Паўсямеснае распаўсюджванне цэркваў з арыентацыяй на Суботу [122]



старонка5/10
Дата канвертавання15.05.2016
Памер0.86 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8   9   10

Вальдэнсіяне ці вальдэнс




Лентола (Lentolo) з’яўляецца аўтарам ранняй гісторыі вальдэнсаў і галоўным аўтарытэтам па пытаннях даследвання гэтых часоў. Гэтая гісторыя фактычна не было вядома ажно да 1897 года, пакуль Комба (Comba) не звярнуў увагу на чарнавік (экзэмпляр) гэтай гісторыі, знойдзены ім у Бернскай бібліятэцы (W.F.Adeney, art. Waldenses, ERE, Vol. 12, p. 669).




Аднак гісторыя Мастона (Muston) (L Israel des Alpes, Paris, 1851 ці англійскі пераклад і пячатка Israel of the Alps, NY, 1978) скіравана супраць яго, Лентолы. Рымлянскія католікі сцвярджаюць, што вальдэнсы з’яўляюцца толькі паслядоўнікамі Ліёнскага П’ера Вальдо, імя якога на французскай мове – Вальдэс, на латынскай – Вальдэсіус, Вальдэніус, Гальдэнсіс, а па-італьянску – Вальдо. Думаецца, што ён быў вернуты ў 1173 годзе. Самі вальдэнсы не згодны з такім сцверджаннем, якое наклейвае на іх ярлык пратэстантызму і адкідвае іх паходжанне назад, да ранняга хрысціянства.




Найбольш ранні запіс гэтай прэтэнзіі належыць дамініканскаму манаху з Пассавы (Passau) ад 1316 года (Contra Valdense в Maxima Bibliotheca veterum Patrum, Lyons, 1677–1707, XXV, 262 ff.), у якой канстатуецца, што вальдэнсы існавалі яшчэ ў часы родапачаткоўцаў (duravit a tempore patrum). Наступны час зафіксаваны ў пісьме Барбі Марэле (Barbe Morel), адрасаваным Экалампадзію (Oecolampadius) у 1530 годзе (A. Scultetus, Annalium Evangeli… decades duo, Geneva, 1618, pp. 295, 306). Тэкст прызнаў Роберт Аліветан (Robert Olivetan), які змясціў яго ў прадмове свайго перакладу Бібліі, зробленага ў 1535 годзе. Так пратэстанты дайшлі да пачцівасці вальдэнсаў у якасці царквы, якая трымалася NT веры. Даная секта прадстаўнікоў свайго духавенства называла барбіямі або дзядзямі, паколькі, згодна прадпісанням Бібліі, ніхто, акрамя Айца і Яго Сына, не павінен быць названы айцом, настаўнікам ці кіраўніком (ад Матфея, 23:9-10). тытул “Айцец” выступае як ступень у сістэме мітраізма і з’яўляецца забароненым для хрысціян (глядзі, напрыклад, C. K. Barrett, The New Testament Background: Selected Documents, rev. ed., SPCK, London, 1987, p. 133). Няма доказу, што секта існавала ў нязменным выглядзе ў далінах Альп. Зыходзячы з гэтага факта, узнікла другая тэорыя адносна гэтай секты, згодна якой названая секта змагла б развівацца ў час уладарання папы Сільвестра. Узнікла думка, што быццам бы Сільвестр пасля хрышчэння Канстанціна (а тое, што мы ведаем, не адпавядае ісціне, паколькі Канстанцін быў хрышчоны як унітарый (няправільна названых еўсевіянамі або арыянамі). Еўсевіем з Нікамедыі (Nikomedia)) перадаў цэркаў пад праўленне імператара. Магчыма, епіскап ад’язджаў на Вадайскую Даліну (Vaudois Valley), каб стварыць абшчыну вальдэнсаў. Існуе, канешне, і такая магчымасць, што арыянскія готы, якія ўжо з 351 года мелі перакладзеную на гоцкую мову Біблію, маглі аказаць уплыў на сацыяльнае асяроддзе. Першапачатак царквы фактычна абнаружваецца ў недрах Ліёнскай царквы ў час уладарання Ірэнея і яго наследнікаў (глядзі папярэднюю зноску). Пачатак такога ўплыву знаходзяць у час Турынскага епіскапа Клаўдзія (Claude). Гэта было ў 8-м стагоддзі, калі правілі Чарлімагній (Charlemagne) і Луйі Пій (Lois the Pious). Клаўдзій узнавіў дактрыну Аўгусціна аб прадвызначэнні, у той жа час ігнарыруючы аспект Вярхоўнай Царквы ў вучэнні Аўгусціна,

згодна якому царква, у супрацьлегласць поглядам папства, была пэўным пасрэднікам узаемных адносін Бога і чалавека. Адначасова адмаўлялася і тое, што Святому Пятру дана ўлада звязваць і высвабаджаць. Крыжы, як і ўсе ілюстрацыі, ён удаліў са сваіх цэркваў, тым самым прадчуваючы Рэфармацыю (Adeney, ibid.).




Можна зрабіць вывад, што Вадайскія цэрквы былі ўключаны ў дыяцэзісе Клаўдзія. У адпаведнасці з гэтым Легер (Leger), Мастон і другія вальдэнсы прытрымліваліся погляду, згодна якому іх паходжанне не вядзе да апосталічных часоў, як гэта меркавалася ў адносінах да іх. Аднак, няма ніякага доказу, што яны ў стагоддзях пасля Клаўдзія існавалі ў якасці вядомай царквы. Паведамленне Мастона (ibid., Paris, p. XXXII, n. 2), што ў 1096 годзе Урбан II (Urban II) пісаў пра вадайцаў як заражоных ерассю, па словах Адэная (Adeney) (c. 665), памылковае, паколькі сярод яго буллаў нельга знайсці патрэбнай спасылкі ў адносінах гэтых людзей (cf. Comba, p. 154). Распаўсюджанне дактрын у якасці відавочных доказаў усё ж “абыгралі” на сваю карысць афанасіяне. Тым не менш фактам з’яўляецца тое, што унітарная царква існавала тут некалькі стагоддзяў.




Адэнай лічыць, што вальдэнсы адказаліся плаціць індульгенцыі, уносіць плату за чысцілішча і імшу па памерлых, адмаўлялі сілу ўздзеяння таінстваў, калі яны выконваюцца недастойнымі свяшчэннікамі (с. 666). У той жа час ён думаў, што нават дактрыны, напоўненыя зместам, усё ж незразумелыя. Асноўнымі матывамі для такіх дактрын было даслоўнае выкананне таго вучэння Хрыста, якое ўключана ў евангеліі. Гэдак, як для П’ера Вальдо – асобы, ад імя якой яны атрымалі сваю назву. Вальдо памёр у Багеміі ў 1217 годзе. Адэнай даказвае, што царква вальдэнсаў стварылася ад зліцця працы Вальдо і Ліёнскіх беднякоў, прадаўжалася ў рухах Арнольда з Брэскіі (Arnold of Brescia), Пятра з Брайі (Peter of Bruys) і “Анры з Клані” (Henry of Cluny) (ibid.). Такім чынам, Вальдо нацягнуў сваю сістэму на папярэднічаючыя групы з Водае і другіх мясцін, чым прыдаў ім новую актыўнасць. Рух Пятра з Брайі пад назваю “петрабрасіяне” знайшоў атабражэнне толькі ў трактаце, які направіў супраць яго Пётр Пачытаемы (Peter the Venerable), а таксама ў фрагменце, прысвечаным Абеляру (Abelard). Таму гэтая інфармацыя выклікае сумненне. Пётр пачаў прапаведваць у дыяцэзісах у Ембурне, Дыі і Гаппе (Emburn, Die, Gap) паміж 1117–1120 гадамі. Ён быў прадстаўніком іконаборства і паліў крыжы. Прыкладна дваццаць гадоў пазней Пётр быў спалены на вогнішчы як ератык Святой Гіліі (St. Gilles) каля Найма (Nimes). Ён пакінуў паслядоўнікаў у Нарбонні, Тулузе, а таксама ў Гасконіі (Gascony). Прыблізна ў 1135 годзе Кланейскі (Clunaic) манах Анры з Лаўсанны (Henry of Lausanne), магчыма, прыняў вучэнне петрабрасіянаў, і пасля мучаніцкай смерці Пятра з Брайі перарабіў яго. Яго дактрыны ўключалі ў сябе хрышчэнне дарослых. Існуе сцверджанне, што яго секта прапаведавала адносную значымасць біблейскіх тэкстаў у NT, гэта значыць, падпарадкаванне пасланняў евангеліям і адмаўленне Старага Запавета. Гэта цяжка – быць абсалютным іканаборцам і не прызнаваць Стары Запавет, бо іканаборцы лічаць абодва Запаветы ўзаемна звязанымі.







1   2   3   4   5   6   7   8   9   10


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка