БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ
ЗАЦВЯРДЖАЮ
Рэктар
Беларускага дзяржаўнага універсітэта
___________ С.У.Абламейка
____сакавіка 2009г.
Рэгістрацыйны № УД-______/ баз.
ПРАФЕСІЙНАЯ ЭТЫКА ЖУРНАЛІСТА
Вучэбная праграма для спецыяльнасці
1-23 01 73 Сродкі масавай інфармацыі
2009г.
СКЛАДАЛЬНІК:
Т.Ул. Падаляк, дацэнт кафедры тэорыі і метадалогіі журналістыкі Інстытута журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта
РЭЦЭНЗЕНТЫ:
І.І. Сачанка, доктар філалагічных навук, прафесар кафедры замежнай журналістыкі;
А.М. Карлюкевіч, дырэктар Рэдакцыйна-выдавецкай ўстановы “Літаратура і мастацтва”, лаўрэат прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне”
РЭКАМЕНДАВАНА ДА ЗАЦВЯРДЖЭННЯ:
кафедрай тэорыі і метадалогіі журналістыкі Інстытута журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта
(пратакол № 6 ад 15.01.2009г.)
Навукова-метадычным саветам вучэбна-метадычнага аб’яднання па журналістыцы
(пратакол № 3 ад 05.02.2009г.)
Адказны за выпуск Т. У. Падаляк
ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА
У вучэбным працэсе на факультэце журналістыкі курс «Прафесійная этыка журналіста» займае адметнае месца, паколькі з’яўляецца адным з асноватворных у структуры прафесійнай і грамадзянскай падрыхтоўкі спецыялістаў сродкаў масавай інфармацыі.
Курс «Прафесійная этыка журналіста» мае на мэце фарміраванне сістэмы маральна-этычных каардынатаў прафесійнай дзейнасці журналістаў: адэкватнага ўспрыняцця і рэфлексіўнай ацэнкі яе прыярытэтаў. Паколькі прафесійнае станаўленне і духоўнае сталенне журналіста – працэс непарыўны, у ходзе выкладання курса значная ўвага надаецца педагагічна-творчым і выхаваўча-метадычным кампанентам навучання. Для студэнтаў актуалізуюцца сітуацыі маральнага выбару пад дамінантай пошуку канструктыўных шляхоў выйсця са складаных абставінаў.
Спецыфічнай характарыстыкай курса «Прафесійная этыка журналіста» з’яўляецца яго акцэнтаваная накіраванасць на праблематыку і зместавыя асаблівасці сучаснага публіцыстычнага працэсу.
У працэсе навучання ставіцца шэраг задач:
-
пашырэнне ведаў аб прыродзе і паходжанні прафесійнай маралі, асноўных этапах і тэндэнцыях развіцця прафесійнай этыкі;
-
сістэматызаванае вывучэнне асноўных паняццяў прафесійнай этыкі;
-
азнаямленне з прынцыпамі маральнага рэгулявання ў журналістыцы;
-
асэнсаванне праблемных, дыскусійных пытанняў прафесійнай этыкі;
-
разбор тыповых памылак і парушэнняў прафесійнай этыкі, якія ўзнікаюць у працэсе журналісцкай практыкі;
-
арыентацыя студэнтаў на крытычны аналіз уласнай творчасці, на далейшую работу па прафесійным самаўдасканаленні;
-
развіццё асобаснага мыслення і прафесійнай кампетэнтнасці, здольнасці аб’ектыўна, комплексна і доказна асвятляць з’явы грамадскага жыцця;
-
практычнае засваенне маральна-этычных прыярытэтаў творчай дзейнасці.
Курс «Прафесійная этыка журналіста» складаецца з 10 лекцыйных гадзін і 6 гадзін лабараторных заняткаў.
Вывучэнне курса завяршаецца здачай заліку.
Прыкладны тэматычны план
па дысцыпліне «Прафесійная этыка журналіста»
№
п/п
|
Назва раздзелаў курса
|
Колькасць гадзін заняткаў
|
лекцыйных
|
лабараторных
|
1
|
Прафесійная мараль і прафесійная этыка журналіста: сацыяльна-гістарычная і канцэптуальна-зместавая сутнасць
|
2
|
|
2
|
Аксіялагічная прастора журналістыкі
|
2
|
|
3
|
Маральнае рэгуляванне ў журналістыцы
|
2
|
|
4
|
Свабода, адказнасць і маральны выбар журналіста
|
2
|
|
5
|
Журналіст і крыніцы інфармацыі.
|
|
2
|
6
|
Журналіст і яго герой
|
|
2
|
7
|
Этычныя нормы дзейнасці журналіста ў працэсе апрацоўкі і творчай інтэрпрэтацыі інфармацыі
|
|
2
|
8
|
Маральны клімат у рэдакцыйным калектыве. Нормы службовай этыкі
|
2
|
|
|
Усяго:
|
10
|
6
|
ЗМЕСТ ВУЧЭБНАГА МАТЭРЫЯЛУ
Раздзел I. Прафесійная мараль і прафесійная этыка журналіста: сацыяльна-гістарычная і канцэптуальна-зместавая сутнасць
Прафесійнае і маральнае ў журналістыцы: усеагульны характар маральных патрабаванняў і гуманістычныя крытэрыі прафесійнай дзейнасці журналіста.
Прафесійная мараль у структуры маральных адносінаў грамадства. Узнікненне і развіццё прафесійнай маралі журналісцкай садружнасці.
Этыка і прафесійная этыка: этапы гісторыка-этычнага працэсу. Месца прафесійнай этыкі ў сістэме этыкі.
Віды прафесійнай этыкі. Этычныя праблемы «пагранічных» з журналістыкай прафесій, якія даследуюцца ў медыя-прасторы.
Сутнасць і структура прафесійнай этыкі журналіста.
Прафесійная мараль як ацэначна-імператыўны спосаб асваення метадаў і зместу прафесійнай дзейнасці, рэгулятар паводзін журналіста ў працэсе выканання прафесійных задач. Функцыі прафесійнай маралі журналіста.
Раздзел II. Аксіялагічная прастора журналістыкі
Фарміраванне этычнага поля журналісцкай дзейнасці. Статус і канцэптуальны змест катэгорый, прынцыпаў, нормаў прафесійнай этыкі журналіста.
Катэгорыі прафесійнай этыкі як анталагічныя характарыстыкі прафесійнай маралі журналіста: нарматыўна-ацэначны характар і канкрэтна-гістарычны змест.
Праблемы журналісцкай дэянталогіі. Дыялектыка аб’ектыўнага і суб’ектыўнага ў працэсе фарміравання прафесійнага доўгу. Прафесійны доўг як механізм самакантролю асобы. Прафесійны доўг і асабісты інтарэс. «Агульная формула» прафесійнага доўгу сусветнай журналісцкай садружнасці.
Прафесійна-этычныя прынцыпы журналістыкі. Прафесійная сумленнасць журналіста. Прафесійная адказнасць журналіста. Фактары, якія ўплываюць на фарміраванне прафесійнай адказнасці.
Роля прафесійнага гонару і прафесійнай годнасці ў матывацыі паводзін журналіста. Прафесійны гонар — «гонар мундзіра» — рэпутацыя прафесіі.
Нормы прафесійнай маралі як гуманістычныя крытэрыі прафесійнай дзейнасці. Роля журналісцкай практыкі ў працэсе ўтварэння новых нормаў.
Раздзел III. Маральнае рэгуляванне ў журналістыцы
Вопыт вырашэння маральных канфліктаў у журналістыцы. Работа М. Ламаносава «Меркаванне аб абавязках журналістаў пры выкананні імі сачыненняў, прызначанае для падтрымання свабоды філасофіі»: фармулёўка правіл этычнай журналістыкі.
Прычыны ўзнікнення і мэты кодэксаў журналісцкай этыкі. Агульначалавечыя нормы маралі ў люстэрку журналісцкіх кодэксаў. Асаблівасці працэсу кадыфікацыі прафесійна-маральных норм.
Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека і пытанні прафесійнай этыкі журналіста.
Сутнасць міжнародных прынцыпаў прафесійнай этыкі ў журналістыцы.
Сістэма прафесійна-маральнай рэгуляцыі журналісцкай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь. «Кодэкс прафесійнай этыкі журналіста» Беларускага саюза журналістаў. «Дэкларацыя прынцыпаў прафесійнай этыкі беларускіх журналістаў» Беларускай асацыяцыі журналістаў. Унутрырэдакцыйныя этычныя кодэксы сродкаў масавай інфармацыі.
Механізм кантролю за захаваннем прафесійна-этычных прынцыпаў і нормаў.
Узаемасувязь пытанняў этыкі і права. Прававое рэгуляванне журналістыкі.
Раздзел IV. Свабода, адказнасць і маральны выбар журналіста
Журналістыка і праблема свабоды дзейнасці. Сацыяльна-гістарычнае разуменне свабоды. Паняцці «свабода», «неабходнасць» і «адказнасць» у дачыненні да творчага працэсу. Аб’ектыўныя і суб’ектыўныя ўмовы свабоды.
Канстытуцыйна-прававыя формы замацавання свабоды друку. Дзяржаўная, камерцыйная, асабістая тайна; захаванне канстытуцыйных нормаў аб забароне заклікаў да гвалтоўнага змянення дзяржаўнага ладу; прапаганды вайны, расавай, рэлігійнай, нацыянальнай нецярпімасці; паклёпаў, зняваг і г. д.
Свабода творчага самавызначэння журналіста: магчымасць самастойна вызначаць мэты і задачы творчай дзейнасці; фармуляваць тэмы і праблемы; выбіраць неабходныя сродкі, метады, спосабы работы, формы і жанры твораў і г. д.
Маральны выбар журналіста: матывы – мэты – сродкі – вынікі. Аб’ектыўная магчымасць выбару і суб’ектыўная здольнасць выбіраць. Адлюстраванне ў маральным выбары маральнага вопыту асобы. Праблема маральнага выбару на розных стадыях работы журналіста.
Праблемы эканамічнага забеспячэння свабоднай дзейнасці СМІ: медыя-бізнес і мараль. Этыка рэкламы.
Раздзел V. Журналіст і крыніцы інфармацыі
Такт і тактыка журналіста ў працэсе пошуку інфармацыі. Асноўныя метады збору інфармацыі: маральна-этычны кантэкст.
Матывіроўка журналістам прычын звяртання за інфармацыяй: дапушчальныя і недапушчальныя аргументы. Межы выкарыстання недасведчанасці субяседніка аб намерах журналіста. Кампетэнтнасць, дакладнасць, аб’ектыўнасць — абавязковыя патрабаванні да крыніцы інфармацыі.
Праблема аператыўнасці: выбар паміж кампетэнтнасцю і даступнасцю крыніцы інфармацыі.
Звесткі з афіцыйных крыніц. Звесткі «з другіх рук». Інфармацыя, атрыманая «не для друку». Асаблівасці работы з ананімнай крыніцай інфармацыі. Журналіст і «ўлада эксперта»: ступень аб’ектыўнасці інфарматара. Спецыялізацыя журналіста: «сіндром разумення».
Асаблівасці збору інфармацыі для публікацыі ў залежнасці ад яе накіраванасці, першапачатковай канцэпцыі бачання журналістам праблемы (сітуацыі).
Журналісцкае расследаванне ў святле пытанняў прафесійнай этыкі.
Разбор канфлікту: абавязковасць гутаркі з прадстаўнікамі абодвух бакоў.
Недапушчальныя метады збору інфармацыі.
Маральныя падставы і спецыфіка збору інфармацыі з выкарыстаннем прыёмаў «уключанага» назірання. Праблема «неўсвядомленага канфармізму»: фактары, пры якіх журналіст губляе незалежнасць даследчыка. Маральныя абмежаванні пры выкарыстанні метадаў «перамены прафесіі», «правакаванай сітуацыі», «схаванай камеры».
Экспрэс-апытанні грамадскай думкі.
Этыка фотаінфармацыі ў СМІ. Фотаметафара (відэаметафара) як метад барацьбы з апанентамі. Недапушчальнасць «фотападтасоўкі» фактаў. Натуралістычныя здымкі. «Прынцып папарацы» ў сучаснай журналістыцы.
Раздзел VI. Журналіст і яго герой
Прафесійная мараль як індывідуальная свядомасць журналіста. Погляды, перакананні, маральная рэфлексія журналіста. Адзінства светапогляднага, функцыянальна-ролевага і характаралагічнага элементаў у асобе журналіста. Творчая актыўнасць і творчая патрабавальнасць. Роля маральных пачуццяў журналіста ў фарміраванні творчай дамінанты.
Аўтарскае «я» журналіста. Самаацэнка творчай дзейнасці. Спосабы самакантролю (дыялог журналіста з самім сабой, унутраная апеляцыя да героя, да людзей, якія прадаставілі інфармацыю, да чытача). Асаблівасці самакантролю на розных стадыях творчага працэсу.
Сацыяльнае і маральнае «вымярэнне» герояў журналісцкіх твораў. Маральныя ідэалы журналіста як крытэрый маральнай ацэнкі героя (сітуацыі). Неадэкватнасць маральнай ацэнкі: прычыны і наступствы. Маральная дыскрэдытацыя чалавека ў СМІ: паклёпы і абразы, «вайна кампраматаў».
Роля журналіста ў стварэнні аптымальных умоў зносін. Выбар спосабу знаёмства і манеры зносін. Метады пераадолення псіхалагічных бар’ераў, формы заваявання даверу суразмоўцы. Знешні выгляд журналіста.
Патрабаванні да журналісцкіх пытанняў: мэтазгоднасць, яснасць, карэктнасць.
Межы ўмяшання журналіста ў асабістае жыццё і ўнутраны свет героя. Павага гонару і годнасці, недапушчальнасць паведамлення звестак аб прыватным жыцці чалавека (за выключэннем выпадкаў, калі падобныя звесткі неабходны для абароны інтарэсаў грамадства).
Асвятленне сямейнай тэматыкі: не нашкодзь!
Выкарыстанне журналістам дзённікавых запісаў, перапіскі герояў.
Судовыя разбіральніцтвы і крымінальныя справы: права на ананімнасць ахвяр злачынстваў і падазраваемых у здзяйсненні правапарушэнняў. Устрыманне ад падрабязнага апісання механізму злачынства. Суіцыд. Смяротнае пакаранне.
Спецыфіка асвятлення рэлігійнай тэмы ў СМІ.
Раздзел VII. Этычныя нормы дзейнасці журналіста ў працэсе апрацоўкі і творчай інтэрпрэтацыі інфармацыі
Праўдашукальніцтва як сэнс журналісцкай прафесіі.
Вобразна-канцэптуальная інтэрпрэтацыя рэчаіснасці ў журналісцкім творы. Ацэнка журналістам дакладнасці і паўнаты атрыманых звестак, іх адпаведнасці пастаўленай творчай задачы. Улік супярэчнасці паміж глыбінёй спасціжэння рэчаіснасці і патрабаваннямі аператыўнасці.
Адбор матэрыялаў для публікацыі: друкаваць — не друкаваць? Крытэрыі адбору. Нарматыўна-каштоўнасная аргументацыя ў журналістыцы.
Узгадненне і праверка інфармацыі, атрыманай з розных крыніц. Вычляненне факта з ланцугу падзей. Стэрэатыпізацыя інфармацыі. Кампаноўка фактаў, непрадузятая расстаноўка акцэнтаў: адрозненне істотных і выпадковых сувязей, стварэнне цэласнага ўяўлення аб сітуацыі.
Падтасоўка фактаў, фабрыкацыя матэрыялаў. Дыфамацыя і дэзінфармацыя. Рэзка сатырычная інтэрпрэтацыя факта. Свабода сатыры: паміж гратэскам і знявагай.
Рэпарцёрскае скажэнне рэчаіснасці: аб’ектыўныя і суб’ектыўныя фактары (ілюзія дакладнасці, штамп устаноўкі, «самаўзгаранне эмоцый», некампетэнтнасць, неаб’ектыўнасць інфарматараў; выкарыстанне СМІ для вырашэння асабістых ці групавых амбіцый, прадстаўленне прыватнага выпадку грамадска значным, умаўчанне аб «непрыемных» фактах і «дэталях, якія перашкаджаюць»).
Узаемасувязь зместу і формы журналісцкага твора. Пошук выразных сродкаў, якія адпавядаюць аўтарскай задуме. Інтуіцыя ў творчасці журналіста, феномен творчага інсайту. Межы вымыслу і домыслу.
Сенсацыя ў журналістыцы: супярэчнасці паміж аб’ектыўнасцю і «сенсацыйнай» падачай матэрыялу. Падробка «пад сенсацыю». Пошукі сенсацыі і «стварэнне» сенсацыі. Скандал.
Патрабаванні да загалоўка. Маральныя абмежаванні пры перадачы простай мовы, унутранага маналога. Абавязковасць захавання дакладнасці дакумента.
Метады і танальнасць палемікі ў СМІ.
Раздзел VIII. Маральны клімат у рэдакцыйным калектыве. Нормы службовай этыкі
Журналісцкае асяроддзе: унутрырэдакцыйныя і міжрэдакцыйныя сувязі. Арганізацыя работы рэдакцыйнага калектыву: адносіны субардынацыі і каардынацыі. Агульныя патрабаванні службовай этыкі.
Калектыўнае і індывідуальнае ў рабоце журналіста. Маральныя аспекты ўзаемаадносін асобы і прафесійнай групы. Крытэрыі ацэнкі працы калег. Адказнасць рэдакцыі за супрацоўніка і супрацоўніка – за работу выдання.
Адносіны журналіста з пазаштатнымі аўтарамі. Узгадненне праўкі. Работа з пісьмамі.
Тэхнічныя памылкі як адлюстраванне безадказнасці журналіста. Абавязковасць выпраўлення памылкі. Формы прабачэнняў. Абвяржэнне ў СМІ.
Журналіст як прадстаўнік рэдакцыі. Недапушчальнасць выкарыстання службовага становішча ў асабістых мэтах.
Плагіят і іншыя формы парушэння аўтарскага права. Самаплагіят. Правілы цытавання і абавязковасць спасылкі на першакрыніцу. Фальсіфікацыя аўтарства.
Захаванне рэдакцыйнай тайны і тайны псеўданіма. Злоўжыванне псеўданімам.
Адносіны паміж супрацоўнікамі розных выданняў. Недапушчальнасць дэзінфармацыі калег.
Прафесійная салідарнасць журналістаў.
ЛІТАРАТУРА
АСНОЎНАЯ
Авраамов, Д. С. Профессиональная этика журналиста. – М.: Изд-во Моск. ун-та, 1999. – 224 с.
Лазутина, Г. В. Профессиональная этика журналиста. – М.: Аспект Пресс, 1999. –208 с.
Профессиональная этика журналистов: В 2 т. – Т. 1: Документы и справочные материалы. – М.: Галерия, 1999. – 440 с.
ДАДАТКОВАЯ
Багерстам, Э. Свобода прессы в демократическом обществе: Настольная книга по этике прессы. – Тарту: Вяллингби, 1992. – 91 с.
Белановский, С. А. Глубокое интервью: Учеб. пособ. – М.: Никколо-Медиа, 2001. – 320 с.
Бердяев, Н. А. Философия творчества, культуры, искусства: В 2 т. – М.: Иск-во, 1994.
Букреев, В. И., Римская, И. Н. Этика права: От истоков этики и права к мировоззрению. – М.: Юрайт, 2000. – 336 с.
Вараб’ёў, В. П. Не «чацвёртая» ўлада, а палітычны інстытут грамадства! // Бел. думка. – 2003. – № 4. – С. 108–118.
Воробьев, В. П. Система СМИ Беларуси. – Минск: БГУ, 2002. – 252 с.
Воспоминания об Анатолии Аграновском. – М.: Сов. писатель, 1988. – 352 с.
Горохов, В. М. Закономерности публицистического творчества: Пресса и публицистика. – М.: Мысль, 1975. – 187 с.
Горохов, В. М. Основы журналистского мастерства: Учеб. для вузов по спец. «Журналистика». – М.: Высш. шк., 1989. – 119 с.
Гуревич, С. М. Газета: Вчера, сегодня, завтра: Учеб. пособ. для вузов / С. М. Гуревич. – М.: Аспект Пресс, 2004.
Засурский, Я. Н. Искушение свободой. Российская журналистика: 1990 – 2007. – М.: Изд-во Моск. ун-та, 2007. – 560 с.
Журналистика на перепутье: опыт России и США / Под ред. Е. Л. Вартановой. – М.: МедиаМир, 2006.
Зеленкова, И. Л., Белякова, Е. В. Этика: Учеб. пособ. и практикум. – Минск: НТООО «Тетра-Системс», 1997. – 320 с.
Иванов, В. Г. История этики Древнего мира. – СПб.: Лань, 1997. – 256 с.
Каган, М. С. Философская теория ценности. – СПб.: ТОО ТК «Петрополис», 1997. –205 с.
Камю, А. Творчество и свобода. – М.: Радуга, 1990. – 608 с.
Карнеги, Д. Как завоевывать друзей и оказывать влияние на них. – Минск: Беларусь, 1990. – 670 с.
Кашинская, Л. В. Печать русской православной церкви. – М., 1996.
Ким, М. Н. Репортаж: технология жанра. – СПб.: Изд-во Михайлова В. А., 2005. – 224 с.
Ким, М. Н. Технология создания журналистского произведения. – СПб.: Изд-во Михайлова В. А., 2001. – 320 с.
Кондрашов, В. А., Чичина, Е. А. Этика. Эстетика. – Ростов н/Д.: Феникс, 1998. – 512 с.
Костикова, Н. А. Типологические характеристики православной печати. – М., 1996.
Кудрявцев, В. В. Лекции по истории религии и свободомыслия. 3-е изд., испр. и доп. –Минск: Тетра-Системс, 1998. – 384 с.
Лазутина, Г. В. Основы творческой деятельности журналиста: Учебник для вузов. – М.: Аспект-Пресс, 2000. – 240 с.
Ленин, В. И. Партийная организация и партийная литература. Полн. собр. соч. – Т. 12. – С. 99–105.
Ломоносов, М. В. Рассуждение об обязанностях журналистов при изложении ими сочинений, предназначенное для поддержания свободы философии // Полн. собр. соч. – Т. 3. – М.: Изд-во Академии наук СССР, 1952. – С. 201–232.
Маркс, К. Дебаты шестого рейнского ландтага (ст. первая). Дебаты о свободе печати и об опубликовании протоколов сословного собрания // Маркс К., Энгельс Ф. Соч. 2-е изд. – Т. 1. – С. 30–84.
Маркс, К. Заметки о новейшей прусской цензурной инструкции // Маркс К., Энгельс Ф. Соч. 2-е изд. – Т. 1. – С. 3–27.
Мартысюк, П. Г. Правовая этика: Учеб. пособ. – Минск: Веды, 1999. –72 с.
Наумчик, В. Н., Савченко Е. А. Этика педагога. – Мінск: Універсітэцкае, 1999. – 216 с.
Ницше, Ф. Так говорил Заратустра. Книга для всех и ни для кого. – М.: Интербук, 1990. – 301 с.
Основные понятия теории журналистики (новые подходы к проблеме) / Под ред. Я. Н. Засурского. – М.: Изд-во Моск. ун-та, 1993. – 207 с.
Падаляк, Т. У. Маральна-этычныя прыярытэты беларускага друку. – Мінск: БДУ, 2001.
Паскаль, Б. Мысли. – М.: Reel-book. 1994. – 528 с.
Печенев, В. А. Истина и справедливость. – М.: Политиздат, 1989. – 254 с.
Письменная, Е. В. Профессионализм и этика: проблема морального выбора в деловой журналистике (из российского опыта) // Вестн. Моск. ун-та. Сер. 10: Журналистика. – 2000. – № 2. – С. 3–10.
Прохоров, Е. П. Журналистика и демократия. – М.: Изд. РИП-холдинг, 2001. – 268 с.
Росенко, М. Н. и др. Основы этических знаний. – СПб.: Лань, 1998. – 256 с.
Рощин, С. К. Психология и журналистика. – М.: Наука, 1989. – 187 с.
Рубашкин, А. И. Илья Эренбург: Путь писателя. – М.: Сов. писатель, 1990. – 528 с.
Рубинов, А. Операции без секретов. – М.: Мысль, 1980. – 174 с.
Сартр, Ж.-П. Стена: Избр. произв. – М.: Политиздат, 1992. – 480 с.
Симанчук, И. Игра в прятки с цензурой // Журналист. – 2002. – № 2. – С. 52–54.
Словарь по этике / Под. ред. А. А. Гусейного и С. И. Кона. 6-е изд. – М.: Политиздат, 1989. – 447 с.
Стральцоў, Б. В. Асноўныя творчыя метады ў журналістыцы. – Мінск: БДУ, 2000. –71 с.
Стрельцов, Б. В. Фельетон: Теория и практика жанра. – Минск: БГУ, 1983. – 63 с.
Суконцев, А. А. До и после фельетона. – М.: Мысль, 1989. – 252 с.
Теплюк, В. М. Социальная ответственность журналиста. – М.: Мысль, 1984. – 207 с.
Тертычный, А. А. Жанры периодической печати: Учеб. пособ. – М.: Аспект Пресс, 2000.
Тертычный, А. А. Расследовательская журналистика: Учеб. пособ. для вузов. – М.: Аспект-Пресс, 2002. – 384 с.
Тертычный, А. А. Эксперимерт – дело тонкое… // Журналист. – 2000. – № 1. – С. 54–56.
Фихтелиус, Э. Десять заповедей журналистики / Пер. со шведского В. Н. Менжун. – Стокгольм: Utbildningsradio, 1999. – 155 с.
Франкл, В. Человек в поисках смысла. – М.: Прогресс, 1990. – 368 с.
Фролов, И. Т., Юдин, Б. Г. Этика науки. – М., 1986.
Чичановский, А. А. Инстанция истины. Средства массовой информации и жизнь: возможности, поиск, ответственность. – М.: Политиздат, 1989. – 333 с.
Шостак, М. И. Репортер: профессионализм и этика. – М.: Изд. РИП-холдинг, 2001.
Шостак, М. «Роли» и «маски» репортера // Журналист. – 1998. – № 11–12. – С. 60–63.
Шостром, Э. Анти-Карнеги, или Человек-манипулятор. – Минск: ТПЦ «Полифакт», 1992. – 128 с.
Шукуров, И. Ш. Невзирая на лица...: Конфликт в сатирической публицистике. – М.: Мысль, 1988. – 206 с.
Шум, Ю. А. Журналистское расследование: Методические рекомендации. – М.: Барс, 2000. – 117 с.
Шумилина, Т. В. «Не могли бы вы рассказать…»: Метод интервью в журналистике. – М.: Изд-во Моск. ун-та, 1976. – 136 с.
Этика: Учебник / Под общ. ред. А. А. Гусейнова и Е. Л. Дубко. – М.: Гардарики, 1999. – 496 с.
КРЫНІЦЫ (ТЭКСТЫ):
Аграновский, А. А. Избранное: В 2 т. – М.: Известия, 1987.
Асламова, Д. Записки дрянной девчонки. – Вильнюс: Полина, 1994. – 256 с.
Булацкі, Р. В., Сачанка, I. I. Хрэстаматыя па гісторыі беларускай савецкай публіцыстыкі. – Мінск: БДУ, 1974. – 272 с.
Гиляровский, В. А. Москва газетная; Друзья и встречи. – Минск: Наука и техника, 1987. – 415 с.
История русской журналистики. Хрестоматия / Сост. Б. И. Есин. – М.: Высш. шк., 1991. – 320 с.
Кольцов, М. Восторг и яркость. – М.: Правда, 1990. – 480 с.
Максимова, Т. Музыкальный ринг. – М.: Искусство, 1991. – 303 с.
Невзоров, А. Поле чести. – СПб.: ТОО «Междунар. издат. корпорация», 1995. – 320 с.
Публицисты / Сост. Л. С. Екель, Б. В. Стрельцов, Г. В. Соколовский. – Минск, 2000. –495 с.
Песков, В. М. Все это было… – М.: Мол. гвардия, 1986. – 334 с.
Раскин, И. Энциклопедия хулиганствующего ортодокса: Расширенное и дополненное издание. – М.: Стоок, 1997. – 496 с.
Руденко, И. П. Улица, по которой ты идешь каждый день. – М.: Правда, 1986. – 384 с.
Тэсс, Т. Н. Хранитель времени. – М.: Сов. писатель, 1982.
Цветов, В. Я. Пятнадцатый камень сада Рёандзи; Мафия по-японски. – Минск: Беларусь, 1989. – 384 с.
Юнчик, Л. Н. По следам агентов…: Очерки. – Минск. Народная книга, 2007. – 872 с.
Поделитесь с Вашими друзьями: |