапамозе лакальных сетак, праз глабальную камп'ютэрную сетку Iнтэрнет i на папяровых носьбiтах.
15. Органы дзяржаўнага кiравання, дзяржаўныя архiвы i бiблiятэкi, юрыдычныя i фiзiчныя асобы, якiя бясплатна прадстаўляюць iнфармацыю аб гiсторыка-культурнай спадчыне для занясення яе ў базу дадзеных Банка звестак, могуць карыстацца змешчанай у iм iнфармацыяй, а таксама сабранымi матэрыяламi навукова-праектнага i архiўна-бiблiяграфiчнага характару на бязвыплатнай аснове.
16. Iншыя зацiкаўленыя могуць карыстацца iнфармацыяй, прадастаўляемай згодна з пунктам 14 дадзенага Палажэння, з аплатай паслуг Банка звестак адпаведна калькуляцыi яго рэальных расходаў, зацверджанай Мiнiстэрствам культуры.
Сродкi, атрыманыя ААТ "Праектрэстаўрацыя" за карыстанне iнфармацыяй Банка звестак, паступаюць на адпаведны рахунак гэтага прадпрыемства i выкарыстоўваюцца на патрэбы фармiравання Банка звестак або на яго матэрыяльна-тэхнiчнае забеспячэнне.
(в ред. постановления Совмина от 29.07.2010 N 1129)
17. Пры стварэннi ў Iнтэрнеце сайта Банка звестак для агульнага азнаямлення прадстаўляюцца iнфармацыя, якая адпавядае раздзелам Дзяржаўнага спiса, а таксама асобныя iлюстрацыйныя матэрыялы, неабходныя для дастатковага ўяўлення гiсторыка-культурнай каштоўнасцi або iншых адметных вынiкаў i сведчанняў гiстарычнага, культурнага i духоўнага развiцця народа Беларусi.
18. Пры выкарыстаннi iнфармацыi, якая змяшчаецца ў Банку звестак, спасылка на раздзелы дадзенага Банка з'яўляецца абавязковай. ЗАЦВЕРДЖАНА
Пастанова
Савета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь
15.06.2006 N 762 ПАЛАЖЭННЕ
АБ ПАРАДКУ ВЫДАЧЫ ДАЗВОЛУ НА ВЫКАНАННЕ РАБОТ НА МАТЭРЫЯЛЬНЫХ ГIСТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫХ КАШТОЎНАСЦЯХ I (АБО) У ЗОНАХ АХОВЫ НЕРУХОМЫХ МАТЭРЫЯЛЬНЫХ ГIСТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫХ КАШТОЎНАСЦЕЙ (в ред. постановлений Совмина от 31.12.2006 N 1803,
от 18.09.2007 N 1185, от 17.12.2007 N 1747, от 06.05.2009 N 599,
от 29.07.2010 N 1129, от 07.08.2012 N 737) Глава 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI 1. Дадзенае Палажэнне распрацавана ў адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь ад 9 студзеня 2006 года "Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублiкi Беларусь" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., N 9, 2/1195) (далей - Закон) у мэтах вызначэння парадку выдачы дазволу на правядзенне ўсiх вiдаў навукова-праектных i рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях i (або) у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей (далей - гiсторыка-культурныя каштоўнасцi), вызначаных артыкулам 36 Закона.
(в ред. постановления Совмина от 07.08.2012 N 737)
2. Дадзенае Палажэнне з'яўляецца абавязковым для ўсiх юрыдычных i фiзiчных асоб, у тым лiку iндывiдуальных прадпрымальнiкаў, уласнiкаў (уладальнiкаў), зацiкаўленых у выкананнi навукова-даследчых i рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях (далей - заказчык).
3. Дазвол на выкананне работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях i (або) у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей (далей - дазвол) выдаецца Мiнiстэрствам культуры i дае права на правядзенне ўсiх вiдаў работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях i (або) у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, за выключэннем выпадкаў, вызначаных у пункце 4 дадзенага Палажэння.
(часть первая п. 3 в ред. постановления Совмина от 07.08.2012 N 737)
Дазвол не вызваляе заказчыка ад неабходнасцi афармлення дакументаў у дзяржаўных органах на выкананне такiх работ у выпадках, прадугледжаных заканадаўствам.
4. Не патрабуецца дазвол на работы па забеспячэнню належнага тэхнiчнага i санiтарнага стану гiсторыка-культурных каштоўнасцей, у тым лiку работы па бягучаму рамонту i тэхнiчнаму абслугоўванню ў межах ахоўнага абавязацельства, прадугледжанага артыкулам 44 Закона, якiя выконваюцца штодзённа або з iншай перыядычнасцю.
5. Заказчыкi па распрацоўцы навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях у абавязковым парадку павiнны перадаваць у Банк звестак аб гiсторыка-культурнай спадчыне Рэспублiкi Беларусь раздзелы навукова-праектнай дакументацыi, якiя датычацца выканання рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях i работ у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей. Без выканання гэтага патрабавання дазвол не выдаецца. Глава 2
ВIДЫ ДАЗВОЛАЎ I ТЭРМIН IХ ДЗЕЯННЯ 6. Дазвол выдаецца па форме згодна з дадаткам для выканання:
навукова-даследчых i праектных работ;
(в ред. постановления Совмина от 07.08.2012 N 737)
рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ пасля ўзгаднення навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях;
(в ред. постановления Совмина от 07.08.2012 N 737)
археалагiчных даследаванняў пасля прадастаўлення Нацыянальнай акадэмiяй навук Беларусi iх выканаўцам права на правядзенне дадзеных даследаванняў.
Дазвол на выкананне навукова-даследчых i праектных работ выдаецца на правядзенне:
абзац исключен с 17 августа 2012 года. - Постановление Совмина от 07.08.2012 N 737;
кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях, у тым лiку на правядзенне аўтарскага нагляду за iх выкананнем.
Дазвол на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ выдаецца для правядзення аднаўленчых работ, дапаўненняў, кансервацыi, прыстасавання, рамонту, раскрыцця, рэгенерацыi, рэканструкцыi, рэстаўрацыi.
7. Дазвол выдаецца юрыдычным асобам i iндывiдуальным прадпрымальнiкам на тэрмiн да канца каляндарнага года, у якiм запланавана правядзенне работ, фiзiчным асобам (акрамя iндывiдуальных прадпрымальнiкаў) - да канца каляндарнага года, у якiм запланавана заканчэнне работ.
(часть первая п. 7 в ред. постановления Совмина от 17.12.2007 N 1747)
Пасля заканчэння тэрмiну дзеяння дазволу або для працягу прыпыненай дзейнасцi ў выпадках, вызначаных Законам, заказчык павiнен у парадку згодна з дадзеным Палажэннем звярнуцца ў Мiнiстэрства культуры з заявай аб выдачы дазволу на працяг работ. Глава 3
ПАРАДАК ВЫДАЧЫ ДАЗВОЛАЎ 8. Для атрымання дазволу заказчык, якi з'яўляецца юрыдычнай асобай або iндывiдуальным прадпрымальнiкам, звяртаецца ў Мiнiстэрства культуры з заявай, складзенай па форме, якая ўстанаўлiваецца Мiнiстэрствам культуры.
Для атрымання дазволу на працяг работ да заявы прыкладаецца справаздача аб выкананых на працягу папярэдняга года работах на гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, складзеная пры ўдзеле навуковага кiраўнiка гiсторыка-культурнай каштоўнасцi.
(п. 8 в ред. постановления Совмина от 06.05.2009 N 599)
9. Исключен.
(п. 9 исключен. - Постановление Совмина от 18.09.2007 N 1185)
9-1. Пералiк дакументаў i (або) звестак, якiя прадстаўляе фiзiчная асоба, акрамя iндывiдуальнага прадпрымальнiка, у Мiнiстэрства культуры для атрымання дазволу, вызначаны ў пункце 8.5 пералiку адмiнiстрацыйных працэдур, што ажыццяўляюцца дзяржаўнымi органамi i iншымi арганiзацыямi па заявах грамадзян, зацверджанага Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 26 красавiка 2010 г. N 200 "Об административных процедурах, осуществляемых государственными органами и иными организациями по заявлениям граждан" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2010 г., N 119, 1/11590).
(п. 9-1 в ред. постановления Совмина от 29.07.2010 N 1129)
10. Дакументы, прадстаўленыя заказчыкам, захоўваюцца ў Мiнiстэрстве культуры на працягу тэрмiну, прадугледжанага нарматыўнымi прававымi актамi Рэспублiкi Беларусь.
11. У выпадку прыняцця рашэння аб паэтапным правядзеннi рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ з паралельным праектаваннем Мiнiстэрства культуры выдае дазвол на правядзенне работ паэтапна або на асобныя вiды работ у парадку, вызначаным дадзеным Палажэннем.
12. Падрыхтоўка дазволу для заказчыкаў, якiя з'яўляюцца юрыдычнымi асобамi або iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi, ажыццяўляецца ў 15-дзённы тэрмiн, для заказчыкаў фiзiчных асоб (акрамя iндывiдуальных прадпрымальнiкаў) - у двухмесячны тэрмiн з дня падачы заявы пры ўмове выканання патрабаванняў, вызначаных дадзеным Палажэннем.
(п. 12 в ред. постановления Совмина от 17.12.2007 N 1747)
13. Адмоўнае рашэнне ў выдачы дазволу афармляецца ў выглядзе пiсьма iнфармацыйнага характару з указаннем прычын адмовы.
14. Выдача або адмова ў выдачы дазволу на правядзенне работ на гiсторыка-культурнай каштоўнасцi фiксуецца ў кнiзе рэгiстрацыi дазволаў, форма якой зацвярджаецца Мiнiстэрствам культуры.
15. Дазвол на выкананне работ выдаецца бясплатна.
16. У выпадку змянення праектных рашэнняў на рэстаўрацыйна-аднаўленчыя работы, пры якiх праектная дакументацыя патрабуе паўторнага ўзгаднення i правядзення экспертызы, заказчык у месячны тэрмiн пiсьмова iнфармуе аб гэтым Мiнiстэрства культуры ў мэтах разгляду магчымасцi працягу работ.
У выпадку пагрозы iснаванню гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ў працэсе выканання рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ заказчык абавязаны прыпынiць усе работы i паведамiць аб гэтым у Мiнiстэрства культуры.
17. У выпадку перадачы правоў на правядзенне работ iншаму заказчыку або пры перадачы падраду iншай праектнай або будаўнiчай арганiзацыi дазвол павiнен быць перааформлены заказчыкам у Мiнiстэрстве культуры ў двухтыднёвы тэрмiн.
18. Пры правядзеннi рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ копiя дазволу павiнна быць на аб'екце ў выканаўцы работ, якi прызначаны загадам падрадчыка i з'яўляецца адказным за выкананне работ на дадзеным аб'екце.
19. Дазвол можа быць прыпынены ў выпадках:
калi правядзенне работ не пачата ў шасцiмесячны тэрмiн з даты выдачы дазволу;
выяўлення факту фальсiфiкацыi прадстаўленых у Мiнiстэрства культуры дакументаў;
невыканання заказчыкам патрабаванняў пунктаў 16 i 17 дадзенага Палажэння.
Аб прыпыненнi дзеяння дазволу Мiнiстэрства культуры выдае прадпiсанне, дзеянне якога захоўвае сiлу да ўстаранення парушэння.
20. Пасля заканчэння ўсiх работ на гiсторыка-культурнай каштоўнасцi заказчык прадстаўляе ў Мiнiстэрства культуры навукова-рэстаўрацыйную справаздачу аб выкананых работах, складзеную навуковым кiраўнiком гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, пасля чаго названае Мiнiстэрства ў межах сваёй кампетэнцыi выдае заключэнне аб магчымасцi прыёмкi ўказанай каштоўнасцi ў эксплуатацыю.
Выкананне работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях без дазволу Мiнiстэрства культуры, а таксама выкананне iншых вiдаў работ, не азначаных у дазволе, з'яўляецца самавольным i цягне адказнасць у адпаведнасцi з заканадаўствам. Дадатак
да Палажэння аб парадку
выдачы дазволу на выкананне
работ на матэрыяльных
гiсторыка-культурных
каштоўнасцях i (або) у зонах
аховы нерухомых
матэрыяльных гiсторыка
культурных каштоўнасцей
(в ред. постановления Совмина
от 07.08.2012 N 737) (в ред. постановления Совмина от 07.08.2012 N 737) Форма ┌───────────────────────────────────────────────────┐
│ МIНIСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ │
└───────────────────────────────────────────────────┘
ДАЗВОЛ
на выкананне работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных
каштоўнасцях i (або) у зонах аховы нерухомых матэрыяльных
гiсторыка-культурных каштоўнасцей
ад "__" ___________ 20__ г. N ________ Дазвол сапраўдны па "__" __________ 20__ г. У адпаведнасцi з артыкулам 37 Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб
ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублiкi Беларусь" дазвол
выдадзены __________________________________________________________