Паўсямеснае распаўсюджванне цэркваў з арыентацыяй на Суботу [122]



старонка6/10
Дата канвертавання15.05.2016
Памер0.86 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8   9   10

Думаецца, што яны ганьбавалі мессу і еўхарыстыю, паколькі пакаянне сродкам ахвяр немагчыма. Яны лічылі царкву агульнасцю, але не збудаванне. Іканаборцы прапаведвалі, што будынкі цэркваў павінны быць разрушаны. Сцверджанні, у якіх мелася павага да гэтых людзей, супрацьстаялі іх ворагам. Адпаведны запіс пра гэта зроблены Н. А. Веберам у Каталіцкай Энцыклапедыі (art. Petrobrusians, Vol. 11, p. 781) – тым самым аўтарам, які напісаў артыкул “Вальдэнсы”. Ідэі, якія абаснаваны ў названых работах, быццам бы лічыліся павісшымі ў паветры. Аднак, ERE (артыкул Paylicians I Waldenses) падкрэслівае, што іменна тут выяўляецца ўсеагульнае развіццё ідэй з Усходу праз усю Еўропу. Мы ўжо бачылі, што першакрыніцаю былі паўлікане, якія пасяліліся ў Тракіі. Няма сумненняў, што гэтыя цэрквы былі звязаны са сваімі спачувацелямі на Захадзе.

Субота вальдэнсаў




Вальдэнсы ці валленсы быццам бы атрымалі назву “інсаббаты” ці “інсаббататы”, паколькі яны не прытрымліваліся ніякага другога дня адпачынку, акрамя адной толькі Суботы. Яны былі названы інсаббататамі, прымаючы, што не правяць Суботу (таму што яны не трымалі Нядзелю) (Luther s Fore-Runners, pp. 7–8) (некарэктна цытаваў і разглядваў таксама Gui, Manuel d Inquisiteur). Вальдэнсы не атрымалі сваю назву ад імя П’ера Вальдо, а хутчэй за ўсё – наадварот. Каталіцкія гісторыкі, для таго, каб стварыць аб сабе ўражанне, пішуць, што вальдэнсы з’яўляюцца пазнейшым ноўшаствам і таму стараюцца звярнуць на сябе ўвагу тым, быццам яны – католікі і выступаюць як апостальскія аўтарытэты над усімі астатнімі цэрквамі, якія, па іх перакананню, ёсць пазнейшыя нашчадкі.




Гэтая прапаганда была абвергнута некаторымі пратэстантамі, якія абапіраліся на раннюю гісторыю вальдэнсаў. А яна сведчыць, што вальдэнсы з’яўляюцца саблюдацелямі Суботы – суббардзінацыяністамі. Вось што гаворыць пра гэта Петр Аллікс (Peter Allix):




“Гэта няпраўда, што Вальдо даў сваё імя засяленцам далін: яны іменаваліся “вальдэнсамы” або “вадэсамы” – згодна назвам далін, на якіх яны жылі яшчэ да часу жыцця Вальдо (Ancient Church of Piedmont, Oxford, 1821, p. 182).

Аллікс працягвае сваё абвяржэнне яшчэ адным сцверджаннем:




“У даным выпадку некаторыя пратэстанты трапілі ў лавушку, якую ім выставілі… Гэта абсалютная няпраўда, што іх цэрквы калісьці былі заснаваны П’ерам Вальдо… Гэта чыстая фальсіфікацыя” (ibid., p. 192).




Вільям Джоунс (William Jones) (History of the Christian Church, Vol. 2, p. 2) паведамляе, што ён

“быў названы “Вальдус” або “Вальдо” па той прычыне, што атрымаў свае рэлігійныя прадстаўленні ад абітальнікаў далін”.




Калі хто-нібудзь правярае сведчанні ў тэкстах і ў пісаннях такіх апалагетаў, як Н. А. Вебер, то тут не існуе другіх бясспрэчных доказаў, як толькі той факт, што дзве вальдэнсіянскія барбіі (маюцца на ўвазе дзяд або старэйшына) былі названы Валленсамі перш за ўсё Раймондам з Давентры (Raymond of Daventry) у час яго пакарання ў 1179 годзе. У 1180 годзе гэтую назву прыняў Бернард з Фонткауда (Bernard of Fontcaude) – і таксама ў час казні (Adversus Vallenses et Arianos). Адэнай упамінае гэта ў сваіх працах, аднак Вебер пра гэта замоўчвае. Маюцца погляды, згодна якім тэрмін “валленсы” у гэты час узнік ад імя Вальдо. Але гэта дакладна невядома. Большасць схіляецца да таго, што даная назва адносіцца ўсё ж да далін, і не мае дачынення да імя Вальдо. Ітак, нягледзячы на тое, што данае сцверджанне высказана Веберам, і, пэўна, Адэнам, гэты вывад у якасці аднаго толькі прадпалажэння можа быць адхілены, не прыняты.




Здаецца, што рэарганізацыя ў Мілане пачалася ў выніку ўліцця сюды саббатаў Аўстрыі, а Паўночны Усход даў тое, што мы можам скласці ў пэўнай сукупнасці. Так, стварэнне калегіі ў Мілане на аснове моцнага фундамента ў Аўстрыі змякчыла любое абаснаванне з боку Вальдо. На самай справе Блейр (Blair) у сваёй History of the Waldenses (Vol. 1, p. 220) сцвярджае, што:

“Сярод дакументаў гэтых жа самых людзей мы маем тлумачэнне дзесяці запаведзяў, якое датуецца Бойерам (Boyer) 1120-м годам, у якіх звернута ўвага на тое, што дбанне Суботы праз спыненне свецкіх работ забаронена”.


Інакш, вальдэнсы былі суббардзінацыяністамі, унітарыямі, трымаючымі Суботу яшчэ задоўга перад тым, як на сцэне з’явіўся Вальдо. Згодна Даггеру і Додду (Dugger and Dodd), A History of the True Religion (3 rd ed., Jerusalem, 1972, p. 224, ff.):
“Бенядзікт (Benedict) у сваёй гісторыі баптыстаў гаворыць пра вальдэнсаў наступнае: “Мы ўжо назіралі ў адносінах папскага архіепіскапа Клаўдзія Сэйселя (Claudius Seyssel), што нехта Леў (Leo) быў абвінавачаны сумесна з творцамі вальдэнскай ерасі ў далінах у час дней Канстанціна Вялікага. Калі імператар Ганорый (Honorius) прыняў супраць рэбаптыстаў суровыя меры, яны пакінулі месцы багаццяў і ўлады і пастараліся адступіць на сельскія мясцовасці і на даліны Підмонта (Piedmont) (Італія) – апошнія месцы свайго бегства ад імперскага прыгнёту”.
Райнер Саro (Rainer Sacho), аўтар прац аб рымскіх католіках, пісаў пра вальдэнсаў: “Існуюць тры прычыны, якія падцвярджаюць, што няма секты больш небяспечнай, чым леваніяне: па-першае, яна – найбольш даўняя. Адны сцвярджаюць, што яна мае такую ж старасць, як Сільвестр, другія лічаць, што яна ў такім узросце, як самі Апосталы. Па-другое, яна функцыяніруе на вялікай прасторы: няма дзяржаваў, дзе б для яе не было хоць нейкай асновы. Па-трэцяе, у той час, як другія секты з’яўляюцца свецкімі і кашчунскімі, яна зберагае да сябе максімальнае праяўленне пачцівасці. Яны ж жывуць прама на вачах у людзей і не вераць у Бога, які не з’яўляецца добрым”.
Сачo дапускае, што яны працвіталі па крайняй меры ўжо пяцьсот гадоў да часу П’ера Вальдо. Іх старажытнасць дапускае нават Грэтцэр (Gretzer) – іезуіт, які выступаў супраць іх жа. Крантц (Crantz) у сваёй “History of the United Brethren” характаразуе гэты пласт хрысціян такімі словамі:
“Гэтыя старынныя хрысціяне датуюць сваё паходжанне з пачатку чацвёртага стагоддзя, калі нейкі Леў у час вялікай рэвалюцыі ў рэлігіі пад уладарствам Канстанціна Вялікага выступіў супраць новаўвядзення Рымскага епіскапа Сільвестра…”
Згодна Алліку,
“рэфарматары лічылі, што царква вальдэнсаў сфарміравалася прыблізна ў 120-м годзе нашай эры. Пачынаючы з гэтага часу, вальдэнсы перадавалі з роду ў род вучэнні, атрыманыя ад Апосталаў. Лацінская Біблія з грэчаскай на італьянскую мову была перакладзена не пазней 157-га года нашай эры. Мы з’яўляемся даўжнікамі Беца (Beza), знакамітага таварыша Кальвіна (Calvin), за яго заяву, што італьянская царква датуецца 120-м годам нашай эры (Allix, Churches of Piedmont, 1690 edn., p. 177 I Wilkinson, Our Authorized Bible Vindicated, p. 35, і Scrivener s, Introduction, Vol. II, p. 43, cf. Dugger and Dodd, A History of the True Religion, pp. 224–225).
Як і фарміраванне царквы (120) вальдэнсаў суправаджаецца забойствам вучняў Палікарпа са Смірны (і Эффеса), так мы бачым такое ж праследванне царквы Ліёна ў 177-м годзе, якое зыходзіла ад Марка Аўрэлія і ў час якога паслядоўнік Палікарпа Фоціній быў падвергнуты ўсялякім мукам, а царкоўная інфармацыя перайшла назад у Смірну. Цэрквы Галліі былі прадметам абмеркавання Міланскага сабора яшчэ да ўмяшання папства, г. зн. пачынаючы з тых стагоддзяў, калі цэрквы былі толькі яшчэ створаны.
Даггер і Додд так жа адзначаюць (с. 226), што:
“Атта (Atto), епіскап з Вірэуля (Vireulli) скардзіўся на такіх людзей 80 гадоў назад (да 1026 года нашай эры) і ссылаўся на другіх да яго. А гэта, у сваю чаргу, з’яўляецца найгалоўнейшай прычынай для заключэння, што цэрквы вальдэнсаў заўсёды існавалі ў межах Італіі” (cf. Jones, Church History, p. 218).
Ітак, стварэнне Вальдэнскай калегіі ў Мілане з’яўляецца натуральным распаўсюджаннем гэтай арыентацыі. Даггер і Додд працягваюць цытаванне Машейма (Mosheim) такім сцверджаннем:
“У Ламбардыі, якая выступае галоўнай рэзідэнцыяй італьянскіх ерэтыкаў, яны стварылі сваеасаблівую секту, вядомую, не скажу, па якой прычыне, пад назваю “пассагініяне” (passaginians)… Падобна другім ужо ўпамянутым сектам, яны мелі крайнія антыпатыі супраць Апосталаў і ўлады Рымскай царквы; аднак адначасова яны былі знакаміты двумя рэлігійнымі дактрынамі, якія мелі выключнае значэнне для іх.
Першая з іх выражаецца ў прадстаўленні, што захоўванне законаў Майсея ва ўсім, акрамя прынашэння ахвяраў, зяўляецца абавязковым для хрысціян; у выніку гэтага яны… устрымаліся ад такога мяса, ужыванне якога забаронена эканомікай Майсея, і святкавалі яўрэйскую Суботу. Другая дактрына, якая падкрэслівала значымасць гэтай секты, характарызуецца напрамкам, апаніруючым супраць дактрыны трох асоб у боскай натуры” (Eccl. Hist., Cent 12, Part 2, Ch. 5, Sec. 14, p. 127: як цытавана з Даггера і Додда, акцэнты захаваны).
Даггер і Додд працягваюць свае выказванні:
“Той факт, што катары шанавалі і трымалі старажытную Суботу, падцвярджаюць Рымскія праціўнікі.” Др. Аллікс цытуе Рымскага каталіцкага аўтара дванаццатага стагоддзя наконт трох відаў ератыкоў – катараў, пассагінянаў і арнальдыстаў. Аллікс пра гэтага Рымлянскага пісьменніка гаворыць наступнае:
“Ён вылучаў таксама як адно з палажэнняў, “што законы Майсея былі захаваны ў згодзе з буквай, і што трыманне Суботы… і другіх законных звычаяў магло б звяршыцца. Яны лічылі таксама, што Хрыстос, Сын Божы, не з’яўляецца раўназначным з Айцом, а Айцец, Сын і Дух Святы – гэтыя тры… не прадстаўляюць сабою аднаго Бога і адну субстанцыю; і толькі ў якасці астатка гэтай памылковасці выступаюць іх суды і судзімасці ў адносінах усіх царкоўных дактароў, а таксама ўніверсальнасць усёй Рымлянскай царквы… (Eccl. Hist. of the Ancient Churches of Piedmont, pp. 168–169, cf. Dugger and Dodd, pp. 227–228).
Ітак, можна ўбачыць, што катары, вальдэнсы і пассагініяны з’яўляюцца адгалінаваннямі адной і той жа групы. Яны маглі б адрознівацца, паколькі яны ніколі не прадстаўлялі іерархічную царкву. Яны былі створаны на аснове Новага Запавета. І гэта выступае як аб’яднаўчая прычына, якая тлумачыць, чаму яны ніколі не былі знішчаны поўнасцю. Пры больш дэталёвым падыходзе яны рэпрэзентуюцца як спецыфічныя субардынацыяністы і крайнія ўнітарыі. Такім чынам, першапачатковыя цэрквы ў Еўропе не былі ні дытэісты – бінітарыяне або трынітарыяне, а іменна ўнітарыяне.
Даггер і Додд адзначаюць так жа (с. 228–229), што яны насілі другую назву: “патэрыніі”, якая, здаецца, узнікла з факта, што ў Лімане (Liman), дзе яна прымянялася ўпершыню, адпавядала англійскаму народнаму або распаўсюджанаму эквіваленту і было ўжыта ў нізшых сацыяльных пластах людзей. Здагадка Даггера і Додда, згодна з якой газары былі дэмаралізаваны з боку катараў або пурытанаў, усё ж мае другое прымяненне. Яны не выступаюць у поўнай меры адрасатамі пытання аб уплыве хазараў ці хазарсаў (Khazari or Khazars), як адзначана ніжэй.
Несумненна, што вальдэнсіяне перш за ўсё былі сектай субардынацыяністаў, і іменна сталі такой яшчэ да Латэранскага Сабора (Вебер нават не ўпамінае гэты факт). Прадстаўнікі двух барбій – Олівіер і Сікард (Olivier and Sikard) дыскутыравалі з епіскапам Монтперакса (Montperoux) паміж 1175–1176 гадамі. Два ці тры гады пазней папа Аляксандр III паслаў кардынала Святога Крысагона (St. Chrysogone) Анры з Цытэаўкса (Henry of Citeaux) і епіскапа Бата (Bath) Рэгінальда (Reginald) у суправаджэнні манаха Вальтэра Мапі (Mapes) і свяшчэнніка Райманда з Давентры на Лютэранскі сабор, каб такім шляхам паглыбіцца ў спрэчнае пытанне. Абодва барбіі валенсаў пад надзейнай аховаю Бернарда з Райманда і Райманда з Байміака (Baomiac) былі накіраваны на дазнанне, якое праводзіў епіскап Пойтэр Іаан з Беллесмана (John of Bellesmains). Далей барбіі былі напраўлены ў Нарбон, дзе вёў дазнанне Бернард з Фонткаунда пад старшынствам англійскага свяшчэнніка Раймонда з Давентры. Іменна гэты свяшчэннік – Райманд з Давентры – першым карыстаўся імем “валленсы” ці “вальдэнсы”. Такім чынам, толькі што ўпамянутае імя ўжываў адзін з лідэраў іхняй інквізіцыі. Абодва барберы ў 1179 годзе былі пакараны Раймандам з Давентры як ерэтыкш. І такі ж накірунак меў працяг Лютэранскага Сабора. Найменаванне сект галоўнымі лідэрамі выглядала звычайнай практыкай на працягу стагоддзяў, якая прадстаўляла сабою помылковое ўражанне ў якасці плыні думак прадстаўнікоў групіровак.
У 1180 годзе Бернард з Фонткаунда напісала кнігу пад назваю Adversus Vallenses et Arianos (гл. Gay, Hist. des Vaudois, p. 16, n. 1, а таксама Adeney, ibid. p. 667). Адэнай сказаў, што:
“Здаецца, што даныя дыскусіі выраслі з саюза пертабрусіянаў і генрыкіянаў з Ліёнскіх беднякоў у Правансе. Прыблізна ў той жа самы час паслядоўнікі Вальдо аб’ядналіся з арнальдыстамі ў Ламбардыі. Такім чынам, вальдэнсы Францыі і Італіі былі аб’яднаны, іх саюз змацавала праследванне. Прысуд Веронскага сабора аб выключэнні з царквы ачысціў Ліён ад паслядоўнікаў Вальдо. Іх прагналі на Праванс у Дофін, на даліны Підмонта у Ламбардыі, а некаторых нават да Германіі. Але іх было так многа, што Інакенцій ІІІ у 1198, 1201 і 1203-х гадах для іх падаўлення паслаў свае найлепшыя легаты.
Аднак мы, несумненна, разглядваем дактрыну субардынацыяністаў унітарыяў, якая можа быць класіфіцыравана як арыянізм і сумесна з нм. У працэсе падаўлення 1203 года ўдзельнічалі іспанскі епіскап і заснавальнік дамініканцаў Даменіка (Dominic) (імянуемы святым), які сумесна з бенедзікцінцамі ў тую ж пору ўдзельнічаў у інквізіцыі. Пад іх кіраўніцтвам праходзіў шэраг дыскусій, якія працягваліся да 1207 года, калі быў забіты легат Пётр з Хатэкснюфа (Chateauxneuf). Два гады пазней папа аб’явіў крыжовы паход. Адэнай адносіцца да гэтага крыжовага паходу выключна як да звычайнай крыжовай вайны. Аднак калі глядзець рэальна, то гэта быў крыжовы паход супраць альбігойцаў, а вальдэнсіяне былі суб’ектамі данага паходу ў такім жа яго значэнні. У 1201 годзе імператар Отта (Otho) аддаў загад архіепіскапу Турына прагнаць вальдэнсаў з яго дыяцэзіса, а ў 1220 годзе статут Пігнерола (Pignerol) забараняў мясцоваму насельніцтву даваць прыбежышча вальдэнсам. Некаторыя з іх ратаваліся ў Пікардыі, і Філіп Аўгуст (Philip Augustus) выгнаў іх у Фляндрыю (Flanders). Асобныя ацалеўшыя паявіліся ў Мейенсе (Маyence) і Бінгене (Bingen), дзе 50 з іх былі спалены на вогнішчы (Adency, ibid.).
Яны, вальдэнсы, асуджаныя саборамі цэркваў і замучаныя трыма каралямі, рана былі заўважаны ў Іспаніі (ibid.).
Гэта быў перыяд інквізіцыі і крыжовых паходаў супраць альбігойцаў, які перакінуўся з Францыі на тэрыторыю Іспаніі (глядзі ніжэй). Гэтыя людзі прадстаўлялі спалучэнне зменлівых груп хрысціян. Па крайняй меры, некаторыя з гэтых груп рэпрэзентаваліся не толькі ў якасці трымальнікаў Суботы данага старага перыяду часу, але падвергліся праследванню і за прывержанасць да біблейскіх Свяшчэнных Дзён. Такі вывад неабходна зрабіць, зыходзячы з эдыктаў у адносінах да іх, як адзіных канфесій, якія перажылі катаванні. Такім чынам, даны пункт погляду ўсё ж з’яўляецца падазроным. Аднак маюцца такія непасрэдныя доказы ў адносінах некаторых (напрыклад, венгерскіх) цэркваў. Важна падкрэсліць, што крыжовы паход, як адзначалася вышэй, пачаўся ў 1209 годзе і быў фактычна паходам супраць альбігойцаў. Ён працягваўся да 1244 года і быў суб’ектам самага бязлітаснага прыгнечання. Аўтарытэты распальвалі крайнюю нянавісць супраць так называемых ератыкоў, а пасля перадавалі іх інквізіцыі (глядзі C. Roth, Spanis Ingusition, pp. 35–36 з каментарам). Колькасць вальдэнсаў ва ўпамянутым перыядзе раскрывае, што мы разглядваем гэтыя групы людзей, тое ж самае ганенне, як і ў адносінах альбігойцаў. Вальдэнсы былі біблейскімі букваедамі, субардыянацыяністамі, беспадстаўна імянуемымі арыянамі.
Іспанскія нетрынітарыі ў сувязі з іх звычаямі і нетрынітарызмам былі атаясамаваны з іудзеямі, хаця на аснове пазнейшага эдыкта інквізіцыі, выдадзенага ў 1593 годзе Андрэсам де Палацьо (Аndres de Palacio), хрысціянскія секты былі ў вялікай меры разогнаны ці загнаны ў падполле (гл. Roth, c. 77 у адносінах эдыкта). З другога боку, здаецца, што вальдэнсы пасля рэфармавання дзе-нібудзь у прэдзелах тэрыторыі Італіі сталі трынітарыямі, і пазнейшая гісторыя, напісаная пратэстантамі ў некаторай меры ў мэтах самаапраўдання, быццам бы адвяргае мінулую гісторыю біблейскага букваедства.
У 1237 годзе папа Грыгорый IX
паслаў буллу архіепіскапу Тарагоны (Tarragona), у выніку чаго пятнаццаць ерэтыкаў былі спалены на вогнішчы, а кароль Фердынанд (Ferdinand) сам асабіста падкідваў дровы ў кастры. На працягу часу гэтыя іспанскія вальдэнсы былі знішчаны (Adeney, ibid.).
Рух быў настолькі распаўсюджаны, што з Германіі, дзе знаходзіліся іх цэрквы, яны накіравалі кандыдатаў духавенства для Міланскага коледжа вальдэнсаў. Кіраўніком коледжа быў Іаанн з Ранко (John of Ronco), які быў прызначаны кіраўніком на ўсё жыццё, нягледзячы на неадабрэнне з боку Вальдо.
Гэта стала тым фактам, які рэзульціраваўся ў расколе паміж французскай, італьянскай і нямецкай групамі. Ламбардыйцы (Lombards) прызначылі свайго пастыра (праепосіта). Ён і іх духавенства бераглі свае пасады на ўсё жыццё, аднак Вальдо і французскія вальдэнсы такія паўнамоцтвы давалі штогодна выбіраемым лідэрам, якія ўпраўлялі прычашчэннем і служылі пастырамі. Такім чынам, мы можам канстатаваць, што мы разглядваем групу, якая ў трынаццатым стагоддзі штогодна трымала прачашчэнне. Прадпалажэнне, згодна якому ў гэты перыяд часу яны былі паклоннікамі Нядзелі, падтрымаць немагчыма.
Неардынарная праблема паўставала ў адносінах існавання альбігойцаў на паўночнай і французскай баках Альпаў. Паўднёвыя і італьянскія даліны насялялі вальдэнсы. У выніку ўжо ўпамянутага раскола ўпаўне магчыма, што назвы, якія абмяркоўвалі каталіцкія інквізітары, канцэнтравалі выключна ім уласцівую рэальнасць. Тым не менш іспанскія эдыкты паказваюць, што мы разглядваем адну і тую ж секту. Паследуючы раскол параджаў зусім іншую рэальнасць, калі секта стала пратэстанцкім трынітарыем. Згодна інквізітару Пассава (Passau), у Багеміі 40 гадоў пасля смерці Вальдо існавалі 42 так называемыя гнёзды ерасей (Adeney, op. cit.). Кароль Отакар (Otakar) пачаў праследванне, якое было найбольш бязлітасным пад валадарствам папы Бенедзікта XII (Benedict XII) у 1335 годзе. Узнікненне руху гусістаў рэзультыравалася ў некаторым зліцці двух групіровак пад назваю “табарыты”. Адэнай лічыць, што найбольш знакамітая асоба сярод іх – барбій Фрэдэрык Райсер (Frederic Reiser). Пасля 25-ці гадоў, у 1458 годзе ён сумесна з вальдэнсамі Багеміі і Аўстрыі быў спалены на вогнішчы.
Прыблізна на працягу васьмі стагоддзяў існавалі, як мінімум, чатыры групы. Некаторыя з іх інтэгрыраваліся з пратэстантамі. У трынаццатым стагоддзі ў Аўстрыі былі субардынацыяністы або ўнітарыі, і ў 1315 годзе інквізітар з Крэмма (Krems) абвінаваціў 36 мясцовасцей, спаліўшы на вогнішчы 130 мучальнікаў. У Вене, як адзін з такіх ерэцікаў, быў спалены епіскап з Нюмайстра (Neumeister). Лічыцца, што іменна ён даклаў, што на тэрыторыі Айстрыйскага герцагства функцыяніруе 80 тысяч вальдэнсаў. У канцы чатырнаццатага стагоддзя страшэнныя праследванні праходзілі ў Сцірыі (Styria). З Аўстрыі ў Італію была напраўлена місія, місіянеры якой падарожнічалі як карабейнікі (Adeney, ibid.). Калі яшчэ быў жывы Вальдо, рух гэты меў коледж у Мілане. Зыходзячы з гэтых характарыстык, цяжка сцвярджаць падобна Адэнаю, якому падалося, што аўстрыйскія субардынацыяністы былі вальдэнсамі, калі перадавалі евангелізм з Аўстрыі ў Італію. Больш магчыма, што епіскап быў з той жа самай групы, якая пазней была названа вальдэнсамі. Група была названа таксама “саббататы”, а потым – “інсаббататы”, што, як думаецца, гэтае слова ўтварылася ад драўляных сабот ці такіх туфляў, якія насілі ў той час. Больш за ўсё магчыма, што дэградацыя іх поглядаў у адносінах Суботы хаваецца ў ігры слоў. Потым гэта развівалася ў тэрмінах “сабацёр”, а пасля – “сандаліаты” Вебер (C.E., art. Waldenses, Vol. XV, p. 528) не заўважыў лінгвістычную розніцу паміж словамі і фактычна змешвае іх паслядоўнасць, каб падцвердзіць сваю пазіцыю. Ён падцвярджае таксама, што секта ўзнікла ад Вальдо, гэтым самым ігнарыруючы амаль цалкам доказы, якія ўпамінае Адэнай. Магчыма, вялікая колькасць інфармацыі была скарыстана Адэнаем, аднак забабоны ў працах Вебера з’яўляюцца вартымі ўвагі і зразумелымі ў атабражэннях гісторыі.
Архіепіскап забараняў вальдэнсам прапаведванне, і яны стараліся апеліраваць на трэцім Лютэранскім саборы, які праходзіў пад уплывам Аляксандра ІІІ (Аlexander III), хаця яны былі асуджаны яшчэ раней, да Сабора 1179 года. Яны былі выкліканы для дазнання. Неабходна ўспомніць, што ў гэтыя дні сярэдневяковая сістэма гарантавала, што дзяржавы былі толькі ўласнасцямі ўладальнікаў, якімі кіраваў Рым, і было б немагчыма трымаць якую-небудзь веру зне згоды з Рымам. Адказ рабіць такое ў любым выпадку азначаў бы спальванне на вогнішчы.
Другі значны раскол сярод вальдэнсаў адбыўся ў выніку вучэння італьянскіх вальдэнсаў, згодна якому сакраменты, якія праводзілі недастойныя свяшчэннікі, не маюць ніякага ўплыву. Але гэтае палажэнне не падтрымалі французы. Італьянцы адмаўлялі ўсе сакраменты Рымскіх свяшчэннікаў, але ў той жа час выступілі супраць цеснай прывержанасці дактрынам NT. Даны раскол быў асуджаны ў час майскай канферэнцыі 1217 года, г. зн. у год смерці Вальдо (Adeney, ibid.). На працягу часу абодва адгалінаванні вальдэнсаў устанавілі кантакты, аднак мы маем найбольшую яснасць у адносінах шырокага расколу і існавання ў Францыі адной групы, якая суіснавала з альбігойцамі.
Як сведчаць рэестры інквізіцыі, у пятнаццатым стагоддзі ў цэнтральнай Італіі існавала вялікая і ўплывовая колькасць вальдэнсаў. У Калабрыі (Calabria) вальдэнсы з Підмонта атрымалі найбольшую частку гэтай акругі. Яны квітнелі на працягу 250 гадоў. Пасля гэтага перыяду яны былі поўнасцю знішчаны ў выніку ўсеагульнага праследовання (Adeney, ibid.).
Французская сістэма царкоўнага кіравання, наперакор Вальдо, была епіскапальнай. Тым не менш італьянцы былі прэсбітэрыяны, якія ўключалі ў сябе савет царкоўнага ўпраўлення з галоўным свяшчэннікам і савет прафанаў. Штогодны Сінод утрымоўваў у сабе старэйшын і прафанаў у роўнай колькасці (Adeney, ibid.).
Вальдэнсы паступова канцэнтраваліся ў далінах італьянскага боку Каттынскіх Альпаў (Cottian Alps). Такім чынам Вадайс (Vaudois) быў прыняты ў якасці геаграфічнай назвы. Адэнай адмаўляе гэта і дапускае, што імя Вальдо ўзнікла з Ліёнскіх беднякоў, пагэтаму старажытнейшыя стадыі несумненна былі прызнаны асноўнымі ўздоўж Альпаў, а гэта дае сведчанне пра аб’ядненне з альбігойцамі. Гэта надзвычай неверагодна, што акты субардынацыяністаў, якіх католікі зняважліва называюць маніхейцамі, змаглі б распаўсюджвацца з боку Балкан праз Аўстрыю на Францыю і Іспанію і ніяк не маглі абыйсці ўкруг Альпы, а таксама вальдэнсаў, якія насялялі такія рэгіёны.
Больш за ўсё магчыма такое рашэнне, што вальдэнсы памяняліся ў выніку праследванняў, і, каб выжыць, былі вымушаны стаць пратэстантамі. Пасля таго, як яны перасталі існаваць у якасці субардынацыяністаў, няма нічога здзіўляючага, што яны трымалі нядзельныя багаслужэнні. Пазнейшыя гісторыкі падцвярджаюць, што было іменна так. У пятнаццатым стагоддзі даліны былі падвергнуты інтэнсіўнаму праследванню з боку Савойскага герцага, у выніку чаго у 1434 годзе вялікая колькасць людзей вымушана была эмігрыраваць. У 1475 годзе інквізітар Эквепендэнт (Acquapendente) пасля наведання даліны Луцэрны прынудзіў правіцелей падавіць існуючую рэлігію і пакарыцца інквізіцыі. Узнялося паўстанне, якое прывяло да інтэрвенцыі герцага Чарлза І (Charles I) у 1484 годзе. Першы сур’ёзны напад арміі адбыўся пад кіраўніцтвам Філіпа ІІ (Philip II) (рэгент Савойя ў 1490 годзе і герцаг у 1496 годзе) у 1494 годзе. У выніку Філіп быў настолькі знішчальна разгромлены, што заключыў з імі мір, які працягваўся 40 гадоў. Адэнай прызнае, што зусім не лёгка падыходзіць да яснага прадстаўлення пра тое, якія былі на працягу гэтага адрэзку часу тэалагічныя погляды вальдэнсаў.
Калі мы сустракаемся з сімвалам веры вальдэнсаў, мы знаходзім, што ён з’яўляецца вынікам Рэфармацыі, якая суправаджаецца дактрынамі і фразамі, характарызуючымі сваеасаблівасць гэтага руху. Ранні пратэстанцызм быў часткова адмоўным, калі адкідваць тыя дактрыны і звычаі Рымлянскіх католікаў, якія не маглі быць апраўданы з боку NT. І ў некаторай меры станоўчым, калі вяртацца да прастаты і адухоўленасці ў працэсе багаслужэння, характарызуючае, па іх меркаванню, прымітыўную царкву (Adeney, p. 668).
Калі пачалася Рэфармацыя, адзінымі арганізаванымі групамі на ўсім кантыненце выступалі вальдэнсы, а пазней – гусіты ці Багемскія браты. Абодвух пратэстанты і Рымлянскія католікі абазначалі як вальенсаў (Adency, ibid.). Ужыванне гэтых назваў было недакладным нават так позна, як у час Рэфармацыі. Ды і наогул дактрыны ранніх перыядаў немагчыма высветліць упаўне выразна. Аднак несумненна, што яны былі субардыянацыяністы ўнітарыі, класіфікаваныя як арыяны, і што яны трымалі прычашчэнне. Гэты звычай асацыіраваўся з трымацелямі Суботы. Аднак яно ўсё ж ёсць звычаянне нядзельнага пакланення. Пратэстанцы іншы раз адносяцца да еўхарыстыі як да прычашчэння. Прымаючы за ісціну, што практыка выкарыстоўваецца ў сваім звычайным значэнні, лагічным з’яўляецца разуменне Суботы ў якасці первічнай у адносінах да апрэснокаў прычашчэння. Папярэднія тэксты ідэнтыфікуюць іх як трымацелей Суботы. Адэнай, магчыма, няправільна зразумеў тэрмін “прычашчэнне”.
У 1531 годзе вальдэнсы праводзілі ў Підмонце сінод, каб абмеркаваць паведамленне Георга Марэля (George Morel) адносна дактрын пратэстанцызма. Абмяркоўваючы пытанне – ці можна прымаць пратэстанцызм, яны, удзельнікі сінода, раздзяліліся. Узніклі дзве групы, якія былі названы кансерватарамі і іннаватарамі (гл. Adeney, note p. 668). Тут няма сумненняў, што прынадлежачыя ім арыгінальныя дактрыны не рэпрэзентуюць пратэстанцызм. Пачынаючы з гэтых часоў, яны сталі злівацца з пратэстанцызмам. Непрыняцце Рымлянскіх і сярэдневяковых рытуалаў, якія лічыліся ідалапакланеннем, адмаўленне адухоўленасці багаслужэння і выкарыстання Пісанняў на роднай мове – такой была пазіцыя вальдэнсаў, якая знайшла цвёрдую падтрымку з боку магутных маладых пратэстанцкіх рэфарматараў. З 1532 года і з Шамфаранскага сінода ў Ангроне (Synod of Chamjorans at Angrogna) было рэалізавана мноства рэформ:
1. прыняцце адкрытага багаслужэння ў цэрквах вальдэнсаў, якія прышлі на змену сакрэтным сустрэчам;
2. поўнае асуджэнне звычаяў некаторых вальдэнсаў наведваць багаслужэнні Рымлянскіх католікаў. (Тут, здаецца, мае месца невялікае сумненне адносна таго, ці не сталася такое ад страху пагрозы праследвання (гл. таксама Адкравенне 2:20–22);
3. прыняцце пазіцыі рэфармістаў у адносінах прадвызначэння, добрых спраў, пракляцця, непрызнання абавязковасці споведзей, поста ў нядзелю, свяшчэнства шлюбу і двух сакраментаў.

Гэтыя палажэнні былі вырашаны шляхам галасавання ў асамблеі і прыняты з вялікай перавагай галасоў.


Вальдэнсы на французскай старане Альпаў, галоўным чынам, кансерватары, зліліся з французскім пратэстантызмам. Праследванні ў Багеміі і ў паўднёвай частцы Італіі амаль знішчылі вальдэнскія цэрквы ў гэтых раёнах. Некранутымі засталіся толькі Підмонт і італьянскія даліны ў Каттынскіх Альпах, якія названы дзяржавай Вадойса – у якасці адзінава значымага натуральнага асяроддзя (Adeney, p. 669), хаця многія вальдэнсы былі паразганяны паміж швейцарскімі і нямецкімі пратэстантамі.
У 1536 годзе Підмонт трапіў пад уладаранне французскага правіцеля Франца І (Francis I), якое працягвалася да 1559 года. Вільям з Фуретэнбурга (William of Farstenburg), рашучы пратэстант, быў назначаны правіцелем Підмонта. Ён быў настроены да вальдэнсаў дружалюбна. Люцерну ён пакінуў у веданні члена рэфарматараў Фарэля (Farel), і вальдэнсы працвіталі як добрыя і верныя пратэстанты. Тым не менш было б вельмі памылковым сцверджанне, што вальдэнсы заўсёды былі паклоннікамі Нядзелі. Такое ўражанне складвалася ад таго, што яны да канца XIV стагоддзя нават не з’яўляліся трынітарыямі і іменна за гэта знаходзіліся пад праследаваннем. Але такога да Рэфармацыі не было. Практыка тайных сходаў, безумоўна, была вынікам інтэнсіўнага праследавання вальдэнсаў. З уласцівай ім эластычнасцю яны арганізуюць усё сваё рэлігійнае жыццё, строга прытрымліваюцца біблейскай прастаты. Пра гэта пісалі ў гісторыі такія прывержанцы Нядзелі, як трынітарскія пратэстанты, калі рабілі спробу правесці бесперапынную лінію роднасных сувязей у адваротны бок, да Апосталаў. Яны не хацелі, каб арганізацыя субардынацыяністаў прычашчалася, як гэта было на самай справе. Раннія манускрыпты пра ўсё адзначае былі недаступны. Нават Мустону.
Вальдэнсаў праследавалі на працягу многіх гадоў. Найбольш крытычным перыядам былі 1540–1690 гады. У 1534 годзе быў учынены ўсеагульны разгром Праванскіх цэркваў вальдэнсаў. Італьянскі бок Альпаў стаў суб’ектам інтэнсіўнай вайны, якой кіраваў дэлла Трыніт (Trinite), камандуючы арміяй герцага Савойі Філіберта (Philibert). У гэтай вайне перамаглі вальдэнсы. 5 чэрвеня 1561 года яны прапанавалі мір.
Вальдэнсы Калабрыі праследаваліся іспанскім войскам, якім камандаваў інквізітар Міхель Гісліры (Michele Ghislieri), будучы папа Пій V. Знішчэнню падвергліся патомкі тых вальдэнсаў, якія не былі знішчаны ва ўсеахопным забойстве трынаццатага стагоддзя. 2 тысячы чалавек былі прыгавораны да смяротнага пакарання, 1600 чалавек заключаны ў турму. Мясцовыя ганенні, якія суправаджаліся захватам царкоўных будынкаў, устрайваліся ў Підмонце – пад кіраўніцтвам іезуіцкіх і капуцінскіх манахаў і з дапамогаю вайскоўцаў. У выніку ў 1624 годзе ўспыхнула крывавая вайна, якая прынесла вялікія страты і тым, і другім. Лідэрам у гэты перыяд часу быў Пётр Гіллес (Gilles).
Шырокае праследаванне вальдэнсаў звяршалася пад уладарствам Луйя XIV (Louis XIV), калі герцагам Савойі стаў Карл Эммануіл ІІ (Charles Emmanuel II). Яго маці Марыя дэ Медзічы (Mary de Medici) была дачкою Анры IV (Henry IV) і ўнучкаю Катарыны дэ Медзічы (Catherine de Medici), аўтара працы “Праследаванні Прадхрысціян”. У Турыне быў скліканы сабор, прысвечаны пытанням распаўсюджання веры. Пяць гадоў пазней быў апублікаваны Дэкрэт Гастадо (Decree Gastado), які загадваў сямействам вальдэнсаў на працягу 20-ці дзён з раўніны вярнуцца назад у горы, калі яны не адмовяцца ад пратэстантызму. Гэта было ў сярэдзіне зімы, і вальдэнсам давялося – з вялікай мужнасцю – вытрымаць мноства пакут. Думаецца, што толькі тактычным манеўрам выглядзеў той факт, што ў ла Торру было ўведзена прыблізна 15 тысяч войскоўцаў. І гэта нягледзячы на тое, што вальдэнсы ўжо адыходзілі ў горы. Каталіцкія сілы прапанавалі дапамогу, адкрыўшы вальдэнсам для праходу горныя перавалы. Яны ж сталі суб'ектамі масавых забойстваў, і Джын Легер (Jean Leger), аўтар працы па гісторыі вальдэнсаў (упамянуты Адэнаем, с. 670), падлічыла прыблізна 1712 мучанікаў. Данае масавае забойства яшчэ да закліку Нантскага Эдзікта (у 1685 годзе) шакіравала Еўропу. Кромвель аб’явіў пост. Ад яго імя Мілтон (Milton) склаў пасланне каралю Францыі і прынцам-пратэстантам. З мэтаю выражэння пратэсту ён паслаў да герцага Савойі сэра Семьюэля Морланда (Samuel Morland). Умяшанне Кромвеля было эфектыўным. Мазарын (Mazarin) загадаў герцагу спыніць праследаванне і дараваць пратэстантам амністыю.
У 1686 годзе, г. зн. адзін год пасля Нантскага Эдзікта, Луй XIV (Louis XIV) адправіў пісьмо свайму стрыечнаму брату герцагу Савойі Віктару Амадэю ІІ (Victor Amadeus II), у якім прасіў праследаваць вальдэнсаў такім жа чынам, як ён праследаваў гугенотаў, якія атрымалі прыбежышча іменна сярод вальдэнсаў. Калі праследаванне пачалося, умяшаліся швейцарскія пратэстанты з Баслы (Basle), прапануючы месца ссылкі ў Швейцарыі. Швейцарскія паслы з вялікай цяжкасцю пераканалі вальдэнсаў згадзіцца прыняць гэтае месца ссылкі. 9 красавіка 1686 года герцаг падпісаў дэкрэт, які дазваляў гэтую ссылку. Аднак, нягледзячы на гэта, некаторыя з тых, хто даў згоду на ссылку, былі схоплены і заключаны ў турму. Пасля такога парушэння дагавора вальдэнсы засупраціўляліся. Пачалася яшчэ адна вайна, і да канца 1686 года было забіта 9 тысяч чалавек, а 12 тысяч захоплена ў плен. Многія з іх не вынеслі ўмоў зняволення ў падземных турмах Підмонта і памерлі. У гарах засталося прыкладна 200 вальдэнсаў, і яны павялі такую ўпартую партызанскую вайну, што нарэшце дабіліся вызвалення застаўшыхся ў жывых зняволеных і іх бяспечнай адпраўкі ў Швейцарыю. Тры тысячы выжыўшых былі выпушчаны на волю ў 1687 годзе. Яны, каб дабрацца да Жэневы, выбралі дарогу праз Альпы. У 12-дзённым падарожжы многія загінулі ў снезе. Далей усё было зроблена, нягледзячы на пратэсты швейцарцаў, так: дзеці маладзей дванаццаці гадоў былі пакінуты для вучобы на Рымлянскіх католікаў, а дарослыя вальдэнсы былі разагнаны да Брабдэнбурга (Brabdenburg), Прусіі (Prussia), Вартэмберга (Wurtemberg) і Палацінеты (Palatinate) – каб папярэдзіць спробы вярнуцца.

16 жніўня 1689 года вальдэнсы вярнулі кантроль над сваёй радзімай, скарыстаўшы для гэтага кавалерыю прыкладна ў тысячу вайскоўцаў, якая нападала са Швейцарыі. У даліне Джэйлона (Jaillon), пасля шасцідзённага марша, яны нанеслі паражэнне французскім узброеным сілам у складзе прыблізна 2500 чалавек, якімі камандаваў Марквіс дэ Ларры (Marquis de Larry). Французы страцілі 600 вайскоўцаў, а вальдэнсы – 15 забітых і 12 параненых, ды яшчэ 116 у час марша. Вальдэнсы базіраваліся ў Ла Басіліі (La Basiglia) і вялі горную вайну ажно да вясны 1690 года.


23 мая 1694 года дэкрэтам Віктара вальдэнсам была падаравана рэлігійная свабода. Папа Інакенцій XII дэнансаваў эдзікт, пасля чаго сенат Турына адказаўся ад папскага дэкрэта і пад пагрозай смяротнага пакарання забараніў яго публікацыю на тэрыторыі герцагства. Сенат меў бы вялікія складанасці, калі б не было дапамогі з Англіі і Галандыі. Якраз як Кромвел у папярэднія годы, а потым Вільям і Марыя, а яшчэ пазней – каралева Анна бескарысна дапамагалі ім (гл. Адэнай, с. 671). Гісторыя вальдэнсаў з’яўляецца адным з цяжэйшых прыкладаў бясконцага прыгнечання на працягу паследуючых стагоддзяў. Вальдэнсы маюць невялікія сувязі з Цэрквамі Бога. У гэтым аспекце яны ўжо даўно адказаліся ад традыцый субардынацыяністаў і другіх характарыстак іхняй Царквы. Тым не менш іх гісторыя прадстаўляе інтарэс для канстатацыі таго факта, як адносілася папства да нонкатолікаў пры любой сітуацыі, калі яно мела магчымасць дзейнічаць. Каб яно толькі магло гэта зрабіць, то забівала б кожнага вальдэнса індывідуальна да той пары, пакуль тыя не былі б поўнасцю знішчаны з твару зямлі.




Поделитесь с Вашими друзьями:
1   2   3   4   5   6   7   8   9   10




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2020
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал