Пытанні завочнай школы “Юны філолаг” Для 9 класа



Дата канвертавання04.07.2016
Памер48.92 Kb.
Пытанні завочнай школы

Юны філолаг”



Для 9 класа

Дарагія сябры! Пры напісанні работы ўлічвайце, што за заданні 1 узроўню выстаўляецца бал “4”, 2 узр. – “6”, 3 узр. – “8” пры ўмове беспамылковага іх выканання, калі ж дапушчаны памылкі – бал зніжаецца. Вы можаце выбраць толькі адзін з варыянтаў, які, на Вашу думку, зробіце правільна. Значыць, за правільнае выкананне заданняў (3 узр.) Вы атрымліваеце 8 балаў, нават калі не будзеце працаваць з прыкладамі, прапанаванымі да 1 і 2 узроўняў.

Заданні можна таксама пабачыць у інтэрнэце. Для гэтага неабходна зайсці на сайт ДУДА «Абласны цэнтр творчасці» (www.uocvr.by).

Дворец детского творчества / Отдел образовательной деятельности / Заочная многопредметная школа / Задания ЗМШ

Тэрмін выканання – 20-25 дней.

Наш адрес: 212022 Могилев, пр-т Мира, д.23А,

Областной центр творчества, ЗМШ(бел.мова-9).

Работа № 3

Першы ўзровень (4 балы)

Заданне 1. Устаўце прыметнікі, утвораныя ад уласных імён, каб атрымаліся фразеалагізмы з указаным значэннем:



1) … нітка

Сродак выйсця з цяжкага становішча.

2) … грамата

Пустая паперка, несапраўдны ці няправільна напісаны дакумент.

3) … каўчэг

Вялікая колькасць людзей або жывёл, якія сабраліся ў адным месцы.

4) … перамога

Перамога, якая каштавала велізарных ахвяр, а таму раўназначная паражэнню.

Заданне 2. Вызначце, якімі членамі сказа з’яўляюцца выдзеленыя словы.

1) Цёмныя ночы тояць нейкі ўрачысты спакой. 2) Любая кветка – радаснае свята. 3) Суседка мела прывычку многа гаварыць. 4) З ранку парыла. Каля дарогі стаялі высокія сосны, захутаныя ў белыя шалікі. 5) Крону дрэва сокам глыбінным пояць карані, якія не бачны воку.

Заданне 3. Злучыце пачатак і канец выслоўяў. У дужках падкрэсліце патрэбную літару.

надзьму(у/ў)ся

трапі(у/ў)

спіць

круціцца


баіцца

бегае


вые

лезе


ляпн(у/ў)

ма(у/ў)чыць


як


аса (у/ў) вочы

(у/ў)юн на гарачай патэльні

во(у/ў)к у піліпаўку

мыш на крупы

воцату выпі(у/ў)шы

во(у/ў)к ягняці

лісіца (у/ў) саладуху

лапцем па балоце плясну(у/ў)

з вуглямі (у/ў) нагавіцах

пшаніцу прада(у/ў)шы



Заданне 4. Устанавіце адпаведнасць паміж аднасастаўнымі сказамі і іх тыпам.

А. У хаце пацішэла. 1. Абагульнена-асабовы.

Б. Люблю бегчы ў лес бярозавай сцежкай. 2. Назыўны.

В. Па нітачцы і клубочак знойдзеш. 3. Пэўна-асабовы.

Г. Пачатак лістапада. 4.Безасабовы.

5.Няпэўна-асабовы.



Другі ўзровень (6 балаў)

Заданне 1. Устанавіце адпаведнасць паміж фразеалагізмамі і іх лексічным значэннем. Запішыце правільны адказ.

А. Цюцелька ў цюцельку; 1. Зусім блізка;

Б. Вушы развесіць; 2. Зусім дакладна;

В. Падаць духам; 3. Даверліва, з цікавасцю слухаць;

Г. З голымі рукамі; 4. Прыходзіць у роспач, траціць надзею;

5. Без нічога, нічога не маючы.

Заданне 2. Вызначце, якімі членамі сказа з’яўляюцца выдзеленыя словы.

1) Знаёмае, роднае чулася ў песні пра лета. 2) То справа, то злева чуліся птушыныя галасы, з пералівамі, з пераборамі. 3) Трапны жарт – найлепшы ўступ у сур’ёзную размову. 4) Не зведаўшы броду, не лезь у воду. 5) Ноч халодная і марозная. 6) Мы выпісваем газету “Чырвоная змена”. 7) Камандзір перадаў каманду спыніцца.

Заданне 3. Да слоў з левага слупка падбярыце сінонімы з правага. Запішыце словы парамі, падкрэсліце прыстаўныя і ўстаўныя літары.



вугал, вуглякоп, вуголле, навокал, вуда, вузел, вулей, вусны, навобмацак, вучань, вучоны, вуж, востраў, вопыт, водблеск, вогнішча, вобласць, воблік, водгулле, воддаль, водпуск.

даследчык, баул, адпачынак, кут, паўзун, дотыкам, рот, спінінг, навыкі, шахцёр, рэха, кругом, прысак, выспа, школьнік, борць, далёка, выгляд, успышка, рэгіён, полымя

Заданне 4. Устанавіце адпаведнасць паміж аднасастаўнымі сказамі і іх тыпам.

А. Учора ўвесь дзень мяло. 1. Абагульнена-асабовы.

Б. Векавыя муры. 2. Пэўна-асабовы.

В. Дадуць табе батальён, а там і званне 3. Назыўны.

каптана прысвояць. 4.Безасабовы.

Г. Тут сэрцам дабрэю і крыўды не помню. 5.Няпэўна-асабовы.


Трэці ўзровень (8 балаў)

Заданне 1. Устанавіце адпаведнасць паміж фразеалагізмамі і іх лексічным значэннем. Запішыце правільны адказ.

А. Акінуць вокам; 1. Справіцца з чым-небудзь;

Б. Вушам не верыць; 2. Вельмі здзіўляцца, пачуўшы што-небудзь нечаканае;

В. Даць рады; 3. Зірнуць, хутка агледзець;

Г. Зблытаць карты; 4. Разбурыць чые-небудзь планы, намеры;

5. Недачуваць.

Заданне 2. Вызначце, якімі членамі сказа з’яўляюцца выдзеленыя словы.

1) Восень шчырая, цёплая, як мама. 2) Працавіты дзень мой адпачыць адышоў. 3) Жаданне вучыцца заўсёды трэба вітаць. 4) Лейтэнант Іваноў выканаў загад камандзіра. 5) У мяне, акрамя дзядулі, нікога не было. 6) Малыя любяць сябраваць з дарослымі. 7) Бацька сказаў мне прынесці кнігу. 8) Урачыста, хораша за ціхаю ракой.

Заданне 3. Да слоў з левага слупка падбярыце сінонімы з правага слупка. Запішыце словы парамі, раскрываючы дужкі.



Загарэцца, шчыпаць, ашукаць, акружыць, зняверыцца, спрак­тыкаваны, слабы, аблічча, кас­нік, эгаізм, абгрунтаванне, шост, шанс, рэха, фурман, ба­ец, схіл, дзірка, здраднік, тай­нік.

Дока(з/с), ма(г/х)чымасць, во(з/с)чык, а(б/п)ступіць, абя(с/з)сілены, сту(ж/ш)ка, бара(дз/ц)біт, ра(с/ш)­чаравацца, а(д/т)кос, а(д/т)галосак, выгля(д/т), самалю(б/п)ства, а(д/т)ступнік, жэр(д/т)ка, дасве­(д/т)чаны, (з/с)ховішча, у(з/с)пыхнуць, ску(б/п)ці, а(б/п)хітрыць, а(д/т)туліна.

Заданне 4. Устанавіце адпаведнасць паміж аднасастаўнымі сказамі і іх тыпам.

А. Востра пахла гаркавай лазой. 1. Абагульнена-асабовы.

Б. Дзякую вам за добрыя словы. 2. Назыўны.

В. У дзверы пакоя нясмела пастукалі. 3. Пэўна-асабовы.

Г. Сказанае слова за хвост не зловіш. 4.Безасабовы.

5.Няпэўна-асабовы.


ЛІТАРАТУРА

  1. Валочка Г.М., Зелянко В.У. Вывучаем беларускі правапіс. 5-9 кл. – Мінск, 2010.

  2. Цэнтралізаванае тэсціраванне. Беларуская мова: зборнік тэстаў. – Мінск, 2006.




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка