Паўсямеснае распаўсюджванне цэркваў з арыентацыяй на Суботу [122]



старонка7/10
Дата канвертавання15.05.2016
Памер0.86 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8   9   10

Крыжовы паход альбігойцаў




Катары, альбігойцы ці вальдэнсы праследаваліся пасля таго, як іх перастаў абараняць першапачатковы заступнік граф Тулузы Райманд VI (Raymond VI), магчыма, таксама альбігоец. Райманд быў выключаны з царквы легатам Інакенція ІІІ П’ерам дэ Кастэлно (Pierre de Castelnau) у 1207 годзе. Пазней ад’ютант графа забіў Кастэлно. Папа неадкладна зняў Райманда. Апошні, спужаўшыся, выгнаў альбігойцаў са сваіх уладанняў, публічна каючыся ў грахах перад царквою святога Гілла (St. Gilles) 18 чэрвеня 1209 года. Калі крыжаносцы, што сабраліся на поўначы Францыі, напалі на Лангедок (Langeгdoc), Раймандас спрыяў крыжоваму паходу і аказаў крыжаносцам дапамогу, калі яны ў 1209 годзе акружылі Безір (Beziers) і Каркасоны (Carсassone). Пасля вяртання ў Тулуз Раймандас адышоў ад сваіх абавязацельстваў, за што Авіньёнскі (Avignon) сабор выключыў яго з царквы. Раймандас накіраваўся ў Рым, дзе яго прымаў Інакенцій ІІІ. Уласнасць жа, якая прынадлежала Раймандасу, у яго адсутнасць захапіў Сімон дэ Монтфорт (Simon de Montfort). У 1212 годзе Раймандас правіў толькі Тулузам і Монтабанам (Montauban). Яго шурын, кароль Арагона, стаў яго ад’ютантам, аднак у Муратскай (Murat) бітве ў 1213 годзе быў забіты. У 1215 годзе Сімон дэ Монтфорт акружыў Тулуз і Норбон. Раймандас не супраціўляўся і пакорліва прыняў умовы папскіх легатаў. У яго адабралі ўласнасць, і ён удаліўся ў Англію, дабіваючыся там дабразычлівасці Інакенція ІІІ у час Латэранскага сабора 1215 года. З месца свайго выгнання ў Арагоне Раймандас VI збіраў сваё войска, і 7 кастрычніка 1217 года захапіў Тулуз, пазней адстайваючы яго ад Сімона дэ Монтфорта. Апошні быў забіты 25 чэрвеня 1218 года (C.E., Vol. XII, art. Raymond VI, p. 670).
Райманд VII стараўся пазбегнуць новага крыжовага пахода і прапанаваў падпарадкавацца Бургскай (Bourges) асамблеі 1216 года, аднак пытанне ў адносінах новага крыжовага пахода было ўжо вырашана. Луй VIII (Louis VIII) (аддаў свае правы на паўднёвыя тэрыторыі Амауры дэ Монтфорту) захапіў Авіньён і без супраціўлення акупіраваў Лангедок. 8 кастрычніка 1226 года, вяртаючыся з поўначы Монтпенсіра (Montpensier), ён памёр. Бланёа з Кастылі (Blanche of Castille) не прыспешваў з вайной супраць Райманда, які забраў некалькі месц ад сенешаля караля Францыі Імберта дэ Беую (Imbert de Beaujeu). У 1228 годзе новыя банды крыжаносцаў пачалі грабіць Тулуз. Скора Райманд страціў амаль усе свае крэпасці і вымушаны быў прасіць міру ў Бланёі з Кастылі. Пасля Меукскай (Meaux) канферэнцыі Райманд вяртаўся ў Парыж і 12 красавіка 1229 года ў Саборы Парыжскай Багамацеры (Church of Notre Dame) зрабіў публічнае каянне ў грахах. Ён абяцаў разрушыць сцены Тулузы і выдаў сваю дачку Джыну (Jeanne) замуж за брата караля Луя IX Альфонса з Пойтыра (Alphonse of Poitiers). Ён вярнуўся ў Тулуз, і, трымаючы данае ім абяцанне, дазволіў арганізацыю інквізіцыі (Brehier, C.E., Vol. XII, Raymond VI). Такім чынам, тая ахова, якую мелі альбігойцы ці вальдэнсы, што трымалі Суботу, была ліквідавана. Гэтая акцыя садзейнічала таму, што любы бяздзельнік, рыцар і апартуніст Еўропы быў узбодраны магчымасцю наведваць Тулуз і поўдзень Францыі. Акруга была адкрыта для атакі з усіх бакоў. Як толькі саюзнікі не прадпрымалі ніякіх дзеянняў, гэты зброд адчуваў сябе прывольна. Усеагльны матыў крыжовых паходаў быў такі: дабіцца такога дазволу, які даў бы магчымасць знішчыць сабататаў паўднёвых раёнаў Францыі і Іспаніі. Шляхам эфектыўнага ўдалення адзінага добразычлівага вяршэнствуючага вера трымальнікаў Суботы праследавалася да фактычнага яе затухання ці адпадання. Трымацелі Суботы не зрабілі ніякага злачынства. Яны былі актывістамі свайго вяршэнствуючага і высокай маралі ў адносінах да свайго Бога. Толькі па гэтай прычыне яны праследаваліся і знішчаліся. Тулузскі сабор 1229 года апублікаваў каноны, змест якіх быў супраць саббатаў:
3-ці канон – уладары розных акруг павінны старанна трасці вілы, дамы і лясы і знішчыць тайнікі ератыкоў.
14-ты канон – членам прафанаў не дазваляецца мець кнігі Старага або Новага Запаветаў (Hefele, 5, 931, 962).
Х. К. Лі (H. C. Lea) высказваўся супраць інквізіцыі і праследавання ёю Водойса (History of the Inquisition of the Middle Ages, Vol. 1, esp. p. 96). Інквізіцыя ў час крыжовых паходаў падвяргала катаванням да смерці ці забівала тысячы людзей. Маюцца падцверджанні,
быццам бы у час разбурэння горада Бітэрра (Biterre) салдаты задавалі пытанне сваім каталіцкім лідэрам наконт таго, якім чынам яны будуць ведаць, хто з’яўляецца ератыком; Арнольд, аббат Цытэукса (Citeux) адказваў: “Забівайце ўсіх, бо Гасподзь ведае, хто прынадлежыць Яму” (с. 96).
Можна канстатаваць, што да трынаццатага стагоддзя ў межах паўднёвай Еўропы больш ці менш працягвалася традыцыя субардынацыянізма трымацелей Суботы. Гэтыя групы былі названы паўліканамі, петрабасіянамі, пасагінянамі (пассагініянамі), вальдэнсамі, сабататамі ці інсабататамі. Па дакументах Рымлянскага інквізітара Райнера Саro (Reinerus Sacho), якія напісаны прыблізна у 1230 годзе, секта Водойса лічылася глыбока старажытнай. Такім чынам было ўстаноўлена, што яна далёка на стагоддзі апярэджвае Вальдо.
Сабаты былі вядомы таксама пад імем пасагіны (Pasigini). Наконт пасагінаў, якія шанавалі Суботу, Хан (Hahn) сказаў:
“Распаўсюджанне ерасі ў тыя часы было амаль неверагодным. Ад Балгарыі на Эбро (Ebro), ад паўночнай Францыі на Тыберу (Tiber) – паўсюдна мы сустракаемся з імі. Цэлыя дзяржавы, такія, як Венгрыя і Паўднёвая Францыя, з’яўляюцца пасцігнутымі сабатамі; яны ў дастатку таксама ў другіх дзяржавах; яны прыклалі свае намаганні ў Германіі, Італіі, Нідэрландах і нават у Англіі” (Gesch. der Ketzer, 1, 13, 14)
Банакесій (Bonacursus) цытуе супраць саббатаў:
“Не меншасць, а, наадварот, большасць ведае, якія памылковасці тых, якія называюцца пасагінамі… Па-першае, яны вучаць, што мы абавязаны павінавацца Суботе. Акрамя таго, іх памылкі ўмацоўвае той факт, што яны асуджаюць і адмаўляюць усіх айцоў царквы і Рымлянскую царкву ў цэлым (D. Archery, Spicilegium I, f. 211–214; Muratory Antiq. medaevi, 5, f, 152, Hahn, 3, 209).
Думаецца (Хан), што свяшчэннікі адказвалі на абвінавачванне ў адносінах іх прывержанасці чацвертай запаведзі тым, што Субота сімвалізуе вечны спакой святых.
Сляды ўшанавацелей Суботы былі выяўлены ў часы Грыгорыя І, Грыгорыя VII і ў 12-м стагоддзі ў Ламбардыі (Strong s Cyclopaedia, I, 680). Іхнія ўсеагульныя вераванні перакінуліся з Італіі ў Еўропу.
Робінсан (Robinson) называе некаторых вальдэнсаў Альп пад імёнамі “саббаты, саббататы”, і асабліва часта – “інзаббаты”. Некаторыя кажуць, што вальдэнсы так названы, зыходзячы з яўрэйскага слова “саббат” таму, што яны трымаюць Суботу як Дзень Госпада (General History of the Baptist Denomination, Vol. II, p. 413).
Фактычна, выказваемае вышэй прадпалажэнне адносна назваў вальдэнсаў выглядала як вынік няздольнасці прыгнячаць субардынацыянісцкіх сабатаў у такім маштабе, як гэта было ў XIII стагоддзі, калі нават учыняліся крыжовыя паходы. У Іспаніі праследаванні былі спецыяльна напраўлены на вальдэнсаў, адданых Субоце.
Кароль Арагона Альфонс звяртаўся да ўсіх архіепіскапаў, епіскапаў і да ўсіх другіх: Мы загадваем вам, што ератыкі–вальдэнсы і інсаббаты – павінны быць адлучаны ад ліку Божыя і ад усіх католікаў, прымушаны ўдаліцца з нашага каралеўства (Marianae, Praefatio in Lucam Tudenaem, знойдзена ў Macima Bibliotheca Veterum Patrum, Vol. 25, p. 90).
Пасля крыжовых паходаў, нягледзячы на інквізіцыю, сістэма ўсё ж засталася.
Кароль Францыі Луй XII (1498–1515 гады) быў інфарміраваны ворагамі вальдэнсаў, насяляючых частку правінцыі Праванса, што ў адносінах вальдэнсаў учынены розныя страшныя злачынствы. Тады кароль паслаў спецыяліста па прашэнням і перакананага доктара Сарбонна правесці расследванне па гэтаму пытанню. Калі тыя вярнуліся, то даклалі, што наведалі ўсе прыходы, аднак не знайшлі слядоў названых злачынстваў, у якіх былі абвінавачаны прыходы. Зусім наадварот, яны пачыталі Суботу, пільнаваліся дэкрэтаў хрышчэння, адпавядаючыя прымітыўным цэрквам, уводзілі сваіх дзяцей у прадметах хрысціянскай веры і запаведзей Божых. Пасля таго, як кароль азнаёміўся з дакладамі ўпаўнаважаных, ён сказаў пад клятваю, што вальдэнсы з’яўляюцца лепшымі людзьмі, чым ён і яго людзі (History of the Christian Church, Vol. II, pp. 71–72, third edition, London, 1818).



Існаванне і распаўсюджанне сектаў, имянуемых катарамі-альбігойцамі


Групы сектаў, якія існавалі ў часы вальдэнсаў, асабліва ў Паўднёвай Францыі і Іспаніі, як мы бачылі, былі імянованы катарамі і альбігойцамі. Так называемыя катары паходзілі ад грэчаскага слова “катхарос” (katharos) або pure. Так што ў літаральным сэнсе яны былі пурытане (puritans). Аднак мы бачым, што вальдэнсы існуюць у тым жа самым месцы і ў тым жа адрэзку часу, маючы тыя ж самыя дактрыны, што і пурытане. З гэтага вынікае, што мы разглядваем адгалінаванні адной і той жа веры. Сам тэрмін “катары” з’яўляецца антычным. Новаўвядзенцы (novations) трэцяга стагоддзя былі вядомы як катары. Гэтым тэрмінам карысталіся таксама маніхейцы. Вебер паведамляе:
“Катары” выступіў усеагульным абазначэннем дуалістычных сект позняга сярэдневякоўя. Для абазначэння гэтых ератыкоў існавала вялікая колькасць другіх тэрмінаў. Не кажучы нават пра такія скажоныя формы, як “каззары”, “газзары” ў Італіі і “кетзер” у Германіі, мы знаходзім наступныя назвы: “піпхлы”, “піпхлэс” – у Францыі; “арыяне”, “маніхейцы” і “патарэны” – дзякуючы сапраўднаму або ўяўнаму падабенству; “тэссеранты”, “тэксторэс” (ткачы) – зыходзячы з рамясла, якім займаліся многія з іх членаў. Іншы раз сучаснікі памылкова тытулавалі іх “вальдэнсамі”. Абапіраючыся на дэмагога Арнольда за Брэсаш (Arnold of Brescia) і ератычнага епіскапа Роберта дэ Сперона (Robert de Sperone), яны былі названы таксама “арнальдыстамі” і “спераністамі”. Сваімі назвамі ератыкі абавязаны і месцам геаграфічнага размяшчэння: “катары з Дэсцензана” (Descenzano) або “албаненсы” ад Дэсцензана паміж Брэсаей і Веронам ці ад Албі ў Підмонце, Албано, і, магчыма, ад правінцыі Албаніі; “баджолэнсы” ці “багнолэнсы” (ад Багноло ў Італіі); “канцорэзенсы” (магчыма, ад Концорезо ў Ламбардыі); “тулузаны” (ад Тулуза); а асабліва “альбігойцы” (ад Албі). Ад абазначэння “паўлікане”, здаецца, узніклі скажоныя “публікане”, “пуплікане”, а “болгары”, “бугры”, “баугры” указваюць на іх магчымае ўсходняе паходжанне” (N.A.Weber, C.E., art. Cathari, Vol. III, p. 435).
Здаецца, Вебер робіць спробу поўнасцю, але памылкова, адмежаваць вальдэнсаў ад указаных вышай сектаў. Ён дапускае, што
“Усходняя Еўропа, здаецца, была зыходным пунктам, першай акругаю, дзе катары праявілі сябе, і апошнім месцам, свабодным ад іх. Багамілы, якія з’яўляліся прадстаўнікамі ерасей у яе найбольш лёгкай дуалістычнай форме, магчыма, існавалі ўжо ў X стагоддзі. А ў познія часы ў Балгарыі яны знайшлі сваіх аднадумцаў у шырокім маштабе. Другім цэнтрам катараў была Боснія. Некаторыя тэарэтыкі лічаць, што не існуе адрознення паміж выяўленымі тут ератыкамі і багаміламі. Аднак другія адносяць і тых, і другіх да цвёрдых дуалістаў. У заходніх дакументах таго часу яны звычайна маюць назву “патарэны”, і гэтае абазначэнне потым было перанесена на італьянскіх катараў”.
Тут без цяжкасці індэнтыфіцыруема мадэль руху гэтых людзей. Лёгка можна вызначыць, што ў якасці першапачатка выступаюць паўлікане, што пасяліліся ў Тракіі. Такімі першымі пасяленнямі былі Албанія і Балгарыя. Ад гэтых месц паўлікане перакінуліся на Боснію. Балгары ўключалі катарызм, які патрабаваў святасці шлюбу, якая практыкавалася, напрыклад, усімі пурытанскімі сектамі. Як здаецца, багамілы развівалі скажоную форму сістэмы, штосьці сярэдняе паміж манастырскім парадкам і артадаксальным духавенствам. Магчыма, што гэтая сістэма парадзіла сур’ёзную дыскусію сярод балгар і на Балканах. Несумненна, што ўсе члены груп на працягу стагоддзяў мелі шлюб, у іх нараджаліся дзеці ва ўсіх акругах, дзе яны пасяліліся. Прадпалажэнне, што яны быццам бы прытрымліваліся бязшлюбнасці, з’яляецца абсурдам.
Катары былі названы паўліканамі (або каўліцынамі) па той прычыне, што яны прымалі тыя ж самыя дактрыны. Уцверджанне, згодна якому такія спасылкі былі адноснымі, з’яўляюцца толькі дапушчэннямі.
Як паказваюць сімвалы іх веры, секты былі біблейскімі букваедамі. Няцяжка прасачыць так жа, з якой нагоды яны былі названы цаззарамі і саббататамі. Хазары або цаззары былі вернуты ў іудаізм прыблізна ў 740 годзе. Яны насялялі раён у усходнім напрамку ад Крыма, уздоўж Каспійскага і да Аральскага мораў і ракі Окса (Oxus River). Яны разгалінаваліся ад поўначы, зверху Волгі, да паўднёвай Балгарыі і мелі панаванне над раёнамі пражывання балгараў – усходнімі і заходнімі. Яны ўладарылі на паўночназаходняй Украіне. Яны трымалі Суботу, прызнавалі Свяшчэнныя Дні, падпарадкоўваліся законам ежы такім жа чынам, як гэта, магчыма, рабілі паўлікане. Хазары аказвалі ваенную дапамогу мад’ярам. Думаецца, што мад’яры былі адной з плямён, якія сталі саюзнікамі хазараў у працэсе стварэння іх імперыі. Іудзейскае каралеўства хазараў існавала ў перыяд прыблізна ад 700 да 1016 гадоў. Іудзейскія беглыя прымчаліся да хазараў з Грэцыі ў 723 годзе. Карты, на якіх абазначаны месцы іх распаўсюджання і ўплыву, можна знайсці ў атласе Марціна Гілберта Atlas of Jewish History, 3 edition, Dorset Press, 1984, pp. 25–26. Гэтыя хазары запрасілі рабінаў наведаць каралеўства і мелі перапіску з іспанскімі іудзеямі. Коуслер (Koesler) (The Thirteenth Tribe, Popular Library, New York, 1976) іх ідэнтыфіцыруе з патомкамі Аскенара, сына Гамера (Бытие, 10:3). Аскеназцы адзначаюць, што яны – людзі Аскеназа. Імкненне Зві Анкоры (Zvi Ankori 8) аправергнуць Коуслера ў Genetic Diseases Of Ashkenazi Jews з’яўляецца непераканаўчым.
Цэнтр аскеназаў быў Месцам Пасялення, якое распрасціралася ад Крыма ў паўночна-заходнім напрамку на Балтыю (глядзі Atlas of Jewish History, p. 43). Гэтую акругу можна лічыць больш ці менш рэарыентаванай з боку хазараў. У выніку нападу рускіх, якое пачалося ў 970 годзе, і сумесная руска-візантыйская экспедыцыя ў 1016 годзе прывялі да канчатковага разгрому Каралеўства Хазараў. А гэта ў рэшце рэшт аслабіла даную акругу, дэзарганізавала населеныя пункты хазарскіх іудзеяў і адкрыла дарогу мангольскім полчышчам 1215 года. Адначасова гэта адцясняла хазараў усё далей на захад. Ітак, з 1016 года перамяшчэнні пачаліся і зне Крыма: у паўднёвым накірунку – на Канстанцінопаль, Трэбізонд і Александрыю; у паўночназаходнім напрамку – на Харкаў і Чарнігаў. Іудзейскі рух у 1350 годзе меў месца ў Кіеве, а ў 1445 годзе – у Літве. Праследаванні ў Венгрыі паміж 1349 і 1360 гадамі гналі іудзеяў на поўнач да Тарнопаля (гл. Atlas of Jewish History, pp. 45–46). Такім чынам, гэта зусім не нечаканасць, што некаторыя з іх звярталіся да той формы хрысціянства, якая саблюдала роднасныя іудаізму дактрыны і таксама праследавалася ў тых жа самых маштабах і часе. Многія іудзеі ўваходзілі ў рускае праваслаўе. Найбольшая ж частка засталася іўдзеямі – аскеназамі і была паглынена іудаізмам. Аднак у гэтыя дні аскеназы ўсё яшчэ мелі адрозненні ў супастаўленні іх з сефардыйскімі (Sephardic) іудамі Іспаніі, Брытаніі і Усхода – адрозненні, дэтэрмінаваныя псіхалагічнымі асаблівасцямі. Праследаванні іудзеяў былі жорсткія па ўсёй Еўропе, асабліва ў Іспаніі, а таксама ў Партугаліі. Гэта ўзгаднялася ў шырокім сэнсе з праследаваннямі пурытан, якія насілі розныя назвы.

1   2   3   4   5   6   7   8   9   10


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка