Праграмы на 2008/2009 навучальны год для школ з беларускай мовай навучання фізічная культура і здароўе


УменнІ, навыкІ, спосабы дзейнасцІ



старонка3/5
Дата канвертавання15.05.2016
Памер0.72 Mb.
1   2   3   4   5

УменнІ, навыкІ, спосабы дзейнасцІ

Страявыя практыкаванні. Выкананне каманд: “Шырэй крок!”, “Часцей крок!”, “Радзей!”, “Проціходам па аднаму налева і направа ў абход — марш!”, “Змейкай — марш!”, пастраенне ў дзве шарэнгі, перастраенне з дзвюх шарэнгаў у два кругі; выкананне каманды для руху па арыенцірах.

Агульнаразвіццёвыя практыкаванні. Выпады ўперад, убок, назад; прысяданні з рознайменнымі рухамі рук (адна ўбок, другая ўперад; адна ўгору, другая ўбок і г. д.); прысяданні і выпады з адначасовымі кругамі рукамі; нахілы, выпады і прысяданні са скакалкай, з палкай у спалучэнні з рухамі прадметаў, выкананне гэтых практыкаванняў пад музыку; абноўлены комплекс ранішняй гімнастыкі.

Хадзьба. Са зменай даўжыні і частаты кроку, з пераступаннем цераз перашкоды, выпадамі ўлева і ўправа ўперад убок, ступаючы ў кольцы ці ў кругі, у прыседзе, пераступаючы цераз перашкоды, скрыжаваным крокам улева і ўправа, з музычным суправаджэннем.

Бег. Са зменай хуткасці, у зададзеным тэмпе, з пераадольваннем умоўных перашкод, пераменны, з перадачай эстафеты, з форай (перавагай), на адлегласць у зададзены час (да 6 мін), пад музыку.

Скачкі. На месцы штуршком дзвюх ног з паваротам на 180о, у глыбіню, у вышыню з разбегу, цераз кароткую скакалку на дзвюх нагах і на адной назе, штуршком дзвюх ног убок цераз рызінку, па “класах” папераменна на адной ці на дзвюх нагах па заданню.

Кіданне. Кіданне набіўнога мяча дзвюма рукамі ад грудзей уперад-угору; знізу ўперад-угору з таго самага зыходнага становішча на далёкасць і зададзеную адлегласць; кіданне малога мяча з месца са становішча стоячы тварам у бок кідання на далёкасць, на зададзеную адлегласць са становішча стоячы тварам у бок кідання на далёкасць, на зададзенную адлегласць, у гарызантальную і вертыкальную цэлі (2 x 2 м) з адлегласці 4—5 м.

Лажанне. Па гімнастычнай сценцы ў гарызантальным напрамку з паваротам на 360о; у вертыкальным напрамку аднайменным спосабам, змешаным спосабам; пералажанне наступаючы (цераз бервяно); з бакавога ці прамога разбегу наскок на каня ва ўпор уздоўж на сагнутыя рукі з далейшым паваротам ва ўпор лежачы на жываце ўпоперак і перамахам дзвюма нагамі ў саскок; перапаўзанне па-пластунску, на баку; падцягванне ў вісе стоячы на нізкай перакладзіне.

Акрабатычныя практыкаванні. Два кулянні ўперад у групоўцы; перакат управа (улева) са стойкі на правым (левым) калене, левая (правая) нага ўбок на насок, рукі ў бакі; са становішча лежачы на спіне “мост”.

Практыкаванні для паставы с прадметам на галаве. У стойцы ногі перакрыжаваны рукі ў бакі, павароты кругом; прысяданне ў стойцы перакрыжавана; у стойцы перакрыжавана рукі ў бакі прысяданне з уставаннем і далейшым паваротам кругом (у абодва бакі); лажанне па гімнастычнай сценцы ў вертыкальным напрамку вывучаным раней спосабам.

Практыкаванні ў раўнавазе. Хадзьба па бервяну на насках; паварот на 180о і на 360о; хадзьба па бервяну прыстаўным крокам у правы і левы бакі, тое самае на насках; упор прысеўшы, упор стоячы на калене (вышыня бервяна 70—80 см); саскок прагнуўшыся з упору прысеўшы.

Танцавальныя рухі. Крокі паланэза, “Крыжачка”, вальса.

Перамяшчэнне на лыжах. Перамяшчэнне папераменным двухкрокавым ходам; пад’ём “паўелачкай” і “лесвічкай” па пакатаму схілу; спускі ў высокай і нізкай стойцы; повороты пераступаннем у руху; тармажэнне “паўплугам”; перамяшчэнне на лыжах з раўнамернай хуткасцю на адлегласць да 1,5 км.

Плаванне. Агульнаразвіццёвыя і спецыяльныя падрыхтоўчыя практыкаванні на сушы і ў вадзе. Слізганне лежачы на грудзях; слізганне лежачы на спіне. Рухі ног спосабам “кроль” з апорай аб дно, борцік басейна, з падтрымкай партнёра. Слізганне пасля адштурхоўвання з рухамі ног спосабам “кроль” на спіне, на грудзях. Выдыхі ў ваду з паваротам галавы. Узгадненне рухаў рук з дыханнем (стоячы на дне, у спалучэнні з хадзьбой). Плаванне з дошкай. Плаванне з дапамогай ног і грабкоў адной рукой з рознымі становішчамі другой рукі (удых у бок рукі, якая выконвае грабок). Плаванне з дапамогай ног. Плаванне з дапамогай рук. Праплыванне адрэзкаў з поўнай каардынацыяй рухаў. Скачок у ваду ўніз нагамі. Спад у ваду са становішча седзячы на борціку рукі ўгору.


РазвІццЁ рухальных здольнасцей

Развіццё каардынацыйных здольнасцей. Раўнавага статычная, арыентаванне ў прасторы, дакладнасць рухаў рук і ног. Ускладненыя варыянты кіданняў, рэкамендаваных праграмай; хадзьба і бег адзін за адным у калоне па аднаму па лініях (па кругу, змейкай, зігзагападобна); забяганне пад скакалку, якая круціцца, па аднаму, па два, па тры; скачкі з паваротом на 90о і 180о; кіданне малога мяча і лоўля яго правай, левай рукой, кіданне мяча ўгору і лоўля яго ў становішчы прысеўшы, кіданне мяча ў сценку і лоўля яго пасля пляскання ў далоні; перадача набіўнога мяча ў калоне з рук у рукі паміж нагамі са зменай месцаў; эстафета з бегам і перакатваннем набіўнога мяча па падлозе.

Рухавыя гульні: “Браднік”, “Пастух і воўк”, “Спрытны верабей”, “Мяч у доміку”, “Метка”, “Шчупак”, “Вяроўка-змейка”, “У арла”, “Парашутысты”, “Забаронены рух”, “Ліса і куры”, “Бізунок”.

Развіццё хуткасці рухальнай рэакцыі. Паўторны бег з высокага старту па сігналу; змена напрамку руху па сігналу; стоячы тварам да сцяны на адлегласці 2—2,5 м лоўля мяча, які адскочыў ад сцяны пасля кідка партнёра; лоўля гімнастычнай палкі, якая падае.

Рухавыя гульні: “Вартаўнік”, “Агароднік”, “Змяя”, “Хворы верабей”, “Казіны рог”, “Паляванне на лісаў”, “Метка”, “Фігуры”, “Шчупак”, “Вяроўка-змейка”, “Купец”, “Пустое месца”, “Паспей выбегчы”, “Птушка без гнязда” і інш.

Развіццё хуткасці рухаў рук, ног, сілавых і скорасна-сілавых якасцей рук, дынамічнай сілавой вынослівасці. Імітацыі бегу з максімальнай хуткасцю, імітацыя удараў баксёра з максімальнай частатой; падцягванне ў становішчы лежачы на грудзях на нахіленай гімнастычнай лаўцы; падцягванне на нізкай перакладзіне ў вісе стоячы, у вісе з дапамогай партнёра і без дапамогі; перамяшчэнне ў вісе на руках на “рукаходзе”, на гімнастычнай перакладзіне, гімнастычнай сценцы; згінанне і разгінанне рук ва ўпоры лежачы на бёдрах, ва ўпоры лежачы на гімнастычнай лаўцы; перамяшчэнне на руках па кругу ногі на месцы, “тачка”, згінанне і разгінанне, падыманне і апусканне рук з гантэлямі; кіданне і лоўля набіўнога мяча ў парах, у тройках, у квадратах; падыманне сагнутых і прамых ног у вісе на перакладзіне; прысяданне з набіўнымі мячамі.

Рухавыя гульні: “Барада”, “Жмуркі”, “Ліскі”, “Малако”, “Пастух і воўк”, “Спрытны верабей”, “Метка”, “Не сыдзі з цуркі”, “ Перагані мяч”, “Перадаў — садзіся”, “Адбяры мяч”, “Выбі вядучага”, “Ачысці сад ад камянёў”, “Перацягванне каната”.

Развіццё агульнай вынослівасці (хлопчыкі). Бег на адлегласць за 2, 4, 6 мін; перамяшчэнне на лыжах ва ўмераным тэмпе 1, 2, 3 км; плаванне на адлегласць з дошкай у руках, з дошкай у нагах; кругавая трэніроўка па метаду бесперапыннага практыкавання.

Рухавыя гульні: “Змяя”, “Мурашачка”, “Хто хутчэй”, “Мяч капітану”, “Быстры лыжнік”, “Воднае пола”, “Кругавая лямпа”, “Два дамы”, “Састаўленне поезда”.

Рухавыя гульні і гульнявыя заданні

Рознабаковае развіццё асноўных рухальных здольнасцей з акцэнтаваным развіццём скорасна-сілавых здольнасцей ног і ўмення праяўляць іх у бегу на хуткасць, пры змене напрамку руху ва ўмовах жорсткага ліміту часу. Развіццё статычнай раўнавагі і агульнай вынослівасці (хлопчыкі, дзяўчынкі), статычнай сілавой вынослівасці згібальнікаў рук (дзяўчынкі). Развіццё сілы разгібальнікаў рук (хлопчыкі, дзяўчынкі) і гібкасці (дзяўчынкі), дынамічнай сілавой вынослівасці згібальнікаў тулава (хлопчыкі, дзяўчынкі), дынамічнай сілавой вынослівасці згібальнікаў рук і гібкасці (хлопчыкі).



Страявыя практыкаванні

Гульнявыя заданні: “Хутка ў круг”, “Слухай каманду”, “Музычная забава”.

Гульні: “Дакладны паварот”, “Запомні свой колер”, “Пляцень”, “Шышкі, жалуды, арэхі”, “Перамена месцаў”.

Агульнаразвіццёвыя практыкаванні

Гульні: “Карусель”, “Забаронены рух”, “Два лагеры”, “Арэшак”, “Святлафор”, “Фігуры”.



Хадзьба

Гульнявыя заданні: “Займай свае месцы”, “Цераз купіны і пянькі”.

Гульні: “Следапыты”, “Квач”, “Уюны”.

Бег

Гульнявыя заданні: “Паспрабуй дагані”, “Бег тройкамі”, “Поезд”.

Гульні: “Пасадка агародніны”, “Дзень — ноч”, “Каманда быстраногіх”, “Птушкі ў гнёздах”, “Кругавая эстафета”.

Скачкі

Гульнявыя заданні: “Скачкі па палосках”, “Хто вышэй”, “З купіны на купіну”.

Гульні: “Зайцы ў гародзе”, “Ліса і куры”, “Квач на адной назе”, “Квач у прыседзе”, “Эстафеты са скачкамі”.

Кіданне

Гульнявыя заданні: “Паспрабуй адбяры”, “Перадаў — садзіся”, “Перакідванне мячоў”.

Гульні: “Мяч капітану”, “Гонка мячоў па кругу”, “Эстафета з мячом”, “Зямля, вада, паветра”.

Перамяшчэнне на лыжах

Гульні: “Квач просты”, “Хто далей”, “Шырэй крок”, “Хто самы хуткі”, “За мной!”; эстафета без палак.

Тэсціраванне. Спаборніцкія заданні на лепшае выкананне тэставага практыкавання “Выконвай без памылак”.

Тэсціраванне

Скачок у даўжыню з месца штуршком дзвюх ног, нахіл уперад са становішча седзячы на падлозе, чаўночны бег

4 х 9 м, віс на сагнутых руках, падыманне і апусканне тулава са становішча лежачы на спіне за 30 с, бег 30 м з высокага старту, 6-мінутны бег ці бег 800 м (дзяўчынкі) і 1000 м (хлопчыкі).

Прыкладныя дамашнія заданні

Заданні для ўсяго класа. Выконваць комплексы ранішняй гімнастыкі, прабягаць ва ўмераным тэмпе ад 500 да 1500 м, хадзіць на лыжах, ездзіць на веласіпедзе, падцягвацца ў вісе і ў вісе лежачы; падымаць тулава са становішча лежачы на спіне; згінаць і разгінаць рукі ва ўпоры лежачы на падлозе і на лаўцы; кідаць прадметы (каменьчыкі, снежкі) на далёкасць з-за спіны цераз плячо.



Дыферэнцыраваныя заданні. Вызначаюцца настаўнікам у адпаведнасці з рэкамендацыямі ўрача для кожнага вучня, які мае адхіленні ў стане здароўя.

Прыкладныя рэкамендацыі па тыднёваму рухальнаму рэжыму вучняў III класа1



Віды рухальнай дзейнасці

Аб’ём рухальнай дзейнасці за тыдзень2

хлопчыкі

дзяўчынкі

1

Бег (км) або

7—9

6—7

2

Хадзьба на лыжах (км)

9—10

7—8

3

Скачкі са скакалкай (к-сць разоў)

600—700

600—700

4

Падцягванне на высокай перакладзіне (к-сць разоў) або

14—22



5

Падцягванне на нізкай перакладзіне (к-сць разоў)

40—50

38—45

6

Згінанне і разгінанне рук ва ўпоры лежачы (к-сць разоў)

25—45

40—45 на павышанай апоры

7

Седзячы на падлозе ногі разам нахіл уперад — “складка з затрымкай 5—8 с” (к-сць разоў) або

18—22

18—22

8

Седзячы на падлозе ногі паасобку нахіл уперад (к-сць разоў)

55—65

55—65

9

Са становішча лежачы на спіне рукі за галавой падыманне і апусканне тулава (к-сць разоў) або

25—35

25—35

10

Падыманне прамых ног са становішча лежачы на спіне (к-сць разоў)

35—50

35—50

1 Для вучняў, якія не займаюцца ў спартыўных ці фізкультурных групах.

2 Практыкаванні выконваюцца ў дні, вольныя ад урокаў фізічнай культуры і здароўя.

ПатрабаваннІ да вуЧнЯЎ, ЯКІЯ заканЧваюць ІІІ клас



Вучні павінны ведаць:

  • сімволіку Алімпійскіх гульняў;

  • каштоўнасці алімпізму.

Вучні павінны ведаць і выконваць:

  • правілы бяспечных паводзін на ўроках фізічнай культуры і здароўя і ў час самастойных заняткаў;

  • гігіенічныя патрабаванні да адзення і паставы, правілы дыхання і вывучаных гігіенічных працэдур;

  • правілы самастойных заняткаў фізічнай культурай;

  • правілы і патрабаванні да здаровага ладу жыцця;

  • рухальны рэжым з улікам свайго ўзросту і полу.

Вучні павінны ведаць і ўмець правільна выконваць:

  • практыкаванні для фарміравання правільнай паставы;

  • вывучаныя страявыя каманды і практыкаванні;

  • разнавіднасці хадзьбы, бегу, скачкоў, кідання;

  • рухавыя гульні з бегам, скачкамі, кіданнем;

  • танцавальныя рухі;

  • тэставыя практыкаванні.

Вучні павінны ўмець:

  • гуляць, у тым ліку і самастойна, у вывучаныя рухавыя гульні;

  • змяняць па заданню тэмп, даўжыню і частату крокаў хадзьбы;

  • правільна размяркоўваць сілы ў бегу на зададзены час;

  • кідаць малы мяч на далёкасць і ў цэль;

  • правільна выкарыстоўваць вывучаныя тэхнічныя прыёмы і спосабы перамяшчэння на лыжах;

  • правільна скакаць у ваду, праплываць не менш за 10—12 м;

  • выконваць тэставыя практыкаванні з індывідуальна максімальным вынікам.


IV КЛАС

Прыкладнае размеркаванне вучэбнага матэрыялу

Раздзелы, тэмы вучэбнага матэрыялу

Колькасць гадзін

Веды

4

Асновы бяспекі заняткаў

1

Гігіенічныя веды

1

Здаровы лад жыцця

1

Самастойныя заняткі фізічнымі практыкаваннямі і самакантроль

0,5

Алімпійскі даведнік

0,5

Уменні, навыкі, спосабы дзейнасці

66

Страявыя практыкаванні

3

Агульнаразвіццёвыя практыкаванні

6

Хадзьба

2

Бег

6

Скачкі

6

Кіданне

6

Лажанне

6

Акрабатычныя практыкаванні

8

Практыкаванні ў раўнавазе

4

Танцавальныя рухі

4

Перамяшчэнне на лыжах1

9

Плаванне2

да 24 г

Развіццё рухальных здольнасцей3

+

Рухавыя гульні і гульнявыя заданні

+

Тэсціраванне

6

Прыкладныя дамашнія заданні

+

Прыкладныя рэкамендацыі па тыднёваму рухальнаму рэжыму

+

УСЯГО

70

1 Пры бясснежнай зіме замяняецца вучэбным матэрыялам іншых тэм.

2 Пры наяўнасці ўмоў для навучання плаванню, у аб’ёме 10 г варыятыўнага кампанента і да 14 г за кошт раздзела “Уменні, навыкі, спосабы дзейнасці”.

3 Час, які адводзіцца на кожным уроку на развіццё рухальных здольнасцей вучняў, уваходзіць у колькасць гадзін адпаведнай тэмы раздзела “Уменні, навыкі, спосабы дзейнасці”.


Веды

Асновы бяспекі заняткаў. Правілы бяспечных паводзін у месцах заняткаў фізічнай культурай. Правілы пазбягання ўздзеяння наступстваў аварыі на ЧАЭС і іншых неспрыяльных экалагічных фактараў мясцовага значэння.

Гігіенічныя веды. Патрабаванні да адзення на занятках па фізічнай культуры ў розныя поры года. Значэнне і правілы загартоўвання ў розныя поры года для ўмацавання здароўя. Уплыў заняткаў фізічнымі практыкаваннямі на здароўе, разумовую працаздольнасць і рухальныя здольнасці вучня. Значэнне правільнай паставы для здароўя чалавека.

Здаровы лад жыцця. Станоўчы ўплыў здаровага ладу жыцця на здароўе, настрой, вучобу вучняў. Правілы здаровага ладу жыцця вучняў. Рухальны рэжым вучэбнага і выхаднога дня. Уплыў шкодных экалагічных фактараў на здароўе чалавека.

Самастойныя заняткі фізічнымі практыкаваннямі і самакантроль. Паняцце пра нагрузку пры выкананні фізічных практыкаванняў. Найпрасцейшыя паказчыкі велічыні нагрузкі: частата сардэчных скарачэнняў, суб’ектыўнае пачуццё стомленасці. Градацыі ўзроўню нагрузкі: малая, сярэдняя, вялікая. Правілы суб’ектыўнай ацэнкі велічыні нагрузкі па самаадчуванню. Найпрасцейшыя правілы рэгулявання нагрузкі пры выкананні фізічных практыкаванняў. Табліцы для ацэнкі ўзроўню развіцця рухальных здольнасцей вучняў. Правілы самаацэнкі ўзроўню развіцця асобных фізічных якасцей. Выкарыстанне практыкаванняў для паляпшэння і захавання правільнай паставы пры выкананні дамашніх заданняў.

Алімпійскі даведнік. Алімпійская краіна Беларусь. Нацыянальны алімпійскі камітэт Рэспублікі Беларусь. Алімпійскія чэмпіёны — гонар народа. Спартсмены Рэспублікі Беларусь — чэмпіёны і прызёры Алімпійскіх гульняў.


УменнІ, навыкІ, спосабы дзейнасцІ

Страявыя практыкаванні. Выкананне каманд: “Станавіся!”, “Раўняйся!”, “Смірна!”, “Вольна!”; павароты кругом на месцы, разлік па парадку; перастраенне на месцы з адной шарэнгі ў тры (чатыры) уступамі; выкананне каманды “Праз цэнтр па аднаму — марш!” для драбнення і зліцця.

Агульнаразвіццёвыя практыкаванні для развіцця каардынацыі. Спалучэнне выпадаў, нахілаў, прысяданняў з рухамі рук (дугамі і кругамі) без прадметаў і з прадметамі (скакалкі, палкі, гантэлі); выкананне пад музыку; абноўлены комплекс практыкаванняў ранішняй гімнастыкі.

Хадзьба. З паскарэннем, з акцэнтаваным крокам, са змяненнем накірунку па камандзе, з музычным суправаджэннем.

Бег. З высокім падыманнем бядра, дробным крокам, скачкамі, чаўночны бег 10 x 5 м, 3 x 10 м, па зададзенай схеме; на кароткую дыстанцыю на вынік, на адлегласць у адведзены час (да 6 мін).

Скачкі. У кроку, у даўжыню на дакладнасць прызямлення, у глыбіню на мяккасць прызямлення, у вышыню з месца і з разбегу на вынік, у даўжыню з месца і з разбегу на вынік; цераз кароткую скакалку на адной і дзвюх нагах з рухам наперад, назад, улева, управа.

Кіданне. Кіданне набіўнога мяча (1 кг) са становішча стоячы тварам у бок кідання дзвюма рукамі ад грудзей, з-за галавы ўперад-угору, знізу ўперад-угору на далёкасць і на зададзеную адлегласць; кіданне малога мяча з месца са становішча стоячы тварам у бок кідання на далёкасць, на зададзеную адлегласць; у гарызантальную і вертыкальную цэлі (2 x 2 м) з адлегласці 4—5 м.

Лажанне. Лажанне на руках па нахіленай і гарызантальнай гімнастычнай лесвіцы, па канату ў два прыёмы; пералажанне падсаджваннем цераз гімнастычнага каня; перапаўзанне з грузам на спіне; падцягванне ў вісе стоячы на нізкай і ў вісе на высокай перакладзіне.

Акрабатычныя практыкаванні. З упору прысеўшы перакат назад у групоўцы, перакат уперад ва ўпор прысеўшы, кулянне назад, перакат назад у стойку на лапатках; кругавы перакат улева, управа; стойка на галаве з сагнутымі нагамі, стойка на галаве, з дапамогай (хлопчыкі); “мост” са становішча лежачы на спіне (хлопчыкі, дзяўчынкі).

Практыкаванні для фарміравання правільнай паставы. З прадметам на галаве лажанне па гімнастычнай сценцы ў гарызантальным і вертыкальным напрамках і па дыяганалях; хадзьба бокам па рэйцы перакуленай гімнастычнай лаўкі; павароты на 180о і 360о стоячы на рэйцы гімнастычнай лаўкі; перамяшчэнне па рэйцы гімнастычнай лаўкі з паваротам на 180о і 360о; хадзьба па нахіленай лаўцы.

Практыкаванні ў раўнавазе (на гімнастычным бервяне, на рэйцы перакуленай гімнастычнай лаўкі). Хадзьба шырокім крокам; хадзьба з грузам на галаве з паваротамі; паварот скачком на 90о; становішча старту стоячы ўздоўж, паўпрысед і прысед.

Танцавальныя рухі. Ускладненыя варыянты танцавальных крокаў “Бульбы”, “Крыжачка”, полькі, паланэза, мазуркі, вальса з рухамі рук, галавы, тулава.

Перамяшчэнне на лыжах. Папераменны двухкрокавы ход, адначасовы двухкрокавы ход; спускі з пакатых схілаў з праходжаннем варот з лыжных палак; тармажэнне “плугам” і “ўпорам”; павароты пераступаннем у руху; пад’ём “лесвічкай” і “елачкай”; перамяшчэнне на лыжах вывучанымі спосабамі па дыстанцыі да 2 км.

Плаванне. Агульнаразвіццёвыя і спецыяльныя падрыхтоўчыя практыкаванні на сушы і ў вадзе. Слізганне лежачы на грудзях; слізганне лежачы на спіне. Слізганне пасля адштурхоўвання з рухамі ног спосабам “кроль” на спіне, на грудзях. Практыкаванні для дыхання ў вадзе. Плаванне з дапамогай ног і грабкоў адной рукой з рознымі становішчамі другой рукі (удых у бок рукі, якая выконвае грабок). Плаванне з дапамогай ног. Плаванне з дапамогай рук. Праплыванне адрэзкаў у поўнай каардынацыі рухаў. Скачок з борціка у ваду ўніз нагамі. Спад у ваду са становішча седзячы на борціку, рукі ўгары. Плаванне на адлегласць 25 м на грудзях ці на спіне.


Развіццё рухальных здольнасцей

Развіццё каардынацыйных здольнасцей. Арыенціроўка ў прасторы, раўнавага статычная (хлопчыкі), дакладнасць рухаў рук (дзяўчынкі). Ускладненыя варыянты агульнаразвіццёвых практыкаванняў праграмы для развіцця каардынацыі рухаў. Кіданне і лоўля мяча ў парах стоячы, седзячы, у руху; лоўля мяча пасля адскоку ад падлогі, сцяны; перадача баскетбольнага мяча ў руху, вядзенне правай, левай рукой, прыём у руху; вядзенне футбольнага мяча нагамі, абводка стоек; перадача гандбольнага мяча ў парах на месцы, у руху, кіданне гандбольнага мяча ў цэль. Лажанне па гімнастычнай сценцы па дыяганалі аднайменным і рознайменнымі спосабамі, пералажанне трох-чатырох перашкод вышынёй да 1 м; перапаўзанне ўправа, улева, па гімнастычнай лаўцы (калені на лаўцы, кісці рук на падлозе); перапаўзанне пад двума-трыма бар’ерамі, варотамі вышынёй не менш за 50 см, размешчанымі адзін ад аднаго на адлегласці 50—60 см, тое самае па-пластунску. Ускладненыя акрабатычныя практыкаванні: 2—3 кулянні ўперад, 2—3 кулянні назад, 3—4 кулянні ўперад удваіх, 3—4 кругавыя перакаты, хадзьба па бервяну с падкіданнем і лоўляй мяча, з ударам справа (злева) аб падлогу і лоўляй мяча пасля адскоку. Захаванне раўнавагі на час стоячы на насках з заплюшчанымі вачыма, рукі за галавой, угары, уперадзе. Жангліраванне гімнастычнай палкай на далоні правай і левай рукі, на пальцы, на назе. Кіданне мяча ў мішэнь. Лоўля мяча пасля кідання партнёрам.

Рухавыя гульні: “Лянок”, “Паляўнічыя і качкі”, “Хапанка”, “Запляціся, пляцень”, “Дзядуля-ражок”, “Фарбы”, “Казіны рог”, “Барада”, “Гарачае месца”, “Калім-бам-ба”, “Штандар, стой!”.

Развіццё хуткасці рухаў. Хуткасць рухаў рук і ног (хлопчыкі, дзяўчынкі); хуткасць рухальнай рэакцыі, скорасна-сілавыя якасці рук і ног (дзяўчынкі). Чаўночны бег 4 х 5 м, 6 х 5 м, 8 х 5 м, 4 х 9 м, бег на месцы з паскарэннем па сігналу, бег са зменай напрамку па сігналу, прабяганне адрэзкаў 20, 30, 60 м на хуткасць. Мнагаскокі на дзвюх нагах, са зменай ног, скачкі цераз кароткую скакалку; кіданне і лоўля набіўнога мяча ў парах, тройках, квадратах. Згінанне і разгінанне рук ва ўпоры лежачы на лаўцы з воплескамі; выскакванні з упору прысеўшы. Бег на месцы ва ўпоры стоячы ля гімнастычнай сценкі.

Рухавыя гульні: “Вартаўнік”, “Кошкі”, “Лянок”, “Проса”, “Хапанка”, “Гарлачык”, “Хворы верабей”, “Казіны рог”, “Калім-бам-ба”, “Шчупак”, “Паспей адбіць”.

Развіццё гібкасці (хлопчыкі). Махі правай, левай нагой уперад, убок; у прыседзе на адной, другая ўбок на насок перанос цела з нагі на нагу; з упору стоячы сагнуўшыся ногі паасобку нахілы да левай, правай нагі; правая нага на гімнастычнай сценцы (вышэй), нахілы тулава да правай (левай) нагі, уніз да левай нагі (змена становішча ног); стоячы спінай да сценкі, нахіліцца ўперад, перабіраючы рукамі рэйкі; стоячы на каленях спінай да сценкі, прагнуцца, рукі ўгору з дотыкам да сценкі. Практыкаванні ў парах: нахілы з розных зыходных становішчаў (стоячы, седзячы) з дапамогай партнёра, падыманне ног уверх са становішча лежачы, спружыністыя рухі ног да тулава з дапамогай партнёра, апусканне ў “мост” з дапамогай партнёра.



Каталог: isfiles
isfiles -> Урок па тэме: 4 класс Настаўніца пачатковых класаў Багамазава Т. М. Новы Быхаў, 2010 г
isfiles -> Для школ з беларускай мовай навучання чалавек І свет Тлумачальная запіска
isfiles -> Урок беларускай мовы ў 2 класе Тэма : «Парныя звонкія і глухія зычныя гукі. Іх абазначэнне на пісьме»
isfiles -> Праграмы на 2008/2009 навучальны год для школ з беларускай мовай навучання музыка Тлумачальная запіска
isfiles -> Праграмы на 2008/2009 навучальны год для школ з беларускай мовай навучання выяўленчае мастацтва
isfiles -> Праграмы на 2008/2009 навучальны год для школ з беларускай мовай навучання працоўнае навучанне
isfiles -> Праграмы на 2008/2009 навучальны год для школ з беларускай мовай навучання Матэматыка Тлумачальная запіска
isfiles -> Арганізацыя адукацыйнага працэсу Навучальны год у агульнаадукацыйных установах пачынаецца 1 верасня і завяршаецца 31 мая
isfiles -> Праграмы на 2008/2009 навучальны год для школ з беларускай мовай навучання Уводзіны ў школьнае жыццё
isfiles -> Праграмы на 2008/2009 навучальны год для школ з беларускай мовай навучання Беларуская мова


Поделитесь с Вашими друзьями:
1   2   3   4   5




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2020
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал