Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Вучэбна-метадычнае аб’яднанне ВНУ
Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі
ЗАЦВЯРДЖАЮ
Першы намеснік Міністра
адукацыі Рэспублікі Беларусь
____________________ А.І. Жук
____________________ 2009 г.
Рэгістрацыйны № ТД-__________/тып.
АРХІВАЗНАЎСТВА
Тыпавая вучэбная праграма
для вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльнасці
1-23 01 13 Гiсторыка-архiвазнаўства
УЗГОДНЕНА
Старшыня Вучэбна-метадычнага аб’яднання ВНУ Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі
____________У.Л. Клюня
_____________________ 2008 г.
|
УЗГОДНЕНА
Начальнік упраўлення вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
____________________ Ю. І. Міксюк
____________________ 2009 г.
Рэктар Дзяржаўнай
установы адукацыі «Рэспубліканскі
інстытут вышэйшай школы»
_________________ М.І. Дзямчук
__________________ 2009 г.
|
|
Эксперт-нормакантралёр
__________________
__________________ 2009 г.
|
Мінск 2009
Складальнікі:
Э.М.Савiцкi, прафесар кафедры крыніцазнаўства Беларускага дзяржаўнага універсітэта, доктар гiстарычных навук, прафесар;
М.Ф.Шумейка, дацэнт кафедры крыніцазнаўства Беларускага дзяржаўнага універсітэта, кандыдат гiстарычных навук, дацэнт;
К.I.Казак, дацэнт кафедры крыніцазнаўства Беларускага дзяржаўнага універсітэта, кандыдат гiстарычных навук, дацэнт;
А.М. Бяляўскі, дацэнт кафедры крыніцазнаўства Беларускага дзяржаўнага універсітэта, кандыдат гiстарычных навук;
А.М. Латушкін, выкладчык кафедры крыніцазнаўства Беларускага дзяржаўнага універсітэта, кандыдат гiстарычных навук.
Рэцэнзенты:
Кафедра гiсторыi Беларусi i музеязнаўства Установы адукацыі «Беларускi дзяржаўны унiверсiтэт культуры i мастацтваў”;
В.Д.Селяменяў, дырэктар Дзяржаўнай установы “Нацыянальны архiў Рэспублiкi Беларусь”, кандыдат гiстарычных навук.
РЭКАМЕНДАВАНА ДА ЗАЦВЯРДЖЭННЯ Ў ЯКАСЦІ ТЫПАВОЙ:
Кафедрай крыніцазнаўства Беларускага дзяржаўнага універсітэта
(пратакол № 9 ад 29.04.2008);
Навукова-метадычным саветам Беларускага дзяржаўнага універсітэта
(пратакол № 4 ад 22.05.2008);
Навукова-метадычным саветам па гуманітарным спецыяльнасцям вучэбна-метадычнага аб’яднання ВНУ Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі
(пратакол № 4 ад 12.09.2008).
Адказны за рэдакцыю: М.Ф. Шумейка
Адказныя за выпуск: А.М. Латушкін, А.М. Бяляўскі
Змест
1.
|
Тлумачальная запіска...................................................................
|
4
|
2.
|
Прыкладны тэматычны план ………………….......……….......
|
10
|
3.
|
Змест вучэбнай дысцыпліны………………..…………….......
|
12
|
4.
|
Крынiцы i літаратура............……………………………………
|
23
|
1. Тлумачальная запіска
Тыпавая вучэбная праграма новага пакалення па дысцыпліне «Архівазнаўства» прызначана для засваення на першай ступені вышэйшай адукацыі студэнтамі, што навучаюцца па спецыяльнасці «Гісторыка-архівазнаўства» у вышэйшых навучальных установах Рэспублікі Беларусь. У ёй абноўлены змястоўны матэрыял, зроблены акцэнт на кампетэнтнасны падыход, значна пашырана самастойная праца студэнта, прадугледжана выкарыстанне сучасных інавацыйных педагагічных тэхналогій. У рамках узаемнага супрацоўніцтва выкладчыка і студэнта праграма выступае своеасаблівым «навігатарам» здабычы ведаў, інфармацыі і набыцця практыкаарыентаваных уменняў.
Вучэбная праграма дысцыпліны «Архівазнаўства» распрацавана ў адпаведнасці з наступнымі нарматыўнымі і метадычнымі дакументамі:
— Макет адукацыйнага стандарту вышэйшай адукацыі першай ступені (зацверджаны загадам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 13.06.2006 г. № 374);
— Адукацыйны стандарт «Вышэйшая адукацыя. Першая ступень. Спецыяльнасць 1-23 01 13 «Гiсторыка-архiвазнаўства» (зацверджаны 29.05. 2008);
— Макет тыпавой вучэбнай праграмы дысцыпліны сацыяльна- гуманітарнага цыклу вышэйшай адукацыі першай ступені (Метадычныя рэкамендацыі для распрацоўшчыкаў тыпавых вучэбных праграм, 2007 г.). Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, 2007 г.;
— Парадак распрацоўкі, зацвярджэння і рэгістрацыі вучэбных праграм для першай ступені вышэйшай адукацыі (зацверджана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 28.12. 2007 г.).
У вучэбнай праграме ўлічаны патрабаванні адукацыйнага стандарта цыклу сацыяльна-гуманітарных дысцыплін.
1.1. Агульныя патрабаванні да фарміравання сацыяльна-асобавых кампетэнцый выпускніка
Агульныя патрабаванні да фарміравання сацыяльна-асобавых кампетэнцый выпускніка вызначаюцца наступнымі прынцыпамі:
— гуманізацыі як прыярытэтнага прынцыпу адукацыі, што забяспечвае арыентаваны на асобу характар адукацыйнага працэсу і творчую рэалізацыю выпускніка;
— фундаменталізацыі, што спрыяе арыентацыі зместу дысцыплін сацыяльна-гуманітарнага цыклу на выяўленне сутнасных асноў і сувязей паміж разнастайнымі працэсамі навакольнага свету, прыродазнаўчымі і гуманітар-нымі ведамі;
— кампетэнтнаснага падыходу, што вызначае сістэму патрабаванняў да арганізацыі адукацыйнага працэсу, накіраваных на ўмацаванне яго практычнай арыентаванасці, павышэння ролі самастойнай працы студэнтаў пры вырашэнні задач і сітуацый, якія мадэлююць сацыяльна-прафесійныя праблемы, фарміраванне ў выпускнікоў здольнасці дзейнічаць у зменлівых жыццёвых умовах;
— сацыяльна-асобавая падрыхтоўка, што забяспечвае фарміраванне ў студэнтаў сацыяльна-асобавай кампетэнтнаці, заснаванай на адзінстве набытых гуманітарных ведаў і ўменняў, эмацыянальна-каштоўнасных адносін і сацыяльна-творчага вопыту з улікам інтарэсаў, патрэб і магчымасцей навучэнцаў;
— міждысцыплінарнасці і інтэгратыўнасці сацыяльна-гуманітарнай адукацыі, рэалізацыя якіх забяспечвае цэласнасць гуманітарных ведаў і іх ўзаемасувязь з сацыяльным кантэкстам будучай прафесійнай дзейнасці выпускніка.
У адпаведнасці з вышэйпаказанымі прынцыпамі выпускнік вышэйшай вучэбнай установы пры падрыхтоўцы ў рэчышчы адукацыйнай праграмы першай ступені павінен набыць наступныя сацыяльна-асобавыя кампетэнцыі:
– кампетэнцыя культурна-каштоўнаснай і асобавай арыентацыі,
– кампетэнцыя грамадзянскасці і патрыятызму,
– кампетэнцыя сацыяльнага ўзаемадзеяння,
– кампетэнцыя захавання здароўя,
– кампетэнцыя самаўдасканалення.
Замацаванне ў выпускніка сацыяльна-асобавых кампетэнцый спрыяе развіццю сацыяльна-прафесійнай кампетэнцыі як інтэграванага выніку адукацыйнага працэсу ў ВНУ.
Выпускнік у выніку сацыяльна-гуманітарнай падрыхтоўкі павінен развіць наступныя метапрадметныя кампетэнцыі:
– валоданне метадамі сістэмнага і параўнальнага аналізу;
– здольнасць да крытычнага мыслення;
– валоданне ўменнямі праектаваць і прагназаваць;
– уменне вучыцца, павышаць кваліфікацыю на працягу ўсяго жыцця;
– уменне працаваць у калектыве.
1.2. Мэта і задачы вучэбнай дысцыпліны
Курс «Архівазнаўства» прызначаны для студэнтаў-архівістаў. Мэтай курса з’яўляецца:
– фарміраванне і развіццё сацыяльна-прафесійнай кампетэнтнасці, якая дазваляе спалучаць акадэмічныя, прафесійныя, сацыяльна-індывідуальныя кампетэнцыі для рашэння задач у сферы прафесійнай і сацыяльнай дзейнасці;
– трансляцыя вопыта ў архіўнай галіне, сфарміраванага папярэднімі пакаленнямі;
– фарміраванне спецыяліста, здольнага аператыўна знаходзіць, апрацоўваць і аналізаваць архіўную інфармацыю;
Задачы курса:
– выпрацаваць цэласнае ўяўленне аб развіцці архіўнай справы на Беларусі, асвятліць асноўныя этапы станаўлення архіўнай сістэмы краіны, развіцця сеткі архіўных устаноў;
– навучыць студэнтаў арганізоўваць практычную работу па камплектаванню архіваў, упарадкаванню, забеспячэнню захаванасці і выкарыстанню дакументальных матэрыялаў архіваў усіх узроўняў і форм уласнасці;
– падрыхтаваць студэнтаў да вядзення тэарэтычных і практычных навуковых даследаванняў у вобласці архівазнаўства;
– надаць навык кіравання працоўнымі калектывамі і прымянення іх на практыцы;
Курс «Архівазнаўства» падзяляецца на дзве часткі: Гісторыю і арганізацыю архіўнай справы; Тэорыю і методыку архіўнай справы. Праграма змацавана адзінай канцэпцыяй, прынцыпамі адбору і выкладання матэрыялу. Праграма адлюстроўвае змест курса «Архівазнаўства» і вызначае аб’ём ведаў, які патрабуецца ад студэнтаў-архівістаў. Пры яе распрацоўцы ўлічваўся вопыт чытання лекцый і правядзення практычных заняткаў на гістарычным факультэце Беларускага дзяржаўнага універсітэта.
Поделитесь с Вашими друзьями: |