Плач пралескаў Плакалі пралескі, дзеці вясны



Дата канвертавання04.07.2016
Памер12.17 Kb.
Змітрок Бядуля
АБРАЗКІ
Плач пралескаў
Плакалі пралескі, дзеці вясны...

  • Гэта раса на голых лепястках! – пяяў жаўранак і кружыўся над імі...

Фарбаваныя небам, узгадаваныя сонейкам, яны на чорнай зямлі не хацелі перажыць нават ад маладзіка да ветаха вясенняга месяца... плакалі ды плакалі... Месцамі на лагчынках лядок стаяў, месцамі траўкі зазелянеліся.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .. . . . . . . . . . . . . . . . . .

Новыя нарогі панёс на плячах араты ад каваля; дзяцюк ахвотна быкоў

накарміў. Палала зарніца над бярэзнікам. У вёсцы з закураных комінаў круціўся ўверх, быццам кудзеля, белы дым – гаспадыні снеданне гатавалі. Выйшла дзяўчына першы раз босая ў чыстае поле; убачыла, як пралескі слёзы льюць, ды сама заплакала.



  • Ой, мяне за нямілага замуж выдаюць!

Ой, пагубіла я леты маладыя свае!..

Абхапіла рукамі бярозку маладую ды абамлела разам з ёй, а вакруг плакалі пралескі, дзеці вясны...


Нібы рупны араты...
Нібы рупны араты, выходжу я раніцай на дзядзінец, яшчэ як сам бог спіць, здаецца...

Пад белым морам тумана дрыжыць густы хвойнік на лагчыне. Над рэчкай месяц бляднеець. Галавешкі начлежнага вогнішча яшчэ смаляцца пад сухім карчом. Бярэзнік абхоплен чырвоным морам усходняй зарніцы. Вароны пачалі крычаць і крыліцца над зялёнай елкай. Канюшына смачна запахла, і ў вёсцы вароты заскрыпелі...



А пасля бяссонай ночы, калі ў нейкай непрытомнай гарачцы мучыцца чалавек, і, быццам калючыя шышкі, думы абхапілі яго сэрца, - вельмі прыемна дачакаць усходу сонейка... жадаеш цеплаты яго і, пасылаючы на ўзгорку шчырую малітву дню, скідаеш, як непатрэбныя атопкі, думы начныя...


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2020
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал