П раграмы на 2008/2009 навучальны год
для школ з беларускай мовай навучання
фізічная культура і здароўе
Тлумачальная запіска
Вучэбны прадмет “Фізічная культура і здароўе” вырашае задачы агульнай фізкультурнай адукацыі, рознабаковага фізічнага, інтэлектуальнага, духоўна-маральнага развіцця і аздараўлення вучняў, мае агульнаінтэлектуальнае, культуралагічнае, выхаваўчае, прыкладное і аздараўленчае значэнне.
Мэтай вывучэння прадмета “Фізічная культура і здароўе” ў I—IV класах з’яўляецца фарміраванне з улікам узроставых асаблівасцей фізічнай культуры асобы і аздараўленне вучняў.
Мэта прадмета дасягаецца ў выніку рашэння адукацыйных, выхаваўчых, аздараўленчых, развіццёвых і прыкладных задач.
Адукацыйныя задачы:
-
авалоданне даступнымі ў малодшым школьным узросце фізкультурнымі ведамі;
-
навучанне рухальным уменням і навыкам, спосабам фізкультурнай дзейнасці;
-
навучанне прымяненню вывучаных фізкультурных ведаў, рухальных уменняў і навыкаў, спосабаў дзейнасці.
Выхаваўчыя задачы:
-
садзейнічанне станаўленню і развіццю патрэбы ў фізкультурна-аздараўленчай і спартыўна-аздараўленчай актыўнасці;
-
фарміраванне адносін да ўласнага здароўя і здароўя навакольных як да каштоўнасці;
-
выхаванне станоўчых рыс характару, такіх як дысцыплінаванасць, стараннасць, добразычлівасць, калектывізм, сумленнасць, чуласць, смеласць.
Аздараўленчыя задачы:
-
умацаванне здароўя вучняў;
-
фарміраванне і падтрымка правільнай паставы;
-
прафілактыка і выпраўленне плоскаступнёвасці;
-
прафілактыка захворванняў, стрэсавага стану;
-
садзейнічанне рознабаковаму фізічнаму развіццю;
-
падтрыманне разумовай працаздольнасці;
-
авалоданне навыкамі, неабходнымі для фарміравання здаровага ладу жыцця сродкамі фізічнай культуры.
Развіццёвыя задачы:
-
развіццё каардынацыйных здольнасцей;
-
рознабаковае развіццё кандыцыйных здольнасцей;
-
садзейнічанне гарманічнаму фізічнаму, духоўна-маральнаму, інтэлектуальнаму і эмацыянальнаму развіццю.
Прыкладныя задачы:
-
навучанне ўменням і навыкам супрацоўніцтва з аднагодкамі ў працэсе фізкультурнай і спартыўнай дзейнасці;
-
фарміраванне ўяўленняў, ведаў, уменняў і навыкаў бяспечных паводзін падчас арганізаваных і самастойных гульняў і фізкультурных заняткаў у экалагічна неспрыяльных умовах (для тых, хто жыве ва ўмовах уздзеяння наступстваў аварыі на ЧАЭС).
Вучэбны матэрыял праграмы размеркаваны па наступных раздзелах:
-
Уводзіны ў школьнае жыццё (толькі ў I класе).
-
Веды.
-
Уменні, навыкі, спосабы дзейнасці.
-
Развіццё рухальных здольнасцей.
Змест урокаў раздзела “Уводзіны ў школьнае жыццё” запаўняецца пераважна гульнявой дзейнасцю, блізкай для дзяцей, накіраванай на рашэнне адукацыйных і выхаваўчых задач.
Тэмы раздзела “Веды” ў I і II класах плануюцца да засваення на ўроках фізічнай культуры і здароўя ў форме непрацяглых (да 3—5 мін) расказаў, гутарак, тэматыка якіх звязана з задачамі канкрэтнага ўрока. У III і IV класах дапускаецца планаваць і праводзіць тэарэтычныя ўрокі фізічнай культуры.
Раздзел “Уменні, навыкі, спосабы дзейнасці” ўключае ў сябе страявыя практыкаванні, фізічныя практыкаванні, якія складаюць змест “школы рухаў”: хадзьбу, бег, скачкі, кіданне, лажанне, практыкаванні ў раўнавазе, найпрасцейшыя акрабатычныя практыкаванні, танцавальныя рухі, перамяшчэнне на лыжах, плаванне.
Змест раздзела “Развіццё рухальных здольнасцей” уключае ў сябе рухавыя гульні і гульнявыя заданні, тэставыя практыкаванні і крытэрыі вызначэння ўзроўню развіцця рухальных здольнасцей вучняў, прыкладны пералік дамашніх заданняў і рэкамендацыі па тыднёваму рухальнаму рэжыму школьнікаў. Пры выкарыстанні на ўроках рухавых гульняў і гульнявых практыкаванняў рашаюцца наступныя задачы:
-
замацаванне і ўдасканаленне сфарміраваных рухальных уменняў, навыкаў і вывучаных спосабаў дзейнасці;
-
развіццё каардынацыйных здольнасцей: дакладнае ўзнаўленне прасторавых, часавых і сілавых характарыстык рухаў, захаванне раўнавагі, хуткае і своечасовае рэагаванне на зменлівыя сітуацыі, узгодненасць адначасовых і паслядоўных рухаў розных частак цела, узнаўленне рытму рухаў, узгодненасць сваіх рухаў з рухамі партнёраў;
-
развіццё кандыцыйных здольнасцей: скорасных, сілавых, скорасна-сілавых, агульнай вынослівасці і гібкасці.
Тэставыя практыкаванні выкарыстоўваюцца настаўнікам выключна для матывацыі вучэбнай дзейнасці, індывідуалізацыі і карэкцыі зместу адукацыйнага працэсу. Вучні I класа выконваюць тэставыя практыкаванні адзін раз за навучальны год — у маі. Вучні II—IV класаў тэсціруюцца два разы на працягу навучальнага года — у верасні і маі. Узровень развіцця рухальных здольнасцей вучняў III і IV класаў не ўлічваецца пры выстаўленні выніковай адзнакі за вучэбную чвэрць і навучальны год.
Змест вучэбнай праграмы разлічаны на вучняў, аднесеных па стану здароўя да асноўнай і падрыхтоўчай медыцынскіх груп. Вучні, аднесеныя па стану здароўя да спецыяльнай медыцынскай групы і групы лячэбнай фізічнай культуры, займаюцца па спецыяльных праграмах, зацверджаных Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Перавод з адной медыцынскай групы ў другую ажыццяўляецца ў адпаведнасці з дзеючымі нарматыўнымі дакументамі Міністэрства адукацыі і Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь. Вучні, вызваленыя медыцынскім работнікам ад рухальнай актыўнасці на ўроках фізічнай культуры, прысутнічаюць на іх і выконваюць не проціпаказаныя індывідуальныя заданні пад кантролем настаўніка.
У мэтах эфектыўнага рашэння задач фізічнага выхавання вучняў пачатковых класаў змест урокаў фізічнай культуры павінен быць цесна ўзаемазвязаны з рухальнай актыўнасцю школьнікаў у рэжыме вучэбнага і прадоўжанага дня, з удзелам школьнікаў у пазакласных фізкультурна-аздараўленчых мерапрыемствах.
Для павышэння аздараўленчага эфекту вучэбнага прадмета “Фізічная культура і здароўе” рэкамендуецца часцей праводзіць заняткі з дзецьмі на адкрытых прышкольных пляцоўках.
I КЛАС
Прыкладнае размеркаванне вучэбнага матэрыялу
-
Раздзелы, тэмы вучэбнага матэрыялу
|
Колькасць гадзін
|
Уводзіны ў школьнае жыццё
|
4
|
Веды
|
4
|
Асновы бяспекі заняткаў
|
1
|
Гігіенічныя веды
|
1
|
Здаровы лад жыцця
|
1
|
Самастойныя заняткі фізічнымі практыкаваннямі
|
0,5
|
Алімпійскі даведнік
|
0,5
|
Уменні, навыкі, спосабы дзейнасці
|
60
|
Страявыя практыкаванні
|
3
|
Агульнаразвіццёвыя практыкаванні
|
8
|
Хадзьба
|
2
|
Бег
|
4
|
Скачкі
|
5
|
Кіданне
|
4
|
Лажанне
|
5
|
Акрабатычныя практыкаванні
|
8
|
Практыкаванні ў раўнавазе
|
4
|
Танцавальныя рухі
|
4
|
Перамячшэнне на лыжах1
|
10
|
Плаванне2
|
да 16 г
|
Развіццё рухальных здольнасцей3
|
+
|
Рухавыя гульні і гульнявыя заданні
|
+
|
Тэсціраванне4
|
3
|
Прыкладныя дамашнія заданні
|
+
|
Прыкладныя рэкамендацыі вучням па тыднёваму рухальнаму рэжыму
|
+
|
УсЯго
|
68
|
1 Пры бясснежнай зіме замяняецца вучэбным матэрыялам іншых тэм.
2 Пры наяўнасці ўмоў для навучання плаванню, у аб’ёме да 16 г за кошт раздзела “Уменні, навыкі, спосабы дзейнасці”.
3 Час, які адводзіцца на кожным уроку на развіццё рухальных здольнасцей вучняў, уваходзіць у разлік гадзін адпаведнай тэмы раздзела “Уменні, навыкі, спосабы дзейнасці”.
4 Плануецца на апошнія два тыдні навучальнага года.
|
Веды
Асновы бяспекі заняткаў. Правілы бяспечных паводзін у месцах заняткаў фізічнай культурай (у спартыўнай зале, на спартыўнай пляцоўцы, лыжні, у басейне). Правілы бяспечнага руху па тратуарах і скрыжаваннях да месцаў заняткаў. Правілы паводзін у дварах, на гульнявых пляцоўках, школьных спартыўных пляцоўках у пазавучэбны час. Меры папярэджання небяспекі на вадзе, у парку, у двары, дома.
Гігіенічныя веды. Патрабаванні да адзення на занятках у розных умовах. Правільная пастава і яе значэнне для здароўя і добрай вучобы.
Здаровы лад жыцця. Рэжым дня вучня I класа. Значэнне заняткаў фізічнымі практыкаваннямі ў рэжыме дня для здароўя, добрага настрою, вучобы, адпачынку.
Самастойныя заняткі фізічнымі практыкаваннямі. Правілы выканання комплексу практыкаванняў ранішняй гігіенічнай гімнастыкі. Правілы выканання практыкаванняў для правільнай паставы. Правілы трох рухавых гульняў, у тым ліку не менш за адну беларускую народную гульню.
Алімпійскі даведнік. Падарожжа ў старажытную Алімпію: Алімпійскія гульні старажытнасці; вытокі і міфы алімпіяд; свяшчэнны мір; праграма і ўдзельнікі Алімпійскіх гульняў старажытнасці; ідэал Алімпіяды; апошнія Алімпійскія гульні старажытнасці; шлях да пакарэння сваёй алімпійскай вяршыні.
УменнІ, навыкІ, спосабы дзейнасцІ
Страявыя практыкаванні. Выкананне каманд: “Станавіся!”, “Раўняйся!”, “Смірна!”, “Вольна!”, “Направа!”, “Налева!”, “Клас, шагам марш!”, “Клас, стой!”. Выкананне практыкаванняў: асноўная стойка, пастраенне ў калону па аднаму, у шарэнгу, круг; разыходжанне па загадзя ўстаноўленых месцах; размыканне на шырыню паднятых у бакі рук; павароты пераступаннем, скачком.
Агульнаразвіццёвыя практыкаванні. Практыкаванні для рук, тулава, ног без прадметаў, з палкай, мячом, скакалкай; практыкаванні для паставы ў асноўнай стойцы, ва ўпоры прысеўшы, седзячы на падлозе. Комплекс практыкаванняў ранішняй гімнастыкі; выкананне вывучаных практыкаванняў пад музыку. Падцягванне ў вісе, згінанне і разгінанне рук ва ўпоры лежачы, віс на сагнутых руках.
Хадзьба. Звычайная з захаваннем правільнай паставы: з утрыманнем у розных становішчах гімнастычнай палкі, мяча, скакалкі, на насках, звычайным і шырокім крокам, па разметках, пераступаючы цераз перашкоды, па лініі, пад музычнае суправаджэнне.
Бег. У павольным, сярэднім, хуткім тэмпе, са змяненнем напрамку па сігналу, у чаргаванні з хадзьбой, на насках, з падыманнем бядра, парамі, тройкамі па дыяганалі, з паскарэннем; чаўночны бег 4 x 9 м; пад музыку, 30 м з высокага старту, 6-мінутны бег або бег 500 м (дзяўчынкі), 800 м (хлопчыкі).
Скачкі. Імітацыя скачкоў птушак, жывёл; у даўжыню з месца штуршком дзвюх ног; па “купінах”, цераз “вудачку”, цераз рызінку; цераз вертыкальную перашкоду (рызінка, планка на вышыні 20—25 см); у даўжыню з малога (5—6 крокаў) разбегу; цераз кароткую скакалку ногі разам; на дзвюх нагах з рухам наперад; у глыбіню; цераз доўгую скакалку; выскакванне з даставаннем рукой падвешанага прадмета.
Кіданне. Кіданне і лоўля малога мяча адной і дзвюма рукамі, перакідванне з рукі ў руку; кіданне малога мяча з месца ў шчыт з адлегласці 2—3 м, са становішча стоячы тварам у бок кідання; кіданне набіўнога мяча (0,5 кг) дзвюма рукамі з-за галавы са становішча седзячы ногі паасобку, дзвюма рукамі знізу ўперад-угору са становішча стоячы.
Лажанне. Па гарызантальнай гімнастычнай лаўцы ва ўпоры прысеўшы, ва ўпоры стоячы на каленях; падцягванне на гарызантальнай лаўцы са становішча лежачы на жываце; пералажанне цераз горку матаў; лажанне па гімнастычнай сценцы адвольным спосабам.
Акрабатычныя практыкаванні. Групоўка ў прыседзе, са становішча седзячы на падлозе, са становішча лежачы на спіне; пастаноўка рук, становішча галавы перад куляннем наперад; перакат з групоўкі ў прыседзе назад з вяртаннем у прысед; кулянне наперад у групоўцы.
Практыкаванні ў раўнавазе. Стойка на насках; стойка на адной назе, другая нага сагнута (на падлозе, гімнастычнай лаўцы); хадзьба па гімнастычнай лаўцы, па рэйцы гімнастычнай лаўкі, па прамой лініі на падлозе.
Танцавальныя рухі. Крокі танца “Бульба”; тое самае, але з паваротам плячэй управа, улева, з вынясеннем рук уперад; прыстаўныя крокі; крокі галопу ўбок (пад музыку).
Перамяшчэнне на лыжах. Надзяванне, здыманне лыжаў; стойкі на лыжах: асноўная, высокая, нізкая; ступаючы і слізгаючы крокі без палак, з палкамі; павароты пераступаннем на месцы, пад’ём лесвічкай, спускі ў высокай стойцы.
Плаванне. Практыкаванні для асваення ў вадзе: прысяданні з апусканнем у ваду з галавой, выдых у ваду, даставанне прадметаў з дна (расплюшчваючы вочы ў вадзе). Слізганне лежачы на грудзях з апорай на плавальную дошку і без апоры; слізганне лежачы на спіне. Рухі ног спосабам “кроль” з апорай рукамі аб дно, аб борцік басейна, з падтрымкай партнёра, які стаіць на месцы. Слізганне пасля адштурхоўвання з рухамі ног спосабам “кроль” на спіне, на грудзях.
Гульнявыя заданні: “Схавайся ў ваду”, “Жабкі”, “Паплавок”.
Гульні: “Медуза”, “Зорачка”, “Карагод”, “Фантан”, “Бура на моры”, “Паляўнічыя і качкі”, “Арэлі”.
РазвІццЁ рухальных здольнасцей
Рухавыя гульні і гульнявыя заданні1
Рухавыя гульні і гульнявыя заданні выкарыстоўваюцца на ўроках фізічнай культуры і здароўя для замацавання і ўдасканалення рухальных уменняў, навыкаў, спосабаў дзейнасці, што вывучаюцца, развіцця каардынацыйных і кандыцыйных рухальных здольнасцей.
Страявыя каманды
Гульні для падрыхтоўкі да строю: “Хто хутчэй збярэцца”, “Хто хутчэй стане ў строй”, “Пастрой круг”, “Пастрой калону”, “Падарожжа на караблі”, “Рака і роў”, “У дзяцей парадак строгі”, “Мяч сярэдняму”.
Гульні-разлікі: “Елачкі — бярозкі”, “Ружы — цюльпаны”, “Ландышы — хрызантэмы”, “Рыбкі — караблікі”.
Гульні на ўвагу: “Гусі ляцяць”, “Фігуры”, “Лес, балота, возера”, “Нос, нос, нос, лоб”, “Клас, смірна!”, “Дзень і ноч”, “Товарыш капітан”, “Рабі, як я”, “Забаронены рух”.
Агульнаразвіццёвыя практыкаванні
Гульнявыя заданні: “Будзь уважлівы”, “Забаўнікі”, “Зрабі фігуру”, “Люстэрка”.
Гульні для ўдасканалення каардынацыі рухаў: “Барада”, “Браднік”, “Грушка”, “Малако”, “Пасадка бульбы”, “Змяя”, “Калім-бам-ба”, “Метка”, “Вяроўка-змейка”, “Не сыдзі з цуркі”, “Золата”, “Збор ураджаю”, “Дванаццаць палачак”, “Квач у парах”, “Паспей узяць”, “Спрытныя матальшчыкі”.
Бег
Гульнявыя заданні: “Ключы”, “Хто хутчэй”, “Аддай стужку”, “Хутка вазьмі і пакладзі”, “Змяні прадмет”.
Гульні: “Вартаўнік”, “Вожык і мышы”, “Жмуркі”, “Іванка”, “Кацяняткі-дзіцяняткі”, “Ліскі”, “Лянок”, “Лясь, лясь, уцякай”, “Мароз”, “Пастух і воўк”, “Проса”, “Пярсцёнак”, “У Мазая”, “Запляціся, пляцень”, “Зайка-маладзік”, “Шэры кот”, “Купец”, “Гарлачык”, “Блін гарыць”, “Дзядуля-ражок”, “Фарбы”, “Хворы верабей”, “Гарачае месца”, “Свабоднае месца”, “Паляванне на лісаў”, “Фігуры”, “Мурашачка”, “Гуж”, “Шавец”, “Дагані сваю пару”, “Два Марозы”, “Сава”, “ Хто хутчэй дакоціць абруч”, “Не замачы ног”, “Паспей дагнаць”, “Шпакоўня”, “Знайдзі пару”, “Поезд”, “Бяздомны заяц”, “Маяк”, “Коннікі-спартсмены”, “Гусі-лебедзі”, “Пустое месца”.
Скачкі
Гульнявыя заданні: “Пінгвіны з мячом”, “Саскачы і павярніся”, “Не наступі”.
Гульні: “Дакраніся да яблыка”, “Конікі”, “Міхасік”, “Макі-макавічкі”, “Вілюшкі”, “Воўк у рове”, “Зайцы ў гародзе”, “Жабка і чапля”, “Вераб’і і кошка”, “Вудачка”, “Злаві камара”, “З купіны на купіну”, “Не пападзіся”, “Квач” (са скачкамі на адной назе).
Кіданне
Гульнявыя заданні: “Перадаў — садзіся”, “Мяч у карзіну”, “Паспей злавіць”, “Каго назвалі — той ловіць”, “Хто далей”.
Гульні: “Паляўнічыя і зайцы”, “Рухомая цэль”, “Збі мяч”, “Перадай мяч”, “Хто самы меткі”, “Паспей злавіць”, “Мяч вядучаму”, “Дагані мяч”, “Мішэнь-качалка”, “Хто далей кіне”.
Лажанне
Гульнявыя заданні: “З мячом пад дугой”, “Перапаўзі — не ўрані”, “Хто хутчэй да флажка”, “Кацяняты і шчаняты”.
Гульні: “Пералёт птушак”, “Лоўля малпы”, “Пажарныя”, “Мядзведзі і пчолы”.
Практыкаванні ў раўнавазе
Гульнявыя заданні: “Разыдзіся — не ўпадзі”, “Канатаходзец”, “Хто даўжэй не ўроніць”, “Лоўкі шафёр”.
Гульні: “Не заставайся на падлозе”, “З купіны на купіну”, “Сава”, “Пераправа”.
Перамяшчэнне на лыжах
Гульнявыя заданні: “Шырэй крок”, “Хто самы хуткі”.
Гульні: “Да сваіх флажкоў”, “Сустрэчная эстафета”.
Тэсціраванне. Спаборніцкае заданне на лепшае выкананне тэставага практыкавання “Выконвай без памылак”.
Тэсціраванне
Скачок у даўжыню з месца штуршком дзвюх ног, нахілы ўперад са становішча седзячы на падлозе, чаўночны бег 4 x 9 м, віс на сагнутых руках (хлопчыкі), падыманне і апусканне тулава са становішча лежачы на спіне за 30 с, бег 30 м з высокага старту, 6-мінутны бег або бег 500 м (дзяўчынкі), 800 м (хлопчыкі).
Прыкладныя дамашнія заданні
Заданні для ўсяго класа. Штодзённа выконваць комплекс ранішняй гігіенічнай гімнастыкі, развучаны на ўроках фізічнай культуры. У летні перыяд штодзённа гуляць у двары дома ці на спартыўнай пляцоўцы бліжэйшай школы з аднагодкамі ў рухавыя гульні, развучаныя на ўроках фізкультуры, ездзіць на веласіпедзе, кідаць мяч у цэль (напрыклад, у баскетбольнае кольца), скакаць на далёкасць з месца, падцягвацца ў вісе на высокай перакладзіне (хлопчыкі), падцягвацца ў вісе стоячы на нізкай перакладзіне (дзяўчынкі), выконваць нахілы ўперад з прамымі нагамі “хто глыбей”, згінаць і разгінаць рукі ва ўпоры лежачы на гімнастычнай лаўцы (дзяўчынкі), на падлозе (хлопчыкі), скакаць цераз кароткую скакалку. У выхадныя дні з бацькамі ажыццяўляць прагулкі ў парк, лес, да ракі, возера, гуляць у рухавыя гульні.
Зімой катацца на каньках, хадзіць на лыжах, спускацца з горак на санках, ляпіць снегавікоў, будаваць снежныя крэпасці. У выхадныя дні з бацькамі праводзіць лыжныя прагулкі, катацца на лыжах і санках з невялікіх горак.
Дыферэнцыраваныя заданні. Вызначаюцца настаўнікам у адпаведнасці з рэкамендацыямі ўрача для кожнага вучня, які мае нязначныя адхіленні ў стане здароўя.
Прыкладныя рэкамендацыі па тыднёваму рухальнаму рэжыму вучняў I класа1
№
|
Від рухальнай дзейнасці
|
Аб’ём рухальнай дзейнасці за тыдзень2
|
хлопчыкі
|
дзяўчынкі
|
1
|
Бег у гульнях у двары з таварышамі (км) або
|
6—8
|
5—7
|
2
|
Хадзьба на лыжах (км)
|
7—9
|
6—8
|
3
|
Скачкі са скакалкай (к-сць разоў)
|
500—600
|
500—600
|
4
|
Падцягванне на высокай перакладзіне (к-сць разоў) або
|
10—15
|
—
|
5
|
Падцягванне на нізкай перакладзіне (к-сць разоў)
|
—
|
30—40
|
6
|
Згінанне і разгінанне рук ва ўпоры лежачы (к-сць разоў)
|
15—20
|
30—35 на павышанай апоры
|
7
|
Седзячы на падлозе ногі разам нахіл уперад — “складка з затрымкай 5—8 с” (к-сць разоў) або
|
16—20
|
16—20
|
8
|
Седзячы на падлозе ногі паасобку нахіл уперад наколькі мажліва (к-сць разоў)
|
50—60
|
50—60
|
9
|
Са становішча лежачы на спіне рукі за галавой падыманне і апусканне тулава (к-сць разоў) або
|
20—30
|
20—30
|
10
|
Падыманне прамых ног са становішча лежачы на спіне (к-сць разоў)
|
20—30
|
30—40
|
1 Для вучняў, якія не займаюцца у спартыўных або фізкультурных групах.
2 Практыкаванні выконваюцца ў дні, вольныя ад урокаў фізічнай культуры і здароўя.
|
ПатрабаваннІ да вуЧНЯЎ, ЯКІЯ ЗАКАНЧВАЮЦЬ І клас
Вучні павінны мець уяўленне пра:
-
здароўе і ўплыў на яго фізічных практыкаванняў;
-
значэнне паставы для здароўя;
-
здаровы лад жыцця і месца ў ім фізічных практыкаванняў;
-
культурнае значэнне Алімпійскіх гульняў старажытнасці, ідэал гарманічнага развіцця старажытных грэкаў, праграму Алімпійскіх гульняў і павагу да алімпіёнікаў.
Вучні павінны ведаць і выконваць:
-
правілы бяспечных паводзін на ўроках фізічнай культуры і здароўя;
-
рэжым вучэбнага і выхаднога дня;
-
патрабаванні падрыхтоўкі да ўрока фізічнай культуры і здароўя;
-
гігіенічныя патрабаванні да спартыўнага адзення і абутку;
-
найпрасцейшыя правілы самастойных заняткаў фізічнымі практыкаваннямі.
Вучні павінны ведаць і ўмець правільна выконваць:
-
вывучаныя страявыя каманды і практыкаванні; агульнаразвіццёвыя практыкаванні; разнавіднасці хадзьбы і бегу, гульні і гульнявыя заданні для хадзьбы;
-
вывучаныя разнавіднасці скачкоў з месца і з разбегу, гульні, гульнявыя заданні для скачкоў;
-
вывучаныя практыкаванні кідання, гульні, гульнявыя заданні для кідання;
-
вывучаныя разнавіднасці лажання і пералажання, гульні і гульнявыя заданні з лажаннем;
-
правілы бяспечных паводзін у час заняткаў на лыжах і ў басейне.
Вучні павінны ўмець:
-
захоўваць правільную паставу ў час хадзьбы;
-
гуляць у вывучаныя рухавыя гульні;
-
пераключацца з аднаго віду бегу на другі;
-
правільна кідаць малы мяч у шчыт з невялікай адлегласці;
-
правільна выконваць кулянне ўперад у групоўцы;
-
правільна і эстэтычна выразна выконваць вывучаныя танцавальныя крокі;
-
правільна выконваць вывучаныя спосабы перамяшчэння на лыжах;
-
правільна выконваць практыкаванні, якія падводзяць да плавання;
-
тэхнічна правільна выконваць тэставыя практыкаванні.
Поделитесь с Вашими друзьями: |