Зацвярджаю
Пратакол пасяджэння кафедры
ад 19.05.2015 № 5
Загадчык кафедры філалогіі
______________Т.М. Пучынская
Пытанні да экзамена па дысцыпліне «Сусветная і айчынная дзіцячая літаратура» для студэнтаў 4 курса факультэта педагогікі і псіхалогіі завочнай формы атрымання адукацыі спецыяльнасці 1-01 01 02-06 Дашкольная адукацыя. Практычная псіхалогія
-
Праблема спецыфікі літаратуры для юнага чытача. Перыядызацыя беларускай дзіцячай літаратуры.
-
Паняцце аб дзіцячым фальклоры. Малыя жанры дзіцячага фальклору, іх характарыстыка.
-
Беларускія народныя казкі. Агульная характарыстыка жанра.
-
Узнікненне беларускага кнігадрукавання, распаўсюджванне кніг вучэбнага прызначэння (Ф. Скарына, С. Будны, Л. Зізаній).
-
Зараджэнне беларускай дзіцячай літаратуры. Дзейнасць Ф. Багушэвіча, Я. Лучыны, П. Багрыма і інш. Значэнне твораў пісьменнікаў у развіцці дзіцячай літаратуры.
-
Развіццё беларускай дзіцячай літаратуры пач. XX ст.
-
Паэзія Максіма Багдановіча ў дзіцячым чытанні. Зварот да традыцый вусна-паэтычнай творчасці ў паэме-казцы «Мушка-зелянушка і Камарык – насаты тварык».
-
Агульная характарыстыка развіцця беларускай дзіцячай літаратуры ў 20-ыя гады XX ст.
-
Агульная характарыстыка развіцця беларускай дзіцячай літаратуры ў 30-ыя гады XX ст.
-
Асветніцкая дзейнасць Цёткі, яе роля ў развіцці беларускай дзіцячай літаратуры.
-
Трагічны лёс дзяцей, беднасць беларускай вёскі ў празаічных творах Цёткі.
-
Цётка. «Першае чытанне для дзетак беларусаў» – кніга для чытання ў першым класе. Характарыстыка чытанкі.
-
Янка Купала. Дарэвалюцыйныя вершы паэта аб сірочай долі. Творы для дзяцей у савецкі час.
-
"Другое чытанне для дзяцей беларусаў" Якуба Коласа. Кампазіцыя кнігі. Ідэйна-тэматычнае і жанравае багацце твораў чытанкі, іх гуманістычны змест.
-
Гуманістычны змест апавяданняў Якуба Коласа «Дзеравеншчына», «Сірата Юрка», «У старых дубах». Прырода і дзеці ў творах.
-
Якуб Колас. Эстэтычнае і пазнавальна-выхаваўчае значэнне казкі "Рак-вусач". Паэтызацыя роднай прыроды. Вобразы рака-пустэльніка, карася-паэта, жыта.
-
Якуб Колас. Пейзажныя вершы для дзяцей. Меладычнасць, высокая культура верша.
-
Змітрок Бядуля адзін з заснавальнікаў беларускай дзіцячай літаратуры.
-
Змітрок Бядуля. Ідэя сілы і непераможнасці калектыву ў вершаванай казцы "Мурашка Палашка". Алегарычны сэнс вобразаў і сітуацый. Мастацкія асаблівасці.
-
Празаічныя казкі Змітрака Бядулі «Скарб», «Музыка», «Панская хвароба», «Сіла ў грамадзе», «Снежны дзед».
-
Шляхі развіцця літаратуры ў першае пасляваеннае дзесяцігоддзе, яе шматтэмнасць і шматжанравасць.
-
Алесь Якімовіч — таленавіты казачнік. Фальклорныя матывы у казках "Каваль Вернідуб", «Першае яечка», «Вераб’ёвы госці», «Байка пра казла» і інш.
-
У. Дубоўка. Творчае асваенне традыцый вуснай народнай творчасці народаў свету.
-
Тэма чалавека і прыроды ў навукова-прыгодніцкіх аповесцях У. Дубоўкі «Жоўтая акацыя», «Як Алік у тайзе заблудзіўся», «Ганна Алелька». Асаблівасць падачы пазнавальнага матэрыялу.
-
Максім Танк. Высокі эстэтычны ўзровень паэтычных казак пісьменніка.
-
Максім Танк. Займальнасць сюжэта казкі «Быліна пра касмічнае падарожжа Мураша Бадзіні», напаўненне традыцыйнага казачнага сюжэта рэальным зместам.
-
Тэматыка і праблематыка твораў М. Танка для дзяцей. Метафарычнасць, казачная асацыятыўнасць, нацыянальны каларыт паэзіі.
-
Тэматыка і праблематыка твораў Васіля Віткі для дзяцей.
-
Васіль Вітка. Таленавітая апрацоўка аўтарам беларускіх народных забаўлянак, пястушак, жартоўных вершаў, скорагаворак, лічылак.
-
Васіль Вітка. Творчае выкарыстанне фальклору ў казкх «Буслінае лета», «Казка пра цара Зубра», «ППШ», «Генерал Верабей», «Азбука Васі Вясёлкіна» і інш.
-
Артур Вольскі.Наватарскія пошукі ў галіне тэм і жанраў. Спалучэнне паэзіі, прозы і драматургіі ў творах паэта («Рагатка», «Лясныя мастакі», «Сцяпан — Вялікі Пан», «Ізумрудавы горад, дзе ты?», «Хлеб — усяму галава» і інш.).
-
Тэматыка і праблематыка твораў Станіслава Шушкевіча. Майстэрства выкарыстання традыцый дзіцячага фальклору ў творах.
-
Свет роднай прыроды ў паэтычных і празаічных казках для дзяцей Станіслава Шушкевіча.
-
Жанрава-тэматычная разнастайнасць дзіцячай літаратуры 1966 — 1985 гадоў.
-
Еўдакія Лось. Жанравая разнастайнасць паэзіі. Пазнавальная вартасць вершаў. Адухаўленне прыроды, яе паэтызацыя.
-
Віталь Вольскі. Кніга прыродазнаўчых нарысаў і апавяданняў «Родны край».
-
Свет прыроды ў паэзіі Аляксея Пысіна (зб. «Вясёлка над лесам», 1964; «Колькі сонцаў», 1979).
-
Алена Васілевіч. Маральна-этычная праблематыка апавяданняў.
-
Ніна Галіноўская. Родная прырода ў розныя поры году, жывёльны свет у вершах.
-
Ніл Гілевіч. Увага да пытанняў развіцця беларускай дзіцячай літаратуры, адраджэння роднай мовы, культуры. Фальклорныя матывы і жанры ў паэзіі для дзяцей.
-
Ніл Гілевіч. Новы падыход да асэнсавання тэмы беражлівых адносін да прыроды і яе прадстаўнікоў у вершах паэта.
-
Алег Лойка. Фальклорныя традыцыі ў паэзіі для дзяцей. Казачнае і рэальнае, гумар у кнізе «Дзед Аяяй і бабка Оёёй».
-
Алег Лойка. Паэтызацыя роднай прыроды і далучэнне да свету прыгажосці дзяцей-дашкольнікаў.
-
Рыгор Барадулін. Вобразы дзяцей у вершах. Творы пра жывёл і птушак.
-
Рыгор Барадулін. Агульны агляд дзейнасці ў галіне беларускай дзіцячай літаратуры.
-
Рыгор Барадулін. Традыцыі фальклору і наватарскія пошукі паэта ў жанры казкі. «Бабуліна казка», «Мех шэрых, мех белых», «Не паслухаў зайчык маму».
-
Эдзі Агняцвет. Тэматычная і жанравая шматстайнасць творчасці пісьменніцы.
-
Эдзі Агняцвет. Тэма Вялікай Айчыннай вайны ў паэмах. Гуманістычны пафас твораў.
-
Васіль Зуёнак. Дзейнасць у галіне беларускай дзіцячай літаратуры. Тэматычнае багацце, традыцыі фальклору ў кнізе «Хата, поўная гасцей». Жанр загадкі.
-
Творчая спадчына для дзяцей Івана Муравейкі. Дзеці дашкольнага ўзросту — асноўныя героі твораў.
-
Авяр’ян Дзеружынскі. Гумар, элементы гульні, лірычная пранікнёнасць у вершах для дашкольнікаў. Дзеці і прырода ў паэзіі аўтара.
-
Янка Маўр — класік беларускай дзіцячай літаратуры, пісьменнік-наватар, заснавальнік новых жанраў.
-
Псіхалагічныя апавяданні Янкі Маўра: «Шчасце», «Бярозавы конь», «Падарожжа вакол дома». Вобразы дзяцей. Матывы дабрыні, даверу, узаемаразумення паміж людзьмі.
-
Гуманістычны пафас твораў Янкі Маўра пра абпаленае вайной маленства. Апавяданні «Дом пры дарозе», «Завошта?, «Максімка».
-
Ларыса Геніюш. Трагічнасць лёсу. Агляд паэтычных зборнікаў: «Казкі для Міхаські», «Добрай раніцы, Алесь».
-
Сучасная драматургія для дзяцей, яе тэматычная разнастайнасць.
-
Мастацкае чытанне і аналіз беларускай народнай казкі «Вол і асёл».
-
Мастацкае чытанне і аналіз верша А. Гурыновіча «Каток».
-
Чытанне верша Цёткі «Мой сад».
-
Мастацкае чытанне і аналіз верша М. Багдановіча «Па-над белым пухам вішняў...»
-
Чытанне верша Я.Купалы «Хлопчык і лётчык».
-
Мастацкае чытанне і аналіз верша Я.Купалы «Мароз».
-
Мастацкае чытанне і аналіз верша Я.Коласа «Дзед-госць».
-
Мастацкае чытанне і аналіз абразка Я.Коласа «Дуб і чароціна»
-
Мастацкае чытанне і аналіз верша Я.Коласа «На рэчцы зімою».
-
Мастацкае чытанне і аналіз верша М.Танка «Ірынка».
-
Мастацкае чытанне і аналіз верша М.Танка «Хлеб».
-
Мастацкае чытанне і аналіз верша С.Шушкевіча «Казка-быль пра рэпку»
-
Мастацкае чытанне і аналіз верша С.Шушкевіча «Колькі кіпцікаў у кошкі».
-
Мастацкае чытанне і аналіз верша А.Пысіна «Ці маленькі самалёт».
-
Мастацкае чытанне і аналіз верша Е. Лось «Чулі — звер завёўся ў доме».
-
Мастацкае чытанне і аналіз верша Н.Галіноўскай «Я сам».
-
Мастацкае чытанне і аналіз верша Н. Галіноўскай «Не паслухаўся».
-
Чытанне на памяць верша Н.Гілевіча «Я — беларус».
-
Мастацкае чытанне і аналіз верша А.Лойкі «Спрытны ўнучак, як каўбой...»
-
Чытанне верша Э.Агняцвет «Зямля з блакітнымі вачамі».
-
Мастацкае чытанне і аналіз верша Э.Агняцвет «Першае слова».
-
Мастацкае чытанне і аналіз верша І.Муравейкі «Пра мышку і кніжку».
-
Мастацкае чытанне і аналіз верша А.Дзеружынскага «Васілёк».
Складальнік: Ж.В. Косціна
Поделитесь с Вашими друзьями: |