Паўсямеснае распаўсюджванне цэркваў з арыентацыяй на Суботу [122]



старонка9/10
Дата канвертавання15.05.2016
Памер0.86 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8   9   10

Субота Брытаніі




У Англіі пачытанне Суботы існавала, пачынаючы з пачаткавых зваротаў. Брытанія была ўведзена ў хрысціянства вельмі рана, і Тэртулліан з Карфагена (Tertullian of Carthage) (пісьменнік-рыторык) у працы Супраць іудзеяў (Against the Jews)
“ганарыцца, што землі Брытаніі, недасягальныя для рымлян, сапраўды былі пераможаны Хрыстом. Гэдакае было напісана каля двух вякоў пасля нараджэння Хрыста” (Edwards, Christian England, Vol. 1, p. 20).
Раёны Гластонбарыя (Glastonbury) знаходзіліся пад кантролем Брытаніі да тых часоў, калі іх захапіў кароль Заходняга Саксона (West Saxons) Айн (Ine) (688–722). Тут ён знайшоў драўляную царкву пачцівага ўзросту і прадаставіў у распараджэнне яе духавенства значную колькасць зямлі. У выніку яна дажыла да 1184 года, калі была спалена. Найбольш раннім хрысціянскім мучанікам у выніку праўлення рымлян, рэгістраваных у Брытаніі, з’яўляецца Албан (Alban). Думаецца, што ён быў рымлянскім салдатам, які даў прыбежышча для хрысціянскага свяшчэнніка, збегшага з Галліі і хрысціўшага яго (Edwards, p. 21). Джайлдз (Gildas) і Бід (Bede) расказваюць нам таксама пра мучанікаў Карлеона (Caerleon) – Аароне (Aaron) і Юліусе (Julius). Імя Аарона настрайвае на думку, што ён быў яўрэй (Edwards, ibid.).
У рабоце Арльскага сабора 314 года ўдзельнічала пяцёра брытанскіх хрысціян, уключаючы нават траіх епіскапаў. Удзельнічалі: епіскап Йёрка Еборый (Eborius), епіскап Лондана Рэсцітуцій (Restitutus), епіскап Лінколна Адэльфій (Adelfius) (але гэта не дакладна, паколькі пісьменнік напісаў Colonia Londoninensium, але не Colonia Lindensium), прэсвітэр і дыякан (Edwards, ibid.).
Імператар Канстанцін прызнаў Аўгуста (Augustus) або імператара Йёрка 25 ліпеня 306 года, калі памёр яго бацька Канстанцый. Канстанцый карыстаўся сімпатыяй хрысціян Галліі, якія былі субардынацыяністы ўнітарыі. Канстанцін садзейнічаў рабоце Нікейскага сабора 325 года, і Афанасій называў брытанскіх епіскапаў у якасці прыхільнікаў дэкрэтаў. Эдвардс лічыць магчымым, што Брытанская царква засталася ў меншынстве, канцэнтрыруючыся ў гарадах (с. 22). Больш магчыма, што такім шляхам элементы, прыцягальныя для афанасійскай пазіцыі, былі канцэнтрыраваны ў меншынстве, што выклікае спачуванне. Астатнія прадстаўлялі сабою субардынацыяністаў, трымаючыхся Суботы. Яны распаўсюдзіліся ад Ірландыі да Шатландыі. Звяртае ўвагу факт, згодна якому шырока вядомы тэолаг Пелагій (Pelagius) нарадзіўся ў Брытаніі каля 380 года, і такім чынам дактрынальныя сувязі з цэрквамі Галліі не з’яўляюцца выпадковымі. Ён падкрэсліваў свабоду і магчымасці ўзаемадзеяння людзей у працэсе пачытання Бога (Edwards, p. 23). Яго дактрына канфліктавала з дактрынай Гіппонскага Аўгусціна па пытанню поўнай грахоўнасці людзей, улічваючы якую, быццам бы неабходна палажыцца на выключна даравальную і выратавальную сілу, рэпрэзентованую Аўгусцінавай малітваю –
дарам, які табою ўпраўляе, і загадам, які цябе абуджае (ibid.).
Рым распадаўся ў 410 годзе ў выніку нашэсця так называемых варвараў. Вандалы, якія прышлі захапіць гэты горад, фактычна былі іканакластамі (ворагамі ікон) унітарыямі-хрысціянамі, якія трымалі Суботу, так называемымі арыянамі. Вандалізм зыходзіў з факта, што вандалы разграмілі сур’ёзныя вобразы рымлянскага пакланення, падчыняючы іх дурному націску з боку пазнейшых гісторыкаў. Важна адзначыць, што акупацыя Рыма была павучальнай. Пелагій ад’ехаў у Афрыку, каб там пасяліцца, што было глупствам – адтуль яму было блізка да свайго ворага Аўгусціна. Пазней гэта прывяло да наступнага рэзультата: Пелагій быў выключаны з царквы, памёр у Палестыне. Магчыма, такі выбар месца жыхарства ўказвае на тое, што Пелагій не быў згодзен з дактрынамі яго паўночных папярэднікаў, ці, магчыма, ён не любіў холад. Склалася сцверджанне, што ерась Пелагея – гэта толькі прадпалажэнне сучасніка-хранікёра Праспера (Prosper), якое распаўсюдзіў сын епіскапа Агрыколы (Agricola). У 429 годзе епіскап Германій (Germanus) быў выкліканы з Галіі – Аўксеры (Auxerre). Яго суправаджаў суседскі епіскап Лупій з Троі. Неабходна ўспомніць, што Лупій быў Лерынскім манахам, а гэтае месца прадстаўляла сабою цэнтр, з якога Галлія была скіравана ў рымлянскую сістэму. Такім чынам, мы сустракаемся з афанасійскай містыкай, якую прымяняе Рымская ўлада з мэтаю перамагчы Брытанскую сістэму, абвінавачаную ў пелагіянстве. Думаецца, што яны рабілі гэта не толькі ў цэрквах, але таксама на перакрыжаваннях дарог, і на плошчах, і на сцяжынках (Edwards, ibid.23). Прапаведванне на скрыжаваннях дарог было прыменена таму, што рымляне, а таксама еўрапейцы лічылі скрыжаванні дарог цэнтрамі існавання багіні Гекатэі (Hecate), з якой пайшло прадстаўленне пра значымасць перасячэнняў. Па гэтай прычыне субардынацыяністы або ўнітары былі іканакластамі, асабліва ў адносінах перакрыжаванняў. Епіскапы суправаджалі вайсковую экспедыцыю супраць Пікта (Picts) і Саксона на поўначы. Германій да яго ардынацыі быў дакс (dux) або вайсковы камандзір. Царква і епіскапы Галліі пад панаваннем рымскай сістэмы ў якасці ўлады атрымалі новую, але чужую форму.
Брытанія аслабявала пад уплывам руху сіл зне яе. У 383 годзе хрысціянін іспанскага горада генерал Магній Максімій (Magnus Maximus) ажаніўся на брытанскай дзяўчыне Элен, прывёў свае войскі на сушу і аб’явіў сябе імператарам. З гэтага часу абарона стала недастатковай. У 407 годзе другі Канстанцін вывеў свае войскі на сушу, каб звяршыць тое ж самае. Рымляне колькасна павялічыліся раней, чем было гэта заўважана ў Брытаніі. Тады, у 410-м годзе, Рым адрэзаў вялікія нашэсці варвараў з Галліі і Італіі.
Брыты, у сваю чаргу, паклікалі саксонаў. Рымска-брытанская царква выступіла ўсяго толькі маленькай часткаю брытанскіх хрысціян і была акружона ад рымлянскага і ўрбанізіраванага поўдня, а ў паўднёваусходнім напрамку – ад Ваёа (Wash) да Ексецера (Exeter), другаснымі раёнамі ад Иёрка, у паўночназаходнім напрамку – да Карлайслы (Carlisle) і Камбрыанскага (Cumbrian) берага, або заходняга заканчэння ваеннай зоны (Edwards, p. 25).
З другога боку, кельтская царква была прызнана ў якасці цэнтра палымнеючай хрысціянскай веры (Edwards, p. 27). Кельты прызналі святасць біблейскага кіраўніцтва ў літаральным сэнсе і павінавенне ёй ад усяго сэрца; нават прадпісанні ежы Старага Запавета былі прыняты як законы Божыя. Кельты былі арганізаваны як плямёны, якія, здаецца, мелі змешаныя расавыя пачаткі.
Тое, што іх аб’ядноўвала, было ні армія, ні адміністрацыя з гарадскімі цэнтрамі, як у рымлянскай цывілізацыі. Іх аб'ядноўвала строгая агульная культура, якая абапіралася на ім уласцівую раздзеленую веру (Edwards, p. 27).
Ітак, лёгка ўбачыць, што Рымлянскія епіскапы накіраваліся на акраіну дзяржавы, каб па парадку пераконваць супраць так называемай пелагіянскай ерасі – па той прычыне, што яна сапраўды была тым, чым яна была. Цяжка прадставіць сабе больш рафініраванага аргумента наконт дактрыны міласлівасці. І сярод язычнікаў узнікла прадвызначэнне. Так мы сустракаемся з двума хрысціянствамі, існуючымі ў Брытаніі, і з пытаннем: якое з іх – брытанскае ці кельтскае – з’яўляецца найвышэйшым і больш біблейскім. Такое было забаронена толькі там, дзе дамініравалі рымляне.
Каталіцызм у Брытаніі не быў заснаваны да той пары, пакуль Аўгусцін Кентэрберыйскі (Augustine of Canterbury) не вярнуў англічан. Кароль Кента Этэльберт (Ethelbert) быў далучаны да каталіцызма ў час пентакоста 597 года (згодна рабоце Батлера (Butler) Lives of the Saints, ed. Walsh, кароткае выданне, с. 158), і многія (прыблізна 10 000) з подданых таксама ў 597 годзе былі хрышчоны ў час сярэднезімовага язычніцкага свята Ражства. Тады, калі яны былі ў большасці, усе брытанскія хрысціяне былі, калі не мела места выключэнне, субардынацыяністамі унітарыямі, якія былі адданымі Суботе. Яны шанавалі законы ежы і Свяшчэнныя Дні. Не былі таксама пад гасподствам Рыма да Вайтбійскага сінода 663 года ў Хільдскім аббатстве, пасля якога падпарадкаваліся Рыму ў прымусовым парадку. Калумба з Айёна (Columba of lona) трымаў Суботу і прадсказаў сваю смерць у час Сабата – у Суботу 9 чэрвеня 597 года (Butler, Lives of the Saints, Vol. 1, art. St. Columba, p. 762). У сваёй заўвазе Батлер сказаў, што звычай іменавання Дня Госпада Суботай не пачалося тысячу гадоў пазней (Adamnan, Life of Columba, Dublin, 1857, p. 230). Гэта каменціруе такжа В. Т. Скіне (W. T. Skene) у сваёй працы Adamnan s Life of St. Columba, 1874, p. 96).
Каталіцкі гісторык Беллешэйм (Bellesheim) (History of the Catholic Church in Scotland, Vol. 1, p. 86) зрабіў каментар пра Суботу ў Шатландыі, у якім сказаў так:
“Думаецца, што тут мы знаходзім намёк на звычай, які захоўвала ранняя манастырская царква ў Ірландыі, г. зн. што днём адпачынку была Субота або Сабата”.
Джэймс К. Маффет (James C. Moffatt) (The Church in Skotland, p. 140) таксама выказвае думку, што
"ў ранніх кельтскіх цэрквах Ірландыі, і ў Шатландыі, было прынята святкаваць Суботу, іўдзейскі Сабат, свабодны ад усялякай работы. Яны падпарадкоўваліся чацвёртаму запавету, згодна якому адносілі Суботу да сёмага дня тыдня”.
Флік (Flick) (The Rise of the Mediaeval Church, p. 237) сказаў пры гэтым, што
“кельты карысталіся латынскай Бібліяй, якая адрозніваецца ад Вульгаты (R.C.), а ў якасці дня адпачынку прызнавалі толькі Суботу разам са спецыяльнай рэлігійнай службаю па Нядзелях”.
У Шатландыі да дзесятага і адзінаццатага стагоддзяў бытавала цвёрдае перакананне, што
“кельты працавалі па Нядзелях, а Суботу спраўлялі ў манеры Сабата… Але гэтыя звычаі адмяніла Маргарэта” (Andrew Lang, A History of Scotland from the Roman Occupation, Vol. 1, p. 96; глядзі таксама Celtic Scotland, Vol. 2, p. 350).
Згодна Тарготу (Turgot) (Life of Saint Margaret, p. 49) шатландцы былі прыхільнікамі Суботы ўсутык да пачатку праўлення каралевы Маргарэты. Вось што ён піша:
“Яны мелі другі звычай: не прыдаваць належнай увагі пачэснасцям у адносінах Дня Господа, прысвячаючы сябе ў гэты дзень усемагчымым свецкім заняткам гэдак жа, як і на працягу другіх дзён. Але паколькі такое было ў супярэчнасці з законамі, яна (каралева Маргарэта) старалася контрагументаваць і з дапамогаю розуму, і з дапамогаю аўтарытэту. “Пачцім Дзень Господа”, сказала яна, “паколькі ў гэты дзень наш Гасподзь уваскрэс, не будзем больш у гэты дзень выконваць рабскую працу; прыпамінаючы, што іменна ў гэты дзень мы былі выкуплены з рабства д’ябла Блажэнны папа Грыгорый падцвярджае тое ж самае”.
Пра каралеву Маргарэту і яе меры, накіраваныя супраць прывержанцаў Суботы ў Шатландыі, адпаведны каментар зрабіў Скін (Celtic Scotland, Vol. 2, p. 349).
“Наступным пунктам яе аргументацыі быў такі: яны належным чынам не аказваюць пачцівасці Дню Госпада. Аднак у даным выпадку, здаецца, паследвалі звычаю, сляды якога мы знаходзім у ранняй царквы Ірландыі, гэта значыць яны абагаслаўлялі Суботу ў якасці Сабата і адпачывалі ў гэты дзень ад усіх сваіх работ”.
Люіс (Lewis) (Seventh Day Baptists in Europe and America, Vol. 1, p. 29) падкрэслівае:
“Маецца мноства доказаў, якія сведчаць, што да 115 года, г. зн. у той час, калі першы Рымлянскі епіскап быў усаджаны ў Св. Дэйвідсе (St. David S), Субота ва ўніверсальным выглядзе дамініравала ва Уэльсе. Старажытныя ўэльскія цэрквы, якія правілі Суботу, тады ніколькі не пракланяліся перад Рымам, але ратаваліся ў сваіх патаенных сховішчах”.
Мела патрэбу ў захаванні Суботы адраджэнне ў Елізабецінскай Англіі.
У час уладарання Елізабеты многім разважлівым і незалежным мысліцелям (як да гэтага ў Багеміі здарылася з некаторымі пратэстантамі) прышла ў галаву думка, што чацвёрты запавет патрабуе ад іх адзнакі не першага, а выключна “сядзьмога” дня тыдня, прытым, у дэталізаваным выглядзе (Chambers Cyclopaedia, артыкул Sabbath, Vol. 8, 1837, p. 498; цытата недакладная).
У 1616 годзе Англійскі Джэймс I (James I) вызваліў Галоўнага Суддзю Кока (Coke), спыніўшы гэтым самым спробы абмежаваць уладу караля сродкам суда. На працягу ўказанага часу тут звяршыўся шэраг праследаванняў пратэстантаў. Публікацыя “Кнігі Выкарыстання Часу” (Book of Sports) у 1618 годзе выклікала гняўлівую дыскусію сярод англійскіх тэолагаў. Па-першае, па пытанню: ці ўступіла ў сілу Субота чацвёртага запавету, і па-другое: на якой гэта аснове першы дзень тыдня мае права выступіць рэпрэзентацыяй ушанаванасці Суботы (Haydn S, Dictionary of Dates, art. Sabbatarians, p. 602). Настаўніца Трэйска (Mrs Traske) у 1618 годзе была за на пятнаццаць або шаснаццаць гадоў у Мейдэнлейне (Maiden Lane) – турме, прадугледжанай для тых, якія не згадзіліся з царквою Англіі. Трэйска адказалася вучыць у дзень Суботы і працавала толькі пяць дзён у тыдзень (Pagitt S, Heresiography, p. 196).
У гэты самы перыяд часу на абсягу Еўропы набірала сілу барацьба за каталіцкае ўладаранне і кіраванне на кантыненце. Гэтая вайна, якая пачалася ў 1620 годзе, па сутнасці, была сутыкненнем католікаў і пратэстантаў. Гапсбургі (Hapsburgs) навязвалі Еўропе каталіцкі і імперскі кантроль. У 1618 годзе багемцы, незадоўга да ўзвядзення на імператарскі прэстол гапсбургскага Фердынанда (Ferdinand), паўсталі супраць яго. Прэстол Багеміі быў перададзены пратэстанцкай палаце Выбаршчыкаў. Гэта значна паскорыла Трыццацігадовую вайну. У 1620 годзе Гапсбургі ўзнавілі кантроль над Багеміяй, і зноў пачалося праследаванне Суботы.
У 1628 годзе, нягледзячы на спробы англічан прыастанавіць гэты працэс, кардынал Рышэлье (Richelien), галоўны міністр Луйя XIII захапілі французска-пратэстанцкую крэпасць Ла Рочэл (La Rochelle) і нізверглі ўладу гугенотаў.
У 1639 годзе шатландскія кавентрыі (covenenters), упартыя пратэстанты, паўставалі супраць Чарльза I (Charles), які хацеў навязаць ім новы малітвеннік (Mc Evedy, World History Factfinder, Century, London, 1984, p. 88).
У 1642 годзе паміж каралём і парламентам пачалася грамадзянская вайна. Пачынаючы з гэтага часу, рэлігійныя групіроўкі ўбачылі ўзнікненне ўнітарнай тэалогіі, носьбітамі якой былі Мільтон (Milton), Ісаак Ньютон (Isaac Newton) і другія. Сімвалам тых, хто супрацьстаяў уладаранню і праследаванням, стаў Кромвель (Cromwell).
У 1647 годзе Чарльз I ставіў пад сумненне Упаўнамочных Парламента і што багаслужэнне Нядзелі непасрэдна залежыць ад аўтарытэта царквы.
Паколькі ў Пісаннях нідзе яшчэ не знойдзена, што Субота ў далейшым не павінна заставацца ці яна стала Нядзеляй, то факт, што абвінавачваецца адна і яе месца займае другая, павінен выступіць як праяўленне аўтарытэта царквы (R. Cox, Sabbath Laws, p. 333).
Мае месца здагадка, што адказ ад папства павінен уключаць у сябе змены, якія насквозь уплываюць на царкоўныя саборы адносна паўнамоцтваў, напрыклад, Нядзельнага богаслужэння. Логіка паставіла пратэстантызм у пагражальнае становішча. Мільтон асэнсаваў гэтую логіку і гаварыў:
“Бясспрэчна, што значна бяспечней трымаць сёмы дзень у згодзе з фармуліроўкамі запаветаў Божых, чым, абапіраючыся на чыста чалавечае прадчуванне, прызнаць першы дзень” (Sab. Lit. 2, 46–54).
У 1648 годзе Вестфальскі (Westphalia) дагавор паставіў кропку Еўрапейскай Трыццацігадовай вайне. Пасля гэтай вайны вайсковыя дзеянні паміж французамі і іспанцамі ўсё ж працягваліся. Паўстанне ў Парыжы азнаменавала пачатак працяглага перыяду грамадзянскага хвалявання, які быў вядомы пад назваю “Фрондэ” (Fronde). У 1648 годзе Джордж Фокс (George Fox) стварыў Таварыства Сяброў (Society of Friends) (да 1650 года пад назваю “квакеры” (Quakers).
Прыблізна ў гэты час быў ахрышчан доктар караля Джэймса, каралевы Ганны, караля Чарльза I і каралевы Кацярыны Пітэр Чэмберлен (Peter Chamberlain) (спасылаючыся на надпіс на яго надмагільным помніку, параўнаць з тэлеграфнай копіяй заўвагі SDA на дакуменце наконт спасылкі на Суботу з невядомай публікацыі, с. 25).
У 1649 годзе Чарльз I быў пакараны, Англія дэкларыравала рэспубліку, і Кромвель падавіў Дрогхедскія (Drogheda) паўстанні ірландцаў.
Рэлігічная талерантнасць у адносінах прыхільнікаў Суботы на працягу гэтага перыяду была намнога вышэй. Аднак новаз’яўленне Чарльза II у 1660 годзе, нават пасля таго, як ён абяцаў амністыю і рэлігійную талерантнасць (Mc Evedy, ibid.), зноў суправаджалася бязлітаснасцю супраць тых, хто правіў Суботу. Томас Бампфільд (Thomas Bampfield), спікер аднаго з парламентаў Кромвеля, рабіў пісанні ў імя захоўвання Сабата сёмага дня, за што быў заключаны ў Ільчэсцерскую (Ilchester) цюрму (Calamy 2, 260). Згодна пасланням Сціннета (Stennet) ад 1668 і 1670 гадоў, існавала прыблізна дзевяць ці дзесяць цэркваў, якія трымалі Суботу, ды яшчэ мноства яе паслядоўнікаў, якія засталіся жывы (R. Cox, Sabbath Laws, ibid., Vol. 1, p. 268).
З гэтага моманту культывіраванне Суботы падпала пад сітуацыю, выкліканую шырокай, амаль прымусовай міграцыяй у Амерыку. Як сведчыць Джэс. Бейлію (Jas. Bailey), Сцівен Мамфорд (Stephen Mumford), першы прыхільнік Суботы ў Амерыцы, прыбыў з Лондана у 1664 годзе (J. Bailey, History of the Seventh Day Baptist General Conference, pp. 237–238). У 1671 годзе баптысты сёмага дня, каб захаваць Суботу, перарвалі адносіны з царквою баптыстаў (глядзі Baily, History, pp. 9–10).

1   2   3   4   5   6   7   8   9   10


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка