Планаванне праектнай дзейнасці



Дата канвертавання11.08.2016
Памер33.16 Kb.
Планаванне праектнай дзейнасці*

(З вопыту работы настаўніка ГДЛГ Несцяровіча Сяргея Уладзіміравіча)




  1. Вызначэнне тэмы

Яна павінна быць даступнай, зразумелай, пасільнай; у лепшым выпадку арыгінальнай, здольнай зацікавіць, нават несці ў сабе эфект “чорнага квадрата”. Гэта даследаваныя слаба ці зусім недаследаваныя з’явы, падзеі грамадства, вырашэнне надзённых праблем, распрацоўка тэм, запатрабаваных грамадствам. Выбар такой тэмы дазволіць пазбегнуць плагіята, кампіляцыі ў змесце будучай работы. Важнае значэнне адводзіцца ўзнікненню і д э і, здольнай заінтрыгаваць, падштурхнуць да дзеяння.

  1. Што неабходна для рэалізацыі праекта

Настаўнік знаёміць вучняў з праблемай, наладжвае дыялог, заклікае да пошуку. У час абмеркавання ацэньваюцца найбольш актыўныя, ацэньваюцца слушныя прапановы, выказванні. Настаўнік ужо будзе ведаць, якім чынам размеркаваць абавязкі сярод удзельнікаў.

  1. Складанне плана

З найбольш актыўнымі вучнямі настаўнік плануе дзейнасць. План можа быць як доўгатэрміновым, так і разлічаны на кароткі тэрмін. Складзены план варта раздаць усім удзельнікам для азнаямлення і бачання сваёй ролі і месца ў праекце.

  1. Размеркаванне абавязкаў

Хто і чым будзе займацца. У якія тэрміны. Няхай гэта будуць рэдактары,

фотакарэспандэнты, карэктары, стылісты, дызайнеры, праграмісты, а не проста адказныя. Зразумела, гучная пасада ў вучня – часам, толькі дзейсны сродак заахвоіць. Настаўніку неабходна пагутарыць з вучнямі пра ролю, абавязкі прадстаўніка пэўнай прафесіі. Ці ўсведамляюць яны, чым трэба валодаць і што ўмець? Пад кіраўніцтвам настаўніка сябры гуртка ў працэсе работы і будуць спасцігаць азы літаапрацоўкі, карэкцыі, крытыкі, стварэння тэкстаў, набору і работы з рознымі праграмамі, будуць вучыцца складаць апытальнік і браць інтэрв’ю, якасна фатаграфаваць і інш.



  1. Працэс збору інфармацыі, выезд (выхад) на мясцовасць

Практыка паказвае, што для паспяховай, плённай работы неабходна ведаць і

карыстацца разнастайнымі крыніцамі збору інфармацыі. Пералічым асноўныя з іх.



  • Архівы горада (абласны, гарадскі грамадскіх аб’яднанняў, навучальных устаноў і інш).

  • Бібліятэкі (гарадская імя Герцэна, імя Мележа, “Ленінка”, гімназічная і інш.)

  • Непасрэдны выхад (выезд) на мясцовасць да аб’ектаў, апісанне, фотаздымка, запіс дакладнага адраса, апытанне насельніцтва (калі неабходна).

  • Апытанне прадстаўнікоў старэйшага пакалення, інтэрв’ю са старажыламі, з людзьмі дасведчанымі ў пэўнай галіне грамадскай дзейнасці.

  • Музеі горада (“Палаца-паркавы ансамбль”, “Вайсковай Славы”, “Мытнай славы”, філіял Веткаўскага этнаграфічнага, музеі пры ўстановах адукайцыі, іншыя музеі). Наладжванне кантакту з музейнымі супрацоўнікамі.

  • Афіцыйны зварот, пісьмо да асобы дзяржаўнай установы.

  • Скарыстанне internet-рэсурсаў. Пошук інфармацыі па сайтах розных устаноў.

  • Работа з даступным матэрыялам у кабінеце (карты, энцыклапедыі, слоўнікі, даведнікі)

  1. Апрацоўка сабранага матэрыялу

Можна падаць ў выглядзе творчай справаздачы. Увага ўдзяляецца не толькі самому

зместу (напрыклад, тое ж інтэрв’ю расшыфраваць – запісаць – стылістычна і моўна апрацаваць), але і фактаграфіі: вуліца, раён, дом; асоба, прозвішча, пасада, даты і інш. Настаўніку трэба ўсяму гэтаму вучыць. Гурткоўцы яшчэ не разумеюць ролю дакладнасці, чаму трэба пазначаць крыніцу, афармляць спасылку.



7. Кампаноўка матэрыялу ў адпаведнасці з планам, літапрацоўка

Калі неабходна, уносяцца карэктывы і ў сам план. Незапатрабаваны ў рабоце матэрыял пераносіцца ў архіў. Тэксты вычытваюцца, робяцца неабходныя праўкі ў адпаведнасці з абраным жанрам (навуковы, публіцыстычны, мастацкі). На гэтым этапе вучні ўжо могуць бачыць прадукт сваёй дзейнасці. Адзначаюцца вартасці і недахопы. Неабходна хваліць, паказваць перспектыву, заахвочваць. Да рубрык, раздзелаў падбіраюцца яскравыя, запамінальныя назвы.



8. Падбор ілюстрацыйнага і фотаматэрыялу, табліц, схем

Гэтая дзейнасць найбольш спрыяе сумеснай творчасці ў калектыве, таксама рабоце ў групах. Ствараюцца шыльдачкі-подпісы, падбіраюцца шрыфты, застаўкі, віньеткі, калі гэтага вымагае праект, робіцца відэа ці гукавое суправаджэнне.



9. Выпуск чарнавога варыянту публікацыі

На гэтым этапе можна правесці своеасаблівую калектыўную чытку. Кіраўнік не

адразу раскрывае недахопы ў рабоце, а ўмела падводзіць саміх гурткоўцаў да неабходнасці пэўных правак. Аркушы ў рабоце нумаруюцца. Друкуецца змест з указаннем старонак.

10. Выпуск публікацыі

Друкары-тыпографы на аснове дакумента WORD друкуюць праект



11. Стварэнне мультымедыйнай прэзентацыі

На аснове асноўнага дакумента праграмы WORD ствараецца ў праграме POWER POINT прэзентацыя. Яна павінна:



  • прыемна ўразіць;

  • быць даступнай;

  • не стамляць;

  • змяшчаць істотныя ключавыя моманты.

12. Неабходна выказаць падзяку ў рабоце тым асобам, якія дапамагалі ў рэалізацыі праекта.
Каталог: files
files -> Конкурс журналісцкіх матэрыялаў "твой стыль"
files -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання “Цэнтр “Трэці сектар”
files -> Праграма Artes liberales 2013 (12–28. 02)
files -> Культурная праграма Першага нацыянальнага форуму “Музеі Беларусі”
files -> Штомесячны агляд эканомікі беларусі
files -> Пазакласны занятак па музыцы. Калейдаскоп дзіцячых фальклорных гульняў
files -> Паводле лірычных твораў А. С. Пушкіна мы іграем пушкіна
files -> 18 кастрычніка 2012 г. 1522 Аб узнагароджанні Ганаровай
files -> Клубы і аматарскія аб’яднанні Назва бібліятэкі


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2020
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал