Праграма для падрыхтоўкі да рэспубліканскай краязнаўчай дыстанцыйнай алімпіяды. Прырода Беларусі



Дата канвертавання15.05.2016
Памер69.8 Kb.
Праграма для падрыхтоўкі да рэспубліканскай краязнаўчай дыстанцыйнай алімпіяды.

  1. Прырода Беларусі:

  • прыродаахоўныя зоны Беларусі (нацыянальныя паркі, запаведнікі: іх характарыстыка, знаходжанне на карце);

  • геалагічныя помнікі прыроды (тры самыя вялікія валуны ў Беларусі, іх апісанне, дзе знаходзяцца, легенды і паданні, якія з гэтым звязаны);

  • рэльеф Беларусі: тры самыя высокія кропкі Беларусі і самае нізкае месца (іх характарыстыка, месцазнаходжанне);

  • рэкі і азёры: 5 найбольш буйных па даўжыні рэк ў межах Беларусі, належнасць іх да басейнаў, 5 самых глыбокіх і 5 найвялікшых па плошчы азёраў Беларусі, іх знаходжанне на карце;

  • расліны і жывёлы рэгіёну: 4 пароды дрэў, 4 прадстаўніка фаўны рэгіёну, якія шырока распаўсюджаны на Беларусі.

  1. Сацыяльна-эканамічныя аб’екты.

Ведаць месцазнаходжанне, час пабудовы (напрыклад, 1-ая палова XII стагоддзя), адметнасці наступных сацыяльна-эканамічных аб’ектаў:

  • Мінскі стадыён “Дынама”;

  • алімпійскія спартыўныя комплексы “Раўбічы”, “Ратамка”;

  • гарналыжныя комплексы: “Сілічы”, Лагойскі;

  • Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод;

  • Наваполацкі нафтаперапрацоўчы завод;

  • Жлобінскі металургічны завод;

  • Мінскі аўтамабільны завод;

  • Мінскі трактарны завод;

  • вытворчыя аб’яднанні: “Беларуськалій”, “Атлант”, Бярозаўскі шклозавод;

  • камбінаты: Скідзельскі цукровы камбінат, “Камунарка”, “Спартак”;

  • Нацыянальны аэрапорт “Мінск 2”;

  • Нацыянальная бібліятэка Беларусі.

  1. Геральдыка Беларусі:

Павінны ведаць выявы гербаў (умець расшыфраваць), час узнікнення наступных гарадоў:

  • г.Мінска і абласных цэнтраў;

  1. Гісторыка-культурныя помнікі.

Ведаць месцазнаходжанне, час пабудовы (стагоддзе), уладальнікаў, архітэктурна-мастацкі стыль, гістарычныя ці культурныя падзеі, якія звязаны з наступнымі аб’ектамі:

  • Нясвіжскі палаца-замкавы комплекс;

  • Мірскі замак;

  • Гродзенскі замак;

  • Ружанскі палацавы ансамбль;

  • Гомельскі палац Румянцавых-Паскевічаў;

  • Косаўскі палац;

  • Лідскі замак;

  • Навагрудскі замак;

  • Крэўскі замак;

  • Быхаўскі замак;

  • -палац Бутрымовічаў, г. Пінск Брэсцкай вобласці.

культавыя забудовы:

-касцёл Прасвятой Троіцы, в. Ішкалдзь Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці;

-касцёл Святога Юрыя, в. Паланечка Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці;

-Свята-Богаяўленскі мужчынскі манастыр, г. Полацк Віцебскай вобласці;

-Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі, п. Будслаў Мядзельскага раёна Мінскай вобласці;

-Свята-Успенскі жаночы манастыр, г.Орша Віцебскай вобласці;

-касцёл Найсвяцейшай Панны Марыі, в. Сар’я Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці;

-Свята-Пакроўская царква, в. Карма Добрушскага раёна Гомельскай вобласці;

-Свята-Нікольскі жаночы манастыр, г. Магілёў;

-Свята-Міхайлаўская царква, в. Сынкавічы Зэльвенскага раёна Гродзенскай вобласці;

-Свята-Барыса-Глебская (Каложская) царква, г. Гродна;

-Свята-Раства-Багародзіцкая царква, в. Мураванка Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці;

-мячэць, г. Іўе Гродзенскай вобласці;

-Успенскі манастыр, в. Пустынкі Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці;

-касцёл Божага Цела, г. Нясвіж Мінскай вобласці;

-Свята-Васкрасенскі сабор, г. Барысаў Мінскай вобласці;

-Свята-Духаўскі кафедральны сабор, г. Мінск;

-Свята-Петра-Паўлаўская царква, г. Мінск;

-касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі, г. Мінск;

-касцёл Сымона і Алены, г. Мінск.



ваенна-гістарычныя аб’екты.

Распазнаць выяву, ведаць месцазнаходжанне з прывязкай да населеных пунктаў, інфармацыю пра падзею ці асобу, што ўшаноўваецца наступнымі помнікамі:

-Мемарыяльны комплекс “Драмлёва”, Жабінкаўскі раён;

-помнік Перамогі ў 1812 г. ў г. Кобрыне;

-Бабруйская крэпасць;

-мемарыяльны комплекс “Прарыў”, Ушацкі раён;

-мемарыяльны комплекс “Кацюша”, г. Орша;

-мемарыяльны комплекс “Азарычы”, (Калінкавіцкі раён);

-помнікі К.Каліноўскаму і Р.Траўгуту, г. Свіслач;

-мемарыяльны комплекс у гонар перамогі рускіх войск над шведскімі ў 1708 г., Слаўгародскі раён;

-помнік рускім і французскім салдатам каля в. Брылі, Барысаўскі раён;

-мемарыяльны комплекс “Хатынь”, Лагойскі раён;

-манумент у гонар Маці-патрыёткі, г. Жодзіна;

-помнік экіпажу М.Гастэлы, Маладзечанскі раён;

-Курган Славы Савецкай арміі – вызваліцельніцы Беларусі, Смалявіцкі раён;

-манумент Перамогі, г. Мінск.


  1. Археалогія.

Ведаць, кім адкрыты, дзе знаходзяцца, чым адметны:

-палеалітычныя стаянкі на тэрыторыі Беларусі (Бердыжская, Юравіцкая стаянкі);

-Краснасельскія крэмнездабыўныя шахты.

Ведаць месцазнаходжанне, характэрныя асаблівасці наступных аб’ектаў:

-Барысавы камяні, Рагвалодаў камень.



Ведаць, адметнасці і адрозненні, месцазнаходжанне на тэрыторыі регіёна (вобласці) найбуйнейшых археалагічных помнікаў:

-пахавальныя помнікі (могільнікі, каменныя курганы, каменныя магілы);

-пасяленні (стаянкі, паселішчы, гарадзішчы, селішчы).


  1. Славутыя імёны Бацькаўшчыны

Ведаць гады жыцця, месца нараджэння, ролю ў культурным, палітычным ці грамадскім жыцці, найбольш вядомыя творы (калі гэта творчая асоба), ушанаванне асобы на тэрторыі Беларусі (помнікі, музеі і г.д.).

кнігадрукары:

Францыск Скарына, Сымон Будны, Іван Фёдараў, Пётр Мсціславец, Васіль Цяпінскі, Сімяон Полацкі, Мялецій Сматрыцкі.



краязнаўцы:

Тэадор Нарбут, Павел Шпілеўскі, браты Тышкевічы, Адам Кіркор, Еўдакім Раманаў, Яўхім Карскі, Мітрафан Доўнар-Запольскі, Браніслаў Эпімах-Шыпіла, Аляксей Сапуноў, Аркадзь Смоліч, Мікола Ермаловіч.



літаратары, дзеячы навукі і культуры:

Мікола Гусоўскі, Казімір Лышчынскі, Валянцін Ваньковіч, Станіслаў Манюшка, Міхаіл Агінскі, Ігнат Дамейка, Якуб Наркевіч-Ёдка, Ян Чачот, Станіслаў Манюшка, Язэп Драздовіч, Іван Хруцкі, Марк Шагал, Міхаіл Савіцкі, Ю. Антоній Тызенгаўз, Уладзіслаў Сыракомля, Ігнат Буйніцкі, Вацлаў Ластоўскі, Рыгор Шырма, Павел Сухі, Заір Азгур, Галіна Макарава, Стэфанія Станюта, Міхаіл Пташук, Аляксандр Ісачоў, Андрэй Макаёнак.



палітычныя дзеячы:

Рагвалод, Усяслаў Чарадзей, Міндоўг, Войшалк, Гедымін, Альгерд, Кейстут, Ягайла, Свідрыгайла, Вітаўт, Жыгімонт I Стары, Жыгімонт II Аўгуст, Стэфан Баторыя, Аўгуст II Моцны, Станіслаў Аўгуст Панятоўскі, Мікалай Радзівіл (Чорны), Канстанцін Астрожскі, Леў Сапега, Тадэўш Касцюшка, Кастусь Каліноўскі, Пётр Машэраў.



  1. Важнейшыя гістарычныя і культурныя падзеі.

Ведаць, калі адбываліся падзеі, умець растлумачыць падзею з пункту гледжання палітычнага і культурнага тагачаснага жыцця:

-з’яўленне чалавека на тэрыторыі Беларусі;

-першыя ўпамінанні аб Полацкім і Тураўскім княствах;

-утварэнне Вялікага княства Літоўскага;

-Крэўская ўнія;

-Рэфармацыйны рух на Беларусі;

-Берасцейская ўнія;

-Люблінская ўнія;

-Падзелы Рэчы Паспалітай (I, II, III);

-уваходжанне тэрыторыі Беларусі ў “Паўночна-Заходні край” Расійскай імперыі;

-абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі;

-стварэнне БССР;

-стварэнне Садружнасці Незалежных Дзяржаў.


  1. Падзеі ваеннага ліхалецця.

Ведаць асаблівасці кожнай падзеі, якія адбываліся ў адзначаны перыяд часу:

-бітва на рацэ Нямізе (1067 г.);

-перамога войск ВКЛ каля р. Сінія Воды;

-Грунвальдская бітва (1410г.);

-Аршанская бітва (1514 г.);

-Паўночная вайна (1700-1721 гг.);

-паўстанне пад кіраўніцтвам Т. Касцюшкі (1794 г.);

-паўстанне ў Польшы, на Беларусі і ў Літве (1830-1831гг.);

-паўстанне пад кіраўніцтвам К. Каліноўскага (1863-1864гг.);

-першая сусветная вайна на тэрыторыі Беларусі;

-кастрычніцкая рэвалюцыя на Беларусі;

-захоп тэрыторыі Беларусі войскамі Польшчы;

-Беларусь ў гады Вялікай Айчыннай вайны.


  1. Заканадаўства Беларусі.

Ведаць асаблівасці і прадпасылкі ўвядзення дадзеных заканадаўчых дакументаў:

-судзебнік 1468 г.;

-Статуты Вялікага Княства Літоўскага (1529 г., 1566г., 1588г.);

-Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь 1994 г.



  1. Беларускія летапісы.

Ведаць перыяд стварэння, якія падзеі ахопліваюць, найбольш важныя адметнасці беларускіх летапісаў:

-Полацкі летапіс, Радзівілаўскі летапіс, Хроніка Вялікага княства Літоўскага і Жамойцкага, Хроніка Быхаўца, Баркулабаўскі летапіс.



  1. Помнікі і традыцыі рэлігійнай культуры Беларусі.

Ведаць, калі трапілі на тэрыторыю Беларусі, веравызначэнне, культавыя забудовы, якія аставілі у спадчыну з ліку вышэйпералічаных:

-рэлігійныя канфесіі, іх асобныя адгалінаванні;



Ведаць перыяд выдання, якой мовай пісана, месцазнаходжанне (раней і цяпер) рукапісных Евангелляў, якія створаны на тэрыторыі Беларусі:

-Тураўскае, Полацкае, Лаўрышаўскае, Жыровіцкае.
Каталог: uploads -> lowact
uploads -> Штомесячны агляд эканомікі беларусі
uploads -> Клуб Лакальных Лідэраў 6 Семінар у Вільні для журналістаў 7 конкурс адукацыйных матэрыялаў 8 конкурс
uploads -> Віктар Крэс панятоўскія-крэпышы герба «юноша»: радавод старажытнага
uploads -> 18 кастрычніка 2012 г. 1522 Аб узнагароджанні Ганаровай
uploads -> Клубы і аматарскія аб’яднанні Назва бібліятэкі
uploads -> Клубы і аматарскія аб’яднанні сеткі публічных бібліятэк Стаўбцоўскага раёна
lowact -> Міністр спорту і турызму Рэспублікі Беларусь
lowact -> «народны», перыядычнага пацвярджэння І пазбаўлення ІХ гэтага статусу у адпаведнасці з пунктам 2 артыкула 17 Закона Рэспублікі Беларусь ад 12 снежня 2005 года «Аб музеях І Музейным фондзе Рэспублікі Беларусь»


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2020
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал