Паважаныя сябры І калегі! V фестываль нефармальнай адукацыі адбудзецца 5-6 снежня 2014 г



Дата канвертавання15.05.2016
Памер64.1 Kb.



Паважаныя сябры і калегі!
V ФЕСТЫВАЛЬ НЕФАРМАЛЬНАЙ АДУКАЦЫІ

адбудзецца 5-6 снежня 2014 г.

ў Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры імя І.Рау
Фестываль нефармальнай адукацыі праводзіцца ў Беларусі з 2006 года. Гэта падзея ўжо стала добрай традыцыяй стварэння адкрытай пляцоўкі для прафесійных абмеркаванняў і абмену вопытам ў сферы нефармальнай адукацыі для практыкаў, тэарэтыкаў, метадыстаў, якія прадстаўляюць розныя сектары дзейнасці (недзяржаўны, дзяржаўны, прыватны).

Фестываль у Беларусі з'яўляецца сапраўдным святам для мноства педагогаў, андрагогаў, трэнераў і іншых асоб, якія падзяляюць каштоўнасці і падыходы нефармальнай адукацыі на працягу ўсяго жыцця.



Асноўнай мэтай Фестываля нефармальнай адукацыі-2014 з'яўляецца паказ ролі і магчымасцей нефармальнай адукацыі, яе карысці для грамадства.
Задачы Фестываля 2014:

  • прадставіць нефармальную адукацыю як сістэму, якая забяспечвае развіццё сацыяльных, грамадзянскіх, прафесійных кампетэнцый і творчых здольнасцей асобы на працягу ўсяго жыцця;

      • прэзентаваць разнастайнасць праграм і спецыфіку падыходаў нефармальнай адукацыі, яе карысці для грамадства;

      • стымуляваць абмен досведам і наладзіць партнёрскія сувязі паміж удзельнікамі;

      • арганізаваць абмеркаванне тэндэнцый і перспектыўных напрамкаў развіцця нефармальнай адукацыі.


На працягу двух фестывальных дзён будуць прадстаўлены:

  • прэзентацыі разнастайных адукацыйных праграм і праектаў;

  • майстар-класы ў выкананні лепшых адукатараў;

  • творчыя конкурсы;

  • дыскусіі па актуальных пытаннях развіцця нефармальнай адукацыі ў нашай краіне і за мяжой;

  • цікавая культурная праграма;

  • выстава арганізацый і адукацыйных праграм нефармальнай адукацыі.

Фестываль-2014 захоўвае свой ​​традыцыйны інтэрактыўны спосаб фарміравання праграмы (папярэдняя праграма):


Дата

Мерапрыемства

5 снежня

10.00-13.00

Пленарнае паседжанне, на якім беларускія і міжнародныя эксперты прадставяць актуальныя тэндэнцыі развіцця нефармальнай адукацыі, як у еўрапейскіх краінах, так і ў Беларусі.

14.00-18.00

Секцыі па актуальных напрамках развіцця нефармальнай адукацыі (аналіз сітуацыі і сучасныя тэндэнцыі, абмеркаванне перспектыў і магчымых сумесных крокаў дзеяння).

На секцыях плануецца разгледзіць наступныя тэмы:

  • развіццё грамадзянскіх кампетэнцый;

  • запыт (заказ) ад грамадства (грамадскіх груп і інстытутаў) на нефармальную адукацыю, механізмы і інструменты рэалізацыі;

  • культура памяці ў нефармальнай адукацыі;

  • нефармальная адукацыя і СМІ;

  • адукацыя ў інтарэсах устойлівага развіцця;

  • інклюзія ў нефармальнай адукацыі;

  • стандарты нефармальнай і дадатковай адукацыі;

  • нефармальная адукацыя для рэгіянальнага развіцця.

18.00-19.00

Пленарнае паседжанне - прэзентацыя вынікаў працы секцый

19.00-21.00

Вячэра, культурная праграма, нефармальная камунікацыя

6 снежня




09.00-16.00

Майстар-класы, прэзентацыі адукацыйных праграм, праектаў, выданняў і сайтаў

16.00-18.00

Пленарнае паседжанне (падвядзенне вынікаў конкурсаў, прыняцце рэзалюцыі, падвядзенне вынікаў Фестываля, закрыццё Фестываля)

7 снежня




08.00-14.00

Суправаджальныя мерапрыемствы (экскурсія для ўдзельнікаў па Мінску)


Умовы ўдзелу ў Фестывалі нефармальнай адукацыі 2014
Да ўдзелу ў Фестывалі запрашаюцца прадстаўнікі арганізацый і ўстаноў, якія працуюць у сферы нефармальнай і дадатковай адукацыі ў Беларусі, а таксама ў краінах СНД і Еўропы.
Фармат удзелу ў Фестывалі можа быць наступным:

  • арганізацыя майстар-класа;

  • прэзентацыя адукацыйнай праграмы, праекта, выдання і сайта;

  • прэзентацыя арганізацыі ў межах выставы;

  • удзел у конкурсах, якія праводзяцца ў рамках Фестываля (падрабязную інфармацыю і палажэнні аб конкурсах глядзіце на www.adukatar.net);

  • свабодны ўдзел.

Майстар-класы

  • працягласць майстар-класа не павінна перавышаць 50 хвілін;

  • арганізатары Фестываля адказныя за аўдыторыю, неабходнае абсталяванне, а таксама пераклад у выпадку ўдзела ў майстар-класе замежных гасцей.

Прэзентацыі

  • прэзентацыя не павінна перавышаць 15 хвілін;

  • для прэзентацыі неабходна выбраць актуальную праграму/кнігу/сайт/праект, якія створаны на працягу апошніх двух гадоў.

Аргкамітэт пакідае за сабой права адбора майстар-класаў і прэзентацый.
Рэгістрацыйны ўнёсак за ўдзел у Фестывалі ўносіцца пры рэгістрацыі ўдзельнікаў і гасцей Фестываля 5 снежня 2014 непасрэдна перад яго пачаткам. Сума ўнёску для аднаго адабранага ўдзельніка складае: 100 000 бел. рублёў для беларускіх удзельнікаў і 100 еўра для замежных удзельнікаў.
Аплата рэгістрацыйнага ўнёску беларускімі удзельнікамі дае ім права на: атрыманне інфармацыйных матэрыялаў, месца для стэнда арганізацыі/праекта, месца для правядзення майстар-класа або прэзентацыйнага курса, удзел у перапынках на каву, абедах 5 і 6 снежня, вячэры 5 снежня. Звяртаем вашу ўвагу, што арганізатары толькі ў асобных выпадках змогуць пакрыць транспартныя выдаткі і пражыванне іншагароднім удзельнікам на падставе іх актыўнага ўдзелу ў Фестывалі (правядзенне майстар-класа, выступ з прэзентацыяй, арганізацыя выставы і інш.). Удзельнікам таксама будзе аказана дапамога ў арганізацыі пражывання.
Аплата рэгістрацыйнага ўнёску замежнымі удзельнікамі дае ім права на: трансфер з аэрапорта або ж/д (аўта) вакзалаў, пражыванне 2-3 ночы, сняданкі, абеды 5 і 6 снежня, вячэры 5 снежня, перапынкі на каву, інфармацыйныя матэрыялы, месца для стэнда арганізацыі/праекта, месца для правядзення майстар-класа або прэзентацыйнага курса. Звяртаем вашу ўвагу, што арганізатары не пакрываюць транспартныя выдаткі замежных удзельнікаў і выдаткі, звязаныя з адкрыццём віз.
Да ўдзелу ў Фестывалі неабходна запоўніць электронную форму заяўкі па наступнай спасылцы https://docs.google.com/forms/d/1PRTRhNza7LoeZ50Js0lNkeru7gAqZnRyBB-bC_kTfzA/viewform не пазней 3 лістапада 2014 г. для беларускіх удзельнікаў і 27 кастрычніка 2014 для замежных удзельнікаў. Так як колькасць месцаў абмежавана, то будзе праведзены адбор удзельнікаў. Вынікі адбора беларускіх удзельнікаў будуць вядомы не пазней за 10 лістапада 2014 г., а замежных удзельнікаўне пазней за 31 кастрычніка 2014 г.

Арганізатарамі Фестываля выступаюць: Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы, Прадстаўніцтва зарэгістраванага аб'яднання «Deutscher Volkshochschul-Verband e.V.» (Федэратыўная Рэспубліка Германія) у Рэспубліцы Беларусь, Беларуска-нямецкае сумеснае прадпрыемства «Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтр імя Ёханэса Рау».
Партнёрамі па арганізацыі Фестываля з'яўляюцца: Праграма падтрымкі Беларусі Федэральнага ўрада Германіі, Асветніцкая ўстанова «Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый», Грамадскае аб'яднанне «Моладзевы адукацыйны цэнтр «Фіальта», Трэнінгавы цэнтр «Квадратны апельсін», Інфармацыйна-асветніцкая ўстанова «Біржа арганізацыйнага развіцця», Бізнес клуб «IMAGURU», Адукацыйны і кадравы цэнтр «Новае заўтра».
Больш падрабязную інфармацыю аб Фестывалі можна знайсци на сайце www.adukatar.net

Па ўсіх пытаннях звяртайцеся па наступных тэлефонах:

+375 17 270-38-96

+375 29 131-52-99

+375 29 541-75-38

ngofest2014@gmail.com



Арганізатары і партнёры па Фестывалю нефармальнай адукацыі



















: wp-content -> uploads -> 2014
2014 -> Н о в ы й з а в е т перевод на западнополесский говор
2014 -> І. І. Паўлоўскі беларускае красамоўства
2014 -> Намеснік Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь
2014 -> Каб стварыць новы артыкул, можна пайсці па чырвонай спасылцы
2014 -> Міхал Амельянчук
2014 -> Касацыйная скарга
2014 -> Хадайніцтва №1 Просім суд далучыць да справы: апошняе Рашэньне кпч аан «Палякоў супраць Беларусі»
2014 -> Информация о контактных телефонах (в рабочие и выходные дни) некоторых загранучреждений Республики Беларусь для оперативного решения вопросов




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка