Пытанні завочнай школы “Юны філолаг” Для 10 класа



Дата канвертавання05.07.2016
Памер19.9 Kb.
Пытанні завочнай школы

Юны філолаг”



Для 10 класа
Дарагія сябры! Пры напісанні работы ўлічвайце, што за заданні 1 узроўню выстаўляецца бал “4”, 2 узр. – “6”, 3 узр. – “8” пры ўмове беспамылковага іх выканання, калі ж дапушчаны памылкі – бал зніжаецца. Вы можаце выбраць толькі адзін з варыянтаў, які, на Вашу думку, зробіце правільна. Значыць, за правільнае выкананне заданняў (3 узр.) Вы атрымліваеце 8 балаў, нават калі не будзеце працаваць з прыкладамі, прапанаванымі да 1 і 2 узроўняў.

Заданні можна таксама пабачыць у інтэрнэце. Для гэтага неабходна зайсці на сайт ДУДА «Абласны цэнтр творчасці» (www.uocvr.by).



Дворец детского творчества / Отдел образовательной деятельности / Заочная многопредметная школа / Задания ЗМШ
Тэрмін выканання – 20-25 дней.

Наш адрес: 212022 Могилев, пр-т Мира, д.23А,

Областной центр творчества, ЗМШ(бел.мова-10).
Работа № 1
1. Запішыце словы з улікам зменаў, якія адбыліся ў беларускім правапісе, устаўце прапушчаныя літары, абазначце націск.

Імпрэсары…, адажы…, фарват…р, лід..р, шніц..ль, вінчэст…р, світ…р, аўды…відэ…сістэма, менедж…р, экз…пляр, ст…гадовы, с…мнаццаты, дз…вятка, пяцьдз…сят, шт…месяц, ф…таздымак, верхн…азёрскі, в…лікасвецкі, в…лікадзяржаўны, Нью-…рк.

2. Падбярыце як мага больш сінонімаў да падкрэсленых слоў, улічваючы кантэкст. Узор: здаецца – мроіцца, уяўляецца, бачыцца…



І няхай на хвіліну здаецца мне,

Што былога сады расцвітаюць,

Што над светам вясна затрубіла на срэбнай трубе,

Што у гэтым спакоі - былое маё ажывае,

Што кахаю, кахаю,

Безнадзейна кахаю цябе... (Ул.Караткевіч)

3.Устаўце прапушчаныя літары; раскрыйце дужкі, пішучы словы разам, асобна або праз злучок.



1 узр. Дву...бор...е, вугл...прамысловасць, в...семсот, выс...камернасць, ілн...валакно; знешн...(палітычны), вітаміна(зм...шчальны), контр(адм...рал);

2 узр. В...страканцовы, в...лікадушны, зл...памятны, ілн...часалка, ч...рнавалосы, кантрольна(вым...ральны), від...а(тэлефон), в...да(забеспячэнне);

3 узр. Верхн...зубны, дву...кроп...е, л...дадрабілка, ільн...семя, в...ласа(падобны), в...т...рынарна(заат...хнічны), ванька(устанька), п...лі(крышталічны).

4. Растлумачце значэнне фразеалагізмаў, падабраўшы да іх сінонімы.



1 узр. На свежую галаву, налажыць галавой, удалая галава;

2 узр. У галавах, хоць кол на галаве чашы, крукам галавы не дастаць;

3 узр. галава і два вухі, галава трашчыць, цераз галаву.

5. Ад прыведзеных дзеясловаў утварыце формы 2 і 3 асобы адзіночнага і множнага ліку цяперашняга або будучага часу абвеснага ладу. Запішыце правільна, пастаўце націск, канчаткі абазначце.



Глядзець, абганяць, прывіць, засмяяцца, звесці, напоўніцца.



База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка