Зарегистрировано в Национальном реестре правовых актов
Республики Беларусь 28 июня 2013 г. N 5/37462
ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
25 чэрвеня 2013 г. N 530
АБ ПРАВЯДЗЕННI ПЕРАГАВОРАЎ ПА ПРАЕКТУ ПАГАДНЕННЯ ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ ЛАОСКАЙ НАРОДНА-ДЭМАКРАТЫЧНАЙ РЭСПУБЛIКI АБ НАВУКОВА-ТЭХНIЧНЫМ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ I ПАДПIСАННI ДАДЗЕНАГА ПАГАДНЕННЯ
У адпаведнасцi з артыкулам 5 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 23 лiпеня 2008 года "О международных договорах Республики Беларусь" Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Адобрыць прыкладзены праект Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Лаоскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублiкi аб навукова-тэхнiчным супрацоўнiцтве <*> (далей - Пагадненне) у якасцi асновы для правядзення перагавораў.
--------------------------------
<*> Не рассылаецца.
2. Упаўнаважыць Старшыню Дзяржаўнага камiтэта па навуцы i тэхналогiях Войтава Iгара Вiтальевiча на:
правядзенне перагавораў па праекту Пагаднення, дазволiўшы пры неабходнасцi ўносiць у яго змяненнi i (або) дапаўненнi, якiя не маюць прынцыповага характару;
падпiсанне Пагаднення пры дасягненнi дамоўленасцi ў межах адобранага праекта.
3. Дадзеная пастанова ўступае ў сiлу з дня яе прыняцця.
Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь М.Мяснiковiч
Поделитесь с Вашими друзьями: |