Першы намеснік Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь


Цэнтралiзацыя архiўнай справы на Беларусi ў 20-30-я гг. XX ст



старонка3/4
Дата канвертавання15.05.2016
Памер0.52 Mb.
1   2   3   4

1.5. Цэнтралiзацыя архiўнай справы на Беларусi ў 20-30-я гг. XX ст.

Утварэнне БССР. Архiвы Беларусi ў перыяд замежнай ваеннай iнтэрвенцыi i грамадзянскай вайны. Архiў Беларускай Народнай Рэспублiкi (БНР). Удзел супрацоўнiкаў Вiцебскай, Петраградскай, Смаленскай вучоных архiуных камiсiй у захаваннi ведамасных i прыватных архiваў.

Першыя мерапрыемствы органаў улады Заходняй вобласцi па упарадкаванню архiваў. Дэкрэт СНК РСФСР ад 1 чэрвеня 1918 г. "Аб рэарганiзацыi i цэнтралiзацыi архiўнай справы" i яго значэнне для архiўнага будаўнiцтва на Беларусi. Арганiзацыя архiва Мiнскага Савета (снежань 1918 г.). Спроба цэнтралiзацыi архiўнай справы ў Лiтоўска-Беларускай ССР.

Праблемы рэарганiзацыi архiўнай справы згодна Палажэнню СНК РСФСР ад 31 сакавiка 1919 г. "Аб губернскiх архiўных фондах". Магiлёўскi i Вiцебскi губернскiя архiвы. Дзейнасць архiвасховiшчаў у Вiцебску, Магiлёве, Мiнску.

Стварэнне i дзейнасць архiўнай секцыi пры аддзеле аховы помнiкаў мiнуўшчыны i аддзеле Наркомасветы БССР (красавiк 1920 г.), затым Мiнскай вучонай камiсii пры Акадэмiчным цэнтры Наркомасветы БССР (чэрвень 1921 г.). Пастанова СНК БССР ад 23 студзеня 1921 г. "Аб улiку i захаванасцi матэрыялаў". Макулатурныя кампанii. Дзейнасць упаўнаважаных Галоўархiва РСФСР Б.Р.Брэжга, Дз.I.Даўгяла, Я.Ф.Карскага i iнш. Лiквiдацыя Вiцебскага аддзялення Маскоўскага археалагiчнага iнстытута (1922 г.).

Стварэнне Цэнтрархiва Беларусi (жнiвень 1922 г.). Павятовыя аддзелы Цэнтрархiва. Гомельскае губернскае архiўнае сховiшча. Гiстпарт. Архiвы КП(б)Б i ЛКСМБ. Гомельскае i Вiцебскае бюро Гiстпарта. Крынiцы камплектавання дзяржархiваў. Цэнтралiзацыя адзiнага дзяржаўнага архiўнага фонду рэспублiкi. Пастанова СНК БССР ад 11 лютага 1924 г. "Аб абавязковай здачы у Цэнтрархiу БССР архiваў i архiўных матэрыялаў асоб былой царскай фамiлii, актыўных дзеячаў кантрэвалюцыi i г.д.". Сетка дзяржаўных архiваў.

1-ая Усебеларуская канферэнцыя архiўных работнiкаў (май 1924 г.) i яе значэнне для развiцця архiўнай справы i археаграфii ў Беларусi. Асноўныя вынiкi 1-га з'езду даследчыкаў беларускай археалогii i археаграфii (студзень 1926 г.). Дзейнасць З.Х. Жылуновiча, У.I. Пiчэты, М.В. Мялешкi, Б.Р. Брэжга, А.П. Сапунова, М.В. Доўнар-Запольскага i iнш.

Палажэнне аб Адзiным дзяржаўным архiўным фондзе Беларусi (май 1927 г.). 2-ая канферэнцыя архiвiстаў Беларусi. Мерапрыемствы Ўрада БССР па вяртанню з-за мяжы архiўных дакументаў. Формы i метады узмацнення цэнтралiзацыi архiўнай справы. Склад Адзiнага дзяржаўнага архiўнага фонду. Стварэнне Цэнтральнага архiўнага ўпраўлення пры Прызiдыўме ЦВК БССР (снежань 1927 г.). Пастановы ЦВК СНК СССР аб Цэнтральным архiўным упраўленнi СССР (красавiк 1929 г.) i павелiчэнне яго ўпраўленчых паўнамоцтваў на фонды "агульнасаюзнага значэння".

Сетка архiваў: Цэнтральны архiў Кастрычнiцкай рэвалюцыi БССР, гiстарычныя архiвы, акруговыя аддзяленнi Цэнтральнага архiўнага кiравання БССР. Белпартархiў (архiў Гiстпарта ў Мiнску, архiў ЦК КП(б)Б у Магiлёве). Архiвы калгасаў, саўгасаў i МТС. Выдзяленне Мiнскага гiстарычнага архiва ў самастойную адмiнiстрацыйна-юрыдычную адзiнку (студзень 1936 г.). Белпартархiў пасля уз'яднання архiва гiстпарта у Мiнску i архiва ЦК КПБ у Магiлеве (чэрвень 1936 г.).

Арганiзацыя раённых дзяржархiваў. Рэарганiзацыя архiўных органаў у сувязi са стварэннем вобласцей у БССР (лiпень, 1938 г.).

Перадача архiўных устаноў у падпарадкаванне НКУС (верасень 1938

г.). Наступствы гэтага мерапрыемства.


1.6. Архiўная справа ў Заходняй Беларусi.

Станаўленне архiўнай справы ў Заходняй Беларусi. Беларускi замежны архiў. Перавоз Віленскага і Несвіжскага архіваў у Мінск (1939-1940 гг.) Утварэнне Гістарычнага архіва АН Беларусі. Утварэнне Цэнтральнага архiва фотафонадакументаў у г. Мiнску. Выкарыстанне архiўных дакументаў ва ўмовах узмацнення таталiтарнай сiстэмы. Стан метадычнай i навукова-даследчай работы. Падрыхтоўка архiўных кадраў. Структура дзяржархiваў Беларусi, замацаваная ў Палажэннi аб Адзiным дзяржаўным фондзе СССР (сакавiк 1941 г.).


1.7. Архiвы Беларусi ў гады Вялiкай Айчыннай вайны (1941-1945 гг.).

Мерапрыемствы архiўнага кiраўнiцтва па арганiзацыi эвакуацыi архiваў. Устанаўленне органамi НКУС прыярытэтаў пры вывазу i забеспячэннi захаванасцi дакументаў. Пастанова СНК БССР ад 21 жнiуня 1942 г. "Аб мерах паляпшэння захаванасцi архiўных дакументаў, эвакуiраваных з БССР".

Палiтыка нямецкiх улад у адносінах да беларускiх архiваў. Знiшчэнне архiўных дакументаў у часы акупацыi.

Архiвы падпольных партыйных, камсамольскiх антыфашысцкiх органаў,

партызанскiх фармiраванняў. Канферэнцыя архiвiстаў СССР у Маскве (чэрвень 1943 г.) i удзел у яе працы беларускiх архiвiстаў. Дзейнасць сумесных аператыўных груп НКУС i груп архiўных спецыялiстаў па ўзнаўленню архiўных фондаў. Рээвакуацыя архiваў. Дзейнасць па навукова-тэхнiчнай апрацоўцы дакументаў. Стан архiўных кадраў. Выкарыстанне дакументаў у мэтах аднаўлення вызваленых раёнаў.
1.8. Архiўная справа на Беларусi ў 1950-70-я гады.

Арганiзацыйныя, метадычныя, навуковыя мерапрыемствы па аднаўленню сеткi архiўных устаноў. Упарадкаванне дакументальных матэрыялаў архiўнага фонду БССР. Выкарыстанне iх у народнагаспадарчых мэтах. Выяўленне i вяртанне ў Беларусь часткi дакументальных матэрыялаў з архiваў Літвы, Расіі. Перадача гарадскiх i раённых дзяржархiваў у падпарадкаванне выканкомаў гарадскiх i раённых Саветаў (май 1954). Палажэнне аб раённых (гарадскiх) дзяржархiваў (жнiвень 1957 г.).

Удзел беларускiх архiвiстаў у дзейнасцi мiжнародных архiўных устаноў. Уступленне Архiўнага ўпраўлення БССР у мiжнародны Савет архiваў (1956 г.). Прадстаўнiцтва Беларусi ў мiжнародных кангрэсах архiваў, канферэнцыях i г.д.

Мерапрыемствы па пашырэнню выкарыстання архiўных дакументаў.

Пастанова ЦК КПБ i СМ БССР ад 31 сакавiка 1956 г. "Аб мерах па ўпарадкаванню рэжыму захаванасцi i лепшаму выкарыстанню архiўных матэрыялаў мiнiстэрстваў i ведамстваў БССР". Актывiзацыя публiкацыйнай дзейнасцi.

Удасканальванне сеткi цэнтральных i мясцовых архiваў рэспублiкi у 60-я гады. Перадача Архiўнага ўпраўлення БССР з сiстэмы МУС у непасрэднае падначаленне СМ БССР (сакавiк 1960 г.). Стварэнне Цэнтральнага дзяржаўнага архiва лiтаратуры i мастацтва (чэрвень 1960 г.).

Абасобленнасць ведамасных архiваў (КПБ, КДБ, Мiнiстэрства замежных спраў, Мiнiстэрства ўнутраных спраў, Акадэмii навук БССР i г.д.). Звужэнне дакументальнай базы для даследчыкаў.

Развiццё навуковай дзейнасцi архiваў. Працы сектара навуковай распрацоўкi дакументаў партархiва пры ЦК КПБ. Канферэнцыi па праблемах архiвазнаўства, крынiцазнаўства i археаграфii у 60-70-я гады. Выдавецкая дзейнасць. Даведнiкi. Стварэнне Цэнтральнага дзяржаўнага архiва навукова-тэхнiчнай дакументацыi БССР (май 1968 г.).


1.9. Удасканаленне нарматыўна-прававой базы i матэрыяльных умоў дзейнасцi архiваў у 1980-я гг.

Палажэнне аб Дзяржаўным архiўным фондзе СССР (1980 г.). Удасканаленне нарматыўна-прававой базы дзейнасцi архiваў. Будаўнiцтва архіўных памяшканняў.

Недасканаласць умоў захаванасцi дакументальных матэрыялаў у культавых, музейных установах. Уплыў вынiкаў Чарнобыльскай трагедыi на захаванасць часткi Дзяржаўнага архiўнага фонда Беларусi. Асноўныя заканамернасцi i асаблiвасцi развiцця архiўнай справы. Дзейнасць грамадскiх арганiзацый па выяўленню архiўных дакументаў па гiсторыi Беларусi, якiя знаходзяцца па-за межамi рэспублiкi.
1.10. Стан архiўнай справы пасля аб'яўлення Дэкларацыi аб незалежнасцi Рэспублiкi Беларусь (27 лiпеня 1990 г.).

Перадача архiваў КПБ, ЛКСМБ у Дзяржаўны архiўны фонд. Пачатак дзейнасцi Беларускага таварыства архiвiстаў (верасень 1990 г.). Стварэнне Нацыянальнага архiва Рэспублiкi Беларусь (красавiк 1992 г.) i Беларускага навукова-даследчага цэнтра дакументазнаўства i архiўнай справы (снежань 1991 г.). Пераўтварэнне органаў кiравання архiўнай справай. Новая сетка рэспублiканскiх архiўных устаноў. Пашырэнне даследчыцкай і iнфармацыйнай базы.

Закон Рэспублiкi Беларусь "Аб Нацыянальным архiўным фондзе i архiвах у Рэспублiцы Беларусь" (6 кастрычнiка 1994 г.) i асноўныя яго палажэннi. Дзяржаўная i недзяржаўная часткі НАФ. Стварэнне прыватных архіваў.

Дзяржаўнае кiраванне НАФ i архiвамi Рэспублiкi Беларусь. Сучасная сетка архiўных устаноў. Рэфармаванне рэспублiканскiх, абласных i занальных дзяржаўных архiваў. Стварэнне дзяржархiваў грамадскiх аб'яднанняў у Гомельскай, Гродненскай, Магiлеўскай i Мiнскай абласцях.

Падрыхтоўка спецыялiстаў на гiсторыка-архiўным аддзяленнi БДУ. Месца i роля гiсторыка-архiвiста ў сучаснай гiстарычнай навуцы i культуры ўвогуле. Мiжнародны этычны кодэкс архiвiстаў i яго палажэннi.

Мiжнародныя архiўныя сувязi. Пытаннi рэстытуцыi i сумеснага выкарыстання дакументаў беларускiх архiваў, якiя знаходзяцца па за межамi Беларусi.



РАЗДЗЕЛ 2
Тэорыя i методыка архiвазнаўства
2.1 Аб'ект i прадмет тэорыi i методыкi архiвазнаўства.

Вызначэнне паняцця "тэорыя i методыка архiвазнаўства", структура i прадмет яе вывучэння. Асноўная характарыстыка асноўных напрамкаў тэорыi i методыкi.


2.2. Класiфiкацыя дакументаў НАФ Рэспублiкi Беларусь.

Класiфiкацыя дакументаў. Аб'екты i адзiнкi класiфiкацыi. Вызначэнне паняцця "архiўны фонд". Вiды архiўных фондаў. Прынцып непадзельнасцi фонду.

Класiфiкацыя дакументаў у межах Нацыянальнага архiўнага фонда. Прыкметы класiфiкацыi i iх значэнне ў арганiзацыi сеткi дзяржаўных архiваў. Прыналежнасць дакументаў да пэўных гiстарычных эпох, устаноў рэспублiканскага i мясцовага значэння, пэўных адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльных адзiнак, галiнаў дзяржаўнай i грамацкай дзейнасцi. Спосаб i тэхнiка замацавання iнфармацыi.

Размеркаванне дакументаў памiж дзяржаўнымi архiвамi. Нацыянальны архiў Рэспублiкi Беларусь. Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі. Нацыянальны гістарычны архіў у г. Гродна. Беларускi дзяржаўны архiў кiнафотафонадакументаў. Беларускi дзяржаўны архiў навукова-тэхнiчнай дакументацыi. Беларускi дзяржаўны архiў-музэй лiтаратуры i мастацтва. Дзяржаўныя абласныя архiвы, занальныя архівы.


2.3. Класiфiкацыя дакументаў у межах архiва.

Фандзiраванне дакументаў. "Фондаўтваральнiк". Фондавая прыналежнасць дакументаў. Утварэнне аб'яднаных архiўных фондаў i архiўных калекцый. Храналагiчныя межы i канчатковыя даты дакументаў фонда. Фактары, якiя ўплываюць на храналагiчныя межы архiўнага фонда. Вызначэнне храналагiчных межаў у сувязi з пераўтварэннем дзяржаўнага ладу, змен у адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльным падзеле.

Класiфiкацыя дакументаў у межах архiўнага фонда і iх сiстэматызацыя. Прыкметы групiроўкi спраў. Схемы сiстэматызацыi i iх вiды. Парадак размяшчэння спраў пры iх сiстэматызацыi. Арганiзацыя працы па сiстэматызацыi спраў у дзяржаўных архiвах.
2.4. Экспертыза каштоўнасцi дакументаў.

Паняцце экспертызы каштоўнасцi. Прынцыпы экспертызы: гiстарызм, усебаковасць, комплекснасць. Крытэрыi вызначэння каштоўнасцi дакументаў, iх паходжання, зместу i вонкавых асаблiвасцяў.

Арганiзацыя экспертызы. Методыка правядзення. Прызначэнне i вiды метадычных дапаможнiкаў.

Пералiкi дакументаў, iх тыпы i вiды. Пералiкi дакументаў, якiя прызначаны для прыему ў дзяржаўныя архiвы. Пералiкi тыпавых дакументаў з вызначэннем тэрмiнаў iх захоўвання. Ведамасныя пералiкi. Арганiзацыя i методыка працы па складанню пералiкаў.

Экспертыза каштоўнасцi дакументаў асабовага паходжання. Асаблiвасцi экспертызы каштоўнасцi кiнафотадакументаў, навукова-тэхнiчнай i машыначытаемай дакументацыi, гука- i вiдэазапiсаў.

Экспертныя органы архiўных устаноў, iх задачы i функцыi. Цэнтральная экспертна-праверачная камiсiя Камiтэта па архiвах i справаводству Рэспублiкi Беларусъ. Цэнтральныя экспертныя камiсii (ЦЭК) i экспертныя камiсii (ЭК) мiнiстэрстваў, ведамстваў, устаноў i арганiзацый. Афармленне вынiкаў экспертызы каштоўнасцi дакументаў.


2.5. Камплектаванне НАФ Рэспублiкi Беларусь.

Сэнс, мэты i задачы камплектавання дзяржаўных архiваў. Крынiцы камплектавання. Фактары i крытэрыi вызначэння крынiц. Крытэрый значэння ўстановы ў галiновай сiстэме. Вызначэнне паўнаты адлюстравання iнфармацыi аб дзейнасцi ўстановы ў фондзе iншай установы. Арганiзацыя захоўвання дакументаў. Колькаснае прадстаўнiцтва ўстаноў аднаго вiда ў зоне камплектавання архiва. Ступень аднароднасцi iнфармацыi, змешчанай у дакументах пастаяннага захоўвання.

Спiсы ўстаноў - крынiц камплектавання. Паняцце аб профiлю дзяржаўнага архiва. Уплыў профiля архiва на вызначэнне крынiц яго камплектавання. Арганiзацыя працы па складанню i вядзенню спiсаў.

Прыём дакументаў на дзяржаўнае захоўванне. Формы прыёму. Установы - крынiцы камплектавання поўнага прыёму. Установы – крынiцы камплектавання выбарачнага прыёму. Формы выбарачнага прыёму.

Тэрмiны ведамаснага захоўвання дакументаў.

Парадак прыёму дакументаў на дзяржаўнае захоўванне.


2.6. Улiк дакументаў НАФ Рэспублiкi Беларусь.

Прызначэнне ўлiку архiўных дакументаў. Прынцыпы арганiзацыi ўлiку. Сiстэмы ўлiку. Асноўныя i дапаможныя ўлiкавыя дакументы. Формы цэнтралiзаванага ўлiку дакументаў дзяржаўнага архiва. Кнiга ўлiку паступлення дакументаў. Спiс фондаў. Лiст фонда. Вопiс спраў. Картка фонда. Пашпарт архiва на пачатак каляндарнага года. Справа фонда. Звесткi аб зменах у складзе i аб'еме фондаў на пачатак года. Рэестр вопiсаў. Карткавы паказальнiк да лiстоў фонда.

Улiк у архiвасховiшчах. Формы ўлiкавай дакументацыi. Пашпарт архiвасховiшча. Вопiс спраў. Кнiгi ўлiка фондаў i руху спраў у архiвасховiшчы. Кнiгi ўлiку выдачы вопiсаў i спраў. Карткi пафондавага i пасцелажнага тапаграфiчных паказальнiкаў. Карткi на невыяўленыя справы.

Арганiзацыя ўлiку прыёму, захавання, выбыцця дакументаў i рухаў спраў у дзяржаўным архiве.

Месца Цэнтральнага фондавага каталогу Дэпартамента па архiвах i справаводству Мiнiстэрства юстыцыi Рэспублiкi Беларусь у сiстэме ўлiкавых дакументаў.
2.7. Забеспячэнне захаванасцi дакументаў НАФ Рэспублiкi Беларусь.

Неабходнасць забеспячэння захаванасцi дакументаў. Стварэнне аптымальных умоў для iх захоўвання. Стандарт архiўных пабудоў i сховiшчаў. Электраабсталяванне. Светавы рэжым. Супрацьпажарнае абсталяванне. Тэмпературна-вiльготнасныя ўмовы захоўвання. Санiтарна-гiгiенiчныя патрабаваннi. Сродкi захоўвання дакументаў. Размяшчэнне дакументаў у сховiшчах. Тапаграфiраванне.

Парадак выдачы спраў з архiвасховiшчаў. Тэрмiны выдачы. Арганiзацыя кантролю за выдачай.

Задачы праверкi наяўнасцi i стану спраў. Перыядычнасць правядзення праверак. Арганiзацыя працы па iх правядзенню. Пошук невыяўленых спраў. Афармленне вынiкаў пошуку. Падвядзенне вынiкаў праверкi наяўнасцi i стану фондаў.

Забеспячэнне фiзiчнай захаванасцi дакументаў. Арганiзацыя працы па вызначэнню фiзiчнага стану дакументаў. Дэзiнфекцыя, рэстаўрацыя, пераплет i мiкрафiльмаванне спраў. Падрыхтоўка спраў да перадачы ў лабараторыю мiкрафiльмавання i рэстаўрацыi дакументаў. Афармленне заказаў. Парадак звароту з лабараторыi ў архiў.
2.8. Асаблiва каштоўныя дакументы.

Крытэрыi выяўлення асаблiва каштоўных дакументаў. Значэнне фондастваральнiка. Час стварэння дакументаў. Каштоўнасць змешчанай у дакументах iнфармацыi. Аўтарства дакументаў. Наяўнасць мастацкiх i палеаграфiчных асаблiвасцяў. Юрыдычны вес дакументаў.

Выяўленне асаблiва каштоўных дакументаў у дзяржаўных архiвах. Арганiзацыя ўлiку дакументаў. Стварэнне страхавога фонду асаблiва каштоўных дакументаў.
2.9. Сiстэма навукова-даведачнага апарату да дакументаў НАФ Рэспублiкi Беларусь.

Задачы i структура навукова-даведачнага апарату (НДА). Склад сiстэмы НДА. Патрабаваннi да сiстэмы. Дыферэнцыраваны падыход да стварэння i развiцця НДА. Катэгараванне фондаў. Вядзенне картатэкi ўлiку стану НДА фондаў дзяржаўнага архiва.

Апiсанне спраў. Складанне загалоўкаў. Анатаванне дакументаў. Апiсанне сапраўднасцi дакументаў, ступенi iхняй паўнаты, спосабу ўтварэння i знешнiх асаблiвасцяў. Вызначэнне крайнiх дат. Нумерацыя лiстоў у справе. Складанне завяральнага запiсу. Афармленне абложкi справы.

Гiстарыка-архiўная даведка ўстановы-фондаўтваральнiка. Звесткi, якiя ў яе ўваходзяць.

Функцыi вопiсу. Яго складанне. Апiсальны артыкул. Унясенне загалоўкаў у вопiс. Вынiковы запiс. Дапаможны даведачны апарат. Тытульны лiст. Змест. Уводзiны. Спiс скарочаных слоў. Паказальнiкi да вопiсу. Пераводная таблiца. Завяральны надпiс да вопiсу.

Архiўныя каталогi. Сiстэма каталогаў. Каталогi: сiстэматычны, iмянны, геаграфiчны, прадметна-тэматычны. Схемы сiстэматызацыi дакументнай iнфармацыi ў каталогах.

Каталагiзацыя дакументаў. Адбор фондаў да каталагiзацыi. Адбор спраў i дакументаў да тэматычнай распрацоўкi. Апiсанне дакументаў на каталожных картках. Спосабы апiсання. Дыферынцыраваны падыход да апiсання пры каталагiзацыi. Асаблiвасцi апiсання дакументаў у залежнасцi ад вiда каталога. Стварэнне i вядзенне каталогаў.

Прызначэнне даведнiкаў, iх тыпы. Схемы пабудовы. Складанне характарыстык фондаў. Навукова-даведачны апарат да даведнiкаў. Агляды дакументаў. Вiды агляды. Пабудова агляда. Апiсанне дакументаў у аглядзе. Даведачны апарат.

Стварэнне аўтаматызаваных iнфармацыйна-пошукавых сiстэм па дакументах дзяржаўных архiваў.
2.10. Выкарыстанне дакументаў НАФ Рэспублiкi Беларусь.

Навукова-iнфармацыйная дзейнасць дзяржаўных архiваў. Мэты i формы выкарыстання дакументаў.

Задачы iнiцыятыўнага iнфармавання. Вызначэнне тэматыкi iнфармацыi. Формы iнфармацыйных дакументаў. Iнфармацыйнае пiсьмо. Пералiк дакументаў. Тэматычны пералiк.

Арганiзацыя працы даследчыкаў у чытальнай зале. Рэгiстрацыя даследчыкаў. Выдача спраў, вопiсаў i навукова-даведачнага апарату да дакументаў. Выдача выпiсак з спраў i копiй дакументаў.

Улiк працы чытальнай залы.

Арганiзацыя выстаў архiўных дакументаў. Формы выставак, iх падрыхтоўка. Правiлы экспанiравання дакументаў. Iнфармiраванне грамадскасцi аб правядзеннi выстаў.

Выкананне запытаў устаноў i заяў грамадзян. Тэматыка запытаў i заяў. Парадак iх выканання. Формы адказаў. Архiўныя даведкi, выпiсы, копii.

Выкарыстанне архiўных дакументаў у сродках масавай iнфармацыi. Падрыхтоўка тэле i радыёперадач. Публiкацыя артыкулаў i падборак дакументаў. Арганiзацыя сустрэч з грамадскасцю, экскурсiй, лекцый i дакладаў. Выдача дакументаў установам у часовае карыстанне.

Парадак i тэрмiны выдачы.

Улiк выкарыстання дакументаў у дзяржаўных архiвах.


2.11. Арганiзацыя працы дзяржаўных архiваў.

Кiраванне дзяржаўным архiвам. Палажэнне аб архiве. Структура i штаты архiва. Дырэкцыя архiва.

Планаванне працы дзяржаўнага архiва. Формы планавання. Арганiзацыя працы па складанню планаў. Планы працы архiва i яго аддзелаў. Iндывiдуальныя планы супрацоўнiкаў.

Арганiзацыя працы супрацоўнiкаў у дзяржаўным архiве. Нармiраванне i улiк працы. Справаздачнасць у дзяржаўным архiве. Формы справаздачнасцi. Структура справаздачы.

Кантроль за працай у дзяржаўным архiве.

КРЫНIЦЫ I ЛIТАРАТУРА:
УВОДЗIНЫ
1. Архивное дело в БССР (1918-1968). Сборник законодательных и руководящих документов. Мн. 1972.

2. Архiвы // Энцыклапедыя гiсторыi Беларусi. Т. 1. Мн. 1993. С.169-173, 423-424, 432.

3. Архiўная справа на Беларусi ў дакументах i матэрыялах (1921-1995 гг.). Мн. 1996.

4. Максаков В.В. История и организация архивного дела в СССР (1917-1945 гг.). 2-е изд. М. 1969.

5. Маяковский И.Л. Очерки по истории архивного дела в СССР. М. 1941.

(2-е изд. М. 1960).

6. О Национальном архивном фонде и архивах в Республике Беларусь. Закон Республики Беларусь от 6 октября 1994 г. (в редакции Закона Республики Беларусь от 9 января 1999 г.) // Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь,1994 г., № 29, ст. 507; Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 1999 г., № 4, 2/11.

7. Основные правила работы архивов центральных и местных органов государственной власти и управления, учреждений, организаций и предприятий Республики Беларусь. Мн., 1997.

8. Правила работы государственных архивов Республики Беларусь Мн.: БелНИИДАД, 2006.

9. Самошенко В.Н. История архивного дела в дореволюционной России.

М., 1989.

10. Шумейко М.Ф., Козак К.И., Селеменев В.Д. Архивоведение Беларуси. Ч. 1-2. Мн., 1998.



РАЗДЗЕЛ 1
Гісторыя і арганізацыя архіўнай справы
1. 50-летие Виленского центрального архива древних актовых книг. Исторический очерк. Вильно, 1902.

2. Азаров А.И. Архивное дело в БССР: АКД. М., 1955.

3. Архiвы // Энцыклапедыя гiсторыi Беларусi. Т. 1. Мн. 1993. С.169-173, 423-424, 432.

4. Архiўная справа на Беларусi ў дакументах i матэрыялах 1921-1995 гг. Мн. 1996.

5. Архивное дело в БССР (1918-1968). Сборник законодательных и руководящих документов. Мн. 1972.

6. Банiёнiс Э. З гiсторыi Лiтоускай метрыкi // Беларускi гiстарычны часопiс. 1994. N 1. С.18-23.

7. Бережков Н.Г. Литовская метрика как исторический источник. М.; Л., 1946.

8. Вопросы архивоведения и источниковедения: Материалы научной конференции архивистов и историков, посвященной 50-летию архивного строительства в СССР, в БССР. Мн. 1971.

9. Вопросы археографии в БССР (Материалы научной конференции архивных учреждений республики). Мн. 1980.

10. Государственные архивы СССР: Справочник. В 2-х част. М., 1989.

11. Дакументы па гiсторыi Беларусi, якiя зберагаюцца у цэнтральных дзяржаўных архiвах СССР. Мн., 1990 .

12. Исследования по истории Литовской метрики: Сборник научных трудов в 2-х част., М., 1989.

13. Клейн Б. Найдено в архиве. Мн., 1968.

14. Литовская метрика: Тезисы докладов межреспубликанской научной конференции. апрель 1988. Вильнюс, 1988.

15. Максаков В.В. История и организация архивного дела в СССР (1917-1945 гг.). 2-е изд. М., 1969.

16. Маяковский И.Л. Очерки по истории архивного дела в СССР. М., 1941.

(2-е изд. М., 1960).

17. О Национальном архивном фонде и архивах в Республике Беларусь. Закон Республики Беларусь от 6 октября 1994 г. (в редакции Закона Республики Беларусь от 9 января 1999 г.) // Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь,1994 г., № 29, ст. 507; Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 1999 г., № 4, 2/11.

18. Об информатизации. Закон Республики Беларусь от 6 сентября 1995 г. // Ведомости Верховного Совета Республики Беларусь, 1995 г., № 33, ст. 428.

19. Об основных направлениях развития национальной системы образования. Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 12 апреля 1999г. № 500.

20. Об электронном документе. Закон Республики Беларусь от 10 января 2000 г. // Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2000 г., № 7, 2/132.

21. Перечень типовых документов, образующихся в деятельности госкомитетов, министерств, ведомств и других учереждений, организаций, предприятий с указанием сроков хранения. М., 1989.

22. Працы Першага з`езду даследчыкаў беларускай археалогii i археаграфii 17-18 студзеня 1926 г. Мн., 1926.

23. Птащицкий С.Л. Описание книг и актов Литовской метрики. СПб., 1887.

24. Пшеничный А.П. Архивы на оккупированной территории в годы Великой Отечественной войны // Отечественные архивы. 1992., № 4., С. 90-98.

25. Самошенко В.Н. История архивного дела в дореволюционной России.

М., 1989.

26. Сборник материалов, относящихся до архивной части в России. Т.1-2. Пг., 1916-1917.

27. Селеменев В.Д., Шумейко М.Ф. Документальные памятники Советской

Белоруссии. Мн., 1990.

28. Статут Великого княжества Литовского 1529. Мн., 1960. Статут Великого княжества Литовского 1566 и поправы статутовые 1578 г. // Временник импер. Московского общества истории и древностей российских. Кн. 23. М., 1855.

29. Статут Вялiкага княства Лiтоўскага 1588 г.: Тэксты. Даведкi. Каментарыi. Мн., 1989.

30. Труды Первого съезда представителей губернских ученых архивных комиссий и соответствующих им установлений, 6-8 мая 1914 г. Спб., 1914.

31. Тэзiсы Мiжнароднай навукова-тэарэтычнай канферэнцыi "Архiвазнаўства, крынiцазнаўства, гiстарыяграфii Беларусi: стан i перспектывы" 1-2 снежня 1993г. У 2-х част. Мн., 1993.

32. Улащик Н.Н. Очерки по археографии и источниковедению истории Белоруссии феодального периода. М., 1973.

33. Шумейко М.Ф. Собрать рассеянное: О реституции белорусских архивов в прошлом и настоящем. Мн., 1997.

34. Шумейко М.Ф., Козак К.И., Селеменев В.Д. Архивоведение Беларуси. Ч. 1. Мн., 1998.

35. Mienicki R. Archiwum akt dawnich w Wilnie. Warszawa, 1923.

36. Mienicki R. Archiwum akt dawnich w Witebsku. Warszawa, 1939.

37. Mienicki R. Archiwum Murawjowski w Wilnie. Warszawa, 1936.

38. Volumina legum. Т. 1-8. S- Petersburg, 1859-1860.


: bitstream -> 123456789
123456789 -> Учебная программа учреждения высшего образования по дисциплине для специальности: 1-21 05 01 Беларуская філалогія
123456789 -> Марына Шода «Несучы хвалу красе» (паэзія Уільяма Батлера Ейтса)
123456789 -> Гісторыя беларускай літаратуры (ХІХ ст. – 1970-я гады ХХ ст.)
123456789 -> П. С. Лопух гідралогія сушы частка 2 (агульная гідралогія)
123456789 -> П. С. Лопух, А. А. Макарэвіч
123456789 -> Праявы масавай культуры ў дыскурсе смі, альбо да праблемы гуманізацыі медыясферы
123456789 -> Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
123456789 -> 1. Гістарычныя ўмовы ўзнікнення новай беларускай літаратуры. Асноўныя літаратурныя напрамкі канца ХVІII – пачатку ХІХ стст. І іх выражэнне ў беларускай літаратуры
123456789 -> Гісторыя старажытнай грэцыі І рыма (Фядосік В. А.)


Поделитесь с Вашими друзьями:
1   2   3   4




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2020
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал