План дзейнасці
Грамадскага аб'яднання "Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны" на 2014 год
№ Назва мерапрыемства
1. Асветніцка-педагагічная праца
- з бацькамі, дзеці якіх пойдуць у дзіцячыя садкі і першыя
класы ў 2013-2014 навучальным годзе;
- з бацькамі і іх дзецьмі, якія навучаюцца ў рускамоўных і
беларускамоўных адукацыйных установах;
- з арганізацыямі і ўстановамі з мэтай прапаганды беларус-
кай мовы і літаратуры;
- правядзенне курсаў беларускай мовы і беларусазнаўства;
- звярнуцца да дзяржаўных і недзяржаўных тэлеканалаў
па дапамогу ў стварэнні беларускамоўных класаў.
2. Праца рэгіянальных арганізацый ТБМ па захаванні і
адкрыцці беларускамоўных адукацыйных устаноў:
збор подпісаў, лісты ў дзяржаўныя ўстановы, пікеты і інш.
3. Супрацоўніцтва з дзяржаўнымі структурамі па пытанні
выкарыстання дзяржаўнай беларускай мовы, у тым ліку
з мэтай захавання і пашырэння беларускай тапанімікі,
з Міністэрствам сувязі па пытаннях выпуску беларуска-
моўнай прадукцыі.
4. Супрацоўніцтва з банкаўскімі структурамі па пытаннях
афармлення на беларускай мове бланкаў, рэквізітаў і
іншай банкаўскай прадукцыі.
5. Праца з прадпрыемствамі па ўкараненні беларускамоў-
нага афармлення выпусканай прадукцыі.
6. Работа па пашырэнні кола падпісчыкаў і чытачоў на
"Наша слова", "Новы час ", "Верасень" і іншыя беларус-
камоўныя газеты і часопісы.
7. Правядзенне гістарычных і літаратурных сустрэч у
межах кампаніі "Будзьма".
8. Святкаванне Міжнароднага дня роднай мовы.
Правядзенне круглых сталоў, сустрэч з чытачамі (разам
з пісьменнікамі і журналістамі).
Першы этап Агульнанацыянальнай дыктоўкі - 21 лютага
(2-і этап - 15 сакавіка, 3-і этап - 25 сакавіка).
9. Забеспячэнне дзейнасці інтэрнет-партала ТБМ.
10. Святкаванне юбілею ТБМ (25 гадоў):
Выданне святочнай паштоўкі, канверта і каляндарыка да
юбілею.
11. Адзначыць Еўрапейскі дзень моваў
12. Правядзенне чарговага з'езду ТБМ:
Выданне да з’езду “Летапісу ТБМ” за апошнія пяць га-
доў дзейнасці аб’яднання.
13. Праца над праектам стандарту беларускай мовы
14. Адзначыць наступныя даты:
125 год ад дня нараджэння Язэпа Мамонькі (28.01.1889 -
10.09.1937), беларускага палітычнага дзеяча і публіцыста.
130 гадоў з дня нараджэння Антона Іванавіча Луцкевіча
(1884-1942), гісторыка, публіцыста, палітычнага і грамад-
скага дзеяча.
100 гадоў з дня нараджэння Аркадзя Куляшова, бела-
рускага паэта
100 гадоў з дня нараджэння Валянціна Таўлая, беларус-
кага паэта.
80 гадоў з дня нараджэння Міколы Янкоўскага, бела-
рускага фалькларыста, кандыдата філалагічных навук,
дацэнта. З 1975 г. выкладаў у Гарадзенскім універсітэце
імя Я. Купалы. Памёр у 1995 г.
125 гадоў з дня нараджэння М.Я. Байкова (1889-1941),
педагога, лінгвіста, літаратуразнаўца.
90 гадоў з дня нараджэння Мікалая Мельнікава, бела-
рускага літаратуразнаўца, пісьменніка-мемуарыста, кан-
дыдата педагагічных навук, дацэнта. Працаваў у Гарадзен-
скім універсітэце імя Я. Купалы. Памёр у 2012 г.
200 гадоў з дня нараджэння Іосіфа Гашкевіча, першага
консула Расейскай Імперыі ў Японіі.
Дзень памяці Кастуся Каліноўскага
220 гадоў таму (1794 г.) пачалося паўстанне пад кіраў-
ніцтвам Тадэвуша Касцюшкі.
200 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча, беларус-
кага гісторыка, археолага, краязнаўца. Вывучаў гарадзішчы
ў Гальшанах (Ашмянскі р-н), Міры (Карэліцкі р-н), Лідзе,
Крэве (Смаргонскі р-н). Памёр у 1873 г.
70 гадоў з часу заснавання (1944 г.) у Менску Літаратур-
нага музея Янкі Купалы.
90 гадоў з дня нараджэння Васіля Уладзіміравіча Быкава
(1924-2003г.), народнага пісьменніка, Беларусі, грамадскага
дзеяча.
150 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Казіміравіча
Сержпутоўскага (1864-1940), беларускага этнографа,
фалькларыста.
25 гадоў з дня Устаноўчага з'езду Таварыства беларускай
мовы імя Францішка Скарыны.
90 гадоў ад пачатак палітыкі беларусізацыі ў БССР.
220 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Ігнатавіча Балінскага
(1794-22.12.1883 г.), гісторыка і публіцыста.
150 год ад дня нараджэння чэшскага пісьменніка, вучонага-
славіста, папулярызатара грамадскага і культурнага жыцця
беларусаў Адольфа Чэрнага (19.08.1864 - 27.12.1952).
Пасля наведвання Беларусі выдаў у 1895 г. кнігу "Беларус-
кія песні з Дзісненскага павета Віленскай губерні. Перакла-
даў вершы Цёткі, Купалы, Коласа.
300 гадоў з дня нараджэння Міхала Карыцкага (1714, м.
Дзітрыкі) паэта-лацініста (зборнік "Песні" на лацінскай мове).
500 гадоў Аршанскай бітвы.
155 гадоў з дня нараджэння Браніслава Эпімах-Шыпілы.
220 гадоў з дня нараджэння Ігната Ходзькі, польскага і
беларускага пісьменніка. Жыў у маёнт. Дзевятні (Смаргонскі
р-н). Памёр у 1861.
230 гадоў з дня нараджэння Тодара Нарбута, бацькі бела-
рускіх гісторыкаў.
75 гадоў таму 3-я (нечарговая) сесія Вярхоўнага Савета
Беларускай ССР прыняла закон "Аб прыняцці Заходняй
Беларусі ў склад Беларускай Савецкай Сацыялістыч-
най Рэспублікі". У выніку насельніцтва Беларусі павялі-
чылася да 11 млн. чалавек.
130 год ад дня нараджэння рускага і чэшскага гісторыка-
славіста, даследчыка жыцця і творчасці Ф. Скарыны
Антонія Флароўскага (14.12.1882 - 27.03.1968).
75 гадоў з дня нараджэння (1939 г.) Зьніча (сапр. А.А.
Бембель), паэта, публіцыста, філосафа.
95 гадоў з дня нараджэння Мікалая Пятрэнкі, беларус-
кага кампазітара, заснаввальніка Полацкай арганізацыі
ТБМ.
80 гадоў з дня нараджэння Івана Чыгрынава (1934 -
5.1.1996), народнага пісьменніка Беларусі.
230 гадоў з дня нараджэння Зарыяна Даленгі-Хадакоў-
скага (сапр. Адам Чарноцкі, 1784-1825), славяназнаўца,
археолага, гісторыка, фалькларыста, дыялектолага, этно-
графа.
180 гадоў з дня нараджэння Нікадзіма Сільвановіча,
мастака.
15. Адзначыць юбілейныя даты сяброў ТБМ:
75 гадоў з дня нараджэння Барыса Георгіевіча Мускага,
актыўнага сябра ТБМ.
85 гадоў з дня нараджэння Анатоля Пятровіча Грыцке-
віча, знакамітага беларускага гісторыка і грамадскага
дзеяча
80 гадоў з дня нараджэння Арсеня Сяргеевіча Ліса,
фалькларыста, доктара філалагічных навук.
80 гадоў з дня нараджэння Міколы Іванавіча Савіцкага,
змагара за беларускую мову, кандыдата эканамічных
навук, прафесара.
85 гадоў з дня нараджэння Леаніда Міхайлавіча Лыча,
доктара гістарычных навук, прафесара.
80 гадоў з дня нараджэння Кастуся Аляксеевіча Цвіркі,
паэта, перакладчыка, выдаўца.
75 гадоў з дня нараджэння Анатоля Іосіфавіча Валаха-
новіча, гісторыка, журналіста, пісьменніка.
70 гадоў з дня нараджэння Зянона Пазняка, беларускага
грамадска-палітычнага і культурнага дзеяча, тэатразнаўца,
археолага, публіцыста, паэта, кандыдата мастацтвазнаўства.
З мяст. Суботнікі (Іўеўскі р-н).
75 гадоў з дня нараджэння (1939 г.) Зінаіды Аляксандраў-
ны Бандарэнкі, дыктара тэлебачання, народнай артысткі
Беларусі.
60 гадоў з дня нараджэння Алега Трусава, старшыні ТБМ.
60 гадоў з дня нараджэння Станіслава Судніка, рэдакта-
ра "Нашага слова".
90 гадоў з дня нараджэння І. Я. Лепешава, мовазнаўца,
доктара філалагічных навук, прафесара.
(Прыняты 26.01.2014 г.)
Поделитесь с Вашими друзьями: |