ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
8 мая 2013 г. N 350
АБ ПРАВЯДЗЕННI ПЕРАГАВОРАЎ ПА ПРАЕКТУ ПАГАДНЕННЯ ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ САЦЫЯЛIСТЫЧНАЙ РЭСПУБЛIКI В'ЕТНАМ АБ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ Ў ГАЛIНЕ IНФАРМАЦЫI I КАМУНIКАЦЫЙ I ПАДПIСАННI ДАДЗЕНАГА ПАГАДНЕННЯ
У адпаведнасцi з артыкулам 5 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 23 лiпеня 2008 года "О международных договорах Республики Беларусь" Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Адобрыць прыкладзены праект Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Сацыялiстычнай Рэспублiкi В'етнам аб супрацоўнiцтве ў галiне iнфармацыi i камунiкацый <*> (далей - Пагадненне) у якасцi асновы для правядзення перагавораў.
--------------------------------
<*> Не рассылаецца.
2. Упаўнаважыць Мiнiстра iнфармацыi Праляскоўскага Алега Вiтольдавiча на:
правядзенне перагавораў па праекту Пагаднення, дазволiўшы пры неабходнасцi ўносiць у яго змяненнi i дапаўненнi, якiя не маюць прынцыповага характару;
падпiсанне Пагаднення пры дасягненнi дамоўленасцi ў межах адобранага праекта.
3. Дадзеная пастанова ўступае ў сiлу з дня яе прыняцця.
Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь М.Мяснiковiч
Поделитесь с Вашими друзьями: |