Прадмова да аблічбанавага выдання


/23. Матрыхваны (Матрыпан)



старонка11/12
Дата канвертавання15.05.2016
Памер2.1 Mb.
1   ...   4   5   6   7   8   9   10   11   12

6/23. Матрыхваны (Матрыпан) — дзень вольны ад прадзення ў піліпаўскія вечары. “Матрыпан у Піліпаўку празьнікуюць, штоб не прасьці” (Лельчыцкі раён; Талстая, 1986). Дзяўчаты варажылі пра замужжа. У Ельскім раёне ўспамінаюць: “Возьмуць да рошчэшуць косы грэб’ёнкаю, таю, шо мічуць, да шоб ніхто не чуу, ложыліса, пуд под утку грэб’ёнку ложаць: “Здайса ў сне, с кім я стану ў пары на весні”. То прыйдуць с гулянкі, цёмно, ужэ ўсі спяць. Шоб ніхто не говорыў до цебе і ты ні с кім не говоры, бо як загаворыш, то ўсё пропало” (Талстая, 1986).

Мікола — прысвятак у католікаў (гл. 19 снежня).

7/24. Кацярыны. “Кацярына забрала край, лета стала кара­цейшае” (Берман, 1873). Жанчыны адзначалі свята свечкі (Дэм­бавецкі, 1882). Дзяўчаты варажылі.

9/26. Юр’е Зімовы (Юр’еў дзень, Ягорый, Цуды). Зіма ў сіле.

“Ёсць на свеце два Юр’і і абодва дурні: адзін халодны, а другі галодны”, “Юры (Ягорый) мосціць, а Мікола гвоздзіць”, “Да Юр’я хлеба (сена) і ў дурня”.

Юрый лічыўся апекуном хатняй і лясной жывёлы, ваўкоў. У гэты дзень ён нібы выпускаў ваўкоў аж да вясенняга Юр’я. Гаспадары аглядалі кароў, коней: падразалі хвасты, падстрыгалі грывы. Больш не выганялі на пашу кароў, бо “Юрэй ужэ дае ваў­ком слабоду” (Случчына; Сержпутоўскі, 1930).

Вядома гістарычная прыказка: “Вось табе, бабуля, і Юр’еў дзень”. Ад Юр’я сялянам не дазвалялася пераходзіць на службу ад аднаго пана да другога.



Ганны. Па прысвятку арыентаваліся аб канкрэтных тэрмінах наступлення святаў. “Ад Ганнаў да Каляд два тыдні і два дні”.

13/30. Андросы (Андрос, Андрэй, Андрэйкі) — дзявочае свята. На Палессі кажуць: “Трэба было табе не андросіці (святкаваць), да кудзелю кудосіці”, “Андрос, Андрос, мучкі кудось, бо мне трэба дзяцей адзяваць”. Дзяўчаты варажылі так, як і перад Но­вым годам: на бліны, крычалі ў калодзеж і абсявалі яго ка­ноплямі, бегалі пад суседскія вокны пачуць, пра што гавораць у хаце, і інш.

У Паазер’і прыслухоўваліся, як паводзіць сябе вада ў ка­лодзежах: калі ціхая — на добрую зіму, а шуміць — маразы, завірухі і буры разгуляюцца (Ляснічы, 1990). У некаторых мяс­цінах дзяўчаты праводзілі абрад “сеяння каноплі (лёну)”, які цяпер успрымаецца як забава моладзі. “Гэто на Ондрэя коноплі сеялі. С’яты Ондрэй, коноплі посей. Сыпнуць у окно да слу­хаюць, шчо там у хаці скажуць. Як скажуць “сядзь”, то замуж не вуйдзе, будзе дома сядзець” (Тураўскі слоўнік, 1982). Яшчэ абсыпалі свае ложкі льняным і канапляным семем са словамі: “На цябе, святый Андрэю, лён сею! Дай, Божа, знаці, з кім буду гараваці!” І чакалі, хто прысніцца (Нікіфароўскі, 1897; Раманаў, 1912). У Свіслацкім раёне дзяўчаты зубамі (без дапамогі рук) адкусвалі галінку вішні, ставілі яе ў пляшку з вадою і назіралі: у каторай расцвітала галінка, то тая дзяўчына павінна была выйсці замуж.

У Лельчыцкім, а таксама ў Свіслацкім раёнах вядома пры­пеўка:

Андрэй, не дурэй,

Не дзяры сарочкі.

Ты не праў і не ткаў,

І не твае дочкі.

14/1. Навум — прысвятак. Раней некаторыя сяляне пачыналі вучыць грамаце сваіх дзяцей. “Навум розуму вучыць”, “Прарок Навум наставіць на вум”. З гэтым лічыліся і вясковыя школы (Раманаў, 1912).

Фальклорны тэатр “Жалейка” з Гомельшчыны



Ногі самі рвуцца ў скокі



А гармонік грае, грай…



17/4. Варвары (Варвара, Варкі, Міколіна матка) — прысвятак. У старажытнасці, відаць, адзначалі дзень зімовага сонцастаяння, таму шмат дзе распаўсюджана прымаўка: “Варвара ноч урвала, а дзень надтачыла”. А ў Свіслацкім раёне гавораць: “Мікола і Варвара ноч урвалі”. Іншыя прыказкі ўказваюць на прыналеж­насць прысвятка да зімы: “Прыйдзе Варвара, маразы і завараць”, “Як ударыць Варвара, беражы нос ды вуха” (Ляснічы, 1990).

У гэты дзень пастухі збіралі “варваршчыну” — традыцыйную плату (Тураўскі слоўнік, 1982). Жанчыны не пралі, бо нібыта “Варвара верацёнамі замучана”. “Еслі на Варвару после захода сонца прадзеш, то Варвара прынесе сорок верэцён, шоб папра­ла за адын вечор. Одна жэнчына так на каждое верэцено напра­ла по дзве ныткі і выбросіла Варвары на двор” (Брэсцкі раён; Талстая, 1984).

Прысвятак лічыўся Серадапосцем — сярэдзінай Каляднага по­сту, як Хрэсцы на Вялікі пост, і асабліва ўшаноўваўся ў над­рэчных вёсках Ашмянскага павета, каб жывёла і дзеці не ўваль­валіся ў ваду і не тапіліся. Усе частаваліся варанымі ці печа­нымі варэнікамі з макам, мёдам або каноплямі (Берман, 1873).

Варылі варэнікі з грэчневай мукі і падавалі з канаплянай “маслянкаю” (Раманаў, 1912). На Палессі дзеці хадзілі па ва­рэнікі да сваіх бабуль. На Смаленшчыне Варвару называлі Міколінай маткай (Дабравольскі, 1914).



18/5. Савы (Сава, Саўка, Міколін бацька). Лічыцца бацькам Мікалая, патрабуе: “Святкуй мяне і бацьку майго!” (Дэмба­вецкі, 1882; Раманаў, 1912; Дабравольскі, 1914). У народзе га­варылі па-рознаму: “Колісь на Варвары нічога не рабілі, а на Саву маталі клубкі на матужкі” (Мазырскі раён; Талстая, 1984); “На Савы не пралі, тоўклі просо, ячмень на куццю, жыто мололі на коляднікі, постолы плелі, волокі вілі” (Лельчыцкі раён), “На Савы не трэба прасьць. Не трэба круціць, каб добра было скату, бо скруціцца ягнёнак у калясо” (Шумілінскі раён). Так­сама казалі: “Сава мосце, а Мікола гвоздзе”.

19/6. Мікола Зімовы (Міколы, Мікольшчына). Багата адлюст­раваны ў прымаўках: “Варвара мосціць, а Мікола марозам гвоздзіць”, “Без Міколы не бывае ні зімы, ні лета”, “Хвалі зі­му па Міколе”, “Да Міколы няма зімы ніколі”, “Ніводнаму Міколе не вер ніколі”, “Зімовы Мікола каня заганяе”. Хаця Міколам “не верылі”, аднак прыкметы існавалі. У Магілёўскай губерні назіралі: калі іней з’явіцца раней Міколінага дня, то неабходна будзе сеяць ранні ячмень (Дэмбавецкі, 1882). На Старадарожчыне зараз лічаць: як да Міколы не выпадзе снег, то доўга не зазелянее трава.

У Лельчыцкім раёне гавораць, што на Піліпаўку ёсць тры “святкі” — яны ідуць адзін за адным — Варвары, Савы і Міколы, калі не трэба “ні снаваць, ні ткаць”.

На Случчыне была зафіксавана і іншая роля Міколы: “Мо ніхто так не ратуе на вадзе, у дарозе ці на вайне, як святы Мікола” (Сержпутоўскі, 1930).

Некалі ў гэты дзень праводзілі Міколыпчыну — свята свечкі. Гаспадар, які меў мікольскую свечку, частаваў “братчыкаў”. Затым запаленую свечку ставілі ў лубок з жытам і пераносілі ў суседнюю хату, дзе ў наступным годзе меліся адзначаць Мікольшчыну. Па дарозе спявалі:

Прашу цябе, Мікола, да сябе,

Штобы ты ў мяне гадуваў,

На коніку прыезджаў,

Хлеба, солі засылаў,

Усякія пашніцы І ярыя пшаніцы.

У Парэцкім павеце дзяўчаты клікалі хлопцаў на “мікольскія бліны” (Дабравольскі, 1914).

У Гомельскім павеце гулялі яшчэ ў “Салоху” — маскарадную гульню. Па хатах хадзілі “цыганы”, “варажылі” гаспадарам, спявалі песні (Шэйн, 1902).

21—22. Дзень астранамічнага зімовага сонцастаяння.

22/9. Ганны (Ганкі, Ганна) — прысвятак, падобны на Савы. Да Каляд застаецца роўна два тыдні. “Ганкы — пошчытаны дынькы” (Драгічынскі раён), “Ганны — прыбавіцца багата дня” (Мазырскі раён; Талстая, 1984). Беларусы Смаленшчыны пра прысвяткі ў канцы года казалі: “Варвара, Саўка, Мікола і Андрос ішлі ўмесці; Ганна засталась за красачкамі, а будній дзень і насту­піў” (Дабравольскі, 1894). На Брэстчыне так заўважаюць: “Вар­вара заварыць, а Мікола пацвердыць, а Ганкі зоб’юць санкі і поедуць катацца по снегові, по ледові” (Талстая, 1984). Найбольш распаўсюджана прымаўка: “На Ганкі сядайце на санкі”. У Іва­наўскім раёне гавораць: “На Ганкі запрагай каня ў санкі” (Ста­севіч, 1991).

Хто смялейшы? Не скупіся!



24/11. Посная куцця. Пачатак Каляд (да 6 студзеня). Дзяў­чаты варажылі, ці хутка выйдуць замуж. Насілі з песнямі “звязду”. Бытавалі прыказкі і прыкметы звычайна тыя ж, што і ў праваслаўных: “Прыйшлі Калядкі, гаспадарам парадкі”, “Ка­лядкі — добрыя святкі: бліны ды аладкі”, “На Каляды мяцелі­ца — на пчолы ўраджай; неба зорнае — ураджай на гарох”, “На Каляды вецер — летам шмат гарэхаў; неба зорнае — будуць грыбы й ягады”, “Па Калядах ясна — ясна й на Пятры” (Б.с.к., 1937).

Цікава рабілі абрадавую вячэру-куццю беларусы ў Латвіі: “Стол для вячэры засцілаецца чыстым абрусам, пад які кладуць сена, што потым аддаюць жывёле; на стале пад абразамі аба­вязкова ставіцца міска з куццёй, прыгатаванай з пшанічнага зер­ня і падсалоджанай мёдам. Пасля вячэры з-пад абруса выцяг­ваюць травінкі сена і па даўжыні іх мяркуюць пра будучы ўраджай лёну і каласавых; хто выцягне сучкаватую і тоўстую травінку, той будзе багатым і г. д. Варажба, пачаўшыся з ка­ляднай куцці, ідзе цераз усе святы аж да Хрышчэння” (Сахараў, 1940).



25/12. Ражаство каталіцкае (Каляды). На Мядзельшчыне ка­жуць: “Калі польскія Каляды трашчаць, дык нашы плюшчаць, калі ж польскія плюшчаць, то нашы трашчаць”.

Спірыдон Сонцаварот. Нагляданне за нябеснымі свяціламі і зменамі ў прыродзе дазваляе дапытліваму чалавеку сцвярд­жаць, што пасля Спірыдона Сонцаварота дзень прыбавіцца хоць на адзін вераб’іны скок.

26/13. Сцяпан. Другі дзень каталіцкіх Каляд. У мінулым — дзень найму батракоў. “На святы Сцяпан кожны сабе пан” (Кіркор, 1882).

31/18. Багатая (шчодрая) куцця (гл. 13 студзеня).

Сільвестр. На “Сільвестраву ноч” дзяўчаты варожаць (Бе­ларуская крыніца, 1928).

Мадэст — прысвятак; апякун свойскай жывёлы (Раманаў, 1912).

Марк. Малапрыкметнаму Марку дапасавана прымаўка: “Мар­ка да Варка — няхай будзе парка”.

У самы апошні дзень года наглядалі за прыродай, надвор’ем: якое надвор’е перад Новым годам — такое будзе й перад Пятром; светлае неба на Багатую куццю — вясёлы год; калі перад Ва­сілём (1 студзеня.— А. Л.) снег — чакаецца добры ўраджай (Б.с.к., 1937).

У апошнія дні года даўней заканчваўся тэрмін службы ў пана. Ён мусіў шукаць новых работнікаў. Гэта добра адлюстра­вана ў калядных песнях:

Тыдзень, тыдзень да Каляд,

Наш пан чэлядзі не рад,

Пайшла чэлядзь скачучы,

А пан за ёю плачучы:

Вярніся, чэлядзь, вярніся,

На другі гадок найміся.

Слугі прасілі разлік, ішлі на святы.

Скажу, пан, табе без спорак,

Мне ўжо твой хлеб стаў горак.

Аддай, пан, мне каляду,

Ужо я ад цябе пайду.

Былі выказванні і больш вострымі:

— Каб ты, пане, не даждаў,

Як табе я буду слугаваць...

...— Ах, каб ты, панок, не даждаў,

Твая пані ліхая

На мяне брахала...


ПАСХАЛІЯ (ПРАВАСЛАЎНАЯ). НА 1992-2010 ГГ13. ДАТЫ ЎКАЗАНЫЯ ПА СТАРЫМ СТЫЛІ.


Гады

Працягласць Мясаеда

Тыдзезнь аб Мытары і Фарасеі (пачатак усеяднага тыдня)

Тыдзень мясапусны

Тыдзень сырапусны

Благавешчанне 25 сакавіка, прыпадае на:

Тыдзень ваі (Вербная нядзеля)

Пасха (Вялікдзень)

Перапалаванне

Узнясенне Гасподняе (Ушэсце)

Дзень святой тройцы, Пяцідзесятніца

Працягласць Пятрова паста

тыдняў

дзён

тыдняў

дзён

1992

7

6

3 лютага

17 лютага

24 лютага

Аўторак 5-й седміцы

6 красавіка

13 красавіка

7 траўня

22 траўня

1 чэрвеня

2

6

1993

6

4

25 студзеня

8 лютага

15 лютага

Сераду 6-й седміцы

29 красавіка

5 красавіка

29 красавіка

14 мая

24 мая

4

-

1994

8

3

7 лютага

21 лютага

28 лютага

Чацвер 4-й седміцы

11 красавіка

18 красавіка

12 траўня

27 траўня

6 чэрвеня

2

1

1995

7

2

30 студзеня

13 лютага

20 лютага

Пятніцу 5-й седміцы

3 красавіка

10 красавіка

4 траўня

19 траўня

29 траўня

3

2

1996

6

1

22 студзеня

5 лютага

12 лютага

Вербную нядзелю

25 сакавіка

1 красавіка

25 красавіка

10 траўня

20 траўня

4

4

1997

7

6

3 лютага

17 лютага

24 лютага

Панядзелак 5-й седміцы

7 красавіка

14 красавіка

8 траўня

23 траўня

2 чэрвеня

2

5

1998

6

5

26 студзеня

9 лютага

16 лютага

Аўторак 6-й седміцы

30 сакавіка

6 красавіка

30 красавіка

15 траўня

25 траўня

3

6

1999

5

4

18 студзеня

1 лютага

8 лютага

Вялікую Сераду

22 сакавіка

29 сакавіка

22 красавіка

7 траўня

17 траўня

5

-

2000

8

3

7 лютага

21 лютага

28 лютага

Пятніцу 4-й седміцы

10 красавіка

17 красавіка

11 траўня

26 траўня

5 чэрвеня

2

2

2001

6

1

22 студзеня

5 лютага

12 лютага

Суботу 6-й седміцы

26 сакавіка

2 красавіка

26 красавіка

11 траўня

21 траўня

4

3

2002

9

-

11 лютага

25 лютага

4 сакавіка

Тыдзень 3-і, Крашчаты

15 красавіка

22 красавіка

16 траўня

31 траўня

10 чэрвеня

1

4

2003

7

6

3 лютага

17 лютага

24 лютага

Панядзелак 5-й седміцы

7 красавіка

14 красавіка

8 траўня

23 траўня

2 чэрвеня

2

5

2004

5

5

19 студзеня

2 лютага

9 лютага

Вялікую Сераду

22 сакавіка

29 сакавіка

22 красавіка

7 траўня

17 траўня

5

-

2005

8

3

7 лютага

21 лютага

28 лютага

Чацвер 4-й седміцы

11 красавіка

18 красавіка

12 траўня

27 траўня

6 чэрвеня

2

1

2006

8

6

10 лютага

24 лютага

3 сакавіка

Панядзелак 4-й седміцы

14 красавіка

21 красавіка

15 траўня

30 траўня

9 чэрвеня

1

5

2007

5

1

15 студзеня

29 студзеня

5 лютага

Вялікую Суботу

19 сакавіка

26 сакавіка

19 красавіка

4 траўня

14 траўня

5

3

2008

8

-

4 лютага

28 лютага

25 лютага

Панядзелак 6-й седміцы

7 красавіка

14 красавіка

8 траўня

23 траўня

2 чэрвеня

2

5

2009

6

5

26 студзеня

9 лютага

16 лютага

Аўторак 6-й седміцы

30 красавіка

6 красавіка

30 красавіка

15 траўня

25 траўня

3

6

2010

4

4

11 студзеня

25 студзеня

1 лютага

Сераду Светлай седміцы

15 сакавіка

22 сакавіка

15 красавіка

30 красавіка

10 траўня

6

-

Каталог: files -> blocks
blocks -> Паважаны Сяргей Мікалаевіч
blocks -> План дзейнасці Грамадскага аб'яднання "Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны" на 2014 год
blocks -> Усеагульная дэкларацыя лiнгвiстычных правоў уводныя палажэннi
blocks -> Каардынацыйны савет па развіцці І прасоўванні «Нацыянальнай платформы бізнесу Беларусі» нацыянальная платформа
blocks -> Нацыянальнай платформы бізнеса беларусі
blocks -> Польска-беларускі слоўнік: тэрміны, паняцці і назвы з гісторыі і грамадазнаўства
blocks -> Стратэгія развіцця мовы
blocks -> Закон рэспублiкi беларусь 26 студзеня 1990 г. N 3094-xi аб мовах у рэспублiцы беларусь
blocks -> ПараўНАЎчы аналіз палажэнняў канстытуцый краін усходняга партнёрства І казахстана
blocks -> Прыняты Устаноўчай Асамблеяй Таварыства беларускай школы 22 сакавіка 1996 года


Поделитесь с Вашими друзьями:
1   ...   4   5   6   7   8   9   10   11   12




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2020
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал