Паўсямеснае распаўсюджванне цэркваў з арыентацыяй на Суботу [122]



старонка3/10
Дата канвертавання15.05.2016
Памер0.86 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8   9   10

Царква Суботы ў Азіі





Цэрквы, якія знаходзіліся на тэрыторыі Малай Азіі, былі названы паўліканамі. Паўліканы тут развіваліся на працягу некалькіх соцень гадоў. К. А. Скот (C. A. Skott) наконт паўліканаў сказаў, што яны прадстаўляюць:
“Антыкаталіцкую секту, якая, узнікшы ў 7 стагоддзі (магчыма, раней) і перажыўшая многія змены ў добразычлівасці імперыі, а таксама жудасныя ганенні, засталася ўплывовай ажно да 12 стагоддзя. Ва Усходняй Еўропе яна і сёння не засталася без паслядоўнікаў. Змяняючы свой вобраз перш за ўсё на ўсходніх граніцах імперыі і маючы радзіму ў Арменіі, Мезапатаміі і ў Паўночнай Сірыі, яна часткова з дапамогаю прапаганды, а часткова шляхам перастаноўкі яе прыхільнікаў распаўсюджвалася ў заходнім накірунку – праз Малую Азію на Усходнюю Еўропу, каб заасноўваць новыя цэнтры на Балканскім паўвостраве. Спецыфічныя погляды, якія прэтэндуюць на тое, каб іх уключыць у дуалістычную канцэпцыю ўладарання, калі не існуе першапачатку света, дактрына адапцыяністаў у адносінах асобы Хрыста, страснае і ўпартае адмаўленне Марыялатрыя (Mariolatry) і пакланенне святым і абразам, такое ж адмаўленне сакраментальнага сімвалізма і асаблівы акцэнт на хрышчэнне дарослых з’яўляюцца адзінымі законнымі фармальнасцямі. Абаснаванне такіх поглядаў абнаружваецца ў канцэнтрацыі ўвагі на Пісанні як адзіным і дастатковым аўтарытэце для выключэння традыцый і для вучэння Цэркваў (з’яўляюцца адзінымі законнымі фармальнасцямі. Абаснаванне такіх поглядаў абнаружваецца ў канцэнтрацыі ўвагі на Пісанні як адзіным і дастатковым аўтарытэце для выключэння традыцый і для вучэння Цэркваў (ERE, art. Paulicians, Vol. 9, p. 695).
Паўлікане павялічыліся ў колькасці ў час Сергія Тычака (Sergius Tychicus), і іх галоўным чынам можна было выявіць сярод адважных горных людзей Торы (Taurus). Скот сказаў, што:
“Яны, гэдак жа як і абаронцы імперыі і аб’екты імперскага ганення, праявілі найбольшую ўпартасць і храбрасць (ibid., p. 697).
Іх абараняў Канстанцін Капранімас (Copronymous) (741–775 гады) і запрасіў пасяліцца ў Тракіі. Нікіфорый (Nicephorus) (802–811 гады) скарыстоўваў іх для абароны ўсходніх рубяжоў імперыі. Міхаіл і Леў V жорстка праследавалі іх.
Аднак паўлікане былі ў вельмі вялікай колькасці, надзвычай ваяўнічыя і вельмі добра арганізаваны, каб іх можна было прымусіць уключыцца ў артадоксію. Яны супраціўляліся, узнімалі бунты і нават помсцілі, робячы нечаканыя набегі са сваіх горных крэпасцяў на Малую Азію. Пасля 20-гадовага адноснага спакою яны былі падпарадкаваны ў выніку ўзрастаючага прымусовага праследавання з боку Тэадора (Theodora) (842–857 гады), які пад кіраўніцтвам Басіла (Basil) развязаў Вынішчальную вайну (глядзі Krumbacher, p. 1075). Паўлікане былі согнаны ў арміі сарацэнаў, і пры некаторай дапамозе з іх боку, пад кіраўніцтвам адаронага ўладара Крысочэра (Chrysocheir) яны не толькі паспяхова супрацьстаялі сілам імперыі, але і прадэманстравалі ўзрастаючую сілу, разграміўшы Малую Азію да яе заходніх берагоў (Scott, ibid.).
У гэтым праяўляюцца два аспекты паўліканаў. Па-першае, яны прымянялі зброю, па-другое, Мусліма лічыў іх асобнай групай хрысціян трынітарыяў і аказаў ім дапамогу і абарону. Абарона не была агранічана Малай Азіяй, яна распаўсюдзілася таксама і на тэрыторыі Іспаніі. Асаблівасць звычаяў паміж групамі была вядома і зберажона ў Каране.
Каментарый Хрыста, напраўлены супраць Пергамскай царквы, якая магла б салідарызавацца з гэтай сектай, робіць больш зразумелым сказанае ў Адкравенні 2:16: ён будзе змагацца з імі (з тымі, якія прытрымліваюцца памылковых дактрын) мячом вуснаў Сваіх.
Скот адзначае, што паўторная дэпартацыя паўліканаў у шырокіх маштабах ад Арменіі да Тракіі была ажыццёўлена Іаанам Цымскім (John Tzimiskes) (970 год) (ibid.). Лацінскія крыжаносцы знайшлі секту ў Сірыі ў XI стагоддзі, а ледзі Марыя Вартлея Мантэг’ю (Mary Wortley Montagy) выявіла іх паблізу Філіпаполіса ў XVIII стагоддзі (Skott, op. cit.).
У Еўропе яны развіваліся ўнутры ці ў аб’яднаннях з богаміламі, і іх погляды і ўплыў распаўсюдзіліся праз Сярэдневякоўе ў выглядзе розных антыкаталіцкіх сект, напрыклад, катараў, альбігойцаў, адносіны якіх з паўлінамі магчымы, калі мець на ўвазе цяжкасці даследавання. Іх назва, падобная “маніхейству”, трапіла ў абароты генетычных апісанняў кожнага з тых рухаў, якія супраціўляліся развіццю каталіцкай іерархіі і дактрын (Skott, ibid.).
Скот сцвярджае, што немагчыма ўстанавіць, ці сапраўды папалікане, пайфлі з Фландрыі ці публіканы, якія былі асуджаны і пакараны ў 1160 годзе ў Оксфордзе, непасрэдна ўзнікалі з паўліканаў, ці актуалізацыя гэтага слова выступае як папрок. Скот выказаў меркаванне, што паўлікане больш зразумелымі выступаюць у якасці групы, у якой не перарываецца антыкаталіцкая плынь і антыіерархічная думка, а таксама жыццё, якое праходзіць паралельна з цячэннем “артадаксальнай” дактрыны і яе практычнай арганізацыі праз гісторыю цэркваў (глядзі Krumbacher, p. 970, паўліканы свецкай дзяржаўнай артадаксіі супрацьпаставілі істнае апасталістычнае біблейскае хрысціянства).
Ф. К. Конібер (F. C. Conybeare) (The Key of Truth, Oxford, 1898) мяркуе, што яны ў сваёй хрысталогіі прадстаўляюць адапцыяністаў, г. зн. яны трымалі тры сакраменты: пакаянне, хрышчэнне, цела і кроў Хрыста (гл. таксама с. 124), адначасова дэкларыравалі немагчымасць хрышчэння новароджаных, адмоўна ставіліся да вечнай непарочнасці Марыі, не прымалі дактрыну аб чысцілішчы, апокрыфы і ўжыванне ілюстрацый, крыжоў і ладана.
Ітак, рух царквы з Малай Азіі на Еўропу праходзіў на працягу некалькіх стагоддзяў, і, як бачна, гэтаму садзейнічала і вуснае слова і перамяшчэнне людзей. Апаклёпванне дактрын гэтых груп было пачата артадоксіяй, што непасрэдна і шырока адлюстроўваецца ў гісторыі па гэтаму пытанню.

Трыманне Суботы ва Усходняй Еўропе





Гэта відавочна, што ў Еўропе асноўная праца цэркваў, якія трымаюць Суботу, не пачыналася да той пары, пакуль дзейнасць гэтых цэркваў не была ўзбуджана з боку Смірны (называецца эрай Смірны). Іх рабоце садзейнічалі паўлікане Малай Азіі (называецца эрай Пергама), якія кіравалі даным напрамкам. На самай справе, і гэта відавочна, што работа ў Галліі пачалася са Смірны і знаходзілася ў цесным кантакце з ёй, працягваючыся да смерці Ірэнея. Работа была адасобленая і некаардыніраваная, ажно да размяшчэння паўліканаў на тэрыторыі Еўропы.
Распаўсюджанне хрысціянскай веры трымання Суботы было заўважана ў асяроддзі перамяшчэння ад Тракіі на Албанію і Балгарыю. У перыяд дзевятага стагоддзя дыспут па гэтаму пытанню пульсаваў у Балгарыі. Заўважана, што:
“У Балгарыі на першапачатковым перыядзе евангелізацыі навучалі, што ў час Суботы не трэба было выконваць ніякай працы” (Responsa Nicolai Papae I and Con-Consulta Bulgarorum, Responsum 10, знойдзена ў Mansi, Sacrorum Concilorum Nova et Amplissima Collectio, Vol. 15, p. 406; таксама Hefele, Conciliengeshicte, Vol. 4, sec. 478).
Багарый (Bogaris), кіруючы прынц Балгарыі, наконт гэтай тэматыкі пісаў папе Мікалаю I і задаў некалькі пытанняў. На 6-е пытанне ў адносінах купання, а таксама працы па Суботах, папа адказаў:
“6-е пытанне – купанне дазволена па Нядзелях. 10-е пытанне – адзінае, што неабходна ўстрымацца ад працы ў Нядзелі, але не па Суботах (Hefele, 4, 346–352, sec. 478).
Мікалай быў аб’яўлены ізаляваным. Скіраваны супраць яго Канстанцінопальскім сінодам Фоцій, патрыярх Канстанцінопаля, абвінаваціў Мікалая ў наступным:
“У процілегласць канонам яны пабуджалі балгар пасціцца па Суботах” (Photius, von Kard, Hergenrother, 1, 643).
Пытанне Суботы стала прычынаю гняўлівых спрэчак паміж грэкамі і лацінамі (рымлянамі). У сувязі з раздзяленнем царквы ў 1064 годзе данае пытанне каменціраваў Ніл (Neale) (A History of the Holy Eastern Church, Vol. 1, p. 731).
Афінгіяне (Athingians) (або афінганы; Athingani) у дзевятым стагоддзі былі арганізаваны кардыналам Хергенротэрам (Hergenrother), які быў у блізкіх адносінах з імператарам Міхаілам II (Michael II) (821–829 гады), і ён сказаў, што гэтыя людзі трымалі Суботу (Kirchengeschicte, 1, 527). Афінгіяне – гэта фрыгійская секта, якую Цімафей (Timotheus) з Канстанцінопаля ў сваёй працы Reception of Heretics (гл. ERE, art. Sects, Vol. XI, p. 319b) называў мелёізэдэкійцамі (Melchizedekites). Уайтлей (Whitley) гаворыць, што яны:
“Трымалі дзень Суботы; але так яны нікога не чапалі, папулярна яны былі названы афінганамі (Athingani). Гэта інтэрпрэтыруецца такім чынам, быццам яны трымаюць яўрэйскія законы чысціні. Але па гэтаму пытанню маецца надзвычай скупая інфармацыя. Таму даследванне першапрычын і прынцыпаў звязана з вялікімі цяжкасцямі” (ibid.).
Пасля змяшчэння кіраўніка паўліканаў у дзевятым стагоддзі Крысочэра і разрушэння іх крэпасці Тэфрыка (Tephrike) яны былі знішчаны і разогнаны ў масавым маштабе. Яны месціліся, як рассеяныя абшчыны, у Арменіі, Малай Азіі, і асабліва на Балканскім паўвостраве. У сярэдзіне дзевятага стагоддзя пад кіраўніцтвам Смбата (Smbat), які, ссылаючыся на Канібера, мог быць аўтарам Замка праўдзі (гл. ERE, art. Paulicians, Vol. IX, p. 697), паўлікане дачакаліся свайго зараджэння ў Арменіі. А паколькі іх цэнтр знаходзіўся ў горадзе Тондрака, былі названы тондракіянамі.
Другая частка таго ж самага кораня, як падазраецца, магчыма, можа адшукацца ў секце, якая вядома пад імем “афінганы”, як яе назваў Феафан (Theophanes) (Chronographia, p. 413), а нейкі другі аўтар іх назваў “селікшянамі” (Selikians). Біёграф патрыярха Методзія (Methodius) у звароце селіксаў і іх паслядоўнікаў, якія выражалі “маніхейскія погляды”, сходныя ў сваіх дэталях тым, што мелі напрамкавасць супраць паўліканаў Cod. Scor. (ibid.), да артадоксіі, лічыць як заслугу Методзія.
Тады была прадпрынята другая дэпартацыя, якой кіраваў Іаан Цымскі (970).
Такім чынам, тут бачна, што ўсе гэтыя секты былі ўзаемазвязаны, і трынітарыяне іх праследавалі за ератычныя погляды, прыбягаючы да раздраблення сектаў на асобныя часткі, знішчаючы іх паўсюдна, дзе толькі было магчыма. Паўліканы былі іканакластамі, і гэта здаецца сходным, і звязана з тым, што мы ведаем пра саббатаў і катараў у Еўропе.
Паўлікане заўсёды супярэчылі богаслужэнню сваіх канкурэнтаў, якое тыя праводзілі ля крыжа (па-армянску Chazus); пагэтаму тэрміны “чазітзарыі” (Chazitzarii), “чазінзарыяне” (Chazinzarians) (Staurolatrae), згодна пазіцыі паўліканаў, напэўна, абазначалі не якуюсьці нязначную секту, а ўсю цэркаў, створаную ў Арменіі (Whitley, ERE, art. Sects, p. 319).
Троіцкі (Troitsky) у сваім артыкуле “Грэчаская Ортадаксальная Царква” (ERE, Vol. VI, p. 427) адзначае, што афінганы звязаны з іудаізмам. Яны былі згрупіраваны сумесна з паўліканамі, аднак спецыяльна не былі ідэнтыфіцыраваны з апошнімі. Думаецца, што Троіцкі, калі групіраваў іх, разглядваў паўліканаў як маючых нейкую веру містычнага характару, якая, як мы бачым, раскрываецца ў няправільнай, памылковай дзейнасці. У даным выпадку выказваецца некаторае сумненне ў тым, што паўлікане, афінганы або секты Малай Азіі прытрымліваліся Суботы і законаў ежы і ўводзілі гэтую практыку ў краінах Еўропы.

1   2   3   4   5   6   7   8   9   10




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2020
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал