Патрыятычнае і грамадзянскае выхаванне вучняў на ўроках гісторыі і ў пазакласнай рабоце


Патрыятычнае выхаванне пры вывучэнні краязнаўства



старонка2/3
Дата канвертавання12.06.2016
Памер0.56 Mb.
1   2   3

Патрыятычнае выхаванне пры вывучэнні краязнаўства

Чалавек, калi дома свайго не любiць,

не палюбiць i краiну.

Расул Гамзатаў

Вялiкае значэнне для выхавання ў вучняў патрыятызму маюць краязнаўчыя экскурсii, падарожжы па родным краi.

Краязнаўства дае вялiкiя магчымасцi настаўнiку выхоўваць сапраўдных патрыётаў. Добра вядома яшчэ i тое, што грамадзянiн Бацькаўшчыны пачынаецца з грамадзянiна школы. Удзел школьнiкаў у рабоце савета школы, развiццё вучнёўскага самакiравання, дзейнасць грамадскiх дзiцячых i юнацкiх арганiзацый, клубы — усё гэта стварае ўмовы для выхавання грамадзянiна i патрыёта сваёй краiны.

Маладой незалежнай беларускай дзяржаве вельмі патрэбна развіццё краязнаўства, якое найлепшым чынам працуе на нацыянальна-патрыятычнае выхаванне, фарміраванне асобы грамадзяніна.

Патрыятычнае выхаванне немагчыма без дасканалага вывучэння роднага краю. Патрэбны практычны выхад да стварэння сямейных летапісаў, тапаніміі сваёй мясцовасці, увогуле гісторыі свайго горада, вёскі, вуліцы і нават асобнага дома з падрабязнай храналогіяй і бібліяграфічным слоўнікам тых значных асобаў, якія толькі нарадзіліся ці дзейнічалі тут.

Трэба не толькі захоўваць і вывучаць народную творчасць, але і адраджаць забытыя рамёствы, забытыя мелодыі і г. д. Такі краязнаўчы падыход немагчымы без дзейнасці саміх выхавальнікаў. А краязнаўства не мае сэнсу без краястварэння. Краязнаўства заклікана быць арыенцірам у выхаванні гістарычнай памяці народа, яго нацыянальнай самасвядомасці, павагі і беражлівасці да роднай прыроды.

Краязнавец вымушаны ўлічваць цэласнае ўзаемадзеянне асноўных сфераў чалавечай свядомасці — навукі, мастацтва і рэлігіі. Канкрэтна гэта праяўляецца ў тым, што, даследуючы любую мясцовую з’яву, ён спалучае энергію разнастайных ведаў, уласныя эмоцыі, пачуцці і веру праз аб’ект свайго даследвання.

Далучэнне вучняў да культурна-гістарычнай спадчыны сваёй Радзімы — важны сродак фарміравання нацыянальнай самасвядомасці. На жаль, сучасныя радыё- і тэлеперадачы напоўнены інфармацыяй, што нясе духоўнае спусташэнне, паказваюць свет нерэальнасці, крамолы. Перадачы не звязваюць нас з мінулым народа, аддаляюць ад унікальнай традыцыйнай культуры, ад яе самабытнасці, ад багатай гістарычнай спадчыны продкаў. Адзіная перадача “Падарожжа дылетанта” — хіба яна можа задаволіць?

Гэты прабел у душах нашай моладзі можа запоўніць краязнаўства. Вывучэнне роднага краю — гэта не толькі пазнанне сваёй мінуўшчыны, але і грамадзянскае выхаванне.

Некаторую долю ў краязнаўчай рабоце можа ўзяць на сябе раённы музей, але асноўную функцыю, лічу, павінна адыграць школа. Краязнаўчая работа — шматгранная, і весці яе можна ў выглядзе гуртковай работы ці факультатываў.

Шырокае пазнанне культуры, быту мінулага можа даць праца на фальклорнай ніве. У песнях, легендах, прыказках і прымаўках — і мудрасць народа, і адлюстраванне жыцця, і абрадавыя традыцыі, і каляндар. У фальклоры адлюстравана наша гісторыя: казацтва, чумацтва, рэкруцтва, барацьба з ворагамі, уклад жыцця. Усё гэта можна вывучыць у фальклорных экспедыцыях. Добра, калі паралельна будзе арганізавана лінгвістычная работа. Дыялектныя словы — гэта моўная скарбніца, а іншае слова — загадка. Ад людзей можна даведацца, як называюцца травы, зёлкі, кветкі, што крыецца ў гэтых назвах, пра лекавыя ўласцівасці; даведацца, як называюцца грыбы, птушкі. У звычайных дыялектных словах, зваротах таксама шмат каштоўнага, асабліва калі ўнікнуць у іх гістарычны корань.

Не менш цікавага можна знайсці, калі ўключыцца ў тапанімічныя даследванні. У назвах мясцін — шмат своеасаблівага, адметнага, іншы раз таемнага. У кожнай вёскі, урочышча, хутара маецца свая гісторыя, бывае, даволі цікавая. Знікаюць рэчачкі, хутары, нават вёскі, а з імі і іх гісторыі, назвы. Пакуль жывуць старыя людзі, трэба сустракацца з імі, запісваць усё, каб не згубіліся назаўсёды ні назвы тых аб’ектаў, ні іх гісторыя.

Нацыянальная самасвядомасць нараджаецца і фарміруецца ў нетрах кожнай нацыі. Яна звязана з пачуццём любові да бацькоў, родных, дзяцей, да зямлі, на якой нарадзіўся і вырас, да культуры, традыцый роднага краю. А гэта тое, без чаго немагчыма стаць сапраўдным грамадзянінам. Ад узроўню сфармаванасці нацыянальнай самасвядомасці залежыць прагрэс краіны і нацыі ў цэлым. Мы ўсё болей пераконваемся у тым, што асновай адукацыйна-выхаваўчай сістэмы ў краіне павінны стаць нацыянальная гісторыя і культура. Адраджэнне нацыянальных традыцый аказвае станоўчы ўплыў на выхаванцаў.

Заключэнне

Школа заўсёды развівала ў дзяцей пачуццё вольнасці, адзінства, роўнасці і братэрства. Сутнасць паняцця “патрыятызм” уключае ў сябе любоў да Радзімы, да зямлі, дзе нарадзіўся і вырас, гонар за гістарычнае мінулае народа. Патрыятызм непарыўна спалучаецца з інтэрнацыяналізмам, пачуццём агульначалавечай еднасці з народамі ўсіх краін.

У сваёй рабоце я імкнулася паказаць, што патрыятызм і грамадзянскасць маюць дзейнасны характар. Таму і іх выхаванне ажыццяўляецца ў працэсе арганізацыі разнастайнай пазнавальнай і практычнай дзейнасці школьнікаў.

Мае высілкі як настаўніка і класнага кіраўніка накіраваныя перш за ўсё на абагачэнне вучняў ведамі, якія адносяцца да асмыслення розных бакоў патрыятызма і грамадзянскасці.

У апошні час усё часцей з экрана тэлевізара, у эфіры радыё, з высокіх трыбун пачалі гучаць словы “патрыятызм”, “памяць аб мінулым” і “павага да традыцый”. І не дзіва: уся Беларусь адсвяткавала некалькі значных падзей сваёй гісторыі – 65-й гадавіну Вялікай Перамогі савецкага народа над фашызмам, 70 –годдзе пачатку Вялікай Айчыннай вайны.

А ці разумее сучасная моладзь — пакаленне, што расце і сталее ў краіне, якая больш чым шэсцьдзесят гадоў жыве пад мірным небам, — што такое патрыятызм?

Я не перастаю паўтараць сваім вучням, што патрыятызм народа праяўляецца не толькі ў гады вайны, але і ў мірны час. Ведаць сваю гісторыю, ганарыцца ёю, імкнуцца як мага больш зрабіць на карысць Радзімы – гэта значыць быць патрыётам.

Такім чынам, у сваёй настаўніцкай дзейнасці лічу неабходным развіваць духоўныя якасці асобы на ўроках гісторыі, а таксама на пазакласных занятках. Неабходна ствараць рэальныя магчымасці і ажыццяўляць мэтанакіраваныя намаганні для развіцця патрыятычных якасцей у школьнікаў. Мае вучні заўсёды ўдзельнічаюць у школьных, раённых і абласных конкурсах па ваенна-патрыятычнай тэматыцы. Старшакласнікамі ажыццяўляецца праграма дапамогі ветэранам Вялікай Айчыннай вайны. Падобная дзейнасць спрыяе духоўнаму самавызначэнню моладзі, засваенню і разуменню імі вытокаў роднай культуры і гісторыі, а таксама выхоўвае імкненне да стварэння ўласных творчых каштоўнасцей.



Літаратура

  1. Альшэўская Н.У. Развіццё самасвядомасці грамадзяніна-беларуса ў вучнёўскіх клубах i гасцёўнях. — Мн., 1997.

  2. Альшэўская Н.У. Развіццё пачуцця самасвядомасці грамадзяніна-беларуса на уроках гісторыі ў вучняў старэйшых класаў. — Мн., 1998.

  3. Асветнікі зямлі Беларускай: Энцыклапедычны даведнік. Мн., 2001.

  4. Арлоў іУ. Адкуль наш род. - Мн., 1996.

  1. Барчук А. Л. Сістэма патрыятычнага выхавання старшакласнікаў. — Мн.: МАРБ, БДПУ імя Максіма Танка, 1998.

  2. Болбас В. Добрых нораваў крыніца: Ф. Скарына i М. Гусоўскі аб маральным выхаванні // Адукацыя i выхаванне. — 1992, № 12.

  3. Бутрамееў У. Вялікія i славутыя людзі беларускай зямлі. - Мн., 1995.

  4. Голубеў В., Крук Ул., Лойка П. Ці ведаеце вы гісторыю сваей краіны. - Мн., 1995.

  5. Гражданское воспитание: Пособие для педагогов и психологов/
    Кирилюк Л.Г., Величко В.В., Карпиевич Д.В., Карпиевич Е.Ф. —Мн., 2000.

  1. Дакументы i матэрыялы па гісторыі Беларусі ў сярэднія вякі. X — XIII стст,/ Пад рэд. Г.В.Штыхава. Мн., 1998.

  1. Минкина Н. А. Воспитание ответственностью: Учеб. пособие. — М.: Высш. ж, 1990.

  2. Маслянщына I., Багадзяж М. Слава i няслаўе. - Мн., 1995.

  3. Мысліцелі i асветнікі Беларусі: Энцыклапедычны даведнік.- Мн., 1995.

  4. Панасюк М. В., Панасюк С. М. Завет грамадзяніну Рэспублікі Беларусь XXI ст. — М., 1998.

  5. Тарасаў К. Памяць пра легенды: Постаці беларускай мінуўшчыны. Мн., 1990.

  6. Чечет В.В. Воспитание патриотических чувств. — Мн.; Нар. Асвета, 1977.

  7. Ясева Н.Ю. Воспитание основ патриотических чувств у дошкольников. — Могилев, 2000.

  8. Кабуш В.Т. Перспективы развития детского движения в Республике Беларусь: сборник документов Минск. Бел. фонд."Мы—детям" 1998г.

  9. Ходоровская З.А. Классному руководителю о работе с пионерами разного возраста. М./Просвещение,1982г.

  10. Серия книг «Педагогическая мастерская» МН.: Красико- Принт,2003 – 2004г.

  11. Серыя «Ў дапамогу педагогу». Навукова-метадычны, інфармацыйны часопіс «Пазашкольнае выхаванне»

Дадатак 1.

Умацаванне велікакняжацкай улады.

Княжанне Альгерда і Ягайлы. Крэўская унія.

VIІ КЛАС
Мэта і задачы ўрока: раскрыць сутнасць працэсу ўмацавання велікакняжацкай улады ў часы праўлення Гедзіміна (Гедыміна), Альгерда і Ягайлы, вызначыць, наколькі пашырылася тэрыторыя ў час фарміравання беларуска-літоўскай дзяржавы; прадаўжаць фарміраваць навыкі работы з гістарычнай картай, рабіць вывады, аналізаваць і абагульняць гістарычныя факты, даваць ацэнку дзейнасці гістарычных асоб, правільна ўжываць і тлумачыць гістарычныя тэрміны; выхоўваць цікавасць да вывучэння айчыннай гісторыі.

Тып урока — камбінаваны з прымяненнем інтэрактыўных метадаў навучання.

Формы работы на ўроку: індывідуальная, парная, групавая.
Забеспячэнне ўрока: падручнік,

Бутрамееў У. Вялікія і славутыя людзі беларускай зямлі. Мн., 1996;

Чаропка В. Імя ў летапісе. Мн., 1994;

Вабішчэвіч В. Вывучэнне сімволікі ў школе // Беларускі гістарычны часопіс. 1995, № 2;

атлас па гісторыі Беларусі "Старажытны час і сярэднія вякі". Мн., 2002.

Новыя паняцці: сімволіка, "руські" людзі, тытул, рэзідэнцыя, стараста, кляштары, Карона Польская, унія, прывілей.

Асобы: Віцень, Гедзімін, Давыд Гарадзенскі, Альгерд, Кейстут, Ягайла.

Даты: 1307 г., 1314 г., 1316—1341 гг., 1323 г., 1362 г., 1377г., 1380 г., 1385 г.

Эпіграф:


Усё лятуць і лятуць тыя коні,

Срэбнай збруяй далёка грымяць...

Старадаўняй Літоўскай пагоні

Не разбіць, не спыніць, не стрымаць!

Максім Багдановіч. Пагоня.
Ход урока

Уступ. У напружанай працы сялян і рамеснікаў, княжацкіх міжусобіцах, унутраных і знешніх войнах нараджалася Вялікае княства. Для сярэдневякоўя гэта было звычайнай з'явай. У гэтым няма нічога дзіўнага. Тады быў такі час, так складалася і гісторыя суседняй Русі, і гісторыя заходнееўрапейскіх дзяржаў, напрыклад, Францыі і Англіі. Міндоўг і Войшалк увайшлі ў беларускую гісторыю як князі, што заклалі падмурак нашай дзяржавы, якую праславіць потым заснавальнік новай княжацкай дынастыі Гедзімін.
I. Праверка дамашняга задання
Заданне 1. Суаднясіце падзею з імем князя ці героя:


  1. У 1203 г. войска полацкага князя асадзіла дзве нямецкія крэпасці.

  2. Таленавіты ваенны кіраўнік — князь — узначальваў абарону крэпасці Юр'еў (цяпер Тарту).

  3. На Няве адбылася "сеча вялікая". У жорсткай рукапашнай сутычцы гераічна змагаўся полацкі ваяр.

4)У1253г. адбылася важная падзея — гэты князь каранаваўся ў Наваградку.

  1. Вельмі жорстка адпомсціў ворагам свайго бацькі, але ў хуткім часе таксама быў забіты.

  2. Паводле Густынскага летапісу, князь, які пачаў княжыць у Літве, прыдумаў сабе герб «Пагоня» — узброены рыцар на кані з мячом.

а) Віцень; б) Міндоўг; в) Войшалк; г) Уладзімір; д) Вячка; е) Якаў.

Заданне 2. Выберыце правільны адказ.

  1. Крутагор'е, Койданава — так у мінулым называлі гэты сучасны горад у Беларусі: а) Браслаў; б) Дзяржынск; в) Заслаўе.

  2. Першыя звесткі пра Літву сустракаюцца ў летапісе пад: а) 1005 г.; б) 1009 г.; в) 1250 г.

  3. Цэнтрам аб'яднання беларуска-літоўскіх зямель у адну дзяржаву ў XIII ст. стаў горад: а) Вільня; б) Наваградак; в) Полацк.


II. Вывучэнне новага матэрыялу
1. Засяроджваю ўвагу вучняў на тым, што працэс аб'яднання беларускіх і літоўскіх зямель у адну дзяржаву быў абумоўлены неабходнасцю барацьбы са знешняй небяспекай.

Стаўлю праблемнае пытанне: Якім шляхам адбывалася аб'яднанне беларускіх і літоўскіх зямель у адну дзяржаву? (Звяртаемся да вучэбнага дапаможніка)


Заданне 1. Запоўніце табліцу


Пашырэнне Вялікага княства Літоўскага

Князь

Гады праўлення

Значэнне яго дзейнасці

Далучаныя тэрыторыі

Шляхі далучэння

Міндоўг

Каля 1235—1263 гг.




Верхняе Панямонне




Войшалк

1263—1267 гг.




Налынчаны і Дзяволтва




Віцень

Каля 1295—1316 гг.




Полацкая, Менская, Берасцейская землі




Гедзімін

1316—1345 гг.




Жамойць




Альгерд

1345—1377 гг.




Пасожжа, Кіеўская, Смаленская, Бранская землі




Пры запаўненні табліцы аказваю вучням дапамогу. Калі табліца запоўнена, адбываецца яе абмеркаванне. Прапаную паказаць на карце названыя тэрыторыі. Трэба акцэнтаваць увагу вучняў, што да 1341 г. большая частка беларускіх зямель увайшла ў склад ВКЛ. Толькі Пасожжа (Мсціслаў, Гомель) увайшлі ў склад ВКЛ пры Альгердзе.

Фарміраванне тэрыторыі ВКЛ доўжылася амаль што 200 гадоў. Пачалося фарміраванне ў перыяд княжання Міндоўга і закончылася пры Вітаўце Вялікім. Пра яго мы пагаворым з вамі на наступных занятках.



2. Пры тлумачэнні ролі Віценя ў нашай гісторыі адзначаю, што, паводле летапісных звестак, менавіта Віцень прыняў герб "Пагоня" як адзін з дзяржаўных сімвалаў літоўскай дзяржавы. Вось як пра гэта гаворыцца ў Густынскім летапісе: "А Витен нача княжить над Литвою, измыслил себе герб и всему князству Литовскому печать: рыцар збройны на коне з мечем, еже ныне наричут погоня". Некаторыя даследчыкі даказваюць, што герб "Пагоня" мелі ў першай палове XIII ст. полацкія князі, а Віцень з роду полацкіх князёў.

На старонках вучэбнага дапаможніка паказаны герб "Пагоня" на галоўным сцягу ВКЛ, што датуецца XV ст. Што азначае слова "герб"? Герб (паходзіць ад нямецкага Егbе — спадчына) — гэта спадчынны знак, сімвал дзяржавы, горада, які змяшчаецца на сцягах, пячатках, дзяржаўных і іншых дакументах. Што ўяўляе сабой герб "Пагоня"? Выява, на якой паказаны ўзброены рыцар на кані ў руху, ён трымае ў правай руцэ ўзняты меч, а ў левай — белы шчыт з залатым шасціканцовым крыжам. Ярылаў крыж падобны на крыж Ефрасінні Полацкай. Чаму герб названы "Пагоня"? Кліч "Пагоня!" азначаў, што на нашу зямлю напаў вораг і ўсе мужчыны павінны яе абараняць, разбіць ворага і гнаць аж да мяжы. А калі варожыя ваяры ўзялі нашых суайчыннікаў у палон, дык вызваліць іх і вярнуць дамоў. (зачытваю эпіграф да ўрока або ўвесь верш "Пагоня"). Верш "Пагоня" вы будзеце вывучаць на ўроку роднай літаратуры.

Паглядзіце яшчэ раз на галоўны сцяг ВКЛ. На чырвоным палотнішчы — сярэбраны герб "Пагоня". Два колеры — белы і чырвоны — нашы нацыянальныя. Яны на народным адзенні беларусаў, на ручніках і абрусах. Белы колер сімвалізуе свабоду і незалежнасць, а чырвоны — пралітую кроў нашых продкаў у бітвах за волю і незалежнасць нашай Бацькаўшчыны. У часы сярэдневякоўя, калі ваяры ваявалі дзідамі і для абароны трымалі шчыты, трэба было неяк адрозніваць свайго ад чужынца. Ліцвінскія ваяры на шчытах мелі «Пагоню», а на канцах дзідаў невялікія белыя сцяжкі з чырвонай прадольнай паласой. У 1991— 1995 гадах герб "Пагоня" і бела-чырвона-белы сцяг былі дзяржаўнымі сімваламі Рэспублікі Беларусь.

Затым вучні рыхтуюць даведку пра вялікага Гедзіміна.



3. Заданне 2. Скласці гістарычную даведку "Унутраная палітыка Гедзіміна". (Вучні выкарыстоўваюць вучэбны дапаможнік і кнігу У.Бутрамеева "Вялікія і славутыя людзі беларускай зямлі", с. 65—68).

Прыкладны варыянт даведкі.



Князь Гедзімін стаў заснавальнікам новай княжацкай дынастыі, якая змяніла на беларускіх землях дынастыю Рагвалодавічаў.

У 1323 г. ён перанёс сталіцу дзяржавы з Наваградка ў Вільню. 3 той пары гэты цудоўны горад на некалькі соцень гадоў стаў цэнтрам беларуска­-літоўскай дзяржавы. Умацаваўшы сваю ўладу, Гедзімін абвясціў сябе "каралём Літвы і Русі", а пасля далучэння Жамойці дзяржава пачала называцца "Вялікае княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае". Карона Гедзіміна — шапка Гедзіміна — стала галоўнай велікакняжацкай рэгаліяй. Ей потым каранаваліся ўсе вялікія князі Вялікага княства. Гедзімін быў мудры правіцель. Застаючыся сам язычнікам, цярпліва ставіўся да розных вераванняў. Каб умацаваць сваю ўладу і незалежнасць ВКЛ ад маскоўскага мітрапаліта, дамогся ад канстанцінопальскага патрыярха стварэння мітраполіі ў Наваградку.

4. Кароткую інфармацыю пра асаблівасці ўнутранай і знешняй палітыкі князёў Альгерда і Кейстута дае настаўнік, а затым вучні працуюць з контурнай картай "Вялікае княства Літоўскае, Рускае, Жамойцкае (другая палова XIV—XV ст.)" і выкарыстоўваюць заданне 3, запісанае на картцы.

Заданне 3. Адзначыць на контурнай карце "Асноўныя кірункі знешняй палітыкі пры Альгердзе" даты важнейшых падзей (выкарыстоўваюць атлас па гісторыі Беларусі "Старажытныя часы і Сярэднія вякі", а таксама вучэбны дапаможнік).

  1. 1348 г. — бітва на рацэ Стрэве.

  2. 1363 г. — бітва каля ракі Сінія Воды.

  3. 1368 г. — першы паход на Маскву.

  4. 1370 г. — другі паход на Маскву.

  5. 1372 г. — трэці паход на Маскву.

Знешняя палітыка Ягайлы вывучаецца вучнямі самастойна. Даецца праблемнае пытанне:

Дакажыце, што Каралеўства Польскае і Вялікае княства Літоўскае імкнуліся да уніі, але болыпую ініцыятыву праяўлялі палякі. (Карыстаючыся вучэбным дапаможнікам, с. 130—131, вучні прыводзяць доказы.)


III. Замацаванне новага матэрыялу
Для замацавання ведаў выношу тры пытанні:

  1. Хто і калі перанёс сталіцу ВКЛ з Наваградка ў Вільню?

  2. Назавіце асноўныя кірункі знешняй палітыкі Альгерда і Кейстута.

  3. Калі і з якой мэтай была заключана Крэўская унія?


Рэфлексія. Выстаўленне адзнак з тлумачэннем.

Дамашняе заданне: 1) падрыхтаваць паведамленне на тэму: "Славуты стараста Давыд Гарадзенскі"; 2) запоўніць табліцу "Станоўчыя і адмоўныя вынікі Крэўскай уніі"; 3) паўтарыць даты і тэрміны.

Дадатак 2



ТУРНІР ЮНЫХ ЭРУДЫТАЎ

НАМ ЗАСТАЛАСЯ СПАДЧЫНА “



ЗАДАЧЫ:

Паглыбіць веды вучняў пра гісторыю роднага краю, яго культуру; развіваць у вучняў цікавасць да гісторыі Беларусі; выхоўваць пачуцці патрыятызму, гонару за сваю Радзіму; развіваць творчыя здольнасті вучняў.



ЗАБЕСПЯЧЭННЕ ТУРНІРА:

сталы для ўдзельнікаў, радыёапаратура, картачкі з заданнямі, эмблемы каманд.

Памяшканне ўпрыгожана плакатамі з выслоўямі пра гісторыю.

Вывучайце мінулае, калі хочаце прадбачыць будучыню.

Канфуцый

Без мінулага не будзе сучаснага і будучага.

Уладзімір Караткевіч

Турнір пачынаецца песняй “Спадчына” у выкананні ансамбля Песняры.

Вядучы. Сёння мы праводзім гістарычны турнір, які, я спадзяюся, будзе для вас цікавым і пазнавальным. Пасля кожнага конкурсу падводзяцца вынікі. Каманда, якая пераможа у гэтым турніры, атрымае памятныя прызы.

Наш турнір будзе праходзіць у пяць тураў. Балельшчыкі пры выкананні некаторых заданняў змогуць дапамагчы сваёй камандзе. З умовамі гульні вы азнаёмлены. Прадстаўляем наша журы .

Прадстаўляем каманды (назва, девіз, эмблема ).

1 тур. Што? Дзе? Калі?

Адказвае каманда якая першая падняла руку. У выпадку, калі каманды не ведаюць адказу , то права адказу перадаецца балельшчыкам.



Пытанні першага тура.

1. Дзе быў пабудаваны трэці Сафійскі сабор на ўсходнеславянскіх землях?

2. Якая падзея адбылася ў 1385г. у замку Крэва?

3. Які горад лічыцца першай сталіцай Вялікага княства Літоўскага?

4. Пасля якой пераможнай бітвы землі ўсходніх славян пяць стогоддзяў не ведалі нямецкай агрэсіі? Назавіце яе дату.

5. Якія існуюць версіі пра паходжанне назвы “Белая Русь”?

6. Якую бітву на тэрыторыі Беларусі Петр I назваў “маці Палтаўскай баталіі”?

7. Ці праводзіў расійскі ўрад рэпрэсіі супраць беларускага насельніцтва, якое стала на бок Напалеона?

8. Хто з нашых землякоў стаў нацыянальным героям Польшчы і ЗША? Яму пастаўлены помнік у Кракаве, Вашінгтоне, Чыкага, Кліўлендзе, Мілуоках, яго імем названа першая дывізія Войска Польскага і горад ў штаце Місісіпі. Дзе ён нарадзіўся?

9. Якія плямёны насялялі тэрыторыю Беларусі ў старажытнасці?

10. Як называлася самая старажытная дзяржава на тэрыторыі Беларусі? Хто кіраваў гэтай дзяржавай?

11. Якія абавязкі выконваў князь? Каго вы ведаеце з беларускіх князёў?

12. Як называлася наша старажытная дзяржава, якая ўзнікла ў 1240-я гады ў Панямонні?

13. Які горад быў першай сталіцай ВКЛ?

14. Пры якім княз быў створаны першы дзяржаўны герб ВКЛ? Як ён называўся?

15. Які князь перанёс сталіцу з Навагрудка ў горад на Віліі? Як называўся гэты горад?

16. Што такое унія? Калі была падпісана першая Унія ў гсторыі ВКЛ? Як яна называлася? Які князь падпісаў гэтую унію?

17. Які вялікі гандлёвы шлях праходзіў праз тэрыторыю Беларусі ў старажытныя часы?

18. Каго называлі князёўнай з трыма імёнамі?

19. Як звалі майстра, які стварыў у 1161г. на заказ унікальны мастацкі шэдэўр? Што гэта за шэдэўр?

20. Пры якім князе быў пабудаваны Сафійскі сабор ў Полацку?

2 тур. Конкурс капітанаў.

Прайсці як можна большы шлях, пры ўмове, што кожны крок робіцца толькі тады, калі называецца любы гістарычны тэрмін і даецца яго тлумачэнне.



3 тур. Постаці беларускай мінуўшчыны.

Вядучы. Паслухайце жыццяпісы знакамітых людзей нашай Бацькаўшчыны. Скажыце, пра каго ідзе гаворка, дапоўніце, калі ведаецце, звесткі з біяграфіі кожнага з гэтых людзей.

1. Закончыў Кракаўскі універсітэт, быў адным з самых адукаваных людзей свайго часу ў ВКЛ. Ён з’яўляўся выдатным прадаўжальнікам культурна-асветніцкіх традыцый Ф. Скарыны, грамадска-палітычным дзеячам, рэлігійным рэфэрматарам, гісторыкам, філолагам, паэтам. Імя яго ў XVI ст. было шырока вядома ў Англіі, Італіі, нямецкіхкняствах і іншых краінах Заходняй Еўропы. Валодаў многімі замежнымі мовамі. Заснаваў у Нясвіжы друкарню і ў 1562 г. выдаў тут “Катэхізіс” па-беларуску. (Сымон Будны).



1   2   3


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка