Зарегистрировано в Национальном реестре правовых актов
Республики Беларусь 28 октября 2013 г. N 5/37959
ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
24 кастрычнiка 2013 г. N 931
АБ ПРАВЯДЗЕННI ПЕРАГАВОРАЎ ПА ПРАЕКТУ ПРАГРАМЫ СУПРАЦОЎНIЦТВА ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ РЭСПУБЛIКI IНДЫЯ Ў ГАЛIНЕ КУЛЬТУРЫ, МАСТАЦТВА, АДУКАЦЫI НА 2014 - 2016 ГАДЫ I ПАДПIСАННI ДАДЗЕНАЙ ПРАГРАМЫ
У адпаведнасцi з артыкулам 5 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 23 лiпеня 2008 года "О международных договорах Республики Беларусь" Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Адобрыць прыкладзены праект Праграмы супрацоўнiцтва памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Рэспублiкi Iндыя ў галiне культуры, мастацтва, адукацыi на 2014 - 2016 гады <*> (далей - Праграма) у якасцi асновы для правядзення перагавораў.
--------------------------------
<*> Не рассылаецца.
2. Упаўнаважыць Мiнiстра культуры Святлова Барыса Уладзiмiравiча на:
правядзенне перагавораў па праекту Праграмы, дазволiўшы пры неабходнасцi ўносiць у яго змяненнi i дапаўненнi, якiя не маюць прынцыповага характару;
падпiсанне Праграмы пры дасягненнi дамоўленасцi ў межах адобранага праекта.
3. Прызнаць страцiўшай сiлу пастанову Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 26 красавiка 2011 г. N 541 "Аб правядзеннi перагавораў па праекту Праграмы супрацоўнiцтва памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Рэспублiкi Iндыя ў галiне культуры, мастацтва, адукацыi, сродкаў масавай iнфармацыi i друку на 2011 - 2013 гады i падпiсаннi дадзенай Праграмы" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2011 г., N 49, 5/33715).
4. Дадзеная пастанова ўступае ў сiлу з дня яе прыняцця.
Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь М.Мяснiковiч
Поделитесь с Вашими друзьями: |