Полацкі кадэцкі корпус



Дата канвертавання15.05.2016
Памер10.34 Kb.
Полацкі кадэцкі корпус

Гэта сярэдняя ваенна-навучальная ўстанова закрытага тыпу ў Полацку ў 1835-1918 гг. Існаваў на сродкі казны і ахвяраванняў дваранства. Заснаваны для падрыхтоўкі да вайсковай службы дваранскіх дзяцей з Віцебскай, МІнскай, Магілеўскай, Віленскай, Гродзенскай і Смаленскай губерній, а таксама для дзяцей афіцэраў і чыноўнікаў ваенных пасяленняў Віцебскай і Маплёўскай губерній. Размяшчаўся ў пераабсталяваным будынку, дзе раней знаходзілася вышэйшае піярскае вучылішча. Быў разлічаны на 400 навученцаў (кадэтаў), прымаліся хлопчыкі ва ўзросце 9-11 гадоў. У страявых адносінах складаўся з 4 рот: грэнадзёрскай, 2 мушкецёрскіх і неранжырнай, якія утваралі батальён; 2 падрыхтоўчыя і 4 агульныя класы. Выкладалiся руская, французская і нямецкая мовы, арыфметыка, алгебра, геаграфія, гісторыя, чыстапісанне, маляванне, чарчэнне і закон Божы. Настаўнікамі і выхавацелямі былі выключна вайскоўцы. Пасля заканчэння корпуса кадэты для працягу адукацыі пераводзіліся ў Дваранскі полк у Пецярбург. У 1865 г. корпус быў рэарганізаваны у ваенную гімназію са штатам 350 навучэнцаў. Штат настаўнікаў і выхавацеляў быў павялічаны цывільнымі чынамі з вышэйшай адукацыяй. У 1882 гімназія зноў ператворана ў кадэцкі корпус. Яго навучальная праграма набліжалася да гімназічнай, а ўнутраная арганізацыя была падобная на страявую арганізацыю вайсковых часцей. У пачатку 1-й сусветнай вайны корпус эвакуіраваны, а пасля лютаўскай рэвалюцыі 1917 г. рэарганізаваны ў гімназію ваеннага ведамства. За час існавання корпус падрыхтаваў больш за 3 тысячы афіцэраў.
Каталог: history -> Files
Files -> Асвета // Энцыклапедыя гiсторыi Беларусi. Т. 1: А-белiца. Мн С. 204-211
Files -> Адам Станкевiч Беларуская мова ў школах Беларусi XVI-XVII стагоддзаў
Files -> Люду паспалітага
Files -> Андрэй катлярчук
Files -> У.І. Навіцкі. Прадмова
Files -> Бібліяграфічны спіс Жыццёвы і творчы шлях першадрукара
Files -> Са слаўнага Полацка родам
Files -> -
Files -> Асоба еўфрасінні полацкай у асвятленніайчыннай пстарыяграфіі
Files -> Джумантаева Т. А. Да пытання аб музейных традыцыях Полацка


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2020
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал